• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    Марс — бог вайны.
    С.	220. Хіліць пяро маё ўбок, каб табе, Сігізмундзе...— Маецца на ўвазе Сігізмунд 1 (Стары), вялікі князь і кароль (1506—1548 гг.).
    С. 221. Гаргона — злая пачвара.
    С. 222. Васіліск — жывёліна з роду яшчарак; казачнае стра* шыдла, змей, ад позірку якога гіне ўсё жывое.
    С.	225. У княжанне Вітаўта...— вялікі князь (1392— 1430 гг.), дзяржаўна-палітычная дзейнасць якога ацэньваецца Гусоўскім вельмі высока.
    Таўрыда — назва Крымскага паўвострава, якая была ўведзена царскім урадам пасля далучэння Крыма да Расіі ў 1783 г.
    Доблесць такая сталела ў лясах...— Маецца на ўвазе абучэнне Вітаўтам сялян тактыцы вядзення вайны. Напярэдадні Грунвальдскай бітвы вялікі князь, палюючы разам з Ягайлам на зуброў у Белавежскай пушчы і нарыхтоўваючы мяса войску, вучыў сялян ваяваць.
    С.	226. Цэль вызначалі за сотняю стадый...— складае прыблізна 8000 м. Стадыя (грэч.) — адзінка вымярэння даўжыні, запазьічаная з Вавілона. У многіх народаў яе велічыня неаднолькавая,— старажытна-беларуская «стая» — каля 80 м.
    С.	232. У строях сваіх аксамітных сама каралева...— жонка вялікага князя і караля Аляксандра (1492—1506) Алена, дачка маскоўскага князя Івана III.
    ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
    Прадмовы, пасляслоўі, казанні
    С.	242. ...во Александрйй...— у аповесці пра Аляксандра Македонскага.
    ...во Тройй — у аповесці пра Траянскае царства.
    ...царя Нудйна — ізраільскага цара.
    СЫМОН БУДНЫ
    Прадмова...
    С.	260. Дан...— гутарка ідзе пра катэхізіс.
    ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА Ф. С. КМІТЫ-ЧАРНАБЫЛЬСКАГА
    Ліст 7
    С.	265. Лукаш Мамоніч — віленскі купец і грамадскі дзеяч, які разам з братам Кузьмой і Пятром Мсціслаўцам арганізаваў камерцыйную друкарню, дзе за перыяд з 1574 па 1623 г. было надрукавана шмат разнастайных па характару і прызначэнню мастацка дасканала аформленых кніг.
    ...о святках...— г. зн. напярэдадні духаўскіх свят, ці інакш — троіцынага дня, які адзначаецца веруючымі хрысціянамі на 50-ы дзень пасля вялікадня.
    С.	266. ...держалй топор...— відаць, маецца на ўвазе алебарда, якая так названа па падабенству да тапара.
    ...будет гостем на лето...— г. зн. прыйдзе летам ваяваць.
    ...нож голый...— умоўны знак, які азначае аб’яўленне вайны.
    Брага — род дамашняга піва. Тут слова ўжыта ў пераносным сэнсе.
    ...посылаю топор...— г. зн. выклік вайны прыняты.
    Стацыя (польск.) — від падатку, які збіраўся ў Рэчы Паспалітай з насельніцтва.
    Ліст 12
    С.	270. Прыстаў — асоба для асобых даручэнняў; чыноўнік па судовых справах.
    ...запусты Петровы...— пятроўскі пост перад святам апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня).
    Дзень св. Іллі-прарока — рэлігійнае свята (2 жніўня).
    Гуляй-горад — асобы від рухомых абарончых збудаванняў.
    ...с татары... касймовскчмй...— г. зн. з татарамі ўдзельнага Касімаўскага царства, якое было залежным ад Масквы, і ханы на яго трон прызначаліся рускі.мі царамі.
    Ліст 19
    С.	271. ...отьехане государское...— Размова ідзе пра тайны ад’езд з Кракава караля Генрыха Валуа.
    С.	273. Авакум — прадбачлівы і мудры біблейскі прарок часоў Вавілонскага цара Навухаданосара (604—562 да н. э.).
    ...й на цесарского сына указал.— Маецца на ўвазе эрцгерцаг Эрнест, сын аўстрыйскага імператара Максімільяна II Габсбурга.
    Н блйжшый сусед...— Іван Грозны.
    Капернаум — старажытны яўрэйскі горад на беразе Генісарэцкага возера. Калісьці багаты і працвітаючы горад быў дашчэнту разбураны ў час войнаў з рымлянамі. Біблія называе гэты горад пастаяннай рэзідэнцыяй Ісуса Хрыста.
    С.	275. ...нашое мйлостйвое панны...— дачка караля Сігізмунда I Старога Ганна Ягелонка (1523—1596), якая пасля смерці свайго брата, караля Сігізмунда II Аўгуста, у снежні 1575 г. была аб’яўлена польскай каралевай.
    Марцін Стравінскі (7—1594) — цівун і гараднічы, трокскі, маршалак караля, з мая 1590 г. кашталян мінскі, з 1592 г. кашталян віцебскі.
    Сеймік — лакальны шляхецкі з’езд у Рэчы Паспалітай.
    ...у велйкого пророка...— Маецца на ўвазе біблейскі прарок Іерамія, якога хрысціянская царква ўзвяла ў ранг святых і прыпісала яму аўтарства 2-х кніг Бібліі — «Плач Іераміі» і «Кнігу прароцтваў Іераміі».
    ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
    Прадмова...
    С.	279. ...наш мйлый словенйн...— Маецца на ўвазе Кірыл, вынаходца славянскай азбукі і перакладчык святога пісьма на славянскую мову.
    ...яко зась учйтелей свойх...— Маюцца на ўвазе Кірыл і Мяфодзій.
    БАРКУЛАБАЎСКАЯ ХРОНІКА
    С.	281. Сейм — назва парламента ў Польшчы і Вял. кн. Літоўскім у XIV—XVII стст.
    Сігізмунд I Стары (1467—1548) — унук польскага караля Ягайлы, спачатку быў вялікім князем Вял. кн. Літоўскага, а з 1506 г. адначасова стаў і каралём польскім.
    Бона Сфорца (1494—1557) — італьянка, з 1518 г. жонка Сігізмунда I, маці будучага караля Сігізмунда II Аўгуста.
    Каралеўны — размова ідзе пра дачок Сігізмунда I Ганну і Кацярыну. Ганна была жонкай польскага караля Стэфана Баторыя, а Кацярына — шведскага караля Івана III Вазы, сын якіх пасля стаў польскім каралём Сігізмундам III.
    Альжбета (Елізавета) — дачка аўстрыйскага імператара Фердынанда I Габсбурга, жонка Сігізмунда II Аўгуста.
    С.	282. Фердынанд I (Іспанія, 1503—1564) — родапачынальнік аўстрьійскай дынастыі Габсбургаў. 3 1527 г. кароль Чэхіі і Венгрыі, а з 1558 г. стаў імператарам Свяшчэннай імперыі.
    ...панов pad...— сенатараў, якія складалі каралеўскі савет (раду).
    Шляхта харугоўная — заможная шляхта, якая несла вайсковую службу ў дзяржаве за свой кошт пад уласнымі сцягамі (харугвамі).
    ...господарей... бесурменскйх.— Уладароў нехрысціянскіх народаў і дзяржаў.
    С.	282. ...от святого Петра й Павла...— рэлігійнае хрысціянскае свята, якое адзначаецца 12 ліпеня па новаму стылю.
    ...до святого архангела Мйхайла.— Дзень св. Міхаіла, адзначаецца хрысціянскай царквою 21 лістапада.
    Панства Рускае — тэрыторыя этнаграфічных беларускіх, украінскіх і рускіх зямель Вял. кн. Літоўскага.
    Панства Жэмайцкае — тэрыторыя гістарычнай жмудзі (Жэмайціі), якая ўключала заходнюю частку этнаграфічна літоўскага насельніцтва — жмудзінаў. Па Мельнскаму дагавору 1422 г. Жэмайція ўвайшла ў склад Вял. кн. Літоўскага пасля Грунвальдскай бітвы 1410 г.
    Сямён (Фрыдрых) Глебавіч Пронскі (7—1555) — князь, стаў у 1544 г. кіеўскім ваяводам.
    ...воеводство Кйсвское.— Кіеўскае ваяводства, узнікла ў 1471 г. пасля смерці кн. Сямёна Амелькавіча.
    ...кроля Жйкгймонта...— маецца на ўвазе Сігізмунд II Аўгуст (1528—1572).
    Уладыка — свецкая назва епіскапа.
    Баркулаб Іванавіч Корсак (?—1576) — выхадзец з полацкага шляхецкага роду. У 1562 г. ездзіў з пасольскай місіяй да цара Івана Грознага, быў дзяржаўцам свіслацкім, ротмістрам караля, пазней — старастам дзісенскім.
    Вотчычы — сяляне, якія валодалі зямлёю на правах прыватнай уласнасці.
    Дуброўна (Дубровенка) — правы прыток Дняпра ў Магілёве.
    С. 283. На запусты велнкйе мясные...— г. зн. на масленіцу, якая папярэднічае сямітыднёваму вясенняму посту перад вялікаднем.
    ...князь... велйкіій Полоцок взял...— захоп Полацка Іванам Грозным адбыўся 15 лютага 1563 г.
    ...nod кроле.м Августом...— маецца на ўвазе Сігізмунд II Аўгуст.
    Баркулабава — старажытнае пасяленне, назву атрымала ад імя Баркулаба Корсака, які ў 1564 г. заклаў тут свой замак.
    Прастол — столік у царкоўным алтары. Тут слова «прастол» ужыта ў значэнні «царква».
    ...во велйкйй пост...— вялікім пастом хрысціянская царква называе 7-тыднёвы вясенні пост перад вялікаднем.
    Багдан Іванавіч Саламярэцкі (?—1602) —князь, у пачатку 1580 г. атрымаў прывілей на «дзяржаву» Крычаўскую, быў жанаты на ўдаве Я. Чартарыйскага Еве Баркулабаўне.
    Парафія — царкоўны прыход.
    ...Варсанофіш Валах переставйлся...— на самай справе Варсанофій Волах памёр у 1576 г.
    С. 284. Войт — начальнік у гарадах.
    ...месяца генвара 2, на Стретенйе...— тут дапушчана памылка. Гэта царкоўнае хрысціянскае свята мае пастаянную дату — 2 лютага па ст. ст.
    Януш Чартарыйскі (?—1581)—сын кн. Івана Чартарыйскага, уладар Белеўскіх маёнткаў на Валыні і Карэлічаў на Навагрудчыне, зяць Баркулаба Корсака.
    ...на святой неделй...— на тыдні пасля вялікадня.
    Прытвор — пярэдняя частка царквы.
    ...й лйтвою.— Слова «літва» тут ужыта як зборная назва тэрыторыі і воінаў Вялікага княства Літоўскага.
    ...й взял город Псков.— Тут недакладнасць: Пскоў не быў узяты Стэфанам Баторыем.
    Сярэбраны — рускі ваявода Васіль Сямёнавіч Абаленскі — Сярэбраны. Яго брат Пётр быў пакараны ў 1571 г. Іванам Грозным.
    Цямрук — адзін з кабардзінскіх князёў.
    С.	285. Язавішча — лазовая запруда на рачным перакаце для лоўлі рыбы або спецыяльна засыпаная плаціна з пратокамі для вады.
    Князь Югарскі — уладар паўночнай часткі Урала, заселенага угарскімі (югарскімі) плямёнамі.
    ...князя... трймскаго...— тут штосьці зблытана ў назве тытула Івана Грознага. Відаць, няправільна прачытана слова «пермскі».
    Булгарыя — старажытная назва часткі Паволжа, заселенай народамі цюркскага паходжання.
    Мазовія — частка польскіх зямель, размешчаных па р. Вісле, Буг і Нарэў, з гарадамі Варшава, Плоцк і Рава.
    С.	286. ...у пост Фйлйпов...— піліпаўскі пост, працягваецца 40 дзён — ад 14 лістапада да 25 снежня па ст. ст.
    С.	287. ...князь... сына своего Федора посохом пробйл...— Іван Грозны прабіў посахам старэйшага сына Івана, і не ў 1584 г., а ў 1581 г.
    Стефан Васйлевйч Годунов... коронован...— тут дапушчана памылка. На самай справе Стэфан Васільевіч Гадуноў пры цару Барысе Гадунове быў дварэцкім.
    ...о семой суботе...— сем тыдняў пасля вялікадня.
    ...пана любелского...— кашталянам люблінскім быў тады сын ваяводы рускага Андрэй Пятровіч Філей.
    Св. Юрый — царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыпадае на 23 красавіка.
    Фаміна нядзеля — паводле царкоўнага календара другі тыдзень пасля вялікадня.
    Брацтвы — нацыянальна-рэлігійныя і царкоўна-палітычныя арганізацыі праваслаўнага беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай XVI—XVIII стст.
    Патрыярх — вышэйшая духоўная асоба ў хрысціянскіх праваслаўных цэрквах.
    Сабор — з’езд службовых або выбарных асоб для разгляду і вырашэння пытанняў кіравання царквой.
    С.	288. ...На Оршй был Еремея, патрйарха антйохййскйй...— Іерамія Транас з 1572 г. быў канстанцінопальскім патрыярхам і ніколі не быў патрыярхам антыёхійскім. Патрыярхам антыёхійскім у гэты час быў Іаахім, які і сапраўды прыязджаў у Маскву ў 1586 г.