Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
Кроў ледзянее, як глянеш, якая ў ім ярасць!
Лоўчы злаўчыцца, адскочыць, схінецца за дрэва —
Міма прамчыць апантаны, агледзіцца, стане, Чмыхае пысай храпастай і ў безлічы пахаў
Нюхам уловіць дыханне і пах чалавека.
Што чалавека? Усё, што прыкметы жывога
Mae ў сабе і няхай хоць чым-небудзь праявіць, Зараз жа стопча, збадзе, разарве на кавалкі.
Страшная прагнасць у звера адпомсціць, сквітацца
3 ворагам сілай сваёй і за кроў, і за раны.
Што яму значыць дагнаць у спружыністым бегу:
Ты хоць вылузвайся з шкуры, а чуеш — насядзе.
Вось і насеў, і штуршком галавы — пад азадак.
Толькі і згледзіш — мільгнуліся ногі ў паветры;
Стогне, чуваць, чалавек, недабіты з разгону.
Там тваё ўсё — аказацца ў нявыкрутцы гэткай:
Літасць яму не ўласціва, і ён не пакіне
Hi седака, ні каня недабітымі ў лесе.
Зваліць пад ногі, растопча, прапора рагамі
Так, што пасля не пазнаеш, дзе цела, дзе туша.
Нават з адных успамінаў заходзіцца сэрца.
Бачыш: уздыбіўся конь растрыбушаны; тут жа
Коннік на стрэмі завіснуў, запырсканы кроўю.
Звер налятае скачкамі, збівае абодвух.
Месіць рагамі, аж чвякае нешта, і косці Аж хрупасцяць, і аж бурбаліць кроў з-пад шарону.
Люты бясконца, няхай на бярлогу мядзведзя
Недзе нарвецца альбо запрымеціць на лежцы Дзіка-разца — забадзе і ў шматкі расцягае.
Мы неаднойчы ў лясным гушчары сустракалі Трупы капытных — дакладней, не трупы, а кучы Шкуры ды мяса — ахвяры ягонай расправы.
Тыя, хто бачыў, засведчапь: няхай ён, лабаты, Бухне ў аленя ці ў лань, пабрыкнуўшы, з разгону —
Ўсё адбівае ўнутры — і вантробы і сэрца.
Цяжка такое ўявіць, хто ніколі не бачыў
Месца пабоішча ў пушчы. На лапінах моху Мокрае месіва: кроў, неастылыя рэшткі
Беднай казулі ці лося. Вось з карканнем, граем Зараз зляцяцца сюды каршуны і сарокі,
Гаман узняўшы, павыклююць вочы і счысцяць 3 дрэў і з падлеску шмаццё разарванага звера.
Помніцца неверагодны выпадак: аднойчы Так бадануў рысака, што ўсе шлункі — на дрэва,
Егер жа, сілай удару падкінуты ўгору, Дзесь на бярозе завіснуў уніз галавою.
Жахаў усіх не прыпомніш. Ну хоць бы і гэты: Дзесь падчапіўшы каня з седаком у дуброве,
Так шыбануў, што сядок апынуўся ў абдымках Дуба галлістага; там і знайшоў паратунак.
Прыкладаў, мабыць, і досыць. Бываламу ў пушчах Часта здаралася ўсё гэта бачыць са.мому.
Лішак жа прыкладаў, як і залішняе слова, Толькі зніжае давер да праўдзівасці факта.
Хто яго ярасць не бачыў, такі і не ўявіць, Як ён нарожыць, і валіць, і прэ наўздагонку, Быццам дзевяты той вал у бушуючым моры. Далеч, здаецца, дрыжыць, як рыкне на ўсю сілу.
Яры, бязлітасны, смелы, ён, мабыць, часамі
Усё ж адчувае, што помстай не вымесціць злосці:
Раптам на момант унурыцца мордай тупою, Цяжка ўздыхаючы. Пэўна, ад зморы ці, можа, Нават шкадуе, што мала крыві чалавечай Выпусціў рогам адным і другім, і як быццам
Лічыць па кроплях, што капаюць з пысы на гурбы. Ваш самавучка-мастак непісьменна, напэўна, Мажа карціну смяротнага бою. Мастацтва, Мабыць, і ўмоўнасць, і ў пэўнай ступені натура.
Звер у бяспамяцтве — гэта парывісты вецер, Ён жа ў нападзе — страшэнны ўраган, і ратунак
Лодцы жыццёвай не будзе, калі наляціць ён.
Снег на вачах счырванее на месцы забойства.
Недзе на голлі ільмы ці на пруцці ляшчыны
Збоем крывавым павіснуць астанкі ахвяры.
З’явяцца зараз жа птушак драпежных чароды, Як прыжывалаў пры лютым рагатым кармільцы.
Ён жа, зласлівец, пакіне на момант забітых,
Кінецца ўбок, пастаіць і спахопіцца раптам:
Як жа там вораг, а можа, яшчэ не дабіты?
Зноў падбяжыць і падчэпіць, прапора, падкіне,
Месіць нагамі, трыбушыць рагамі — не можа
Помсты ніяк наталіць, ненасытны забойца.
Конныя ўроссып пусціліся. Бачыш, як змейка
Выгібам справа і злева бярэ яго ў клешчы.
Крыкі, галёканне; ржанне трывожнае коней —
Зараз, назад павярнуўшыся, прыме атаку
Ў лоб, і тады — сцеражыся! He збочыш за дрэва — Станеш ахвярай. Хоць кожны і смелы і спрытны,
А не пашчасціць — загіне і дужы і мужны.
Гнацца з гайнёю на шпаркім кані па раўніне
Следам за воўкам ці лісам — не тое, што ў пушчы
Гнацца за зверам, дзе ўсякае трапіцца можа:
Недзе калода гнілая, звярыныя норы,
Там буралом або пні, што прыкіданы снегам,
Тут балаціна замёрзлая — не азірнешся, Як цераз грыву буланага рынешся потырч.
Лапкі яловыя, скажам, ці сучча сухое —
Яўныя пасткі, а звалішся — болей не ўстанеш:
Зубр не маруда — наскочыць, прапора рагамі,
Недзе ў аберучкі дубу астанкі рагамі закіне.
Цудам, здаецца, схінуўся яздок ад удару —
Міма пранеслася бурая маса з сапеннем.
Раптам круты паварот і скачок вокамгненны —
Быў чалавек і не войкнуў — няма чалавека.
О, калі б мне тут, адкінуўшы дробязь дэталяў, Толькі галоўнае ўспомніць аб гэтым страшыдле,
Цяжка прадбачыць, дзе б кропку знайшла
мнагаслоўнасць
I да памераў якіх разбылася б паэма!
Досыць таго, што расказана, каб меркаванні
Збегліся ў вывад: забойная гэта забава —
Проста шалёная прыхамаць князя-вар’ята,
I не адмые нявіннай крыві венцаносец
3 лаўраў сваіх паляўнічых і ратнае славы.
Выдумка гэта карэннем сваім пранікае
Ў княжанне Вітаўта* ў годы найвысшага ўздыму Княства Вялікалітоўскага. 3 мэтай падтрымкі
Боегатоўнасці будучых рэкрутаў з вёсак
Князь і загадваў ствараць у сваіх уладаннях
Лагер ваенны пры кожным паселішчы ў пушчах, Дзе рыхтаваў свае раці да бітваў наступных.
Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны
Ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
Так, як і ў бітвах з татарамі, і гартаваў іх
Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.
Ён, двуадзіны ў асобе вялікага князя —
Факельшчык войнаў са слабым, а з дужым
анёл-міратворац
Ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны, Перад нашэсцямі ворагаў з поўдня і ўсходу.
Нават татарын, пакорліва ўнурыўшы голаў,
Лук свой зламаны яму аддаваў і тлумачыў,
Што, спаганяўшы ясак каля вотчын літоўскіх, Сам станавіўся пачварнай здабычай літвінаў.
Быў літасцівы да тых уладарцаў, якіх ён
Ставіў на княства па выбару ўласным, і нават
Грознай Ардзе мог прыцыкнуць: знай меру, татарын!
Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі, Ўсё ж і яны прымірэння прасілі з літвінам.
Турак з Таўрыды* заўсёды цюкі падарункаў
Вітаўту слаў, прыхаваўшы свой клопат таемны:
Як бы задобрыць, улесціць і гнеў не наклікаць
На галаву сваю з боку Літоўскай дзяржавы.
Тры каршуны, што наводзілі жах на паўсвета, Як пылюкі, перад ім нават ціўкнуць не смелі.
Доблесць такая сталела ў лясах* і па вёсках.
Славы сястру, яе песцілі ў годы княжэння Грознага Вітаўта ўсюды на землях дзяржавы.
Кожны дзядзінец пры замках, груды між балотаў — Гэта пляцы і пляцы для вайсковых заняткаў.
Мірны перыяд між войнамі быў перадышкай, Каб адпачыць, падвучыцца і, страты пакрыўшы, Рушыць у новы паход. На такіх табарышчах
Толькі і чуеш, як стрэлы спяваюць, а лукі
Суха на згібах скрыпяць, нібы хваляцца ўголас:
Бачыш, якія нястомныя рукі, якая ў іх сіла!
Выган пры вёсцы, і там ад відна да сутоння Носяцца коннікі з гіканнем цугам па кругу,
Шабляй і стрэламі цэляць у вешкі. Часамі Хтосьці падкіне свой зношаны брыль ці кучомку —
Некалькі стрэл упіваецца ў шапку на ўзлёце.
Падае ўніз, і — пад ахі і рогат прысутных — Борзды наезнік падловіць падранка на піку.
Трапны стралок, а такіх дзецюкоў было безліч,
Змеціўшы ключ жураўліны пад воблакам дзесьці, Зложыцца з лука, спакойна прыцэліцца, зрэжа
Роўна крыло ў важака, не крануўшы стралою Нават і пёрка на целе — такая дакладнасць!
Птушку — няхай на вадзе, ці на дрэве, ці ў небе — Цэллю лічылі сапраўднай, і ўсе здабывалі
Гэту дзічыну ў балотах, барах, на азёрах.
Многія неслі здабычу магутнаму князю
Проста як дзякла (тады яшчэ чыншу не зналі). Жыць па старым запавеце: «Не ўкрадзеш у пушчы —
Грэх не адпушчан»,— лічылі ў народзе за гонар.
3 першай парошкай гурты паляўнічых і лоўчых
3 княжыцкіх вотчын у лес шыбавалі на ловы. Звера ўздымалі цюгаканнем, свістам і гамам,
Гналі загонам пад стрэлы, мушкеты і дзіды.
Дзіка давесці па следу, мядзведзя бярлогу
Высачыць храбра — будзённая, звычная справа. Што ў ёй такога? Падымецца раптам мурашнік, Гурбу звярнуўшы наўзбокі, і ўздымецца дуба
Буры смактун, зараве, і зацыкаюць стрэлы.
Кінуцца нат не паспее, як нехта ражнішча Проста ў пахвіну наставіць — і грузная туша, Бачыш, асела. Цяпер між вушэй — булавою, Вось і гатоў. А бывалі яшчэ і другія
Слаўныя забаўкі — конныя гонкі, напрыклад. Князь паважаў іх, як школу для мужных і смелых.
Цэль вызначалі за сотняю стадый*, і кожны Удзельнік суперніцтва рваўся на сівым мустангу
Першым адолець дыстанцыю. Цэлыя вёскі Гналіся ў скачках, бо лепшы праявіцца ў масе.
Вось па чарзе табунамі галопам узялі, Лётам лятуць — толькі тупат ды грывы па ветры.
Чуйны скакун гаспадарскі намёк разумее
3 першага знаку, і бачыш, як ён вокамгненна
Спіну падставіў. Ты вокам зміргнуць не паспееш — Скочыў сусед на суседа: змяніліся коньмі.
Толькі і згледзіш, як стрэл апярэнні з калчанаў
Накрыж жахнуліся; коннікі ж з гіканнем зніклі.
Гонкі такія наладжвалі ў цёмныя ночы Гуртам, каб мужны ахвоты паддаў баязліўцу, А баязлівец, не бачачы страху, раўняўся.
Ўсім пераможцам давалі прызы, а з няўдалых Кпілі гуртом і падносілі браціну з рэдзькі.
Многа цяжэйшай была закладная, хто першы Ўброд на кані пераедзе раку без абходу Плыні падводнай, віроў і трыснёгаў на тонях.
Ветраным днём, калі ў повень вялікія воды Хвалямі коцяць на бераг, з’язджаліся к рэкам Коннікі з вёсак вакольных, ушчунуць стыхію. Звычаем конных было: і калчаны, і лук свой
Звязваць у вузел з адзеннем, каб, недзе на грыве Сіўкі свайго іді буланага добра ўмасціўшы,
Самы быстрак пераплыць і сухімі даставіць.
Боская воля! Нібы на вадохрышчы колісь
Рынулі з берага голыя людзі на конях.
Бачыш — плывуць, пахаваўшыся ў плыні па шыі, Толькі чутно, як пафыркваюць коні, а хлопцы Боўтаюць нараўні з коньмі. Угледзішся — праўда:
Правай рукой учапіліся ў грыву, а левай Горнуць, грабуць пад сябе белагрывыя хвалі.
Плёсу ж канца не відно, і з паўмілі да мелі. Гэтым таксама былі ўзнагароды,і першы
Першую дачу асушваў са срэбнага кубка, Кубак жа браў на ўспамін. He міналі нікога.
Зведаўшы смакі нягод на зямлі і на водах, Воін брадоў і мастоў не шукаў, а звычайна