• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    ...соколца опутаевЬ красною д'Ьвйцею,— Гутарка ідзе пра сына Ігара — Уладзіміра. У палоне ён ажаніўся на дачцэ Канчака.
    ...1>дет no Борйчеву...— па Барычаву тракту, бальшаку.
    ...к святЬй богородйцй Пйрогтцей.— Царква, заснаваная ў Кіеве князем Мсціславам у 1131 г. і названа так па той прычыне, што ў ёй знаходзілася «пмрогоіцая» (г. зн. баштавая) ікона багародзіцы, якую прывезлі з Канстанцінопаля.
    БЕЛАРУСКІЯ ЛЕТАПІСЫ Хроніка Быхаўца
    С. 87. Олйгорьд, королев отець — бацька польскага караля Ягайлы (1377—1392).
    С. 92. Казімір Вялікі — кароль польскі (1333—1370).
    / поняль за себе кролевну Ядвйгу...— шлюб Ядвігі з Ягайлам адбыўся ў 1386 г. У гісторыю гэта дата ўвайшла пад назвай «Крэўская унія».
    С.	110. Валоская зямля — тут: Італія.
    Вугорская зямля — Вугоршчына, Венгрыя.
    С.	112. Сказіць — знішчыць, вынішчыць.
    С.	113. Высцінаць — забіць.
    С.	114. Зарубіць — заснаваць, збудаваць.
    С.	115. Справавацца — кіравацца.
    С.	117. Звыцяжства— перамога.
    С.	119. Божыя дваране—рыцары.
    С.	120. Вуй— дзядзька, матчын брат.
    Самастрэл — арбалет.
    Прыняць мніскі чын, пастрыгчыся ў чарняцы — стаць манахам.
    С.	121. Свесць — жончына сястра.
    Сястрычыч — пляменнік, сын сястры.
    6771 — 1263 г.
    Мыўніца — лазня.
    Гасподзіч — сын гаспадара.
    Беззаконны — злачынны.
    С.	122. Зысківаць — перамагаць.
    Стаць (стаяць) гасподаю — знайсці часовы прытулак, атабарыцца.
    С.	125. ...аб смерць прыправіць...— са свету звесці, забіць.
    С.	126. Захаванне — паводзіны.
    С.	128. Аступіць— акружыць, аблажыць.
    С.	132. Рок учыніць — тэрмін вызначыць.
    С.	133. Запрыязніцца — увайсці ў прыязнасць, пасябраваць.
    Цверджа — крэпасць.
    Нарадзіць — зрабіць, абсталяваць, збудаваць.
    Глейтоўны ліст, глейт — ліст, які забяспечвае свабодны праезд.
    Акарміць — атруціць.
    С.	138. Няцтва — палон.
    С.	142. Шматкроць— шматразова.
    Дўмы ўчыніў — нараду, раду правёў.
    Табол — торба.
    Ціжба — мітусня.
    С. 143. Скажэнне — знішчэнне.
    С.	144. Прызволіць — дазволіць, згадзіцца.
    Закон — мнішскі ордэн.
    С.	145. Парокі — сценабойныя машыны.
    С.	151. Камка — кшталт дарагой шаўковай тканіны.
    Бахмат— турэцкі конь.
    Перлы — жэмчуг.
    Гіншт — конская парода.
    Валохі — малдаване.
    С.	152. 6909 — 1401 г.
    Застава — гарадскі гарнізон.
    Без плоду — тут: без дзяцей.
    Сястрычна — пляменніца, дачка сястры.
    Ляхавіца — полька.
    Нямкіня — немка.
    Дяднаць — сасватаць.
    С.	153. Братаніч — пляменнік, сын брата.
    6910 — 1402 г.
    У нядбанні — тут: без увагі.
    С.	154. Розна — у розныя бакі.
    Галдоўнік — васал.
    С.	156. ...людзей шыкаваць — рыхтаваць.
    Абразіцца — знявечыцца, параніцца.
    Каморны — ахоўны.
    С.	158. Пад моц падбіць — падпарадкаваць.
    Акрутны — злосны, зацяты.
    Чалавек летны — пажылы.
    Папеж — рымскі папа.
    С.	159. Дунскі — дацкі.
    Валоскі — малдаўскі.
    Мушкатэль — мускат.
    Мальмазія (мальвазія)— гатунак салодкага вінаграднага віна.
    Пан каранаваны — кароль.
    С.	160. Валечны — ваяўнічы.
    Задзіночыцца — аб’яднацца.
    С.	161. Прызволіць — згадзіцца.
    Валохі — тут: Італія.
    С.	162. Братанка — пляменніца, братава дачка.
    С.	163. Разграшэнне — дараванне грахоў; тут: вызваленне ад прысягі.
    С.	165. Госць — тут: найміт.
    Ракуійанін — аўстрыяк.
    С.	166. Мардэрства— расправа.
    Акаяннік — нягоднік.
    ...аб горла прыправіць, аб смерць прыправіць...— звесці са свету, забіць.
    Дзякольны — ад слова «дзякло».
    С.	167. Каплан — святар.
    Мілоснік — упадабанец, улюбёнец, фаварыт.
    Жывата даканаць — памерці.
    ...праехаўшы жывым мостам...— праехаўшы пад’ёмным мостам.
    С.	169. Мысліўства — паляванне.
    С.	170. Адкупіцца— адлучыцца, аддзяліцца.
    С.	171. Справаваць — панаваць, валадарыць, кіраваць.
    Пад сябе падбіць — падпарадкаваць сабе.
    Ростыркі — звадкі, нязгода; мяцеж, бунт.
    Месцічы — гарадская знаць.
    Чорныя людзі — простыя людзі, гарадскія нізы.
    Свяпгы тыдзень — тыдзень пасля Вялікадня.
    С.	172. Нарадзіцца ў зброі — узброіцца.
    Саступіцца — сысціся, сутыкнуцца.
    ...аднастайнаю радаю...— аднадушна.
    Размысліўся — тут: зразумеў, усвядоміў.
    С.	174. Асочнік — лоўчы.
    Аступы — месцы ловаў.
    С.	176. Земскі — тут: дзяржаўны.
    С.	177. У згоду звесці— памірыць.
    Панехаць — пакінуць без увагі.
    С.	178. Паразіць — разбіць. Адсюль слова «параза».
    С.	179. Валах — легчаны конь, мерын.
    ...жаласна было...— крыўдна было.
    Служэбны — наёмнік.
    С.	180. Ваяводзіч— ваяводаў сын.
    Роўны — тут: аднолькава вялікі.
    Почт — світа.
    С.	181. Пярэднія людзі— тут: авангард.
    С.	182. Радна расправіць — разумна, мудра распарадзіцца. Унебаўступленне — узнясенне.
    С.	184. Саслацца — абмяняцца пасламі.
    ...былі ўсе пасполу...— былі ўсе разам.
    С.	185. ...у вялікай цвёрдасці...— тут: надзейна.
    С.	186. Мультыянскі — румынскі.
    С.	187. Немачы французскія — пранцы, венерычныя хваробы.
    С.	188. Бязвесна — нечакана, неспадзявана.
    Анікшцейскі — анікшчайскі, ад. г. Анікшці (па-летувіску Анікшчай).
    С.	189. Паўчварта (м. і н. р.), паўчварты (ж. р.)—тры з паловаю.
    С.	191. Чэхі — Чэхія.
    С.	194. Наглы — нечаканы, раптоўны.
    Кош — ваенны лагер татараў.
    Загон — заезд, наезд, набег.
    С.	197. Судавы чалавек — матрос.
    С.	198. ...немач паралітыкавая — паралюш.
    С.	200. Высакадумства — пыхлівасць, пыха.
    ...з вялікаю нудою — тут: са шкадаваннем.
    Дзела — гармата.
    Ручніца — стрэльба.
    ...на правай руцэ паразілі...— на правым флангу.
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ
    Песня пра зубра
    С. 202. Альфій (Аліфій) Людовік (памёр у 1543 г.) — неапалітанец, доктар рымскага і кананічнага права. У 1515 г. быў у Рыме на службе прынцэсы Ізабэлы Арагонскай, маці Боны Сфорца. У 1518 г. прыбыў у Полыпчу разам з Бонай як яе сакратар і выкладаў. у Кракаўскім універсітэце рымскае права. У 1522 г.— пасланнік каралевы ў Вялікім княстве Літоўскім. Быў паслом у Венецыі, Ферары. Гусоўскі звярнуўся да Альфія з просьбай выступіць у якасці пасрэдніка, які б паказаў «Песню пра зубра» каралеве.
    Бона Сфорца (1494—1557) — жонка караля і вялікага князя Сігізмунда I (Старога), высокаадукаваная прынцэса з магутнага
    роду Сфорцаў з Арагоніі, італьянка. Прыехала ў Польшчу ў 1518 г., фундавала лацінскія школы на Беларусі, была апякункаю шляхты, садзейнічала росквіту мецэнатства ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы.
    Леў X (1475—1521) — папа рымскі, паходзіў з італьянскага роду Медзічаў, знакаміты рэлігійны дзеяч і мецэнат, апякун дзеячаў навукі і мастацтва. У 1512 г. папскі нунцый у Фларэнцыі. Гусоўскі ўпамінае жаданне Льва X памясціць у «пантэон» Ватыкана «экзатычнага прадстаўніка жывёльнага свету поўначы» — зубра.
    Вітэліус Эразм (14747—1522) — мецэнат і пратэктар Гусоўскага, паўнамоцны каралеўскі пасол Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў Рыме з 1518 г. да 1521 г. 3 1492/4 г.— сакратар вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні, потым канонік Віленскай капітулы, з 1503 г.— біскуп плоцкі. Памёр ад чумы ў Рыме ў верасні 1522 г.: на яго грабніцы ў рымскай царкве св. Марыі дэль Попала выбіта васьмірадковая эпітафія, напісаная Гусоўскім.
    Радзівіл, ваявода віленскі—Мікола Радзівіл (1470—1522), магнат Вялікага княства Літоўскага, у 1499 г.— падчашы княства Літоўскага і стараста бельскі, затым ваявода троцкі. Пасля смерці бацькі Міколы Радзівіла, ваяводы віленскага і канцлера Вялікага княства Літоўскага, ён займаў гэтыя ж пасады.
    С. 205. ...я ж яму ўсім абавязан.— Маецца на ўвазе біскуп Эразм Вітэліус, патрон паэта.
    С.	206. Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна...— Тут згадвае Гусоўскі кнігі, у якіх апісваўся зубр, яго нораў. Гэта былі не толькі творы Паўла Дыякана, Плінія старэйшага, якіх паэт прыгадвае ў паэме, але і творы Альберта Вялікага, Арыстоцеля, Апіяна, Салінія, Сенекі, Марцыяла, Конрада Цэльціса і іншых, пашыраныя ў Еўропе.
    С.	207. Гэты пясок-плывунец высыпаецца ў вечнасць.— Маецца на ўвазе пясочны гадзіннік, які адмервае няўхільнае цячэнне часу.
    С.	208. Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны) калісьці Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.— Гэтым самым Гусоўскі імкнуўся падкрэсліць не толькі сваё жыццёвае, але і палітычнае крэда, тое, што ён прадстаўнік і выхадзец з вялікай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, якія на Захадзе часцей называліся Польшчай. Яны мелі дзяржаўную самастойнасць (хоць паміж імі пастаянна з XIV ст. заключаліся уніі), а ў першай палавіне XVI ст. у адной асобе — караля і вялікага князя.
    С.	211. Княжацкі ўказ... не дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзь і ашчаджае тым самым багацці лясныя.— Белавежская пушча стала запаведнаю паводле распараджэння вялікіх
    князёў Ягайлы і Вітаўта, пра што пісаў храніст Ян Длугаш. У Вісліцкім Статуце 1347 г. і Статуце Уладыслава 1420—1423 гг., неўзабаве перакладзеных з латыні на беларускую мову, зацвярджалася «коранье» за забойства «жнвотмны» і парубку леса.
    С.	212. Пах асаблівы ўласцівы глушцоваму мясу... Страўніку — ежу, а глузду— і кемнасць, і мудрасць.— Гусоўскі апявае мясцовыя прымхі; лічылася, што глушцовае мяса «корміць не толькі цела, але і розум». 3 тых сівых часоў дайшла да нас прыказка: «Жывіся глушцом — станеш мудрацом».
    С.	213. Медэя — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка Калхідскага цара Зэта, якая пакахала арганаўта Ясона і дапамагла яму здабыць залатое руно. Ясон задумаў жаніцца з дачкой Карынфскага цара, яна атруціла суперніцу, забіла двух сваіх дзяцей ад Ясона і ўцякла з Грэцыі на крылатай калясніцы, якую прыслаў ёй дзед Геліос.
    Бачаць, што кануў на дно...— Звычай выпрабавання вадою «вінаватага» шырока бытаваў у еўрапейскіх народаў у сярэднявеччы. Паэт адвяргае яго як антыгуманны. На Беларусі гэты звычай панаваў доўга.
    С.	214. Верце: у нас, у Літве...— Літвою і ў XVI ст. і пазней называлі землі цэнтральнай і заходняй Беларусі і паўднёваўсходняй часткі цяперашняй Літвы. Яны ўтваралі гістарычнае ядро Вялікага княства Літоўскага. Літва ў больш шырокім сэнсе — тэрыторыя ўсяго княства.
    С.	216. Дыяна — у старажытнарымскай міфалогіі багіня месяца.
    Апалон — бог мудрасці, апякун мастацтва, пазней бог сонца.
    С.	217. Юпітэр — у рымскай міфалогіі галоўны бог, у грэчаскай — Зеўс.
    Юнона — у рымскай міфалогіі багіня неба; лічылася апякункай сямейнага дабрабыту, заступніцай жанчын.
    Піліпаўка — пост перад калядамі.
    Грамніцы — свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў.