Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
Сула — прыток р. Дняпра.
...Буй Тур...— тур — дзікі бык, зубр; тур выступае тут як увасабленне мужнасці і сілы.
С. 79. ...вьзріі на св'Ьтлое солнце... воя прйкрыты.— Гутарка ідзе пра зацьменне 1 мая 1185 г.
...знаменйе заступй йскусйтй Дону велйкаго...— імкненне дасягнуць вялікага Дону засланілася яму прыкметай.
Дзіў — міфічная птушка, сустрэча з якой азначала трапіць у бяду.
Сураж — цяпер г. Судак у Крыму.
Корсунь — старажытны г. Херсанес.
...Тьмутороканьскый бльван — статуя. Каля Тмутаракані, на Таманскім паўвостраве, стаялі дзве вялізныя статуі, збудаваныя язычаскім багам Санергу і Астарці за 300 год да н. э. Напэўна, яны і меліся на ўвазе аўтарам «Слова». Другое тлумачэнне — гэта пагранічны слуп, або камень.
Уже бо бЬды его пасет птйць no дубйю...— птушкі з дрэваў падпільноўваюць яго бяду.
...поволокы, й драгыя оксамйты.— Шаўковыя тканіны.
Орьтмамй, й япончйцамй, й кожухы...— Артма і епанча —
разнавіднасці пакрывал, плашчоў; кажух — кафтан на футравай падкладцы.
...Ольгово хороброе гн'Ьздо...— Северскія князі, удзельнікі паходу, родзічы князя Алега Святаславіча.
С. 80. Кзак, Канчак — палавецкія ханы.
...хотят прйкрытй 4 солнца — 4-х князёў, якія ўдзельнічалі ў паходзе на полаўцаў.
...на рЬцЬ на КаялЬ...— магчыма, ад слова «каятн», г. зн. праклінаць. Паводле іншых меркаванняў, гэта рэчка Калміус.
Стрыбог — язычаскі бог вятроў.
...шеломы оварьскыя...— відаць, маюцца на ўвазе шлемы, зробленыя па тыпу аварскіх; авары — каўказскі народ, які жыў на тэрыторыі сучаснага Дагестана.
Вольга Глебаўна — жонка Усевалада.
...за обйду Олгову храбра й млада князя.— Гаворачы аб смерці маладога князя, аўтар «Слова», напэўна, меў на ўвазе смерць Барыса Вячаславіча, які загінуў у баі на Няжацінай Ніве каля Чарнігава ў 1078 г. Князь Барыс у той час разам з Алегам Святаславічам, дзедам Ігара, вёў барацьбу супроць Усевалада Яраславіча, падтрыманага братам, вялікім князем Ізяславам, сынам Уладзімірам Манамахам і пляменнікам Яраполкам.
...Святопльк полелЬя отца... ко святіій Софйй к Кйеву.— Некаторыя даследчыкі «Слова» тлумачаць, што тут няясна выражана думка аб перавозе ў Кіеў забітага на Няжацінай Ніве (1078 г.) вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча. Іншыя сцвярджаюць, што размова ідзе аб тым, як вялікі князь кіеўскі Святаполк Ізяславіч прывёз у Кіеў забітага пад Пераяславам у 1097 г. цела свайго цесця, палавецкага хана Тугаркана.
Угорскія інаходцы — венгерскія коні, навучаныя асобай хадзьбе, пры якой папераменна робіцца крок то абедзвюма правымі, то левымі нагамі. На насілках, прымацаваных паміж двума коньмі, перавозілі раненых.
...прй Олзі Горйславлйчй...— князя Алега Святаславіча аўтар «Слова» называе Горнславлнчем.
...не худа гн зда шестокрйлцй...— у трох князёў-сокалаў 6 крыл.
...Даждьбожа внука...— унуку бога сонца. Гэты эпітэт аўтар надае рускаму народу.
С. 81. ...падоша стязй...— выраз абазначае, што войска пацярпела паражэнне.
Усобйца князем на поганыя погыбе...— Барацьба князёў супроць паганых спынілася.
Карна і Жля— гэтыя словы, напэўна, увасабляюць паняцце плачу і жальбы. («Карятн»— г. зн. плакаць па памёршаму.)
...смагу людем мычючй в пламянЬ роз'Ь.— Раскідаючы агонь у палымяным рагу. Даследчыкі «Слова» збліжаюць гэта месца з паказаннямі летапісу пра «жывы агонь» у трубах, або сіфонах, якія ўжываліся грэкамі і полаўцамі ў час вайны. Выраз «смагу мыкать» — «цярпець нягоды» — сустракаецца ў гаворках Браншчыны.
Святаслаў Усеваладавіч — вялікі князь кіеўскі (1176—1194), незадоўга да апісаных у «Слове» падзей, у 1184 г., у саюзе з некаторымі князямі разграміў полаўцаў, захапіў вялікую здабычу і ўзяў у палон хана Кабяка. Святаслаў быў дваюрадны брат Ігара і Усевалада, «отцом» ён названы як старшы па палажэнню кіеўскі князь.
С. 82. ...велйкый женчюг...— перламутр. Бачыць ува сне перламутр, паводле візантыйскіх і старарускіх павер'яў,— адзнака будучых слёз.
Плеснеск — мясцовасць у Галіччыне.
Сані — сані, на якіх вазілі нябожчыка, былі тады падобныя да чаўна, бо па старому звычаю нябожчыка спускалі ў рэчку або ў мора на чаўне.
...два сокола...— Ігар і Усевалад.
...Алег і Святаслаў...— маладыя князі, удзельнікі паходу. Але, як вядома, іх імёны: Уладзімір, сын Ігара, і Святаслаў, пляменнік Ігара. У гэтым тэксце або памылка, або намёк на пляменніка і не дарослага яшчэ сына Ігара Алега, які мог быць у паходзе. Або, нарэшце, намёк на двух меншых сыноў Ігара: Алега і Святаслава.
Хінаві — зборнае імя для азначэння «паганых бусурман». ...тресну нужда на волю...— ужо прымус ударыў па свабодзе. Готы — аўтар «Слова» мае на ўвазе астаткі готаў, якія ў другім стагоддзі н. э. аселі на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў і жылі там аж да XVII ст.
Бус — або адзін з вядомых сваімі перамогамі палавецкіх ханаў, або, паводле іншых меркаванняў, замучаны ў IV ст. н. э. прыморскімі готамі цар антаў-славян, імя яго было Бооз.
Шарукань — палавецкі хан, які не адзін раз цярпеў паражэнне ад рускіх князёў канца XI і пачатку XII стст.
...сыновчя...— пляменнікі. Святаслаў — дваюрадны брат Ігара і Усевалада — звяртаецца да іх як старэйшы ў родзе.
Яраслаў Уладзіміравіч — князь чарнігаўскі (пам. у 1198 г.).
С. 83. Татраны, шэльбіры, тапчакі, рэвугі, ольберы — назвы плямён, якія служылі ў войску чарнігаўскіх князёў.
Колй сокол в мытех бывает...— маецца на ўвазе не перыяд лінькі сокала, а сокал у сталым узросце.
С. 83. Рымаў — горад, зруйнаваны полаўцамі пасля няўдала-
га паходу Ігара. Незадоўга пасля заняцця Рымава ў баі з полаўцамі быў паранены князь пераяслаўскі Уладзімір Глебавіч, які памёр у 1187 г.
Велйкый княже Всеволоде!— Зварот да Усевалада Юр’евіча Вялікае Гняздо, суздальскага князя.
Ты бо можешй Волгу веслы раскропйпш...— намёк на паходы Усевалада супроць волжскіх балгар.
...чага no ногат^, а коіцей no резанЬ.— Начага і разана — дробныя манеты; маецца на ўвазе, што ў выпадку перамогі над полаўцамі палонныя (кашчэі) і нявольніцы (чагі) былі б вельмі танныя.
...удалымй сыны ГлЬбовы.— Дзеці князя Глеба Расціславіча — разанскія князі — прымалі ўдзел у паходзе Усевалада. За гэты паход яны набылі ад Усевалада свае маёмасныя ўдзелы.
Ты, буй Рюрйче, й Давыде!— Рурык, князь перамышльскі, і Давыд, князь смаленскі,— Расціславічы; прымалі ўдзел у крывавым баі з полаўцамі на р. Арэлі ў 1183 г.
...Осмомысл'Ь Ярославе! •— Галіцкі князь Яраслаў Уладзіміравіч (пам. у 1187 г.) быў адным з найбольш магутных князёў таго часу і даводзіўся цесцем князю Ігару, герою «Слова». Асмамысл — гэта такі чалавек, які мае адначасова восем думак, восем турбот адразу.
...горы Угорскый — Карпацкія горы.
...заступйв королевй...— каралю венгерскаму.
...меча бремены...— відаць, маецца на ўвазе магутнасць Яраслава.
...солтанй за землямй...— азначае «турэцкіх султанаў за далёкімі землямі».
Раман Мсціславіч — князь уладзімір-валынскі (пам. у 1205 г.), Мсціслаў Яраславіч, князь луцкі (пам. у 1206 г.).
...Хйнова... й Половцй...— плямёны, з якімі ваяваў Раман Мсціславіч.
С. 84. Алегавічы — Святаслаў, Ігар і Усевалад і сыны Святаслава, Алег і Уладзімір, якіх ён паслаў да Пасем’я абараняць Русь ад полаўцаў.
Мсціславічы — тут маюцца на ўвазе тры сыны Яраслава Луцкага: Інгвар, Усевалад і Мсціслаў, якія тут называюцца Мсціславічамі па імю свайго прадзеда Мсціслава Уладзіміравіча (пам. у 1132 г.). А магчыма, маюцца на ўвазе тыя самыя Інгвар, Усевалад, Мсціслаў і іх дваюрадныя браты: Раман, Усевалад і Святаслаў Мсціславічы.
Загородйте полю ворота...— маюцца на ўвазе ўвесь стэп, землі, населеныя полаўцамі. Ізяслаў, сын Васількаў — князь полацкі і гродзенскі, патомак Усяслава, князя полацкага.
Брачыслаў Васількавіч — князь ізяслаўскі і віцебскі.
Усяслаў Васількавіч — князь віцебскі, а пазней полацкі, «другнй» таму, што вышэй намякалася на яго дзеда, Усяслава Брачыславіча.
Ярослаее u ecu енуцй Всеслаелй! — Мабыць, падразумяваецца Яраслаў Усеваладавіч, князь чарнігаўскі, які памёр у 1198 г.
На седьмом вЬцЬ — умоўны эпічны лік, што азначаў даўнасць.
Усяслаў Брачыславіч (пам. у 1101 г.) — князь полацкі, праўнук Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды. Далей ідзе намёк на прыгоды Усяслава, які ўпарта ваяваў з унукамі Яраслава Мудрага, намёк на захоп Ноўгарада, на паражэнне, якое ён атрымаў на рацэ Нямізе ад князёў Ізяслава і Усевалада Яраславічаў, на захоп кіеўскага прастола, на сустрэчу са сваімі праціўнікамі пад Белгарадам і на пабег да ўсходу сонца ў Полацк.
...жребйй о діівйцю себЬ любу.— Здабыча нявесты сімвалізуе тут здабычу горада, у дадзеным выпадку Кіева або Ноўгарада, якія Усяслаў захопліваў, але не здолеў там доўга пратрымацца.
...утрь же вазнй с трй кусы...— раніцай ударыў сякерамі.
Дудуткі—мястэчка каля Ноўгарада.
...до кур — да пеўняў.
...велйкому Хрьсовй... — Хорс— язычаскі бог, відаць, лічыўся богам сонца.
...в Полотскі... у сеятыя Софей — у Сафійскім саборы ў Полацку.
С. 85. ...стязй Рюрйковы... йм хоботы пашут...— зноў намёк на княжацкія раздоры.
На Дунай — звычайны эпічны зварот, ужыты для азначэння месца, дзе адбываецца дзеянне.
...Ярославнын глас...— Яраслаўна, дачка Яраслава Асмамысла, жонка Ігара Святаславіча.
...зегзйцею... кычеть...— спявае зязюляй ці чайкай (слова «зегзіца» на тэрыторыі былой Северскай зямлі абазначае «чайка»).
...пробйл ecu каменныя горы...— гутарка ідзе пра Дняпроўскія парогі.
...Святославлй насады до пльку Кобякова,— Намёк на шчаслівы паход князя Святаслава супроць полаўцаў у 1184 г.
...е полі безводнЬ жаждею йм лучй сьпряже, тугою йм тулй затче.— У стэпе бязводным смагаю лукі ім спрэгла, тугою ім калчаны заткнула, г. зн. воіны ад смагі не могуць страляць.
Овлур — палаўчанін, які садзейнічаў пабегу князя Ігара з палавецкага палону і сам уцякаў разам з ім. У летапісе гэты палаўчанін называецца Лаўра.м.
Князю РІгорю не быть!—Няма князя Ігара!
Бусым — сівым, шэрым.
С. 86. ...претр-ьгоста... комоня...— надарваў, перагнаў каня быстраю яздою.
...ручьй й стругы... — руччы і патокі.
...уношу князю Ростйславу...— малады князь Расціслаў Усеваладавіч утапіўся ў 1093 г., калі ратаваўся ад палавецкай пагоні.
...полозйе...— вялікія змеі.
...сокол...— князь Ігар.
...соколйч...— Уладзімір, сын князя Ігара.