Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
м.
Белерусскйй йнстйтут праеов&с енш
САРОКІН
СТАРОНКІ 3 ГІСТОРЫІ
ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ
Мінск 2004
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА
A. М. САРОКІН
СТАРОНКІ 3 ГІСТОРЫI ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ
Вучэбнаметадычны дапаможнік да кантралюемай самастойнай работы
Мінск HA ТАА “БІПС” 2004
УДК [321+340](476)(091)
ББК 63.3 (4 Бен)я73+67.3(4Бен)я73
С20
Рэкамендавана да выдання рэдакцыйнавыдавецкім саветам БІП
Навуковы рэдактар: С. Ф. Сокал, доктар юрыдычных навук, прафесар
Рэцэнзенты:
Пастухоў М. L, доктар юрыдычных навук, прафесар;
Кадаўбовіч В. А., кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры дэяржаўнаправавых дысцыплін Мінскага інстытута кіравання;
Стадуб I. Д., кандыдат гістарычных навук, прафесар;
Сарокін A. М.
£ 20 Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.метад. дапамож. для кантралюемай самастойнай работы / А.М. Сарокін. Мн.: HA ТАА “БІПС”, 2004. 94 с.
ISBN 9556537878.
Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі для студэнтаў вышэйшых юрыдычных навучальных устаноў. Mae сваёй мэтай актывізацыю самастойнага засваення студэнтамі курса адпаведнай вучэбнай дысцыпліны. Можа быць карысным для выкладчыкаў тэхнікумаў і вучылішчаў, настаўнікаў школ, ліцэяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі айчыннай гісторыі.
УДК [321+340](476)(091)
ББК 63.3 (4 Бе„)я73+67.3(4Бен)я73
ISBN 9556537878
© А.М. Сарокін, 2004
3
УВОДЗІНЫ
Напылнлн кругом. Накопытнлн.
Н пропалн под дьявольскнй свмст...
С.А. Есенйн
Вучэбны дапаможнік па курсу ‘Тісторыя дзяржавы і права Беларусі” падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі вучэбнай праграмай дысцыпліны для студэнтаў вышэйшых юрыдычных навучальных устаноў. Як тэарэтыкагістарычная дысцыпліна гісторыя дзяржавы і права Беларусі ўяўляе сабой важную частку ўсёй сістэмы юрыдычных навук, фарміруе аснову прававой культуры і прававога мыслення студэнтаў. Належнае засваенне гэтай прававой дысцыпліны з’яўляецца неабходным элементам паспяховага авалодання студэнтамі спецыяльнымі юрыдычнымі дысцыплінамі (канстытуцыйным, грамадзянскім, крымінальным, працэсуальным правам і інш.).
Мэта вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі выяўленне заканамернасцей і адметных рыс узнікнення. станаўлення і развіцця на тэрыторыі нашай краіны дзяржавы і права, прычын змены дзяржаўнай формы і элементаў прававой сістэмы, а таксама садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў навуковага светапогляду, павышэнню іх агульнай і прававой культуры.
Прапануемае выданне ўтрымлівае матэрыял па праблемах развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі ў IX першай палове ХІІІст., падзелах Рэчы Паспалітай і ўваходжанні Беларусі ў склад Расійскай імперыі, месцы Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай, уз’яднанні Заходняй Беларусі з Беларускай ССР, змены вектару праваадносін, кампетэнцыі і арганізацыі праваахоўных органаў у Беларускай ССР 1950ых гадоў, якія ў адпаведнасці з вучэбным планам вывучаюцца студэнтамі. Зразумела, з'явы акрэсленага перыяду не могуць не быць вельмі цяжкімі. Фактычна мноства элементаў, якія іх складаюць, і праблем, народжаных імі, самі па сабе вельмі цікавыя і складаныя. Гэта датачыцца, напрыклад, да ўзаемасувязі падзелаў Рэчы Паспалітай з нацыянальнадзяржаўным пытаннем або ўплыву тэндэнцыі дэмакратызацыі
4
грамадскага жыцця 1950ых гг. на трансфармацыю прававой сістэмы і статуса нацыянальнай рэспублікі ў саюзнай дзяржаве. Аднак гэта не адбілася на бачанні з'яў у цэлым і, спадзяемся, выяўленні іх ключавых праблем.
Мэта вучэбнага дапаможніка аказаць дапамогу вывучаючым прадмет паспяхова авалодаць не толькі праграмным матэрыялам, але і развіць навыкі самастойнай працы. 3 улікам гэтага кожная з прапанаваных тэм пададзена як кантралюемая самастойная работа (КСР). Кожная з іх утрымлівае кароткую анатацыю, тэматычны план, тэкст, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, гласарый, тэставыя заданні і трэнінг з вызначэннем кантрольных пытанняў. Абраная форма выкладання матэрыялу дазваляе выкарыстоўваць яго ў дыстанцыйным навучанні.
Вучэбны дапаможнік можа быць выкарыстаны і пры падрыхтоўцы і правядзенні семінарскіх заняткаў, распрацоўцы адпаведных тэм у курсавых і дыпломных работах, таму што структура зместу кожнай КСР дазваляе зарыентавацца студэнтам у асвятляемых пытаннях і навуковых праблемах гісторыі дзяржавы і права Беларусі. 3 другога боку, КСР з’яўляюцца толькі падмуркам для далейшай паглыбленай працы студэнтаў над крыніцамі (дакументальнымі і літаратурнымі) і манаграфічнай літаратурай.
5
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ (IX першая палова XIII ст.)
АНАТАЦЫЯ
У тэме выяўлены асноўныя канцэптуальныя падыходы да вызначэння часу ўзнікнення дзяржаўнасці ва ўсходніх славян, характар пераходу апошніх да класавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым разгледжаны характэрныя рысы грамадскапалітычнай сістэмы княжацкавечавай дзяржаўнасці, у тым ліку сістэмы органаў улады і кіравання.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Канцэптуальныя падыходы да паходжання беларускай дзяржаўнасці 2. Першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях 3. Грамадскапалітычнае развіццё земляўкнястваў:
• асноўныя рысы грамадскага ладу;
• палітычны лад, сістэма органаў ўлады, іх кампетэнцыя
1. КАНЦЭПТУАЛЬНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА ПАХОДЖАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Бадай, найбольш цяжкім і спрэчным пытаннем у гістарыяграфіі курсу гісторыі Беларусі наогул і гісторыі дзяржавы і права ў прыватнасці з’яўляецца пытанне вызначэння часу ўзнікнення дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Існуе некалькі канцэпцый яе паходжання. Калі вядомы савецкі гісторык права С. В. Юшкоў першыя прыкметы дзяржаўнасці ў славян адзначае пасля VII ст. н. э., а акадэмік Расійскай акадэміі навук (РАН) Б. Д. Грэкаў “значна раней IX ст.”, то акадэмік РАН Б. А. Рыбакоў намнога раней, недзе на памежжы старой і новай эры (гл.: Юшков С. В. Обіцественнополйтйческйй строй й право Кйевского государства. М., 1949. С. 39, 44; Греков Б. Д. Кйевская Русь. М., 1953. С. 451; Рыбаков Б. А. Кйевская Русь й русскйе княжества XII XIII вв. М., 1982. С. 30; Толочко П. П. Древняя Русь. Кйев, 1987; Фроянов 14. Я. Кйевская Русь. Очеркй соцйальнополйтйческой ucmopuu. Л., 1980; Фроянов 14. Я. Кйевская Русь. Очеркй отечественной йсторйографйй. Л., 1990). Больш таго, яшчэ ў дасавецкай рускай гісторыкаправавой навуцы існавала думка аб наяўнасці славянскіх дзяржаў у перыяд да нашай эры (Татшцев В. Н. Нсторйя Россййская. М., Л., 1962. Т. 1. С. 108; Забелйн Н. Ясторйя русской жйзнй с древнейшйх времен. Нзд. 2е. М., 1968. Ч. I. Дойсторйческое время Русй. С. 459, 363; Дьяконов М. Очеркй обіцественного й государственного строя Древней Русй. 14зд. 3е. СПб., 1910. С. 6870).
6
На думку нашага сучасніка і суайчынніка гісторыкаправазнаўца Я. А. Юхо, на тэрыторыі Беларусі дзяржава ўзнікла задоўга да нашай эры. На яе рубяжы ішло станаўленне рабаўладальніцкага і адміранне абшчыннапатрыархальнага ладу. Абодва гэтыя лады працяглы час суіснавалі, дапаўняючы адзін аднаго. Пры гэтым рабаўладальніцкі лад, як і ва ўсёй Усходняй Еўропе, не быў даведзены да яго вышэйшага развіцця (як гэта было ў іншых народаў) і ў X ст. пад нарастаючым уплывам фарміравання феадальных адносін пачаў занепадаць (Юхо Я. А. Узнікненне дзяржавы і яе сутнасць // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3. С. 45; Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000. С. 73). Аб існаванні рабаўладальніцкай фармацыі (праўда, у параўнанні са старажытнымі цывілізацыямі нядоўга) на тэрыторыі сучасных усходніх славян, якая закончылася сцвярджэннем феадальнай у XII XIII стст., сведчаць таксама даследаванні A. I. П’янкова і В. I. Гарамыкінай (гл.: Горемыкйна В. 14. Вознйкновенйе гі развнтне первой антагонйстйческой формацйй в средневековой Европе. Мн., 1982. С. 147, 162 163, 167 168).
Аб наяўнасці дзяржаў ва ўсходнееўрапейскіх народаў, у тым ліку і тых, што пражывалі на сучаснай тэрыторыі Беларусі яшчэ да нашай эры, сведчаць паведамленні старажытных аўтараў, у прыватнасці грэчаскага гісторыка Герадота. Апошні сведчыў, што ў VI ст. да н. э. у будзінаў (гудзінаў) і неўраў (нарцаў) былі свае цары, якія разам са скіфамі абмяркоўвалі планы вайны з персамі. Акрамя таго, Герадот адзначаў: у “неўраў звычаі скіфскія”, а гэта значыць, што ў неўраў былі такі самы дзяржаўны лад, ваенная арганізацыя, як і ў скіфаў.
Беларускі даследчык Г. В. Штыхаў лічыць, што ў VI VIII стст. у славян (у тым ліку іх этнічных супольнасцей або княжанняў) на тэрыторыі Беларусі: крывічоў (у вярхоўях Дзвіны і Дняпра), дрыгавічоў (паміж Прыпяццю і Дзвіной); радзімічаў (на Сажы) існавала патрыярхальнае рабства. Да гэтага на сучаснай беларускай тэрыторыі родаплемянное грамадства знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі (агульны сход воінаў, савет старэйшын, племянныя правадыры), для якой усё больш тыповым станавіўся пераход да манархічнай формы праўлення.
Апошнім часам беларускія вучоныя, здаецца, пагадзіліся з тым, што пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамадства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да другой паловы 1га тысячагоддзя нашай эры. На працягу гэтага часу тут устанаўліваюцца шматукладныя сацыяльнаэканамічныя адносіны, развіваецца маёмасная няроўнасць, зараджаецца раннефеадальны ўклад жыцця, які прыкладна ў IX X стст. становіцца вызначальным. Прычым у пераходны перыяд адначасова існавалі тры грамадскія ўклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі і
7
феадальны. Першы быў аджываючым, другі не атрымаў шырокага распаўсюджання, а трэці ўтварыў базіс для развіцця новай фармацыі (у Расіі і Беларусі з IX ст. і да аграрнай рэформы 1861 г.) Станаўленне феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі адбывалася ў IX XIII стст. Дарэчы, у Заходняй Еўропе феадальны лад праіснаваў з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі (V ст.) да буржуазных рэвалюцый у Англіі (XVII ст.) і Францыі (XVIII ст.).
Як лічыць большасць даследчыкаў апошняга часу, пераходнаму перыяду адпавядае палітычная арганізацыя не ў выглядзе дафеадальнай дзяржавы (“пераддзяржавы” С. В. Юшкоў), а ў форме палітычных аб’яднанняў племянных саюзаў, што існавалі і на беларускай зямлі да IX ст. Яны ўяўлялі сабой не проста плямёны, як у раннім жалезным веку, a развітыя протанароднасці і адначасова дзяржаўныя ўтварэнні княствы або протадзяржавы (гл.: Рыбакоў Б. А. Радзімічы // Працы секцыі археалогіі Беларускай акадэміі навук. Т. 3. Мн., 1932; Раннйе этапы формйрованйя смоленскополоцкіа крйвйчей. М., 1990; Лысенко П. Ф. Дреговйчй. Мн., 1991; Штыхаў Г. В. Крывічы: па матэрыялах раскопак курганоўу паўночнай Беларусі. Мн., 1992). Паводзіны насельніцтва ў гэты перыяд рэгуляваліся звычаёвым правам і правіламі, прадвызначанымі язычніцкай рэлігіяй.