• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    С. 371. ...церквй правдйвой восточной...— маецца на ўвазе праваслаўная царква грэчаскага веравызнання.
    Леў Сапега — літоўскі канцлер да 1632 г.
    Іосіф Бабрыковіч — намеснік ігумена віленскага Святадухоўскага манастыра, пазней—да 1635 г. Магілёўскі архіепіскап.
    Самуіл Барэцкі — родны брат Кіеўскага мітрапаліта Іова Барэцкага.
    С. 372. ...нунцйуш легата...— пасол, афіцыйны прадстаўнік рымскага папы.
    ...взглядом людей...— пры сведках.
    С.	373. ...унЬя...— царкоўная унія (саюз) 1596 г.
    ...права й прйвйлея...—асобы від граматы на прадмет карыстання маёмасцю.
    Уніты (уніяты) — асобы, якія прынялі уніяцкае веравызнанне.
    Уладзіслаў Чацвёрты — сын караля Сігізмунда III, быў польскім каралём з 1632 г. па 1648 г.
    ...в'Ьра грецкая...— праваслаўнае веравызнанне.
    Сільвестр Косаў — магілёўскі архіепіскап з 1635 г. да 1647 г., а з 1647 г.—кіеўскі мітрапаліт.
    ...правом сталюет...— замацоўвае юрыдычна.
    Залатаверхі Міхаіл — адзін з багатых кіеўскіх манастыроў.
    ...анй зменкй... — ніякага клопату.
    Міхаіл Крапіўніцкі — адзін з віднейшых абаронцаў праваслаўя.
    С.	374. Л. Дравінскі — брацлоўскі ваявода.
    М. Кісель — стараста Віленскага праваслаўнага брацтва.
    Панна Марыя — кафедральны каталіцкі сабор.
    ...латйною...— каталіцкаю вераю.
    М. Г. Сматрыцкі — віленскі архіепіскап.
    ..	.едйно креіценйе...— спасылка на «Біблію», Ефес, гл. 4, с. 5.
    С.	375. Касіян Саковіч — пісьменнік-палеміст, які здрадзіў праваслаўю і перайшоў у лагер католікаў.
    ...Касян выдал кнйжку...— маецца на ўвазе трактат Саковіча.
    ...Купятйцкйй... з гйсторйею московскою...— маецца на ўвазе яго «Гісторыя» падарожжа ў Маскву.
    Ізба сенатарская...— верхняя палата польскага сейма.
    Рыцарскае кола — у ніжняй палаце польскага сейма.
    С.	376. Маршалак — старшыня сейма, важак дваранства.
    С.	377. Звеставанне — каталіцкае свята «Благовеіценне».
    Дзіацэзія — епархія, епіскапскае ўладанне.
    Ляонцій Шыцік — былы ігумен дубоўскі.
    ...под генсйорек... — пасадзіць у турму, надзець на шыю і рукі калоду як злачынцу.
    Біскуп — епіскап.
    ...трапйлй мя ozHt алхймйцкйе...— уразілі мяне агні (інтрыгі) алхімікаў.
    ...особы едной...— намёк на мітрапаліта Пятра Магілу.
    С.	378. Кансісторыя — духоўная ўстанова пры епархіяльным архірэі з адміністратыўнымі і судовымі функцыямі.
    Аннаш, Каіафаш — біблейскія першасвяшчэннікі.
    «Меам» — лацінскі выраз «маім».
    Пан Сапега — маецца на ўвазе Мікалай Сапега.
    Ліст упамінальны — напамінаючы, г. зн. строгі.
    С.	379. Адшчапенец — так уніяты называлі праваслаўных, якія не прынялі царкоўнай уніі.
    Налівайка — маецца на ўвазе Севярын Налівайка, важак казацкага паўстання ў 1595 г.
    ...лйст... в котором прйзнавает...— маецца на ўвазе сам Аблачынскі — уніяцкі архімандрыт у Кобрыне.
    С.	380. Адам і Ева — паводле бібліі, першыя людзі на зямлі.
    Лютаране, арыяне... звінгліяне — прыхільнікі ерэтычных веравызнанняў з пункту гледжання артадаксальнай (артадаксальны — паслядоўны, які няўхільна трымаецца якога-небудзь вучэння, светапогляду) царквы.
    С.	381. Валаам — біблейскі прарок.
    ...meopumu нйчего же...— спасылка на «Евангелне» ад Іаана, гл. 13.
    Уладзімір — вялікі князь кіеўскі да 1019 г.
    Ян Длугаш (1415—1480) —польскі гісторык.
    С.	382. ...глаголю вам... й на небесй...— спасылка на «Евангелне» ад Матфея, гл. 18, ст. 18.
    Люцыпар — біблейскі архангел, адвержаны богам.
    Садом — біблейскі горад, вядомы з паданняў вялікай распустай яго жыхароў.
    Адам Пацей, у духоўным званні Іпацій (1541 —1613) —епіскап брэсцкі і ўладзімірскі, пасля пераходу ў унію з 1599 г.— уніяцкі мітрапаліт.
    Владыка — епіскап.
    Кірыл Тарлецкі — уніяцкі луцкі епіскап.
    Міхаіл Рагоза — уніяцкі мітрапаліт да 1599 г.
    Каін і Авель — сыны Адама і Евы.
    Ізмаіл — сын Аўрама ад Агары.
    Ісак — сын Аўрама ад Сары.
    С.	384. Ово згола сумматйм...— адным словам.
    «ність піайно, еже не открйется» — спасылка на «Евангелне» ад Лукі, гл. 8, ст. 17.
    Юст Ліпсій — грэчаскі філосаф.
    Дзіоніс — грэчаскі філосаф.
    Войскі арматныя — узброеныя войскі.
    С.	385. Майсей — біблейскі прарок.
    Плашчаніца — прадмет культу ў праваслаўнай царкве ў выглядзе кавалка тканіны, з намаляваным Хрыстом у труне.
    С.	387. ...облюбеннцу мітй з Москвы зычу.—■ Афанасій Філіповіч, напэўна, меў на ўвазе адну з дачок рускага цара Міхаіла Фёдаравіча. Магчыма, Ірыну, да якой сватаўся дацкі прынц Вальдэмар.
    ПАЛІТЫЧНАЯ САТЫРА
    Прамова Мялешкі
    С.	387. Іван Мялешка — сапраўдная гістарычная асоба, паходзіў з шляхецкага кола Слонімшчыны. 3 1593 г. пачалася яго службовая біяграфія: быў мазырскім падкаморыем, маршалкам слонімскім, кашталянам мсціслаўскім, брэсцкім, смаленскім.
    ...Жйкгмонта короля...— маецца на ўвазе кароль Сігізмунд Аўгуст (1548—1572 гг.).
    Падляшша — частка тэрыторыі на захад ад г. Брэста.
    Жйкгймонта первого...— маецца на ўвазе кароль Сігізмунд I Стары (1467—1548).
    С.	388. ...за него...— у час яго кіравання дзяржаваю.
    А колй ж то у іх...— маюцца на ўвазе немцы.
    Генрых Валуа — польскі кароль з 11 мая 1573 г. да 17 чэрвеня 1574 г.
    С.	389. Інфлянты — прыбалтыйскія немцы.
    С.	390. Уршуля Мейер — вядомая фаварытка караля Сігізмунда III Вазы, мела вялікі ўплыў у прыдворных сферах.
    Ліст да Абуховіча
    С.	390. Ліпа — вёска над ракой Сноўкай у 10 км ад станцыі Гарадзея, была старадаўняю ўласнасцю рода Абуховічаў.
    Рыгор Юр’евіч Осцік — быў пакараны смерцю ў 1580 г. у Вільні за пісьмовыя зносіны з маскоўскім баярынам Нашчокіным як дзяржаўны злачынца, які быццам бы дамагаўся далучэння беларускіх зямель да Рускай дзяржавы.
    С.	391. Аляксандр Корвін Гансеўскі (1625—1639) —смаленскі ваявода, які праславіўся сярод польскіх магнатаў і шляхты, калі ў 1632 г. абараняў 10 месяцаў Смаленск, абложаны рускімі войскамі Шэйна.
    пйсаром быв...— Піліп Абуховіч займаў у 1651 —1653 гг. пасаду пісара Вялікага княства Літоўскага.
    Зыгмунт — маецца на ўвазе кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд III Ваза.
    С.	392. Тулянік — напэўна, маецца на ўвазе населены пункт, які знаходзіцца ў 79 км ад горада Слоніма.
    СІМЯОН ПОЛАЦКІ
    С.	402. Чтоб мене вверх...— у царскі палац, у прыдворныя.
    Голйаф — біблейскі персанаж, філісцімлянскі велікан з горада Геф, якога юны Давід забіў каменем, выпушчаным з прашчы.
    Семен — тут паэт апавядае пра сябе. Такая спрошчаная, прыніжальная форма імя (параўн.: Сямён — ад Сімяон) падтрымлівалася на тым часе літаратурным этыкетам.
    Сампсон — у біблейскай кнізе Суддзяў (XIV—XVI) расказваецца пра ўчынкі волата Самсона, Маноевага сына: ён разадраў на часткі льва, пабіў тысячу філісцімлянаў аслінаю сківіцаю і, нарэшце, разбурыў іх каменны палац. Вырваўшы з зямлі два слупы, што трымалі скляпенні, Самсон загінуў пад абломкамі будынка разам з некалькімі тысячамі сваіх ворагаў.
    С.	406. Балены страшные, кйты...— у адным старажытнарускім Азбукоўніку XVII в. змешчаны артыкул, у якім гаворыцца: «Балена — рыба марская, а велічыня яе ў даўжыню 60 сажняў, а ўпоперак 30 сажняў...»
    С.	408. Дйона — у старажытнарымскай міфалогіі дачка Акіяна і Феціды, маці багіні Венеры.
    Алкмена — згодна адной з міфалагічных версій, маці Геракла, жонка Амфітрыёна; ударыла мужа, які абвінавачваў яе ў здрадзе.
    Бахус — у старажытнарымскай міфалогіі бог віна, весялосці.
    ...флегматйкй...— флегма — слізь. Па тэорыі Гіпакрата (каля 460—377 гг. да н. э.) у чалавечым арганізме прысутнічаюць чатыры асноўныя жыццёвыя сокі: кроў, слізь, жоўтая жоўць і чорная жоўць, якія спараджаюць у ім такія ўласцівасці, як цеплыня, халоднасць, вільготнасць і сухасць. Лічылася таксама, што гэтыя ўласцівасці адпавядаюць чатыром першаэлементам прыроды; «флегма» адпавядала вадзе, яе перавага над іншымі жыццёвымі сокамі магла азначаць, што чалавек стрыманы, марудлівы і цярплівы.
    ...к воде, рыбам й птйцам, что ей подвластны...— тут, верагодна, маюцца на ўвазе самнамбулы. Птушак традыцыйна звязвалі з «стыхіяй вады».
    С.	409. А Неремйя поведал очамй...— маюцца на ўвазе словы з Кнігі прарока Іераміі.
    Дйна — у Бібліі расказваецца, што Дзіна, дачка Іакава, выйшла на прагулянку, у час якой яе ўкраў і абняславіў сіхемскі царэвіч.
    Самсон... на Далйлу заглядевшйсь...— па біблейскаму паданню, Самсонава каханка Даліла ўлешчваннямі выведала ў яго таямніцу ягонай волатаўскай сілы і выдала яе ворагам — філісцімлянам, якія выкалалі Самсону вочы.
    С.	410. Дйалектйка доспгойного Платона...— Платон (428 ці 427—348 да н. э.) — знакаміты старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік еўрапейскага ідэалізму. Дыялектыку (як рыторыку, пазбаўленую слоўных упрыгожанняў) ён ставіць вельмі высока.
    Так, у дыялогу «Краціл» «дыялектыкі» атаясамліваюцца ім з «мудрацамі» — філосафамі. Аднак у другім сваім дыялогу — «Філебе» вышэй за ўсе мастацтвы ды навукі ён ставіць «чыстую» тэарэтычную геаметрыю.
    Арйфметйка... что быстро что угодно сосчйтает тсбе...— верагодна, пад арыфметыкай Сімяон разумее ліфагарыйскую прагностыку, якая засноўвалася на спекулятыўным, містычны.м тлумачэнні лічбаў.
    С.	411. ...мелодйю учйт музыка создавать, а также — сймфонйю...— «снмфоння» ўключае ў сябе гарманічную сугучнасць гукаў, музычных формул або тэм.
    ...u me, кто около воды ходят...— самнамбулы.
    ...а также математйкй...— у старажытнасці і ў сярэднявеччы слова «матэматыкі» звычайна надзялялася значэнне.м «астролагі» ці «ўрачы-астролагі».
    С.	412. Царямй Егйпта в Мемфйсе...— «егіпецкімі фараонамі». Мемфіс — егіпецкая сталіца перыяду Старажытнага Царства (каля 3000 — 2400 да н. э.), што размяшчалася ў самой дэльце Ніла. Каля яе ў той час узніклі і першыя піраміды.
    Зевс — (старажытнагрэч. міф.) тут — кумір Зеўса Алімпійскага.
    ...Элйда славная й Олймп высокйй...— Эліда (ці Элея), заходняя ўзбярэжная вобласць Пелапанеса, у якой знаходзіўся горад Алімпія — месца правядзення ўсягрэчаскіх спаборніцтваў.
    Фйдйй — афінскі скульптар (500—432 да н. э.), адзін з стваральнікаў статуй Акропаля, аўтар куміра Зеўса Алімпійскага.
    ...медный йстукан в городе Родосе...— велічэзная бронзавая статуя бога Геліоса (III ст. да н. э.). Статуя прастаяла толькі 60 гадоў. Ад землетрасення, якое адбылося на Радосе ў 220-х гг. да н. э., яна павалілася і праляжала да 672 г. н. э., потым была прададзена арабам на лом.
    В Эфесе такой храм был сооружен... Дйаной...— згодна старажытнагрэчаскіх паданняў, амазонкі — ваяўнічыя жанчыны. Ім прыпісвалася збудаванне Дзіяніума — храма багіні Дзіяны, апякункі палявання, начных чараў ды акушэрства.