Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна*, Я ж без падставы псаваць не хачу і не буду
Тое, што ў спадчыну ён атрымаў ад прыроды.
Дзе яны бачылі — зубр ды з рагатаю пысай?
3 выгляду ён не падобны на іх апісанне.
Іменна мордзе звярынай, на іхнюю думку,
Самая сіла ўласціва. А я ўдакладняю:
Рогі растуць не на пысе, і сіла не ў мордзе
Ў нашага слаўнага зубра, лясоў нашых славы.
Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.
Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці
Ў грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак
Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
Звычкі і побыт жывёл разнастайнай пароды, Як і падзеі, апісаны ў граматах гэтых.
Што ж да зуброў, то такога магутнага звера Шчасная доля, як дзіва часоў першабытных,
Толькі шчэ ў нас захавала, пад зоркай Палярнай.
Пліній, напрыклад, пісаў пра зубра і пра тура:
«Тур і бізон (па-мясцоваму — зубр) засталіся Толькі ў лясах першабытных. Вучоныя кажуць,—
Сведчыць псторык,— што лютасцю, злосцю і сілай Роўнага звера не знойдзеш лясному асілку,
Што і ў лясах, і на выпасах ляхаў і росаў Быў і застаўся царом над усімі звярамі».
Значыць, ён ведаў пра тых і другіх, а вось людзі Ў нас на радзіме шчэ лічаць, што свет іх не знае.
«Дзікі і люты, іх зубр — падабенства бізона, Толькі даўжэйшая грыва»,— заканчвае Пліній.
Хоць і не многа, ды праўда. Хто ж болей захоча, Хай пацікавіцца — кнігі і болей раскажуць.
Я ўжо наперад прадбачу — пярэчанні будуць: Байкі дзіцячыя. Ведаем, чулі, чыталі!..
Хто цаліка не прамераў і нашага звера Ў вочы не бачыў, вядома, такі не паверыць.
Сутнасць не ў гэтым. Галоўнае, як ты раскажаш. Глупства ўсумняецца, мудрасць разумна сцвярджае.
Вам пра зуброў паляўнічы ў нас кожны раскажа, Толькі спытай — прагаворыць да ранішніх пеўняў.
Што да мяне, то сваё паляванне і ловы
Адпаляваў я. Адзіная ўцеха ў самоце —
Жыць успамінамі. Думкай ляціш быстракрылай Ноччу і днём на радзіму, у памяці сеці
Вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах Родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш...
Што ў іх, тых закліках? Час улавіць немагчыма. Гонішся, смертны, за страчаным часам, прыстанеш, He даганяеш, бо што прамінула — не вернеш.
Гэты пясок-плывунец высыпаецца ў вечнасць*.
Што ж я маруджу? Пара б за істотнае брацца.
Боязна ўсё-такі: чым ты іх, кніжнікаў, здзівіш?
Свет ім вядомы — якія чытаюць старонкі?
Хай і правераць па кнігах, які ён на выгляд,
Я ж бы прасіў іх уважыць маё ўдакладненне: Пушча — загадка, разгадка хаваецца ў лесе.
Вас я, лясны чалавек, завяду ў яго нетры, Каб паказаць таямніцы і пушчаў і тое,
Што вы не знойдзеце ў кнігах і граматах даўніх, Возьмем, напрыклад, трактат «Лангабардскія дзеі»
Паўла Дыякана. Што ён там піша пра зубра?
Вельмі нямнога, адзін толькі штрых мімаходам:
Быццам калісьці пятнаццаць лаўцоў на начлезе Спалі на шкуры забітага волата-зубра.
Я захапляцца ні і.м, ні ягонаю шкурай Нават не думаў, калі свежаваў на аблавах.
Як ты ні кінь, а з маленства мне добра вядомы
Ловы, і праца, і хлеб мой, зароблены потам.
Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны)* калісьці Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.
Змалку ад бацькі вучыўся ў бяеконцых абходах Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула,
I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцей гэтых
He напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу, Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку
Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык!
Рос і засвойваў усё: дзе сям’ёю мядзведзі
Сусляць маліннік, дзе пасвіцца дзік па дубровах, Як на ласёў асцярожных нябачныя сеці
Ў лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты.
Бачыў і чуў, як пальбой аглушалася пушча,
Грузна, мармычучы, ў снег асядала здабыча.
Жмурыўся перш, калі недзе ў імклівай пагоні
Ранены верхнік мільгне, і адно толькі згледзіш:
Кроў на кані і, як гронкі каліны,— на снезе.
Вось у такіх пераплётах на нашых аблавах Часта і я быў раўнёю сваім пабрацімам.
Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму Пераплываў я з канём у пагоні за зверам.
Што там таіцца, карцела дзе-небудзь і збочыць;
Гнаў тую думку: на людзях і смерць не страшная.
Колькі нягод паспытаў я на тых паляваннях — Каяцца б можна, ды хто ж калі каяўся ў мілым!
Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі:
Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.
Гэтую ж песню — далёкае водгулле пушчаў — Слухай душой, мой чытач, і, як плод недаспелы
3 дзічкі, сарві і смакуй, калі маеш цікавасць
Штосьці даведацца з нашых лясоў, і з прыроды
Нашага краю, і з нораваў рэдкага звера.
Так што працягваем наша з табой падарожжа
Ў самыя нетры зубрынае вотчыны-пушчы.
Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік,
Зубр для людзей не страшны, не чапай — не зачэпіць, Будзе стаяць як укопаны — пастыр на варце,
He страпянецца, а позіркам пасціць няспынна
I чараду, і сям’ю ў чарадзе на папасе.
Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага звера
Ў свеце жывёльным пушчанскага нашага краю.
Стрэнеш, бывала, такога дазорцу ў дуброве, Стоішся ў хмызе і дзякуеш богу — не згледзеў.
Дзе там — не згледзеў! Ты вокам зміргнуў — заўважае. Дзесь калчаном шарганеш, на галінку наступіш —
Быццам працяты стралой, здрыганецца — і ў наступ.
Шчасце, калі пры такой выпадковай сустрэчы
Меч твой не бліснуў на сонцы, кап’ё не заззяла:
Смела ідзі без аглядкі, як быццам не бачыў
Гэтага страху. А ён, утаропіўшы вочы,
Будзе ўсё зіркаць, пакуль не схаваешся ў нетры.
Горш, калі часам наткнешся на матку з прыплодам, Схопіш мушкет з перапуду — ох, гэта гарачка! —
Звер вокамгненна раз’юшыцца, рыкам аглушыць — Знай, што раз’ятраны: хто яго ўздумаў трывожыць?
Тут не разгадвай, давай у пяту і, як дужы, Скідвай убок, у гушчар, і пакуль яшчэ цэлы —
Дай божа ногі: за ўцёкшым ён гнацца не стане.
Леташкі-цёлкі, бычкі-аднагодкі ў чародах —
Люба глядзець: скакункі, забіякі-задзіры.
To пачынаюць басціся, то, быццам у зыку,
Шумна гарцуюць, пужаючы гулямі статак.
Кемлівы звер па прыродзе. Напрыклад, цяляты
3 першага ж дня пераймаюць паводзіны матак:
Назіркам дыбаюць за чарадой і на пашы
Нешта ўжо пыскай вышукваюць. А пасталеўшы, Порстка выбрыкваць пачнуць, анрабоўваюць рожкі, Звера сустрэўшы ці пень абымшэлы ў гушчары.
Так на выгодзе лясной, у няспынным змаганні
За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычка-зубраняці Зубр вырастае, магутны прысадзісты волат.
Дзіву даешся: ні сну ж, ні спачыну не знае, А набіраецца сілы, і колькі цярпення
Трэба такому, каб стрымліваць жыўчыкі руху!
Ходзіць спакойна і раптам у бегу імклівым Ён, як рысак, пралятае праз гала лясное.
Проста не верыш вачам, як валодае целам Скрытая сіла. Нібы шыбануты прашчою, 3 месца рванецца і ўмомант, закінуўшы перад Недзе да рэпіцы, схопіць на рогі ляпёшкі
I растрасе, быццам хоча слядоў не пакінуць.
Многа нагледзішся рознага ў статку зубрыным, Непараўнальнымі ўсё ж астаюцца турніры
Іх трацякоў-кавалераў з-за нецеляў-самак.
Юр гэты ў іх супадае з парой лістападу
Кожную восень, і недзе мо з тыдзень ці болей
Цягнецца свята Венеры, і шалы юнацтва
3 бою бяруцца. У гэту пару насалоды
Толькі і чуеш: усюды прывабна і млява
Мыкае пушча, і ў дрыжыках зябкіх дубровы
3 шастаннем сцелюць лістоту на шлюбнае ложа.
Хто гэта слухаў і бачыў, той скажа, напэўна:
Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай Вуху і сэрцу мілей за літаўры і ліру.
Шум у вяршынях, і шолах, і шоргат, і гэты ўладарны Голас крыві неўтаймоўнай ■—сімфонія пушчы.
Колькі жыве ён, асілак пушчанскі, не знаю.
Хто ж дзе лічыў даўгалецце ў нясвойскай жывёлы?
Ходзяць легенды, што дзесьці ва ўрочышчах сельскіх Быў запрыкмечаны зубр, можа, дзвесцегадовы
3 сівым касмыллем на ўзлобку. Па тым патрыярху Статак увесь празывалі «Гурты Сівучовы».
Што ж, калі верыць паданням, той самы важак іх Вока дзесь страціў парою зубрынага юру.
Гэта магчыма. I ў пушчах, і ўсюды на свеце Моцныя гэтага свету за права на ўладу
Б’юцца на злом галавы, хоць кулачнае права, Як і вяршынства жывёльнаю грубаю сілай,—
Спрэчная справа; сапраўдныя спрэчак прычыны
Толькі пасля высвятляюода; знакамі ж спрэчак
Будзе калецтва ці шрам на баку самаўладцы.
Цяжка сказаць, што таго сівагрывага зубра Прагнасць улады над гуртам штурхнула на бойку.
Тыя ж паданні сцвярджаюць, што трон верхавода Дарма і ў іх не даецца, а вока — за вока.
Выдумка, мабыць; мана для вушэй — асалода.
Можа, пагэтаму шэпты народных паданняў
He заціхаюць y нас ні па ўзлесках шумлівых, Hi па квяцістых лугах, ні пад стрэхамі хатаў.
Я ж разумею, што тым, для каго я спяваю,
Праўда за ўсё даражэй, і пагэтаму стаўлю
Кропку над «і»: невядомае мне невядома.
Нашы лясы, лугавіны — прыволле для статкаў звярыных,
Там у іх выручка: гуртам — за кожнага ў статку, Кожны ж — за гурт і за ўсіх, беспарадкаў — ніякіх.
Дужы са слабым уладай дзяліцца не стане;
Права царова ў чародах на пашы і ў спрэчках
Даў яму вопыт, набыты магутнаю сілай.
Бой разгарыцца смяротны, і ў ім пераможа
Той, хто мацнейшы. Пад сонцам ніводнай хвіліны
Без барацьбы не было на зямлі і не будзе.
Прага ўзяць зверхнасць над слабым распальвае ярасць, Вынік жа бойняў крывавых —■ калецтва ці згуба.
Той, хто суперніка збіў і знявечыў, тым самым
Сілу на выпасах сцвердзіў за ўласнаю сілай.
Хто ж не ўстаяў і паддаўся, той сам ад чародаў, Як ад пагарды, панура пускаецца ўпрочкі.
3 гурту адбіўшыся, ён, адзінец, палахліва
Стане цурацца не толькі сваіх, а часамі
Нават саступіць лаўцу, бо заўсёды слабее
Стадны інстынкт у жывёліны ў доўгім выгнанні.
Зрэшты, другія чароды — другія парадкі.
Недзе прылучыцца к іншаму статку і ў прымах
Зменіць свой спрыт забіяцкі на статут прымацкі.
Вернасць у парах зубрыных адной толькі смерцю
Можа парушыцца: скажам, самца забадалі —
I аўдавелая матка вяртаецца ў статак.
Княжацкі ўказ* пад пагрозай адказнасці строгай
He дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзь
I ашчаджае тым самым багацці лясныя.
Скарбы свае нашы людзі на золата нават
He прамяняюць. Здаўна іх жыццё навучыла:
Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця
Невычарпальны калодзеж; з яго напаўняем
Лайбы і стругі заморскіх купцоў, што прывозяць