• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    А мовйл языком антйохййскйм.— Г. зн. размаўляў па-арабску Антыёхія была старажытнай сталіцай сірыйскай дзяржавы, адной з чатырох рэзідэнцый праваслаўных усяленскіх патрыярхій.
    ...декабря 4 дня... переставйлся...— на самай справе кароль Стэфан Баторый памёр 12 снежня 1586 г. у Гродне.
    ...кролем кролевйча швецкаго.— Маецца на ўвазе каралевіч Сігізмунд Ваза (1566—1632). Каралём Рэчы Паспалітай Сігізмунд III Ваза быў з 19.VIII.1587 г. па 1632 г. і адначасова па праву бацькавай спадчыны каралём шведскім з 1592 па 1604 г. У час яго панавання адбылася Брэсцкая царкоўная унія (1596).
    Пераводні — асобы, пераселеныя ў дадзеную мясцовасць з іншых месц.
    Прачыстая — царкоўнае хрысціянскае свята, якое адзначаецца 8(21) верасня. Першая прачыстая — успенне багародзіцы адзначаецца 15(28) жніўня.
    Пакровы — рэлігійнае свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка.
    Максімільян — брат аўстрыйскага імператара Рудольфа Габсбурга (1576—1612).
    ...на князя московского...— рускага цара Фёдара Іванавіча, які займаў царскі трон з 1584 па 1598 г.
    ...кролевая...— жонка С. Баторыя Ганна Ягелонка.
    ...кролевйча шведцкого...— шведскага каралевіча Сігізмунда, пляменніка Ганны Ягелонкі, жонкі С. Баторыя.
    С.	289. ...князя московского Нвана Васйлевйча...— дапушчана памылка, бо Івана Грознага ўжо не было ў жывых (памёр 18.III.1584 г.).
    Канвакацыя— скліканне сейма ў часы бескаралеўя для вызначэння кандыдатуры наступнага караля.
    Узнясенне Хрыста — рэлігійнае свята, якое адзначаецца на 40-ы дзень пасля вялікадня.
    ...а за прйзволеньем белых голов...— па капрызу жонак.
    Св. Пётр — паводле біблейскага міфа адзін з блізкіх вучняў Ісуса Хрыста ў самы крытычны момант для свайго настаўніка адмовіўся ад яго, пасля стаў галоўным прапаведнікам хрысціянскага веравызнання ў Рыме.
    ...з кролем шведскйм...— маецца на ўвазе Карл IX Ваза (1550—1611).
    ...был на Орйш патрйарха царйградскйй йменем.— Маецца на ўвазе паездка ў Маскву канстанцінопальскага патрыярха Іераміі Транаса.
    С.	290. ...после святаго Афанасйя...— патрон св. Афанасія прыпадае на 20 студзеня.
    Прыстаўства — даніна, якая бралася з мясцовага насельнійтва на ўтрыманне размешчанага ў іх населеным пункце войска.
    Ніз — нізоўе Дняпра, Запарожская Сеч.
    С. 291. ...соборы помесные...— з’езды епархіяльнага духавенства.
    Грыгорый Рагацінец — адзін з уплывовых кіраўнікоў праваслаўнага Львоўскага брацтва.
    Стэфан (у манашастве Сільвестр) Зізаній — Тустаноўскі — беларускі пісьменнік-палеміст канца XV ст.
    Рымляны — так праваслаўныя Рэчы Паспалітай тады называлі католікаў.
    Ратуша — орган гарадскога самакіравання; назва будынка, дзе размяшчалася гарадское самакіраванне.
    Іаан Прадцечы — паводле біблейскага міфа папярэднік Ісуса Хрыста.
    Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей (1541 —1613) — царкоўна-палітычны дзеяч і уніяцкі пісьменнік-палеміст.
    ...луцкого епйскопа...— маецца на ўвазе Кірыл Сямёнавіч Тарлецкі (?—1607), адзін з арганізатараў царкоўнай уніі 1596 г.
    ...лвовского...— з 1576 г. львоўскім епіскапам быў Гедыён (свецкае імя Грыгорый Маркавіч) Балабан (1530—1607).
    ...холмского...— епіскапам холмскім і бэлзскім быў у той час Дзіянісій Збіруйскі, бліжэйшы паплечнік Г. Балабана.
    ...вйдячй предсявзяте йх потребно до речей збавенных...— г. зн. бачачы іх захад, неабходны для спраў дабратворных.
    С. 292. ...октобра... 16...— Брэсцкі сінод пачаў работу 6 кастрычніка. Тут пададзена дата паводле грыгарыянскага календара з улікам разбежкі, якая ў XVI ст. складала 10 дзён.
    Гаспода — заезны двор.
    ...воеводы кйевского...— маецца на ўвазе валынскі магнат Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі (1528—1608). Ён з’яўляўся галоўнай апорай праваслаўных у іх барацьбе супроць царкоўнай уніі. У яго друкарні за яго кошт Іван Фёдараў надрукаваў (1580—1581) поўную славянскую Біблію.
    С. 293. ...с кола рыцерского...— са шляхецкага кола.
    Нікіфар — прадстаўнік канстанцінопальскага патрыярха.
    ...пан воевода троцкйй...— маецца на ўвазе Мікалай Крыштафор Радзівіл, празваны Сіроткай (1549—1616),— князь на Алыцы і Нясвіжы, сын маршалка і канцлера Вял. кн. Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага.
    ...паном канцлером й паном подскарбьм...— маюцца на ўвазе канцлер Леў Сапега і падскарбій Дзмітрый Іосіфавіч Халецкі.
    ...маршалка обралй духовные...— маршалкам быў абраны заблудаўскі пратапоп Нестар.
    ...воеводою волынскйм...— ваяводаю валынскім быў з 1593 г. сын К. К. Астрожскага кн. Аляксандр Астрожскі (?—1603).
    С. 294. Якуб Прэпіфіч — кашталян Камянецкі, потым ваявода падольскі.
    Ян Шуйскі —унук Івана Дзмітрыевіча Шуйскага, які ў 1534 г. уцёк з Масквы ў Вял. кн. Літоўскае.
    Інстыгатар — ураднік.
    Дзям' ян Гулевіч — валынскі дэпутат сінода.
    ...до новокреіцонцов й евангелйков...— новахрышчэнцы — прадстаўнікі пратэстанцкай плыні. Новахрышчэнцамі іх празвалі за тое, што яны паўтаралі працэс хрышчэння пры дасягненні сталага ўзросту; евангелікі — пратэстанты лютаранска-кальвінісцкага толку.
    ...пан подканцлерйй...— трэба чытаць: «подскарбнй».
    — й шлй на упокой княжатй...— трэба чытаць: «й шлй онй у покой до княжатй».
    С. 295. ...з Русй...— маецца на ўвазе так званая Чырвоная Русь, тэрыторыя былога Рускага ваяводства, якое займала тэрыторыю Усходняй Галіцыі.
    Літва — тут назва Вял. кн. Літоўскага.
    Лаўрэнцій Дравінскі — валынскі падчашы, адзін з абаронцаў украінскай народнасці і праваслаўнага веравызнання ў Рэчы Паспалітай, доўгі час ваяваў супроць уніі. На Варшаўскім вольным сейме ў 1620 г. выступіў з «Прамовай» у абарону праваслаўя.
    С. 296. ...до того Стефана...— маецца на ўвазе Стэфан Зізаній, з якога Брэсцкі праваслаўны сінод зняў анафему, накладзеную на яго мітрапалітам Рагозаю на Навагрудскім саборы 1596 г.
    Вываланцы — людзі, адлучаныя ад царквы.
    ...первоседалнйк no nampuapce... — першы намеснік патрыярха.
    ...чтырех nampuapxoe...— патрыярхаў Канстанцінопаля, Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліма.
    С. 297. Генерал — старшы над пасланнікамі для выканання ўрадавага ці грамадскага даручэння.
    Гайдук — наёмны салдат венгерскай пяхоты.
    Пётр Скарга (1536—27.09.1612) —царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, тэолаг і публіцыст, пачынальнік польскай аратарскай прозы, ініцыятар і прапагандыст Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Ганьбаваў шляхту за злоўжыванне саслоўнымі прывілеямі.
    Певне не тот, што мел у голову заходйтй.— Метафарычны выраз, які абазначае, што гэты чалавек не вар’ят.
    Марцін Бранеўскі (?—1624) —царкоўна-рэлігійны і гра-
    мадска-палітычны дзеяч канца XVI — першай чвэрці XVII ст. Яму прыпісваецца аўтарства славутага палемічнага твора «Апокрысіс», выдадзенага ў 1597 і 1599 гг. пад псеўданімам Хрыстафор Філалет.
    С. 298. ...у в одного мужа северскаго...— г. зн. у аднаго чалавека з Ноўгарад-северскай мясцовасці (Чарнігаўшчына).
    ...Нафанайла Терлецкого...— епіскапам полацкім на самай справе быў Нафанаіл Сяліцкі. На самай справе ўвядзенне новага календара ў Полацкай епіскапіі пачалося за 9 годДа епіскапства Сяліцкага.
    Майсей — біблейскі прарок, якому царква прыпісвае мноства цудаў і аўтарства першых 5 кніг Бібліі.
    Ісус Хрыстос — міфічная асоба, сын бога.
    ...храм... Георгйя — царква, якая была пабудавана на Ільінскай гары ў Магілёве.
    С. 299. Паланея Васільеўна Крошынская (?—1594) — княжна, у 1551 г. стала жонкаю Баркулаба Корсака, старасты дзісенскага.
    ...с того света переставйлся...— не Нафанаіл Тарлецкі, a Нафанаіл Сяліцкі.
    ...уводйл новый календар...— на самай справе Афанасій Тарлецкі варожа адносіўся да каляндарнай рэформы папы рымскага і не мог ён уводзіць новы каляндар.
    Севярын Налівайка (?—1597) — вядомы кіраўнік казацка-сялянскага паўстання на Украіне і ў Беларусі ў 1594—1596 гг.
    С. 301. ...родчлся ...князь Богдан в року 88...— на самай справе Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіўся ў 1589 г.
    С. 302. Кір — тытул вышэйшых праваслаўных духоўных саноўнікаў (патрыярхаў).
    Рафаіл — патрыярх канстанцінопальскі да 1608 г.
    Св. Хрышчэнне — рэлігійнае свята вадахрэста, якое прыпадае на 6(19) студзеня.
    С.	303. Зямяне — дробнапамесная шляхта ў Рэчы Паспалітай.
    Святая нядзеля...— першы тыдзень пасля вялікадня.
    ...месяца апреля... на святаго Мартчна...— на самай справе дзень св. Марціна адзначаецца не ў красавіку, a 11 лістапада.
    Максім Герасімавіч. Сматрыцкі (1572—1630) —беларускаўкраінскі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнікпалеміст, аўтар славянскай граматыкі (1618) і многіх палемічных твораў, у якіх абараняў праваслаўе.
    С.	304. Падляшша — так у Рэчы Паспалітай называлася заходняя частка тэрыторыі Вял. кн. Літоўскага, якая прылягала да карэнных зямель Малой Польшчы. Пасля Люблінскай уніі 1569 г.
    перайшла пад уладу карэннай Польшчы.
    Мазуры — жыхары Мазовіі, пагранічнай тэрыторыі з Падляшшам.
    С.	305. ...а на кгарлах свойх...— у безвыходным становішчы, рызыкуючы жыццём.
    С.	306. Канфедэрацыя — свабодная часовая ваенна-палітычная апазіцыя шляхты да палітыкі караля.
    С.	307. ...пана нашего...— маецца на ўвазе Сігізмунд III Ваза.
    ...до упокойных pad...— да мірных рад.
    С.	308. ...армапіу отнялй...— гутарка ідзе пра малдаўскі паход кароннага гетмана Яна Замойскага ў кастрычніку 1600 г. Гаспадаром Малдавіі тады быў не Іерамія Магіла, які названы ў запісу, а Міхаіл Храбры (1558—1601).
    ...мултянскйй — мунцянскі, ад румынскай назвы ўсходняй часткі Валахіі — Мунтэніі. («Мунтэ» — у перакладзе з румынскай значыць «гара»).
    Мігаль — маецца на ўвазе Міхаіл Храбры.
    Самуіл Кошка — гетман запарожскіх казакаў да 1601 г.
    ...у Баркулабове на прйстанство аж уждалй...— на прыстаўства грошы бралі. Трэба чытаць: «у Баркулабове на пряставство грошя браля».
    ...вряднйк печерскйй...— ураднік з суседняй з Магілёвам па тых часах вёскі Пячэрск.
    Благавешчанне — царкоўна-хрысціянскае свята з пастаяннай датай 25 сакавіка.
    Ян Варшаўскі — асоба невядомая. У склад пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве ў 1600 уваходзілі літоўскі канцлер Леў Сапега, кашталян варшаўскі Станіслаў Варшыцкі і пісар Вял. кн. Літоўскага Ілья Пелгрымоўскі. Відаць, аўтар памылкова замест Станіслава Варшыцкага напісаў Ян Варшаўскі.
    Васіль Гадуноў — аўтар блытае імя Барыса Гадунова.
    С.	309. ...была у Вйфлянтех...— аўтар скажае назву Інфляндыі.
    Того ж року запорозкйе козакй у Швецый былй...— ідзе размова пра падуладную Швецыі тэрыторыю Прыбалтыкі.