Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
А тых нямногіх татараў, што з царэвічамі ўцяклі, пераймалі па дарогах ад Слуцка, ад Петрыкавічаў, ад Оўруча, ад Жытоміра, з Валыні, і ўсюды іх білі ды рабавалі; вельмі мала іх да Арды дабралася.
I сталася невымоўная міласэрнасць Божая Вялікаму княству Літоўскаму і невыказнае кровапраліцце роду алькаранскаму. Князь жа Міхайла Глінскі і войска літоўскае, увесь той дзень стоячы на трупах, ездзячы па іх, ганяючыся каля Цэпры і за Цэпраю за татарамі, мноства іх злавілі ды забілі і вярнуліся да Клецка, ведучы з сабою шмат палонных. I, напоўніўшы рукі золатам ды срэбрам, і зброяй, і адзежаю, і коньмі дарагімі, у невымоўных радасцях і весялосці тую ноч пераначавалі спакойна.
Татары ж, якія не былі ў сечы, а яшчэ хадзілі па загонах, не ведаючы пра тое, што адбылося, прыходзілі з палонам...
Мікола Гусоўскі
(Каля 1480 — пасля 1533)
ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА
САКРАТАРУ
ЯЕ КАРАЛЕЎСКАЙ ВЯЛІКАСЦІ ЯСНАВЯЛЬМОЖНАМУ ЛЮДОВІКУ АЛЬФІЮ*
О, Людавік, гэту сціплую кніжку табе давяраю
3 просьбай пранікнуць у сутнасць і глыб яе зместу, А на выпадак, калі ў ёй нічога не ўгледзіш,
Што далікатнейійы слых Каралевы магло б улагодзіць, Хай яна сыдзе за сціплы табе мой дарунак.
Гэта не я, а твой розум і талент цябе прызначаюць Справу такую зрабіць; астаюся тваім даўжніком.
ДА НАЙЯСНЕЙШАЙ УЛАДАРКІ
I ПАНІ БОНЫ*
3 ЛАСКІ БОЖАЙ КАРАЛЕВЫ ПОЛЫІІЧЫ, ВЯЛІКАЙ КНЯГІНІ ЛІТВЫ, РУСІ, ПРУСІІ I ІНШ. ПАНІ
МІКОЛА 3 ГУСАВА
Калі я быў у Рыме, яснавяльможная каралева, папа Леў X*, прыгадваючы аднойчы паляванні на Поўначы і велічыню звяроў, пераканаў красамоўнымі словамі надзвычай шаноўнага пана плоцкага біскупа Эразма*, пасла вашай Высокасці тады пры ім, каб чучала бізона, якога мы называем зубрам, яго набітая сенам шкура была дастаўлена ў Рым.
Калі біскуп плоцкі паабяцаў гэту просьбу выканаць, ён адаслаў лісты Радзівілу*, ваяводу віленскаму, просячы падшукаць шкуру найвялікйіага звера гэтай пароды, а мне, у той час свайму дарадчыку, загадаў напісаць што-небудзь аб прыродзе і паляванні на звера, жадаючы паказаць папу постаць зубра не толькі ў рэчах, але і ў словах.
Аднак з-за нечаканай смерці Льва ўсё гэта не здзейснілася. Застаецца толькі невялікі твор, напісаны тады мною спехам (мне неставала ні часу, ні здольнасці), твор гэты я
раіаыў выдаць у свет у гонар тваёй Вялікасці. Гэтае пісанне хачу я паднесці табе замест сціплага падарунка, спадзеючыся, што надарыцца выпадак, калі яго Каралеўская Вялікасць па сваім звычаі адправіцца на паляванне, і гэтая кніжка, што змяшчае лясныя прыгоды, цябе зацікавіць і ты яе прачытаеш. Гэтым самым жадаю я не так палепшыць сваё становішча, як пракласці ійлях вучоным мужам, каб і яны табе свае творы паднеслі. I каб гы, найвучонейшая княгіня, узважыла іх здольнасці і нараіла свайму яснавяльможнаму мужу, які абавязаны болый мець часу для вядзення войнаў, чым для чытання кніг, тых, каго палічыш найбольш галенавітымі. Бо бачу я з найвялікійым для сябе жалем і, зразумела, з пэўнай стратай для дзяржавы, што славуцейшыя сэрцы зусім не паважаюцца. Яны з-за матэрыяльнай нястачы і беднасці цалкам не могуць сябе праявіць. Бачу я таксама, што ёсць нямала людзей, якія аалодаюць і багаццем і талентам. Але калі яны заўважаюць, іато вучоных, мастакоў і паэтаў так мала шануюць і паважаюць, то імкнуцца болыы узбагачацца, чым ахарошваць душу. 3-за такой нікчэмнай справы ахвяруюць яны самым высакародным прызначэннем сваіх асоб. А калі возьмеш ты на сябе агульнае апякунства над гэтымі захапленнямі, тады ўзбуйнеюць таленты і прынясуць карысць Каралеўскай Вялікасці ў яе значнай працы, так што дзяржава будзе зберагацца ў сваім стане ў гэты злавесны час.
Дзяржава абапіраецца болый на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасць квітнела найболый тады, калі расцвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згаслі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і ўста.чявалася рабства. Таксама і ў нас. Тыя ж, хто вядзе войны паводле звычаяў старажытных, што адлюстраваны ў кнігах, няхаіі узнімуць ваенныя подзвігі і кінуць тое, што замінае гра.мадскай дзейнасці, ды падумаюць, дакуль нам баяцца турка! Няхай жа разважаць тыя, хто добра ведае з чытання старых кніг, што і грэкі і рымляне ў найвышэйшым росквіце сіл сваіх разгарнулі калісьці ваенныя дзеянні ў кірунку гэтых краін свету, пакуль не ўпэўняцца, што для рымскай зброі Германія, а для грэкаў Дунай былі амаль вечнымі межамі і рубяжамі на гэтым шляху. Так што і Вялікі Аляксандр, які думаў панаваць над усім светам, застрашаны мужнасцю таго народа, не адважыўся перайсці Дунай, на беразе якога спыніўся, і, як добра вядома, павёў войскі супраць неваяўнічых народаў Азіі.
Хоць нам не ўласцівыя ні норавы, ні звычаі старажытных, аднак вечная сіла неба і мужнасць нашага воінаратніка не падвядуць, як справа дойдзе да зброі, калі толькі мы, бяззбройныя, не будзем раздушаны нейкім наканаваным няшчасцем, ці, ясней кажучы, спрытным круцельствам некаторых і сваёй бяздзейнасцю — і гэта, як мне здаецца, нас і звязвае.
Мне добра вядома, найсвятлейшая пані, якога вялікага шчасця ты зычыш гэтаму каралеўству і як шмат разважаеш і дбаеш аб паляпшэнні ягонага становішча. Але я сапраўды не ўяўляю, чым ты можаш яму дзейсна дапамагчы. Калі ж ты праявіш сябе добразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысць, а высокая слава імя твайго распаўсюдзіцца такім чынам яшчэ вышэй з ухвалай тваіх (выхаванцаў). Бо што можа быць болый цудоўным і вартым тваіх продкаў і тваёй найславуцейшай з арагонскага дома сям’і, болыа дасканалым з усіх форм дабрачыннасці, калі на іх грунтоўна глядзець і ў мірны час, і ў вайну, і ў справе рэлігіі? Але і яны ніколі не напоўнілі б землі свету гэткай агромністай славай жыцця і подзвігаў з прыязню ўсяго пакалення і не паказалі б сябе ў такім дзівосным святле ў розных выпрабаваннях лёсу перад нашчадкамі, калі б іх уласная вучонасць і ўласцівая гэтаму роду асаблівая прыхільнасць да вучоных мужоў не ўзнеслі б іх на такую вышыню, што яны былі ўслаўлены звонкай лірай вялікіх талентаў; таму мне застаецца заслужана маўчаць пра іх, асабліва тут, дзе я падпарадкаваны непазбежнаму закону выказвацца сціпла.
Жадаю здароўя і быць вартай сваііго славутага роду.
Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай
Сведкам відовішча быў я — бою быкоў на арэне.
Люд пацяшаўся, гудзелі, як вулей, трыбуны,
Стрэлы ж і коп’і ўпіваліся ў цела жывёлін,
Боль прычыняючы ім невыносны. Пакуль мы глядзелі, Як вар’яцеюць быкі і як бліскае ярасць
3 позіркаў раненых, гул выклікаючы ў цырку,—
Хтосьці сказаў: «Як у нас на зубрынай аблаве».
Я пагадзіўся і там жа ў сваім асяроддзі
Ўсё расказаў, што і ў нас у змаганні зацятым Гэткім жа чынам адольваюць дужага звера.
Як і гаворыцца ў прыказцы мудрай, язык мой Мой жа быў вораг. Праслухаўшы ўсё ў захапленні,
Мне загадалі адразу ж узяцца за працу,
Каб успаміны свае, пераліўшы ў памер вершавапы, Песняй зрабіць і пра нас, і пра нашы аблавы.
Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем
Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам
Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.
Славай нядобрай ахрышчаны — дзікі забойца, Ён і ва мне выклікаў неаднойчы пачуцці
Страху і жудасці. Сорамна нават прызнацца —
Часта пускаўся наўцёкі. Плявалі з пагардай
Простыя людзі: у нас баязлівых не любяць.
Тут, удастоены гонару большага — і небяспекі, Мабыць, не меншай,— я прыхапкамі авалодаць
Мушу нязвычнаю зброяй: той самай рукою,
Што налаўчылася лукам расгісвацца, трэба Ўмельства сваё праявіць і ў пісьменстве прыгожым.
3 бояззю нейкай, прызнацца, са страхам душэўным Пёрка нязвыклае ўзяў, адчуваю: пад ношай
Гэтай бязважкасці ніц упаду, бесталанны, Бо, не адолеўшы страху, не здзейсню і волі
Мужа вялікага,— я ж яму ўсім абавязан*.
3 гэтым сумненнем буджу я крыніцу натхнення:
О, праявіся з-пад раскі вадой жыватворнай
I ўскаласі маё першае семя на добрае племя!
Тут, на зямлі апенінскай, якую ніколі
Бачыць не бачыў, прашу нябе, Муза, аб гэтым.
Гаспадары пажадалі пачуць гэту песню, Ну, а калі атрымаў даручэнне — старайся!
Так што тут спроба мая, а рашэнне — чужое, Здольны ці не, а выконвай, бярыся за справу.
Без спадзявання, што будзе мой твор дасканалы, Я пачынаю з адзіным намерам унесці
Толькі свае ўдакладненні пра нашага звера.
Як жа мы з вамі згаворымся, лёгкія пёркі?
Мне, прызнаюся, шчэ змалку ваш голас знаёмы Ў звоне стралы, на якой вы былі апярэннем,
А на паперы павінна пачацца размова
Іншага тону — такая размова лясная,
Каб зараўлі ў ёй звяры, разгарэліся бойкі He на жывот, а на смерць і раіліся стрэлы.
Цяжка мне справіцца з вамі, не тое што з тымі.
Лепш бы ты сам пісанінай, чытач мой, заняўся,
Я ж бы займаўся работай, мне звычнаю,— лукам, Так мы зраўняліся б, мабыць, у розных мастацтвах.
Права тваё за табой: калі гэтую песню
He ўпадабаеш,— бязлітасна выкінь у смецце
Верш самавука-аматара з краю чужога.
Дзіўнае ўсё ж падабенства: адзінае джала Ў пёраў і стрэл, а напоіш хоць злёганьку ядам —■
Хопіць і драпіны, каб закрануты загінуў.
Ну, дык пакрочым на поўнач, у нетры лясныя.
Я, следапыт, павяду вас, бо мне гэта звычна, Там і сустрэнемся з грозным, магутным асілкам.
Хай ён рыкне, і прарвецца ў радкі мае рэхам Тое рыканне — набудзе гармонію песня;
Хай ён бадне ў мой радок, каб маглі мы разгледзець Гэтае дзіва з абшараў Літоўскага княства.
Волатным целам сваім ён настолькі вялікі, Што калі раняць смяротна і ранены ўкленчыць, Трох паляўнічых садзіцца ў яго між рагамі.
Скажам, калі б наўздагад я пачаў падбіраць параўнанні 3 мордай і каркам ягонымі, не падабраў бы.
Злямчаны клін барады памялом вытыркае з-пад сківіц, 3 позірка зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць;
Грыва калматая шчыльна да самых лапатак
Шыю ўкрывае, звісаючы ўніз па калені.
Можа, магчыма тут наша падаць параўнанне —•
Часта ж раўняюць малое з вялікім, як быка з індыкам,— Гэта казёл барадаты з нагуленым целам.
Вось ён — бізон ваш, што ў нас называецца зубрам!* Масці паджарай, як мешанка бурай і чорнай,
Быццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны
1 гартаваўся, сабраўшы адценкі стагоддзяу.