• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    С.	27. В се же время поча царьствоватй Костянтйн, сын Леонтов.— Канстанцін VII, візантыйскі імператар (913—959).
    Агамемнон — аргоскі цар, правадыр грэкаў у Траянскай вайне.
    Отроцй Св8ньл'ьжй...— малодшая дружына, узброеная світа княжацкага ваяводы Свенельда.
    Нз'ькор-ьст'Ьнь — галоўны горад драўлянскай зямлі (сучасны Корасцень Жытомірскай вобласці).
    ...кормйлець его Асмуд— дзядзька, выхавацель княжыча.
    С.	28. Пардус — гепард.
    Переяславец — горад; цяпер гэта сяло Праслаў (каля горада Тулча ў Румыніі), на поўдзень ад Дуная.
    Прйдоша печен8зй на Руску землю первое...— Маецца на ўвазе першае нападзенне печанегаў на Кіеў.
    С.	29. Володймер бо 68 от Малушй... й 68 Добрына уй Володймеру.— У летапісе знаходзім вытлумачэнне паходжання любімага персанажа рускіх былін — Дабрыні (у былінах, звычайна,— Дабрыні Мікіціча): ён —дзядзька Уладзіміра і, відаць, быў дзядзькам княжыча, а затым яго ваяводай.
    ...град, рекомый Вручйй...— цяпер горад Обруч, у паўночнай частцы Жытомірскай вобласці.
    С.	30. Хочю поятй діцерь твою соб8 жен8 — другое сватанне Уладзіміра апісана паводле народных паданняў у Лаўрэнцьеў-
    скім летапісе пад 1128 г. Там Уладзімір паказан яшчэ маладым, і яго сватам выступае яго дзядзька Дабрыня, які забівае на вачах Рагнеды яе бацьку Рагвалода. Рагнеда хоча адпомсціць Уладзіміру за смерць бацькі і за тое, што Уладзімір перастаў яе кахаць. Паводле гэтай версіі, у Рагнеды ад Уладзіміра быў толькі адзін сын Ізяслаў, у той час як «Повесть временных лет» называе чатырох: Ізяслава, Мсціслава, Яраслава і Усевалада.
    ...розутй робйчйча...— Разуванне мужа было часткай шлюбнага абраду Кіеўскай Русі і сімвалізавала сабою пакору маладзіцы. Рабыніч — сын рабыні. Уладзімір так названы таму, што яго маці Малуша, дачка Малкі Любачаніна і родная сястра Дабрыні, была ключніцай княгіні Вольгі.
    ...а Туры ТуровЬ...— За гэтай заўвагай, напэўна, мелася на ўвазе якаясьці этымалагічная легенда, тлумачыўшая паходжанне Турава і князёўскай дынастыі, накшталт легенды аб Кію, Радзіму і Вятку.
    С.	31. ...не прйпловйть днйй свойх — не дажыве сярэдняга веку свайго.
    ...заходйв к нему pomb — прысягнуў яму.
    С.	32. Пярун — бог маланкі і грому.
    Херс — бог сонца.
    Дажбог — бог дабрабыту.
    Стрыбог — бог ветру.
    Сімарыгла — функцыя гэтага бога невядома.
    Мокоійь — бог племені мокша-эрзя.
    ...жряху йм...— прыносілі ім ахвяры.
    Предьславйно — сяло названа па імю дачкі Уладзіміра ад Рагнеды — Прадславы.
    Саламон ■— мудры цар Іудзеі.
    С.	33. П прйзваша я царя Васйлйй й Костянтйн...— імператары-суправіцелі Васілій Балгарабойца (976—1025) і Канстанцін VIII (976—1028).
    С.	34. ...об он пол.,,—3 двух бакоў.
    ...в лйменй...— у лімане.
    ...стрілйіце едйно...— адлегласць, роўная палёту стралы (прыблізна 60—70 м).
    С.	35. ...в кубару...— у карабель.
    С.	36. Петр Гугнйвый...— гэта не рэальная асоба, а сімвалічны вобраз папы-адступніка.
    Взя же йда мЬдяні det капйіцй — калі вяртаўся назад, узяў з сабою двух медных ідалаў.
    РЬнь — пясчаная водмель.
    С.	38. В сй же еремена Мьстйславу суіцю Тмутороканй, пойде на касогы.— Касогі — продкі сучасных чаркесаў. Паяды-
    нак Мсціслава з Радзедзяю адлюстраваны ў «Слове пра паход Ігаравы». Баян спяваў славу «храброму Мстнславу, нже зареза Редедю пред пьлкы касожьскымн».
    Всеслав, сын его, cbde на столі его, его же родй матй от вьлхвованья.— Усяслаў, князь полацкі, адзін з герояў «Слова пра паход Ігаравы». У летапісе і ў «Слове» яму прыпісваюцца незвычайныя сілы, ён народжаны ад «волхвовання».
    Заратйся Всеслав... й зая Новьгород.— Гэты гістарычны факт успамінае аўтар «Слова пра паход Ігаравы»: Усяслаў «отворн врата Новуграду».
    ...ко МЬньску...— цяпер г. Мінск.
    ...й пойдоша к Немйзі...— Няміга, рэчка, на якой стаяў Мінск, цяпер высахлая. Гэта бітва апісваецца ў «Слове пра паход Ігаравы»: «На Hcmhs^ снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн...».
    С.	39. ...Нзяславу же в шатер предыідуіцю...— калі Ізяслаў, ідучы першым, прывёў яго да сябе ў шацёр.
    Сноўск — горад у Чарнігаўскім княстве на р. Сноў; цяпер горад Сяднёў.
    С.	40. ...й я й...— і захапілі яго.
    Баляслаў II Смелы — польскі князь, які княжыў з 1058 да 1079 гг.
    ...бЬжа йз БЬлагорада Полотьску.— Белгарад — гарадок каля Кіева. Гэты эпізод адлюстраваны ў «Слове пра паход Ігаравы»; Усяслаў «скочн от ннх лютым зв^рем в пльночн нз Б-Ьла-града, o6tcHCB снн'Ь M-wat».
    ВЬ послев'Ь...— вы пашліце паслоў.
    ...mo etcu...— то ведай.
    С.	42. ...яко навье...— душы памёршых. Вера ў існаванне памёршых душ была распаўсюджана ў славян яшчэ ў часы язычаства.
    ...ведро бяше...— была засуха, не было дажджу.
    ...взяша 3 грады: ПЬсочен, Переволоку, Прйлук...— гарады Пераяслаўскага княства на граніцы з палавецкімі стэпамі па берагах Дняпра.
    Васілёк Расці ■ іававіч — унук Уладзіміра, сын Яраслава Мудрага, памёр у 1124 г.
    ..	.от Фйлйпова дне до мясопуста...— Піліпаў дзень (14 лістапада) — пярэдадзень каляднага паста, мясапуст — тыдзень перад Вялікім пастом.
    Ведена діцй Володарева за царевйчь за Олексйнйчь, Цесарю-городу...— Ірына, дачка Валадара Расціславіча, князя Перамышльскага, была выдана, відаць, за Ісака, сына візантыйскага імператара Аляксея I (1081 —1118).
    С.	43. ...Янь, старець добрый...— Гутарка ідзе пра Яна Вышаціча, кіеўскага ваяводу.
    ...прйб'Ьже НзбыгнЬв к Святополку.— Ізбыгнеў (Збігнеў) — брат Баляслава Крываустага; у 1106 г. быў пераможаны ім, і Баляслаў аб’яднаў пад сваёй уладай усю краіну.
    В се же літо преставйся Володймеряя...— жонка Уладзіміра Манамаха — Гіта, дачка англійскага караля Гаральда.
    С.	44. Н поя Володймер за Юргя Аепйну дцерь...— за Юрыя Даўгарукага.
    ...в сЬнанік...— у сінодзік, у кнігу для памінання памёршых у час богаслужэння.
    Клоў — урочышча паміж Кіевам і Кіева-Пячэрскім манастыром.
    С.	45. Нгумен Сйлйвеспір святаго Мйхайла напйсах кнйгы сй ЛЬтопйсець...— Прыпіска Сільвестра, ігумена Выдубіцкага манастыра. Даследчыкі лічаць яго не простым перапісчыкам, а складальнікам другой рэдакцыі «Аповесці мінулых часоў».
    КІРЫЛА ТУРАЎСКІ
    Прытча аб чалавечай душы і целе...
    С.	46. ...буестью крыя господню мнасу...— Г. зн. міну, сярэбраную манету; згодна прытчы Хрыста, пан даў тром рабам дзесяць мін для таго, каб у час яго адсутнасці яны пусцілі іх у гандлёвае абарачэнне; аказалася, што адзін з рабоў павялічыў капітал у дзесяць разоў, другі ў пяць, трэці ж раб захаваў атрыманую манету, загарнуўшы яе ў насавую хустачку.
    ...возметь свой от него талант...— Талент — вага і манета. Згодна другой евангельскай прытчы, пан даў восем талентаў тром рабам, і толькі адзін з іх не пусціў сваю долю ў абарачэнне, закапаўшы талент у зямлю. Іменна гэтага раба чакала суровае пакаранне.
    С.	47. ...внутренйх... енінйнйх...— Гэта антытэза пранізвае ўвесь тэкст. Знешняе — гэта форма, невядомае, чужое, цэрква, эдэм, свецкае, іншавернае, цемра і г. д.; унутранае — змест, пазнанае, сваё, алтар, рай, царкоўнае, хрысціянскае, святло.
    С.	48. Эдэм — паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення.
    С.	50. ...чрес закон свяіценьскаго йіцеть взятй сана...— Выкрыццё епіскапа Феодара Растоўскага, які пры падтрымцы Андрэя Багалюбскага дабіўся незалежнасці растоўскай епархіі ад Кіеўскай мітраполіі, што адпавядала сепаратысцкім імкненням самога князя, дзейнасць якога была накіравана на аддзяленне
    растова-суздальскіх зямель ад кіеўскай вярхоўнай улады. Самазваны узурпатар «свяціцельскага сану» быў выдадзен кіеўскаму мітрапаліту і ў 1169 г. смяротна пакараны як ерэтык. Кірыла Тураўскі асуджаў дзеянні Феодара, накіраваныя на раз’яднанне Русі.
    С.	51. Разуміште же ныніі, безумнйй в людех сановнйцй, буйй во ueptex! — Зварот да Андрэя Багалюбскага (свецкі саноўнік) і да Феодара Растоўскага (саноўнік, царкоўнік). Андрэй Багалюбскі ў год пакарання Феодара пры падтрымцы адзінаццаці князёў пайшоў вайной на Кіеў, узяў яго, разбурыў і аграбіў, аднак на кіеўскім троне не застаўся, жадаючы самастойнасці Растова-Суздальскага княства.
    С.	52. He вкусй того древа Трефйс ефесйн й Нйколае...— Гаворыцца пра хрысціян, якія адракліся ад Хрыста і гэтым пазбавілі сябе права быць у раі.
    ЖЫЦІЙНАЯ ЛІТАРАТУРА
    Жыціе Ефрасінні
    С.	57. Усяслаў — полацкі князь да 1101 г. Аб ім у «Слове пра паход Ігаравы» гаворыцца: «сам в ночь вьлком рыскаше».
    С.	58. Княгіня Раманава — жонка яе дзядзькі Рамана Усяславіча (памёр у 1116 г.) была ў той час ігуменняю манастыра.
    Фяўроння — жонка мурамскага князя Пятра, вызначалася, як гаворыцца ў аповесці, сваёю мудрасцю і набожнасцю.
    Яўпраксія — жонка разанскага князя Фёдара Юр’евіча,забітага Батыем у 1236 г.
    С.	60. Барыс Усяслававіч — полацкі князь з 1119 да 1128 гг.
    С.	62. Спас — рэлігійнае свята.
    С.	63. Святая багародзіца — у хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.
    Мануіл Комнін — візантыйскі імператар з 1143 да 1180 гг., быў унукам імператара Аляксея Комніна (1081 —1118), жонкаю якога была цётка Ефрасінні Полацкай.
    Патрыярх Лука — Лука Хрысавер.
    С.	64. ...й поставй ю.— Гэта ікона пазней, у 1239 г., была перанесена дачкою полацкага князя Брачыслава ў Тарапецкую саборную царкву, у якой княгіня вянчалася з Аляксандрам Неўскім.
    ЖЫЦІЕ АЎРАМІЯ СМАЛЕНСКАГА
    С. 68. ...день успенйа...— дзень смерці.
    Слова пра паход Ігаравы
    С.	78. Ігар Святаслававіч (1151 —1202) —сын чарнігаўскага князя Святаслава Ольгавіча і ўнук Алега Святаслававіча («Слова» называе яго Алегам Гарыслававічам).
    Баян — відаць, гэта пясняр пры двары Святаслава Яраславіча.
    Яраслаў Уладзіміравіч (Мудры) — вялікі князь кіеўскі (1019—1054).
    Мсціслаў — брат Яраслава — князь тмутараканскі і чарнігаўскі (пам. у 1036 г.). Пра яго перамогу над Радзедзяю апавядае «Повесть временных лет» (1022 г.).
    Раман Святаслававіч — унук Яраслава Мудрага — князь тмутараканскі (пам. у 1079 г.).
    Уладзімір Святаславіч — вялікі князь кіеўскі з 908 г.
    ...no мыслену древу...— метафара ў стылі песень Баяна. Вобраз «сусветнага дрэва», якое злучае неба і зямлю.
    ...рйіца в тропу Трояню...— мабыць, шлях рымскага імператара Траяна (параўнай «траянавы валы» на Украіне і ў Румыніі). Асоба Траяна была абагатворана ў Рыме. 3 імем Траяна звязвалася і ўяўленне аб славянскім бажастве.
    ...Велесовь внуче...— гутарка ідзе пра Баяна, унука Велеса. Велес, або Волас,— язычаскі бог жывёлагадоўлі, дастатку ва ўсходніх славян. Па ўяўленню аўтара «Слова», Велес быў таксама богам музыкі або паэзіі.