• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    Лесвіца збоку, чатыры падпоры, як трэба.
    Так што пакорліва просім вас, ваша вялікасць Там і сядайце, глядзіце, як пойдзе аблава.
    Першаю села ў кампаніі фрэйлін і знаці
    У строях сваіх аксамітных сама каралева*.
    Побач з памостам на доле, на сейміку шумным
    Панства сышлося, а воддаль, як быццам на шпацыр, Моладзь сабралася. Пеўнікі тыя згаралі
    Ад нецярплівасці спрыт праявіць і геройства. Блазан-амур, неразумны бажок заляцання, Віўся на крылцах між дрэваў і з лука раз-пораз Пырскаў стралой у дзявочыя сэрцы. Паслухай, Ты, матылёк бесклапотны: сваволь, забаўляйся Дзе сабе хочаш, ды толькі не тут, дураслівец!
    Пушча — не сад і альтанка. У ёй закаханы Мілы юнак, што не ведае нораваў звера, Толькі з жадання каханай прыйсціся пад нораў Зробіць свой рыцарскі выбрык — і тут жа загіне, Ўсё праз цябе ці праз тую абранніцу сэрца!
    Чутна — звяры тупацяць. Прамільгнулі сабакі: Гоняць зуброў. Анямела, прыўзняўшыся з месца, Світа вяльможная ўнізе і там на памосце.
    Сонечны дзень быў. Пярэстасць багатых убораў Аж зіхацела ў праменні, барвовыя сукні
    3 вышыўкай срэбрам і золатам проста сляпілі.
    Выскачыў першым важак. Натапырыўся, раптам Аж скалануўся, убачыўшы яркую чырвань.
    Голаў панурыў, працяў спадылба узвышэнне — Ахнуў памост і закрыўся рукамі ад жаху.
    Я не сказаў бы, што сцэнай такой любавацца
    Нам, хто не ўладны над злосцю жывёльнай, прыемна.
    Крык заганятых усё набліжаўся, і гэта
    Звера прымусіла бегчы, бо побач дубровай Наўскач ляцелі чароды зубрыц і аблеткаў
    Проста на лоўчых, але па такіх не стралялі.
    3 рыкам, нібы ашалелы, узбег на паляну Зубр велізарны, скрываўлены. 3 раны на шыю Пырскала кроў — у загрыўку трымаліся коп’і.
    Ён іх страсаў і, закінуўшы голаў, угледзеў Баль-маскарад на памосце. Суняўся і чмыхнуў, Злосна ўтаропіўся, быццам ён там выпадкова Ўбачыў знаёмыя твары і сіліўся ўспомніць, Дзе сустракаў іх. Дзень добры, шаноўнае панства!
    Смерцю маёй пацяшацца сышліся? Чакайце ж, Я пакажу вам забойства — вякі не забудуць!
    3 храпам набраўшы паветра, разявіўшы пашчу, Рыкам усіх аглушыў, скалануў наваколле.
    (Рык важака для зубрынага статку — трывога.) Значыць, сваіх папярэдзіў; цяпер — за расправу.
    3 месца сарваўся падскокам. 3 разгону рагамі
    Грымнуў у палю памоста — і збіў з падваліны.
    Зверху — прарэзлівы лямант. Памост пахіснуўся, Трэснуў і цудам не ўпаў без чацвёртай апоры.
    Бог барані, калі б ён і другі раз ударыў.
    Збіў бы памост, і якою б умыўся крывёю
    Дол той пушчанскі і рогі крутыя забойцы —■ Сэрца заходзіцца, дрыжыкі б’юць уяўленне!
    Што гаварыць, замясіў бы пірог каралеўству 3 княства й Кароны сваёю мясістаю мордай.
    Вернемся ўсё ж на рысталішча ў лес. Паглядзіце: Звер як стаяў, так стаіць асавела, раз-пораз
    Ліжучы раны. Здаецца, шаленства ўляглося.
    Ярасць жа ў позірку шчэ не пагасла. Ён грозны:
    Хвошча хвастом, ажно свіст у паветры, а з пашчы Вісне язык павілясты, як цела гадзюкі;
    3 ноздраў вільготных клубамі папыхвае пара. (Холад для дужага, мабыць, быў колісь лякарствам, Зараз мароз для аслаблага — гэта пагібель:
    Кроў усё льецца, з крывёю ж сцякае і сіла.) Ходарам дрыжыкі ходзяць, бакі паўпадалі, Дыхае, стогнучы, булькае зраненым горлам, Быццам там лютасць брадзіла і ломіцца выйсці.
    Пот абварыў усяго, і калі прыглядзецца — Рухі не тыя ўжо, сэнсу не маецца ў рухах.
    Грывы касмыль ад уздыху здрыгнуўся ля вока —
    Тут жа зубамі рване яго, выкіне з пашчы;
    Лясне нагою пад бруха, бы гіз адганяе;
    Жоўты лісток на дубку затрымцеў — апраметна Рынуў на дрэўца, зламаў і знявечыў падлеска;
    Цень мільгануў па сумётах: сарока ці сойка 3 сука на сук праляцела — бадае ў сумёты, Чмыхае мордай у снезе. Агонія блізка.
    Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў
    Хваляй нахлынуць, палоняць душу — і здаецца: Зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак пачаткаў Сэнсу жыцця і пачуцця святога — радзіма.
    Я адчуваю: бракуе мне, мабыць, майстэрства
    У складзе і ладзе паэмы: сяку яе часта Жычкай — закладкай з разваг ды і з хронікі нашай, Быццам гуляю ў адклад і староннім шматслоўем Зубы сваім чытачам назнарок замаўляю.
    Выбачце і не сярдуйце: развязка ўжо блізка.
    Лоўчы схаваўся за елкай, а зубр не спускае
    3 вока яліну. Падскочыў да дрэва. Абодва — Звер з паляўнічым — адзін на адзін. Сцеражыся, Смелы дзяціна! Жыццём за памылку заплаціш: Выткнешся бокам з-за дрэва — падыме на рогі.
    Круцяцца, быццам у скоках, капыты і чобат, Дама ж — дзябёлая елка — стаіць, як княгіня.
    Меціць юнак-фехтавальшчык парнуць пад лапатку. Звер языком, нібы шчупальцам, ловіць за рукі.
    Я ўжо казаў, што язык у зубра — як гадзюка: Доўгі, рухавы, і хай толькі кончыкам счэпіць, Звяжа, як вузлам, падцягне і кончыць рагамі.
    Бачачы шчупалец — гэту падступную змейку,
    Лоўчы таксама не дурань — мяняе прыёмы: Коле кароткім ударам, з падскоку на выпад.
    Тут у імклівасці ўдара клінок апярэдзіць Нават стралу быстралётную — як бліскавіца!
    «Э,— заўважае юнак,— на цябе, языкасты, Немач находзіць, хістанка ў нагах пачалася.
    Ты і размяк і абслініўся. Дзе твая статнасць!» Толькі падумаў, а звер страпянуўся — і ў наступ.
    Лоўчы за дрэва — і чуе, як быццам з парыльні Парай дыхнула і штось застагнала за дрэвам.
    Момант! Клінок мільгануў і адскочыў — пацэліў.
    Вось ён, удар сакрушальны! Схіснуўся і пысай Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся Шумнай дуброве: «Даруй, мая родная, ўсё мне».
    Недзе сябры зараўлі, пракацілася рэха — Нават і ў пушчы свой звычай, свой звон памінальны.
    Галас падняўся,— патрэбен удар міласэрны.
    Тут жа, як бачыш, з’явіліся тыя ж малойцы, Вынялі шаблі і ўмелым ударам пад сэрца Ўсё завяршаюць і тым набліжаюць развязку.
    Трубяць у рог. Пераможца сярод пабрацімаў.
    Жарты, абдымкі. А звер на бялюткай пасцелі Вотчыны роднай прылёг і нібы спачывае.
    Нетры лясныя стаілі ў сваёй таямніцы
    Шчэ аднаго, што паранілі,— можа, і сына Гэтага волата. Хай выжывае, не буду
    Гнацца ў пагоні за раненым. Час падганяе.
    Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы, Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы
    Супраць разбою! Бясконца купае і губіць Марс збраяносны людзей у крывавых купальпях.
    Свет хрысціянства з яго хрысціянскаю верай
    Трэснуў даўно, і расколіна ўглыб пранікае
    Дома і ў войску, хістаюцца веры асновы!
    Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою
    Губяцца сувязі братнія, бурацца храмы?
    Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца:
    I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.
    Кінуўшы здрадліва ворагам лютым на здзекі
    Веру дзядоў і бацькоў, нам адно застаецца:
    Літасці боскай чакаць і прасіць даравання.
    Мала надзеі, аднак, што ўсявышні прабачыць
    Грэшным у веры, злачынным у справах жыццёвых.
    Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца,
    Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справы
    Людзям на гора, дзяржаве ж — на шкоду і страты.
    Болей за ўсё непакоіць іх сверб панавання:
    Вострыць мячы пастаянна сусед на суседа —
    Ты або я запаную, дваім жа нам цесна.
    Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны —
    Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.
    Б’юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:
    Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,
    Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?
    Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
    Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна —
    Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
    Ворагі нашы ўсё бачаць, смяюцца з няшчасных.
    «Пастырам будзь па-над паствай» •— гаворыць пісанне.
    Будуць — чакайце! Ваўкамі грызуць сваю паству.
    Вось да чаго давяла непамысная прагнасць
    Славы, багацця і ўлады, і як ачарсцвілі
    Ўсё іх нутро сябелюбства, раскоша і слава!
    Свет абшукайце — ці знойдзецца ў ім заваёўнік,
    Што заваёўваў і гладзіў рабоў па галоўцы
    I не купаўся ў крыві і слязах зваяваных?
    Турак агнём і мячом вынішчае ўсе нашы пасады,
    Паліць мястэчкі і сёлы, руйнуе святыні.
    Горад захопіць гандлёвы, дзе маецца прыстань,—
    Крэпасць будуе, нагоніць сваіх басурманаў
    Гвалт і рабункі чыніць, а людзей непакорных
    Рэжа пад корань — жанок і дзяцей не шкадуе.
    Што яму значыць клінком мацярынскае лона Выпусціць разам з маленькім? Усё ж па загаду:
    Сродкі — любыя, а мэта адна — вынішчэнне.
    Войска разбіўшы, народ абяззброіўшы ўсюды,
    Ён і не дбае, што голыя рукі адпомсцяць.
    Стогне і ў цемрадзі ночы злавеснай народ наш
    Вобмацкам долі шукае. Жахлівыя здзекі
    Церпіць пакутнік пад страшным прыгнётам чужынцаў!
    Мы — шчэ натоўп, грамада непісь.менная, цемра.
    Князь і баяры — усе, каму льга заступіцца,
    Глухі да нас і не горай, чым жорсткі татарын, Душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе.
    Плаха і кат-выканаўца — вось доля любога, Хто пастаяць за закон і за бога азваўся.
    Як толькі ён, наш заступнік нябесны, трывае, Бачачы ўсё гэта? Як у крывавым патопе
    Верных гасподняму слову, набожных, знаходзіць?
    Боская маці, прачыстая дзева Марыя,
    Чуеш імя сваё ў песні і бачыш, напэўна, Як затрымцела ад страху рука вершатворцы?
    Раб твой пакорлівы слёзную гэту малітву
    Шле да цябе, баючыся: а можа, не прымеш?
    Можа, маўчаць і цярпець? Я ў душы адчуваю:
    Вартая ты не малітвы раба. а харалу
    Цэлага свету зя.многа — людзей і стварэнняў,—
    I велічання, і славы ты варта таксама.
    Я ж ці знайду і ці вымаўлю вуснамі ўзнёсла Слова-зваротак, тваю не прынізіўшы годнасць.
    Знаю, што ты міласэрная, добрая маці —
    Ты мне даруеш, і тут я з васковаю свечкай
    Перад табою, святой багародзіцай, кленчу.
    Бледны, прыгнечаны ношай грахоў сваіх цяжкіх, Вусень-чарвяк падбірае будзённыя словы
    Ў гэта маленне і шчэ спадзяецца, што зможа
    Вымаліць краю тваю абарону-спагаду.
    О, заступіся за нас! Праз любоў к Чалавеку
    Бацька наш бог і абраў цябе сам, і паставіў
    Першай заступніцай люду, і ты заступіся!
    Як птушаняты ў нягоду пад матчына крылле, Так пад тваю абарону і мы прыбягаем.
    Хай хто пакрыўдзіць дзіця і малое заплача —
    Маці ж прыгорне крывінку сваю і суцешыць.
    Ты — наша маці-заступніца, мы — твае дзеці,
    Крыўдзяць, цкуюць нас і ганьбяць — утры нашы слёзы.
    О міласэрная ўцешніца, дзева Марыя, He пакідай нас, прымі гэту скаргу-малітву.
    Кінь свой спагадлівы позірк на нашы палеткі — Гоні і ляды, што скрозь здратаваны і збіты
    Коньмі татарскімі, коламі іхніх абозаў.
    Бачыш, якія бясчынствы дазволены лёсам