Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
...ерейства своего год 4.— У запісу за 1594 г. Цімафей Аляксеевіч названы свяшчэннікам Юр'еўскай царквы г. Магілёва. У такім выпадку, тэрмін яго іерэйства трэба вызначаць не 4, a 7 гадамі.
...пред УсЬкновенйем главы святаго Моанна Предтечй... — царкоўна-рэлігійнае свята, якое адзначаецца 29 жніўня.
Сімяон Столпнік (356—459) — антыёхійскі аскет, якога хрысціянская царква кананізавала ў святыя і ўшаноўвае яго памяць I верасня.
Воздвйженйе честнаго креста,— Царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыпадае на 14(27) верасня.
С. 310. Н так шкоду содомйю чйнйлй...— шкода параўноўваецца са шкодай біблейскага г. Садома, зруйнаванага быццам бы самім богам за свае «страшэнныя грахі» мужаложства.
...аж до Дмйтровы суботы.— Да 6 лістапада. Царкоўна-рэлігійнае свята ў гонар Дзмітрыя Салунскага — воіна і кіраўніка Салуні, замучанага ў часы рымскага імператара, калі было ганенне на хрысціян (X ст.).
...то предсе нйвошто.— Дык нічога сабе.
Прапойск (з 1945 г. Слаўгарад) — старажытны беларускі горад на правым беразе р. Сож.
С. 311. Страсная нядзеля— апошні тыдзень вялікага посту ў хрысціян.
С. 312. ...за святейіыаго... Гедйона...— на самай справе тады канстанцінопальскім патрыярхам быў Рафаіл.
Іван Васільевіч Саламярэцкі (7—1578) —князь, зяць маршалка гаспадарскага Паўла Іванавіча Сапегі, кашталян смаленскі.
Іван Куцковіч— гет.ман запарожскіх казакаў з 1601 да 1603 г., пераемнік на гэтай пасадзе Самуіла Кошкі.
С. 313. Фаміна нядзеля — другі тыдзень пасля вялікадня.
Вялікая субота — пярэдадзень вялікадня.
С. 314. ...о десятой пятнйцы...— дзесятая пятніца пасля вялікадня.
Св. Юрый — рэлігійнае свята, якое адзначаецца вясной 6 мая і восенню 26 лістапада.
Васіль святы — Васіль Вялікі (329—378) — кесарыйскі епіскап, прадстаўнік познегрэчаскай царкоўнай літаратуры, абараняў праваслаўе.
С. 315. Лахва — правы прыток Дняпра.
...у краю Нйзовом...— на поўдні Беларусі, па Палессі.
...у дворе князей Вышневецкйх...— у доме кн. Адама Вішнявецкага, які жыў у Брагіне. Тут аб’явіў сябе царэвічам былы манах Чудава манастыра Юрый (у манашастве Грыгорый) Атрэп’еў.
...якййсь Дмйтр Пвановйч царевйч,— Першы самазванец выдаваў сябе за Дзімітрыя, апошняга сына Івана Грознага.
С. 316. ...а Годуна с царства своего московского согнал.— Тут дапушчана памылка. Барыс Гадуноў памёр уласнай смерцю 13 красавіка 1605 г., а самазванец увайшоў у Маскву 20 чэрвеня.
...будучй ему коронованому...— каранацыя Лжэдзімітрыя I на царскі трон адбылася ў пачатку жніўня 1605 г.
...у пана воеводы сондомйрского в Поліцй.— Сандамірскім
ваяводам у той час быў Юрый Мікалаевіч Мнішак (?—1613), сын багемскага графа, які па прыездзе ў Польшчу (1535) займаў пасаду вялікага падкаморыя кароннага. Даў згоду на шлюб дачкі Марыі з Самазванцам, быў вязнем цара Васіля Шуйскага.
С. 317. Васіль Іванавіч ІПуйскі (1540—20.02.1610) —князь, які быў рускім царом з 19.05.1606 да 19.07.1610 г.
...пана Яна Кгенсевского.— На самай справе паслом у Маскву быў не Ян, а яго сын, веліжскі стараста Аляксандр КорвінГансеўскі (?—1651).
С. 318. Канстытуцыя — заканадаўчая пастанова, прынятая на вольным сейме.
...якййсь Дмйтр Нвановйч.— Маецца на ўвазе Лжэдзімітрый II.
Дзімітрый Нагі (1581 —1591) —апошні сын Івана Грознага ад яго жонкі Марыі Фёдараўны Нагой.
Праскура (ад грэч. прасфора) — белая круглая булачка, якая выкарыстоўваецца духавенствам для прычасця прыхаджан.
...на село Онйсковйча Сйдоровйча...-—трэба чытаць: «на село Онясковнчн н Сндоровячн».
...прйехал до Москвы...— тут слова «Масква» выступае як назва дзяржавы, народа.
С. 319. Андрэй Шуйскі—пераблытана імя цара Васіля Іванавіча Шуйскага.
...Грйша Отрепйч, рострыга.— Так называлі не гэтага самазванца, а першага, які быў маскоўскім царом.
Ян Раман Ружынскі (1575—1610) — князь, апошні нашчадак Нарымунта (сына Гедыміна).
С. 320. Уладзіслау IV Ваза (1595—1648) —старэйшы сын караля Сігізмунда III і Ганны Аўстрыйскай.
Міхаіл Барысавіч Шэін (?—1634) — рускі ваявода.
УСПАМІНЫ Ф. М. ЕЎЛАШОЎСКАГА
С. 320. ...уродйлэмсе от вышэйпомененых родйчов...— гэтыя словы гавораць аб тым, што раней ішоў тэкст, пачатак рукапісу, які не захаваўся.
С. 321. Біблія — зборнік старажытных рэлігійных легенд, напісаных у розныя часы многімі асобамі. Выдаецца царквой за «свяшчэннае пісанне».
Сігізмунд II Аўгуст (1520—1572) —сын польскага караля Сігізмунда I Старога, апошні нашчадак дынастыі Ягелонаў.
...с кнезем Ііваном московскйм...— гутарка ідзе пра Івана Васільевіча Грознага (1530—1584).
...на Нван полю...— маецца на ўвазе бітва 1564 г. у час Лі-
вонскай вайны каля в. Івацішкі пад Лепелем.
...на тые войны...— гаворыцца пра Лівонскую вайну, якая з невялікімі перапынкамі вялася на працягу 25 год.
Збор хрысціянскі — так рэфарматары называлі свае храмы.
Міністр — так называлі кальвіністы сваіх прапаведнікаў.
Кусташ — прыдворная службовая асоба.
Канонік — каталіцкі свяшчэннік, які служыў пры вялікіх храмах і падпарадкоўваўся пэўнаму статуту, але не даваў манашаскага зароку.
...в піэ то лйчбы вьправйл...— навучыў весці рахункі.
С. 322. Стэфан Баторый (1533—1586) — кароль Рэчы Паспалітай.
Влохі — па-польску італьянцы. Але тут, відаць, маюцца на ўвазе выхадцы з Валахіі, г. зн. румыны.
Ручніца— ручная стрэльба (пішчаль).
Ольстра— футляр для зброі, які коннікі прывязвалі да сядла
С. 323. Копны суд — суд, які ажыццяўляўся ў той ці іншай мясцовасці яе жыхарамі, кожны з якіх выступаў у ролі суддзі пры абавязковай прысутнасці прадстаўніка дзяржаўнай адміністрацыі.
Лятавец — паветраны змей; тут ужыта ў еэнсе залетнік або нячыстая сіла.
...рокй земске...— сесіі земскага суда.
Васіль Якаўлевіч Шчолканаў — рускі палітычны дзеяч і дыпламат часоў Івана Грознага.
Люблінская унія — аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у адну дзяржаву.
Вялікі пост — сямітыднёвы пост перад вялікаднем.
Вялікая ноч — апошняя ноч перад вялікаднем. У 1569 годзе яна прыпадала на ноч з 4 на 5 красавіка.
Універсал — дзяржаўны цыркуляр, указ, грамата.
Карона — Польскае каралеўства.
Літва — тут маецца на ўвазе назва ўсяго Вялікага княства Літоўскага.
С. 324. Андрэй Іванавіч Абрынскі (?—1589) —займаў пасаду навагрудскага падкаморыя. У 1569 г. стаў каралеўскім пісарам.
Мясапуст — посны дзень, загавіны перад масленіцай, прыпадае на апошнюю нядзелю перад вялікім пастом.
С. 325. Мікалай Крыштоф Радзівіл (1549—1616) —пясвіжскі князь, сын маршалка і канцлера Вялікага княства Літоўскага.
Маршалак дворны — каралеўскі чыноўнік.
Ваявода — у часьі Кіеўскай Русі начальнік княжацкага вой-
ска. Пазней — начальнік горада і гарадской акругі. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай ваяводам называлі сенатара, кіраўніка або намесніка караля ў ваяводстве — адной з буйнейшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Зямяне — уладальнікі нерухомай маёмасці, якая давала ім права галасаваць на сеймах і адрознівала ад простага люду.
...старостйчом крйчовскйм...— Ян Служка быў старастам крычаўскім.
С. 326. Чауш — турэцкі прыдворны, у гэтым выпадку — паўнамоцны пасол турэцкага султана Селіма II да караля Рэчы Паспалітай.
Послы цэсарске...— паслы нямецкага імператара ў Рэч Паспалітую.
С. 327. Владычство — епіскапства; тэрытарыяльная адзінка царкоўнага кіравання, падуладная епіскапу.
С. 328. Рыцарства — так у тагачаснай Рэчы Паспалітай называліся прадстаўнікі ваеннаслужылай шляхты.
Мастаўнічы — служачы, які сачыў за станам дарог і збіраў мыта, г. зн. падатак.
С. 329. Максіміліян II Габсбург (1527—1576) — германскі імператар.
На сэйме тым...— гаворка ідзе пра Торуньскі сейм 1576 г., дзе вырашалася пытанне аб працягу вайны супроць Прусіі — за выхад Польшчы да Балтыйскага мора.
С. 330. Казімір IV Ягелончык— сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, бацька польскага караля Сігізмунда I Старога.
Іван Падкова (?—1578) — запарожскі казак з малдаван, кіраўнік вызваленчай барацьбы малдаўскага і ўкраінскага народаў супроць турэцка-татарскіх захопнікаў.
С. 332. Гайдукі — узброеныя вартавыя і пасыльныя магнатаў.
У Рэчы Паспалітай гайдукамі называлі таксама наёмных салдат з венгерскай пяхоты, а ў Венгрыі — беглых сялян, якія ўцякалі ад прыгнёту турэцкіх улад.
Маркграб — валадар пагранічных абласцей або круг з ваенным кіраўніцтвам, якія называліся маркамі.
С. 333. Трыбунал — статут трыбунала. Трыбунал—вышэйшы дзяржаўны суд Вялікага княства Літоўскага.
Крыштоф Радзівіл па мянушцы Пярун (1547—1603) —сын Мікалая Юр’евіча Радзівіла Рыжага, кальвічіст.
Гетман вялікі — найвышэйшае званне, якое прысвойвалася начальніку вайсковых сіл у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім.
С. 334. Пулгак — разнавіднасць мушкета.
С. 336. ...пан Фйлон...-гутарка ідзе пра Філона Кміту-Чарнабыльскага.
С. 337. Госць — купец, прыезджы чалавек.
С. 340. Максіміліян Габсбург — аўстрыйскі прынц, сын Максіміліяна II Габсбурга, якога сенатары-магнаты рэкамендавалі кандыдатам на польскі трон.
С. 341. «Вокс популі — вокс дэі» — лацінская прымаўка: «Голас народа — голас бога».
С. 342. Верашчачын грунт — зямельнае ўладанне Аляксандра Хадкевіча, якое знаходзілася дзесьці нёдалёка ад Нован Мышы.
С. 344. ...аж до Петрыковйч.— Да Петрыкава.
...пан Скумйн...— Фёдар Скумін Тышкевіч (?—1618).
С. 345. Рыгор Лабада (?—1596) —у 90-я гады XVI ст. быў гетманам запарожскіх казакаў.
С. 346. Каін — біблейскі персанаж, сын Адама і Евы, першых людзей на зямлі, які забіў свайго брата Авеля, кіруючыся пачуццём зайздрасці. Адсюль імя Каіна стала намінальным для ўсіх братазабойцаў.
С. 347. ...для роков марковскйх...— на судовую сесію, якая пачалася напярэдадні дня св. Марка-евангеліста, якога хрысціянская царква ўшаноўвала 25 красавіка.
С. 348. ...з моря мыто брало...— гаворка ідзе пра марскую хваробу, пры якой хворага трасе нібы ў ліхаманцы.
С. 349. Дэрппг (цяпер Тарту) — адзін са старажытных гарадоў у Эстоніі. Заснаваў яго ў 1030 г. князь Яраслаў Мудры, назваўшы яго Юр’евам.
Рэвель (цяпер Тал.ін) — старажытны эстонскі горад.
АФАНАСІЙ ФІЛІПОВІЧ
Новнны правов^рным пожаданые о успокоенне вЕры н церквн православной восточной...
С. 370. ...спйсавшй в кйлка десят фастйкулов...— маецца на ўвазе «Гісторыя» падарожжа ў Маскву ў 1637—1638 гг.