Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Каб ліквідаваць Канстытуцыю, яны па дамоўленасці з Кацярынай 11 у маі 1792 г. стварылі Таргавіцкую (м. ва Украіне) канфедэрацыю. Пры
42
гэтым канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваеннай дапамогай з мэтай аднаўлення перадсоймавай сістэмы кардынальных правоў, гарантам якіх царыца была паводле соймавых канстытуцый 1768 і 1775 гг. Рускія войскі не прымусілі сябе доўга чакаць. Яны забяспечылі перамогу таргавічан і прадвызначылі новае расчляненне дзяржавы. Прускія войскі са свайго боку (нібыта для спынення польскага бязладдзя) занялі заходнія правінцыі Польшчы.
3 мэтай ажыццяўлення новага падзелу Рэчы Паспалітай ўрад Расійскай імперыі ў канцы 1792 пачатку 1793 г. пачаў перамовы з урадамі Прусіі і Аўстрыі. 23 студзеня 1793 г. Расія і Прусія заключылі тайную Пецярбургскую канвенцыю для скасавання Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і аб сумесных дзеяннях на выпадак узброенага супраціўлення анексіі тэрыторый Рэчы Паспалітай. 27 сакавіка 1793 г. яны абвясцілі акты аб акупацыі вызначаных доляў. У выніку Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя Пінск, а таксама Заходнюю Украіну і Падолію усяго 280 тыс. кв. км з 3 млн жыхароў. Да Прусіі адышлі спрадвечныя польскія землі: Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск, і Торунь (гл.: Нсторйя Польшй. Т. 1. С. 341 342; Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 571 572; Нсторйя Беларусн в документах й матерйалах. С. 111 114).
Гродзенскі сойм 1793 г., які пачаў работу 17чэрвеня, ратыфікаваў падзельныя трактаты з Расіяй і Прусіяй і 25 верасня 1793 г. саступіў анексіраваную частку ВКЛ “на вечныя часы” Расійскай імперыі. Сойм адмяніў Канстытуцыю 1791г. і прыняў новую. Яна цалкам адпавядала інтарэсам Расійскай імперыі. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, Рэч Паспалітая губляла сваю незалежнасць пад нарастаючым уплывам на яе ўнутраныя справы іншаземцаў.
Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка замежных дзяржаў сутыкнуліся з вострай незадаволенасцю прагрэсіўных колаў шляхты і гараджан. Яе апагеям стала паўстанне пад кіраўніцтвам прадстаўніка беларускага шляхецкага роду Т. Касцюшкі ў 1794 г. Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Падаўленне паўстання дазволіла ім захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і канчаткова ліквідаваць яе дзяржаўнасць. Распачатыя летам 1794 г. перамовы аб падзеле яе цягнуліся амаль да лістапада 1795г. і завяршыліся дамоўленасцю аб канчатковым падзеле знясіленай дзяржавы. Адпаведныя дагаворы былі падпісаны: Расіяй з Аўстрыяй 23 снежня 1794 г. (3 студзеня 1795 г.), а Расіяй з Прусіяй 24 кастрычніка 1795 г. Трохбаковую канвенцыю пра падзел Рэчы Паспалітай Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі ў Пецярбургу 13 (24) кастрычніка 1795 г. 24лістапада 1795 г. гэтыя дзяржавы пагадзіліся ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, ў тым ліку адносна даўгоў караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Апошні 25 лістапада падпісаў акт адра
43
чэння ад трона. Канчаткова тэрытарыяльныя долі падзелу былі зацверджаны трохбаковай камісіяй 21 лістапада 1796г. (гл.: Нсторйя Польшй. Т. 1. С. 354; Нсторйя Беларусй в документах й матерйалах. С. 115 116; Белоруссйя в эпоху феодалйзма. Мн., 1961. Т. 3. С. 72 74; Анішчанка Я. Трэці падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 2001. Т. 6. Кн. 1. С. 535). Пры гэтым да Расіі адышлі Літва, Курляндыя, заходнія раёны Беларусі і заходняя частка Валыні (120 тыс. кв. км, 11, 2 млн чалавек). Прусія і Аўстрыя захапілі карэнныя польскія землі (95 тыс. кв. км, 22,5 млн чалавек).
Рэч Паспалітая, якая існавала як дзяржава больш за 200 гадоў, перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Заняпаду і знікненню гэтай дзяржавы спрыялі шэраг прычын. Частка з іх была закладзена ў складаным і супярэчлівым характары ўзаемаадносін паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, другая у слабых сувязях паміж рознымі рэгіёнамі дзяржавы, трэцяя у неабмежаваных шляхецкіх вольнасцях, якія зрабілі караля выбарнай асобай з амаль дэкаратыўнымі функцыямі, чацвёртая у рэзкіх сацыяльных канфліктах, пятая у канфесійнай і этнічнай стракатасці. Нарэшце ўплыў знешняга фактару, зацікаўленасць замежных дзяржаў у падтрымцы супярэчнасцей паміж феадальнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай з мэтай знішчэння палітычнага існавання краіны і паслядоўнага захопу яе зямель. Аслабленая ўнутранымі супярэчнасцямі Рэч Паспалітая і абедзве дзяржавы ў яе складзе ВКЛ і Польшча у выніку трох падзелаў спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
4. ПРАВАВАЯ АЦЭНКА ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У заняпадзе Рэчы Паспалітай праглядаецца гістарычная заканамернасць спынення функцыянавання практычна замарожаных, нязменных дзяржаўных інстытутаў. Але нельга недаацэньваць праяў агрэсіўнай міжнароднай палітыкі манархій Расіі, Прусіі, Аўстрыі, якія, імкнучыся атрымаць землі Рэчы Паспалітай, рабілі ўсё магчымае для ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны, што не адпавядала прынцыпам міжнароднага права.
На сацыяльнапалітычны і эканамічны вектар развіцця Беларусі асноўны ўплыў аказала Расія. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.
У літаратуры распаўсюджана думка, што нібыта падчас падзелу Рэчы Паспалітай расійскі ўрад зыходзіў з пачуцця племянной еднасці “вялікарусаў” з беларусамі і імкнуўся вызваліць гэты "рускі” народ зпад уціску Польшчы. Але на справе тут племянное, нацыянальнае або рэлігійнае пачуццё з'яўлялася другарадным. Хаця нельга не ўлічваць, што
44
расійскі ўрад не толькі быў заклапочаны міжканфесійнымі адносінамі ў Рэчы Паспалітай, але і прымаў захады да абароны дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў). Аднак праўда і ў тым, што гэта рабілася з палітычных меркаванняў, пераважна з мэтай ліквідацыі неспакойнага суседа Рэчы Паспалітай.
Пры падзелах знясіленай Рэчы Паспалітай было ігнаравана міжнароднае правіла не выстаўляць ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі прэтэнзій, якія не маюць пад сабой асноў або даўно страцілі значэнне. Адсюль, уяўляецца, непаслядоўнасць, a то і двурушнасць у абгрунтаванні імі сваіх намераў у адносінах з суседняй дзяржавай. Калі ў дэкларацыях 1763 і 1764 г. Кацярына II запэўнівала ў сваіх імкненнях “захаваць Рэч Паспалітую ў цяперашнім яе стане, у правах, вольнасцях і асновах, роўна як і ў граніцах”, то падчас падзелаў лічылася, што далучаюцца “землі, якія здаўна Расіі належалі, грады рускімі князямі створаныа, і народы агульнага з расіянамі паходжання і ім аднаверныя”. Паслы Прусіі і Аўстрыі ў Варшаве ў сваю чаргу заяўлялі, што іх манархі абураны чуткамі аб падзелах Польшчы і Літвы. Аднак праз пэўны час Аўстрыя стала сцвярджаць, што ў XIII XIV стст. Галіцкая і УладзіміраВалынскае княствы належалі Венгрыі, а Прусія стала выступаць у якасці спадкаемцы Ордэна крыжаносцаў, прэтэндуючы на каралеўскую Прусію.
Паказальна і тое, што пасля другога падзелу ўнутранныя пытанні Рэчы Паспалітай вырашаў расійскі пасланнік, мінуючы караля і сойм; па ўсёй краіне былі дыслацыраваны войскі. Акупацыя тэрыторыі адбывалася яшчэ да падпісання дакументаў аб падзеле. Пры гэтым ніхто не цікавіўся інтарэсамі народаў, якія жылі на гэтай зямлі і ў выніку ваенных дзеянняў пераходзілі ад адной дзяржавы да другой.
Але нельга не пагадзіцца з той высновай, што адной з галоўных прычын дзяржаўнай катастрофы з'явілася няздольнасць дэмакратычных інстытутаў Рэчы Паспалітай выпрацаваць цэнтралізатарскія пачаткі функцыяніравання структур апарата ўлады. 3 другога боку, кіруючыя колы краіны не змаглі (не без дапамогі неймавернага знешняга ціску) адарвацца ад старой сістэмы дзяржаўнага ўладкавання з мэтай выхаду на новы віток палітычных і сацыяльнаэканамічных адносін. Для гэтага ім неабходна было змагацца перш за ўсё з сабой, са сваёй легкадумнасцю, расслабленасцю і бяздейнасцю грахамі тагачаснага польскалітоўскага і ў найбольшай ступені польскага светаразумення, якія выявіліся ва ўсёй непрыгляднасці ў апошнія дзесяцігоддзі існавання краіны. Яны занадта многа турбаваліся аб ахове сваіх групавых інтарэсаў, аб індустрыі забаў, але не клапаціліся аб тым, каб дасягнуць згоды і спакою ў грамадстве, і таму прагледзелі, як на ўнутраныя справы краіны ўплыў іншаземцаў стаў
45
вызначальным, а потым дзесяцігоддзі пажыналі горкія плады, пакрываючы іх вымушанай рызыкай і непазбежнымі чалавечымі стратамі.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
1. Белоруссмя в эпоху феодалнзма // Сб. документов н матерналов: В4хт.Мн., 1961. Т.З.
2. Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага / Пер. з польск. Мн., 2002.
3. Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён: Вучэб. дапамож. Мн., 2003.
4. ДоўнарЗапольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 2003.
5. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: У 2 ч. Мн., 2000.
6. йсторня Беларусн в документах н матерналах. Сост. 14. Кузнецов, Е. Мазец. Мн., 2000.
7. Хрестоматня по нсторнн Беларусн: С древнейшнх времен до 1917 г. Сост. А. П. Нгнатенко. В. Н. Сндорцов. Мн., 1977.
8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6ці т. Мн., 19932003.
9. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000.
Дадатковая
1. АнішчанкаЯ. К. Інкарпарацыя, Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мн., 2003.
2. Бардах Ю., Леснородскнй Б., Пнетрчак М. йсторня государства н права Польшн. М., 1980.
3. 210 год Канстытуцыі Рэчы Паспалітай: Гісторыя. Права.
Традыцыі / Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мінск, 27 крас. 2001. Мн., 2002.
4. Дневннк Люблннского сейма 1569г. СПб., 1869.
5. йсторня Польшн: В 3х т. / Под ред. В. Д. Королюка, й. С. Мнллера, П. Н. Третьякова. Т. 1. М., 1951.
6. Краткая нстормя Польшн: С древнейшнх времен до нашнх дней. М., 1993.
7. Макарова Т. й. Утраченный шанс // Родннк. 1991. №5.
8. Прыбытка Г. Барацьба магнацкіх груповак у XVIII ст. //
Спадчына. 1996. № 1.
9. Шаўцоў Ю. “Літоўскі сэпаратызм” канца XVI стагоддзя. // Спадчына. 1995. № 2.
46
ГЛАСАРЫЙ
Паняцце Сэнс паняцця
Адукацыйная камісія Галоўны орган, які праводзіў у 70ыя гг. XVIII ст. агульную рэформу асветы ў Рэчы Паспалітай. Створана соймам у 1773 г.
Дысідэнты Асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай XVII XVIII стст. хрысціяне некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты)