• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі  Анатоль Сарокін

    Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі

    Анатоль Сарокін

    Памер: 96с.
    Мінск 2004
    34.82 МБ
    1.	Алексеев Л. В. Полоцкая земля в ІХХІІІ вв.  М., 1966.
    2.	Геродот. Нстормя в девятн кннгах. кн. 4.  Л., 1972.
    3.	Ермаловіч М. Старажытная Беларусь.  Мн., 1991.
    4.	Татншев В. Н. Нсторня Росснйская. т. 1.  М.; Л., 1962.
    5.	Беларускія летапісы.  Мн., 1997.
    6.	Белоруссня в эпоху феодалпзма. Сб. документов н матерналов. т. 1. Мн., 1959,
    7.	Хрестоматня по нсторнн Белорусснн с древнейшмх времен до 1917г.Мн., 1977.
    ГЛАСАРЫЙ
    Паняцце	Сэнс паняцця
    Палюддзе	Збор даніны са свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой валодаў князь
    Кармленне	Права дружынніка, атрыманае ад князя, збіраць даніну і “карміцца” з той ці іншай тэрыторыі
    Веча	Сход гараджан для абмеркавання дзяржаўных і грамадскіх спраў
    16
    Рэцэпцыя права	Засваенне і прыстасаванне норм права адных народаў іншымі на мясцовай (нацыянальнай) аснове (напрыклад, для права ўсходніх славян норм рымскага права, паўночных народаў і германцаў)
    тэст
    1.	Укажыце, якія з прыведзеных ніжэй этнагруп жылі на тэрыторыі Беларусі?
    І.Балты	4.	Раманцы
    2.	Германцы	5.	Славяне
    3.	Грэкі	6.	Фінаугры
    2.	Якія мела назвы насельніцтва Беларусі да IX ст. н. э.
    1. Будзіны	7. Крывічы	13. Раманцы
    2. Бужане	8. Нарцы	14. Персы
    3. Вянеды	9. Неўры	15. Русь
    4. Германцы	10. Норыкі	16. Сарматы
    5. Грэкі	11. Паляне	17. Скіфы
    6. Дрыгавічы	12. Радзімічы	18. Славяне
    3.	Укажыце найбольш верагодны пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамадства.
    1.	VII  V стст. да н. э.
    2.	Першая палова 1га тысячагоддзя н. э.
    3.	Другая палова 1га тысячагоддзя н. э.
    4.	IX  XIII стст. н. э.
    4.	Найбольш значныя першыя княствыдзяржавы на беларускіх землях ранняга сярэднявечча?
    1.	Аршанскае 2.	Берасцейскае 3.	Ізяслаўскае 4.	Мазырскае 5.	Мінскае	6.	Навагародскае 7.	Полацкае 8.	Смаленскае 9.	Тураўскае 10.	Чарнігаўскае
    17
    5.	Выявіце сістэму вышэйшых кіравання ў княствахдзяржавах.
    органаў дзяржаўнай улады і
    1.	Веча (сойм)
    2.	Пасаднік
    3.	Цівун
    4.	Князь
    5.	Ключнік
    6.	Старцы
    7.	Савет (рада)
    8.	Воласцелі
    6.	Вызначце сістэму мясцовых кіравання ў княствахдзяржавах.
    1.	Веча
    2.	Воласцелі
    3.	Князь
    4.	Намеснікі
    органаў дзяржаўнай улады і
    5.	Пасаднік
    6.	Старцы
    7.	Цівун
    ТРЭНІНГ
    1.	Што вы ведаеце пра прычыны ўзнікнення інстытута дзяржавы?
    2.	Назавіце атрыбуты ўлады раннефеадальных княстваўдзяржаў.
    3.	Вызначце час утварэння і функцыянавання раннефеадальных княстваўдзяржаў на тэрыторыі Беларусі.
    4.	Раскажыце пра спосабы ўзвядзення князя першых дзяржаўных утварэнняў на Беларусі на прастол.
    5.	Якім чынам утварыўся клас феадальназалежных людей?
    6.	Узгадайце характар паўнамоцтваў князя.
    7.	Назавіце найбольш характэрныя рысы раннефеадальнага права.
    8.	Што такое звычаёвае і пісанае права?
    9.	Дайце прыклады першых нарматыўных актаў пісанага права.
    10.	Выявіце месца царквы і рэлігіі ў палітычнай сістэме княстваўдзяржаў IX  першай паловы XIII ст.
    18
    РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ПРАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    АНАТАЦЫЯ
    У тэме разгледжаны вытокі прававой сістэмы раннефеадальнага грамадства, характар замацавання часткі норм звычаёвага права ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве. Адначасова паказаны сфера рэгулявання звычаёвым і феадальным правам грамадскага жыцця, працэс пераходу ад звычаёвага да пісанага права, ахарактарызаваны асноўны змест першых помнікаў пісанага права Кіеўскай Русі, Полацкай і Віцебскай зямель, інтэрпрэтацыя ў іх паняццяў праваздольнасці асобы, суб’екта і аб’екта права, значэння сацыяльнага статусу асобы.
    ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
    1.	Крыніцы права ранняга сярэднявечча.
    2.	Асноўныя рысы раннефеадальнага права.
    3.	Характарыстыка помнікаў пісанага права.
    4.	Міжнародныя дагаворы як крыніца права.
    5.	Судаводства.
    1.	КРЫНІЦЫ ПРАВА РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА
    У старажытнасці прававая сістэма на землях Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з язычніцкай (паганскай) рэлігіяй і народнай нарматворчасцю (Юхо I. Крыніцы беларускалітоўскага права. Мн., 1991). Яна ўяўляла сабой устойлівую сістэму агульнапрынятых няпісаных прававых звычаяў, якая рэгламентавала правілы паводзін людзей. Іх, калі можна так сказаць, праваднікамі з’яўляліся асобныя людзі  “знаўцы звычаяў, абрадаў, права”, якія меліся ў кожным племені. Гэта былі вельмі аўтарытэтныя і паважаныя людзі. Паступова частка звычаяў набывала рысы абавязковасці, нярэдка пад прымусам, які санкцыянаваўся родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і ўрэшце рэшт набыла якасці звычаёвага права. Да агульнапрынятых нормаў адносіліся кроўная помста за забойства родзічаў, спосабы заключэння шлюбу і парадак атрымання спадчыны, выгнанне з абшчыны за парушэнне міру і г. д.
    Станаўленне і развіццё старажытнай дзяржаўнасці суправаджалася фарміраваннем феадальнага права, заснаванага на старажытных звычаях і прызнаных дзяржаўнымі. У якасці звычаю маглі служыць агульнапрынятыя правілы паводзін людзей, рэлігійныя і бытавыя абрады і г. д. Санкцыянаванне дзяржавай звычаю ператварала яго ў норму звычаёвага права ў форме закона. Адсюль нормы звычаёвага права маглі
    19
    існаваць у вуснай або пісьмовай форме. Частка норм звычаёвага права не толькі замацоўвалася ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве, у тым ліку ў змененым выглядзе, але і забаранялася ім. Так, права на кроўную помсту “Рускай Праўдай" было забаронена ў XI ст. (заменена грашовай вірай штрафам). Нормы звычаёвага права цесна перапляталіся з рэлігійнымі вераваннямі і дагматамі царквы, а прадстаўнікі духавенства з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі разгляду судовых спраў. Царква таксама імкнулася забараніць пэўныя язычніцкія звычаі: выкраданне нявесты, мнагажонства, а частку старажытных звычаяў прыстасоўвала да сваіх патрэб.
    Звычаёвае права складвалася па меры фарміравання дзяржаўных органаў, якія пераважна падтрымлівалі выгадныя пануючаму класу прававыя нормы, што прывяло да нераўзначнасці права і справядлівасці.
    Па меры ўзмацнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і яго феадалізацыі ўзнікла неабходнасць у больш дэталёвай рэгламентацыі ўсіх бакоў грамадскага жыцця, што магчыма было ажыццяўляць толькі з дапамогай пісанага права, нормы якога ў пэўнай ступені абмяжоўвалі адвольныя дзеянні феадальнай адміністрацыі, служылі ўмацаванню стабільнасці прававых норм і праваадносін.
    Усталяванне пісанага права на аснове норм звычаёвага права (праз выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да дзеючых) дазваляла кіруючым вярхам і іх прыхільнікам распаўсюдзіць выгадныя ім прававыя нормы ў якасці агульнадзяржаўных як нібыта даўно агульнапрынятыя і ўжываемыя. Хаця трэба ўлічваць: у такой тэндэнцыі развіцця права былі зацікаўлены і простыя людзі. Яна клала канец адвольнаму вырашэнню іх спраў суддзямі і тлумачальнікамі неканкрэтных і няпоўных норм звычаёвага права.
    Узаемадзеянне падобнага роду фактараў садзейнічала таму, што многія няпісаныя прававыя нормы набылі форму закона ў выглядзе грамат (прывілеяў), лістоў, соймавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.
    Старажытным звычаёвым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны грамадскага жыцця: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейнашлюбныя, зямельныя, судовапрацэсуальныя, крымінальныя і інш. Яно вызначала форму ўлады, парадак уступлення на княжацкі трон і пазбаўленне яго. Уступленне князя на трон ажыцяўлялася паводле спадчыны ці выбрання. Пры гэтым захоўваўся парадак, вызначаны звычаёвым правам, паводле якога князь прысягаў ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, абяцаў дзейнічаць адпаведна з мясцовым звычаёвым правам. Умовы ўступлення
    20
    князя на прастол афармляліся граматай, калі ен займаў пасаду па спадчыне, або дагаворам  пры запрашэнні з “чужой” зямлі. У абодвух выпадках гэта суправаждалася язычніцкім абрадам пасаджэння на трон.
    Лічыцца, што да таго часу, пакуль маленькія княствыдзяржавы грунтаваліся на аснове замкнутай эканомікі, усе іх грамадскія праваадносіны забяспечваліся звычаёвым правам, галоўнай часткай якога было копнае (вечавое) права. Устаноўлена, што на Беларусі звычаёвае права панавала да сярэдзіны XV ст. У прывілеях 1413, 1434, 1447 гг. гаворыцца, што сяляне, якія жылі на землях феадалаў “па старадаўнім звычаі”, плацілі подаці і выконвалі некаторыя работы на карысць дзяржавы (Белоруссйя в эпоху феодалйзма./ Сб. документов й матерйалов. Мн., 1959. Т. 1. С. 116, 120, 126). Паступовы пераход ад звычаёвага да пісанага права стымуляваўся павелічэннем тэрыторыі дзяржаў і больш інтэсіўнымі міжнароднымі сувязямі, калі трэба было ўзгадняць і дапасоўваць нормы права розных прававых сістэм, што было замацавана ў дагаворных граматах.
    Пасля выдання Статута ВКЛ 1529 г. звычаёваму праву адводзілася дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін, якія не былі прадугледжаны законам. Частка “ўзаконеных” пісаным правам норм старажытнага звычаёвага права не ўжывалася, але фармальна не была адменена.
    Найбольш доўга звычаёвае права панавала ў шлюбнасямейных адносінах. Паводле яго, маёмасныя правы (па ўладанні і распараджэнні) жанчыны забяспечвалі ёй поўную свабоду ў ажыццяўленні абавязкаў гаспадыні дома, рабілі яе незалежнай ад мужа ў матэрыяльных адносінах, што дазваляла ёй ў выпадку неабходнасці скасаваць шлюб. Шырокія правы жанчын замацоўваліся і ў агульнадзяржаўным законе. Так, за злачынствы супраць жанчын устанаўлівалася павышаная крымінальная адказнасць і памер грашовых спагнанняў павялічваўся ўдвая (Беларуская гістарычная энцыклапедыя. Мн., 1996. Т. 3. С. 435).
    У сістэме звычаёвага права важнае месца адводзілася копнаму праву, якое дзейнічала на Беларусі са старажытных часоў і да канца XVII ст. (копны суд). Праўда, яно ўсё больш вырашала справы жыхароў некалькіх вёсак. Праз сялянскія суды (а не вечазамак, горад), з выбарным старцам, размеркаванне даніны, разбор спрэчак паміж сялянамі. Уплыў звычаёвага права адчуваўся і пазней, пераважна ў зямельным і сямейным праве. Створаныя на аснове сялянскай рэформы 1861г. валасныя сялянскія суды кіраваліся звычайна мясцовым звычаёвым правам.
    Характэрнымі рысамі старажытнага (раннефеадальнага) права былі фармальнае раўнапраўе свабодных грамадзян пры поўным бяспраўі рабоў халопаў і чэлядзі нявольнай  дуалізм  і мяккасць пакаранняў. Пры