• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    3 ходу пускаўся з канём у раку, беражліва Зброю трымаючы ў вузле, гЗтовы да бою.
    Войны прадбачачы ўслед за малой перадышкай, Князь рыхтаваў да вайны сваё войска і княства.
    Мудрая справа — у часе самой падрыхтоўкі Вытравіць боязь і страх са свядомасці вояў
    I прывучыць іх зараней да ўсякай нягоды. Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай, Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
    Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
    Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы, Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
    Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
    Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.
    Строга і крута судзіў, і прытым — справядліва.
    Сам справядлівы ва ўсім, ён па гэтай жа мерцы Кожнаму мераў і нейкім сваім адчуваннем
    Мог здагадацца адразу, дзе праўда, дзе крыўда. Хлус перад ім не аднекваўся доўга: збялеўшы,
    Змяк, затрымцеў, як асінавы ліст, і прызнаўся.
    Сам і прысуд вінаватым выносіў, а тыя,
    Цяжкасць віны ўсведамляючы, з ціхай пакорай Самі прыспешвалі час непазбежнае смерці.
    Ведалі добра: на літасць дарэмна разлічваць.
    Круцікі-муцікі ў сведчаннях і крывадушнасць
    Болей за ўсё не любіў і, як сведчаць паданні, Клятваадступнікаў-сведак судзіў, як забойцаў.
    Кат распраўляўся з такімі, і ўсё ў навучанне Чорнаму люду: вучыцеся, як небяспечна
    Княжы абходзіць закон і вярхоўную ўладу! Позіркам жорсткім, што гляне — аж зробіцца млосна,
    Ён, як вядзьмак, абяззбройваў усіх ашуканцаў: «Хлусіш!» — і хлус прызнаваўся, што сведчыць ілжыва,
    Кара была неадкладнай, чакала пры замку:
    Іх, закруціўшы ў звярыную шкуру, спіхалі
    3 вала на пляц сабакарні, дзе псы-ваўкадавы Клычылі ў шмацце асуджаных — ведама ж, псярня.
    Так жа бязлітасна, строга караў ён і суддзяў Княжацкіх вотчын за подкупы, хабар, ліхвярства.
    Выпадак быў, ды не ведаю дзе. Спакусіўся
    Нейкі суддзя на багаты дарунак, і справу
    Выйграў адказчык насуперак княскаму ўказу.
    Скарга да князя дайшла; вінаваты прызнаўся.
    Кат перабіў яму рукі і ногі, а потым — Зноў жа ў навуку другім! — і суддзю пры народзе,
    К конскім хвастам прывязаўшы, пусцілі на волю. Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
    Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга з рота — Ён тыранічнымі сродка.мі так пратараніў,
    Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве.
    Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу.
    Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук
    Спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню.
    Клопат аратага быў і астаўся аддаўна —
    Сошка ды ніва, а сэрца яго і адвагу
    Князь гартаваў на аблавах, у высачках звера.
    Звер здабываўся па-рознаму; лепшай здабычай
    Тую лічылі, якую жыўцом дастаўлялі —
    Поцягам ці на плячах — на дзядзінец у лагер.
    Высач, злаві, прывядзі, не скалечыўшы, зубра —
    Гэта ўжо мужнасць, і доблесць, і нават геройства!
    Ну і, вядома, была ўзнагарода адважным,
    А з маладушных маглі і спагнаць, безумоўна.
    Варта адзначыць, што ўсе земляробы ахвотна
    Тое рабілі, што вёскам ад імені княз-я
    Ставіў цівун у павіннасць,— рабілі без страху.
    Нават і звера жыўцом валаклі да палаца
    Князю ў дарунак. Хоць сам я, прызнацца, не веру, Людзі ж старыя сцвярджаюць: «Бывала —■ і часта».
    Вось што аб здатнасці нашай да выдумак розных
    Тут без сумнення скажу вам па прыказцы нашай:
    Хіцер на выдумкі Зміцер — мастак самавіты!
    Хоць бы і тая збудова пад назваю «сценка».
    Вам у навінку такое, і я падрабязна
    Ўсё апішу. Уявіце, што зрублены ў лесе
    Клін велізарны з бярвення-калодаў яловых;
    3 фронту — шырокія клешчы, далей паступова Звужаны, быццам прагон, і прарэзы па сценах —
    Вокны-пазы для завалак з цясовага брусу, Дбала прыкрытыя свежымі лапкамі, голлем.
    (Трэба, каб звер не спасціг ні падману, ні пасткі.)
    Вось падышоў ён да кліна. Цікавасць забрала:
    Што за прагон тут? Абнюхаў, ступіў, азірнуўся.
    Раптам наперадзе штось мільганула ў чырвоным.
    (Гэта лавец-завадар у барвовай накідцы
    Выбег знарок з-пад укрыцця, каб звера раз’ятрыць.
    Зубр, як вядома, ніякай прыстрашкі не любіць.)
    Ах, у чырвоным, ды шчэ і бліскучаю шабляй
    Грозна размахвае! Звер гэта бачыць, і ўмомант
    Вочы крывёй наліліся, ён з месца падскокам
    Рушыў за лоўчым, а той як растаў, бо па сценах
    Зроблены спуды — у іх і схаваўся адважны.
    Бык жа тым часам, прабегшы прагон, апынуўся
    Ў пастцьч бо ззаду і спераду завалкі ўмомант
    Шлях адступлення адрэзалі — стой і здавайся!
    Зараз жа — дзе толькі браліся! — лоўчыя ў пастку, Зверху пятлю накідаюць: перш-наперш — на повад.
    Путы на ногі, каб, голаў прыгнуўшы, стрыножыць.
    Крэпяць абапал вяроўкі, а заднія ногі
    Вяжуць з пярэднімі, каб не брыкаўся, не скочыў.
    Сілаю зброі вялікага гурту не ўзяты, Тут ён здрадлівасцю лёсу прададзены. Злоўлен!
    Ну, закілзалі, нарэшце, і ў пысу прадзелі
    Колца стальное, за колца — шматжыльны пастронак Можна і весці пад гулкія воклічы: «Ўзялі!» —
    Цягнуць здабычу з прагону. Палонны асілак, Пену пускаючы з пашчы — аж бурбаляць храпы,—
    Пнецца назад, але ўсё-такі крочыць наперад.
    Жахам ахоплены, ярасць у позірку — як жа Вольніцу пушчы змяняць на людскія астрогі?
    Лесам вядуць, цераз ляды, па вуліцах вёсак, Дзе праз шпалеры цікаўных зусім не героем
    Мусіць палонны прайсці, і, нарэшце,— у лагер.
    Тут, развязаўшы вяроўкі, з пастронкам у пысе
    Ў чыстае поле пускаюць — бяжы, спатыкайся
    I паслужы ездакам бегавою мішэнню.
    А ездакі з кавалерыі княскай тым часам, Лукі і коп’і прыўзняўшы, чакаюць атакі. Гучна ражок затрубіў — і пайшла адшліфоўка Трапнай стральбы і бяспромашных закідаў коп'яў.
    3 вуснаў у вусны даходзяць легенды, што кожны Коннік стралу сваю значыў асобнай зарубкай.
    Як і капейшчык — дзяржанне кап’я або дзіды.
    Звера ж таксама пярэсцілі, як рабаціннем,
    Так што капейшчык ці лучнік, пацэліўшы ў кропку, Мог апазнаць свой удар па зарубцы на зброі
    I атрымаць, адпаведна, сваю ўзнагароду.
    Самай высокай адзнакай таго адзначалі, Хто, шыбануўшы кап’ё або дроцік, смяротна
    Раніў жывёліну. Драпін у бойцы не лічаць.
    Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
    I называюць той век залатым. Разбяромся: Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
    Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
    Ставіў багацце духоўнае -злата дзяржавы.
    Ён быў набожны, і першы з народамі княства
    Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
    Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
    Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.
    Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
    Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
    Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:
    Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
    Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж
    Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу, Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.
    Ёсць паляўнічая прымаўка ў нашым народзе: «Звера яшчэ не забіў, а набіліцы збіў»,— прабачайце
    Гэтую вольнасць. Дык вернемся зноў на аблаву.
    3 рыкам напуджаны, доўгай пагоняй загнаны,
    Звер абнямог канчаткова. I ярасць не тая,
    I не ранейшы запал. Адчувае, як быццам,—
    Хутка канец. Прабягаюць па скуры раз-пораз
    Дрыжыкі зябкія, дыхае з хрыпам, і пара
    Верне клубамі — відаць, што стамілася сэрца.
    Мерыцца скочыць — не можа: не слухаюць ногі.
    Вяла брыдзе, галаву апусціўшы, і целам
    Ледзьве валодае — так аслабеў, што, здаецца, Ступіць — і рынецца потырч, дыхне — і сканае.
    Злосць аж іскрылася з позірку, зараз, як плёнкай, Вочы сцінае; усё ўжо ўнутры адгарэла.
    Верхнікі — з сёдлаў; загоншчыкі коней адводзяць.
    Вось па даўнейшаму звычаю два маладзёны
    Поступам смелым да звера бліжэй падступаюць;
    Выняты з ножнаў клінкі, каб ударамі ў сэрца
    Справа і злева на дол абваліць недабітка.
    Дражняць, клінкамі махаючы: ну, нападай жа!
    Бліскае сталь, ад узмахаў аж свішча паветра.
    Звер абыякавы. Раптам, сабраўшы ўсю рэшту Моцы былой, страпянуўся і рынуў на хлопца.
    Той адступіўся за дрэва. А зубр павярнуўся, Згледзеў крыўдзіцеля, цела спружыніў і скочыў.
    Глуха зароў, гваздануўшы рагамі ў асіну.
    Толькі шчапа ды сукі затрашчалі, а дрэва
    Ўсё скаланулася, быццам маланка скасіла.
    Пільна сачы, маладзён, за намерам асілка:
    Друзлае дрэва ў сутычцы такой — не затулак!
    Помніцца, раз на аблаве юнак-паляўнічы,
    Дужы і храбры, вось так жа ў паветры ўзмахнуўшы, Выпусціў шаблю; бычына ўжо цэліўся ўдарыць
    Хлопцу ў жывот, але той захінуўся за хвою.
    Хто б не знямеў ад спужання такога? На шчасце, Лёс злітаваўся з хлапца, і дала паратунак
    Крона сасны расахатай. На ёй, аблавухай,
    3 самых зазімкаў залежаўся снег сшарашэлы, Зверху прысыпаны свежаю пульхнай парошай.
    Зубр як ударыў рагамі — затрэслася хвоя, Пругкія лапкі абвіслі, і белая навісь
    Шуснула зверху на дол, як туману заслона.
    Хлопца на момант як быццам не стала. I раптам — Дзе толькі браліся спрытнасць яго і рухавасць! —
    Шмыгнуў наўцёкі за дрэвы праз муць снегавую.
    Што пачалося! Усе з бегуна рагаталі,
    Быццам ад злыбеды нельга шукаць паратунку, Сорамна смерць абхітрыць, ці, нібыта ў сутычцы,
    Мэта якой: што б ні стала здабыць перамогу! — Як на арэне, сыходзяцца роўныя сілы.
    Зубр неўтаймоўны, ён зноў ірвануўся ў атаку, Бухнуў у ствол і рагамі абняў, як аберуч,
    Тоўсты камель. Перастарка-сасна не здалася: Цвёрды падзол утрымаў карані. А, крый божа,
    Гэтак бы гахнуў пад дых баравой меднаствольнай — Трэснула б толькі, і вывараць хлопца накрыла б.
    Буры наскокі такой хоць бы што, не здалеюць, Ён жа наскочыць, упрэцца — з карэннем абваліць!
    Гэта ж, глядзіце, упёрся ў старую асіну, Б’е, як абухам,— аж трэскі ляцяць з-пад удараў.
    Слепне ад злосці шалёнай, яму ўжо ўсё роўна — Дрэва калечыць ці лоўчага. Варам віруюць
    Пара і снег, і абодвух за імі не бачна.
    Ярасць зуброў і ў шаленстве не роўная; часта Вострага зроку і ранены ў помсце не траціць.
    Мабыць, у памяці многім нядаўн: выпадак — Зноў-такі ў нашых лясах — з каралём Аляксандрам*.
    Тое няшчасце, калі б не ўсявышняга літасць, Ў горкіх слязах утапіла б усё каралеўства.
    Двор выязджаў на аблаву, і ў пушчы зараней
    Рубшчыкі ўсё як належыць зрабілі: на палях — Тоўстых апорах — памост збудавалі ў тры сажні,