Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Канфедэрацыі Часовыя ваеннапалітычныя саюзы шляхты, гарадоў, духавенства ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVI XVIII стст. Згодна з Генрыхаўскімі артыкуламі ў выглядзе канфедэрацыі абвяшчалася адмаўленне ад падпарадкавання каралю і выступленне супраць яго (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.)
“Ліберум вета” Правіла ў дзяржаўным праве Вялікага княства Літоўскага (і Рэчы Паспалітай), паводле якога кожны дэпутат сойма ці сойміка мог (нават без абгрунтавання) выказаць нязгоду (літаральна свабода забароны) з любой соймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння, скасоўвапа ўсе прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэнні. Гэтае правіла з'яўлялася побач з выбарнасцю каралёў адным з асноваўтваральных у шляхецкай “канстьпуцыі”, накіраванай на ўмацаванне палітычных пазіцый магнатаў і шляхты за кошт аслаблення каралеўскай улады
Люблінская унія 1569 г. Пагадненне аб дзяржаўнапалітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая
Рэч Паспалітая (3 лац. рэспубліка). Пасля Люблінскай уніі 1569 г. афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся Польшча (Карона) і Вялікае княства Літоўскае (Княства або Літва)
47
Сойм (сейм парламент) Саслоўна прадстаўнічы орган вышэйшай заканадаўчай і часткова судовай улады ў Рэчы Паспалітай
Соймік Сход шляхты павета (ваяводства) Рэчы Паспалітай (і Вялікага княства Літоўскага), дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; элемент сістэмы органаў дзяржаўнай улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), дзякуючы якому шляхецкая супольнасць павета ўдзельнічала ў рабоце органаў мясцовай улады і самакіравання, а таксама ў выбарах дэпутатаў (паслоў) у агульнадзяржаўны сойм
Унітарная дзяржава Краіна, дзе адсутнічае федэратыўны лад
тэст
1. Назавіце час утварэння Слуцкай і Торуньскай канфедэрацый
1. 1764 г.
2. 1767 г.
3. 1768 г.
4. 1772 г.
5. 1792 г.
2. Выявіце найбольш вядомых прадстаўнікоў шляхецкабуржуазнага блока ў Рэчы Паспалітай, праграмай якога было прыстасаванне феадальнага ладу да патрэб капіталістычнага развіцця
1. Браніцкі. К.
2. Калантай Г.
3. Патоцкі М.
4. Ржэвускі С.
5. Сташыц С.
6. Язерскі Ф.
3. Узгадайце час утварэння Віленскай, Магілёўскай, Мінскай, Полацкай, Пскоўскай і Слонімскай губерняў, у склад якіх увайшлі беларускія землі па іх далучэнні да Расійскай імперыі
1.1768 г. 3. 1775 г. 5. 1792 г. 7. 1795 г.
2. 1772 г. 4. 1776 г. 6. 1793 г. 8. 1796 г.
4. У выніку якога падзелу Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй адбылося далучэнне да апошняй заходняй часткі Беларусі і Жамойціі
1. 1772 г.
2. 1793 г.
3. 1795 г.
48
ТРЭНІНГ
1. У чым выявіўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай?
2. Выявіце змест ‘Тенрыхавых артыкулаў”.
3. Ахарактарызуйце змест традыцый “Пакта канвента”.
4. Растлумачце працэдуру выбрання новага караля Рэчы Паспалітай.
5. Раскрыйце змест выразу “дысідэнцкае пытанне”.
6. Якая зачэпка была выкарыстана Расіяй для правядзення першага падзелу Рэчы Паспалітай?
7. Апішыце прававыя акты аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, працэдуру іх падпісання і зацвярджэння.
8. Вызначце перадумовы другога падзелу Рэчы Паспалітай і ролю Таргавіцкай канфедэрацыі ў гэтым працэсе.
9. Назавіце прычыны трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, прававыя акты па яго правядзенні.
10. Дайце характарыстыку зместу Канвенцыі дзяржаўагрэсараў і Трактата 1793 г. аб падзеле Рэчы Паспалітай.
11. Разглядзіце ў храналагічнай паслядоўнасці ход далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, іх адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу і кіравання.
12. Якія прынцыпы міжнароднага права былі парушаны пры ажыццяўленні падзелу Рэчы Паспалітай?
13. Ці можна даць адназначную ацэнку ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі?
49
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ II РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ПРАВАВЫ СТАТУС (1921 1939 гг.).
УЗ’ЯДНАННЕ 3 БЕЛАРУСКАЙ ССР
АНАТАЦЫЯ
Выкладзены юрыдычныя аспекты ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад П Рэчы Паспалітай, асноўныя рысы канстытуцыйнага ладу Польшчы і грамадскапалітычнага жыцця на заходнебеларускіх землях. Адначасова паказана барацьба супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, асвятляюцца падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі
2. Органы ўлады і кіравання: вышэйшыя і мясцовыя
3. Нацыянальнавызваленчы рух
4. Міждзяржаўныя дамоўленасці СССР і Германіі аб размежаванні “сферы інтарэсаў”
5. Часовыя органы кіравання ў Заходняй Беларусі і ўз’яднанне тэрыторыі Беларусі
6. Адміністрацыйнатэрытарыяльная рэформа і стварэнне мясцовых органаў савецкай улады ў заходніх абласцях
1. РЫЖСКІ МІРНЫ ДАГАВОР I СУТНАСЦЬ САПРАЎДНАГА СТАТУСА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Падзеі першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. дазволілі польскаму народу аднавіць сваю дзяржаву. 29 жніўня 1918 г. СНК РСФСР выдаў дэкрэт, якім прызнаваліся страціўшымі сілу ўсе трактаты аб падзелу Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй, падпісаныя ў XVIII ст.
Пры падтрымцы заходніх дзяржаў у Польшчы былі створаны вайсковыя легіёны пад камандаваннем Ю. Пілсудскага, якія ў канцы 1918 пачатку 1919 г. пачалі акупацыю беларускіх зямель. Спекулюючы на пачуццях нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, захопнікі разгарнулі вайну супраць Савецкай краіны з мэтай стварыць Вялікую Польшчу “ад мора да мора”.
У кастрычніку 1920 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай было падпісана перамір’е, a 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай, з аднаго боку, і Польшчай з другога. Згодна з гэтым дагаворам заходнія вобласці Беларусі разам з
50
заходняй часткай Украіны адышлі да Польскай дзяржавы, а Расія і Украіна адмаўляліся ад “всякнх прав н прнтязаннй на землн, расположенные к западу от граннцы, опнсанной в статье II настоятего договора” (Мйрный договор между Россйей й Украйной, с одной стороны, й Польшей с другой // Спадчына. 1993. № 4. С. 15). Паводле артыкула VII гэтага дагавора, Польшча павінна была прадаставіць рускім, украінцам і беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры, адукацыі, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Згодна з польскай Канстытуцыяй 1921г., правы грамадзян беларускай нацыянальнасці прызнаваліся цалкам і без сумненняў. Але, як паказаў час, польскі ўрад не забяспечваў свабоднае развіццё нацыянальных меншасцяў. Улада абмяжоўвала нацыянальнакультурнае будаўніцтва, праводзіла паланізацыю беларускага народа. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі не было ні адной беларускай школы (супраць прыкладна 350 да акупацыі), польскія школы не забяспечвалі навучання ўсіх дзяцей. У дзяржаўных установах было забаронена выкарыстанне беларускай мовы, беларусы не дапускаліся на дзяржаўную службу: у мясцовыя органы ўлады і кіравання прызначаліся толькі палякі, і, як правіла, ураджэнцы самой Польшчы, выхадцы з багатых слаёў насельніцтва. Каб не дапусціць простых людзей на працу ў дзяржаўным апараце ў 1933 г. быў прыняты закон, згодна з якім нават на пасады ў гміннае праўленне маглі “выбірацца” толькі асобы, якія мелі сярэднюю адукацыю і павінны былі вытрымаць экзамены ў спецыяльнай павятовай каміссіі. Была распаўсюджана рэлігійная нецярпімасць да праваслаўных.
Згодна з сакавіцкай Канстытуцыяй 1921г., Польшча лічылася буржуазнадэмакратычнай, парламенцкай рэспублікай. Але абвешчаныя свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут дэмакратызм быў толькі на словах, а на практыцы паліцыя і органы бяспекі (дэфензівы) здзекаваліся над народам як маглі. Правячыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь як сваю ўнутраную калонію, сыравінны прыдатак да прамыслова развітых раёнаў этнічнай Польшчы і рынак збыту польскіх прамысловых тавараў. У выніку такой палітыкі прамысловасць у Заходняй Беларусі не развівалася, а знаходзілася ў заняпадзе. Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця ў Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася.
У цяжкім становішчы знаходзілася і сельская гаспадарка, якая займала ў пачатку 1930ых гг. каля 80 % насельніцтва. На заходнебеларускай тэрыторыі пашыралася гаспадаранне на былых дзяржаўных землях ваенных і цывільных каланістаў (асаднікау) з цэнтральных раёнаў краіны, якім урадам даваліся надзелы да 45 га фактычна з мэтай забеспячэння ваеннай і палітычнай апоры рэжыму.
51
На заходнебеларускай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел: ваяводствы, паветы, гміны (воласці), грамады. Яе землі ўвайшлі ў чатыры ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. За азначанымі тэрыторыямі замацавалася неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь”. У польскіх афіцыйных колах Заходнюю Беларусь называлі Крэсамі ўсходнімі (усходнімі ўскраінамі) або Белапольшчай, а беларусаў лічылі крэсавякамі", тутэйшымі. У верасні 1939 г. насельніцтва Заходняй Беларусі складала каля 5 млн чалавек, пераважная большасць з іх — беларусы. Устаноўленаму адміністрацыйнатэрытарыяльнаму падзелу адпавядалі мясцовыя органы кіравання і самакіравання.
2. ОРГАНЫ ЎЛАДЫ I КІРАВАННЯ: ВЫШЭЙШЫЯ I МЯСЦОВЫЯ
Вышэйшымі органамі ўлады і кіравання ў Польшчы былі: Прэзідэнт рэспублікі, сейм, сенат і савет міністраў.
Прэзідент, як галоўная асоба, кіраваў органамі выканаўчай улады, ён прадстаўляў краіну ў міжнародных зносінах, выдаваў заканадаўчыя акты, часам карыстаўся паўнамоцтвамі суддзі, прызначаў і звальняў міністраў і іншых вышэйшых асоб дзяржапарату, ажыццяўляў абавязкі галоўнакамандуючага, мог пераносіць даты чарговых і надзвычайных сесій сейма і сената. Прэзідэнт прызначаў суддзяў і вырашаў пытанні аб памілаванні. Дзяржаўныя акты прэзідэнта павінны былі быць засведчанымі старшынёй урада і адпаведным міністрам, якія неслі адказнасць за іх змест перад сеймам. Кандыдат у прэзідэнты выбіраўся Нацыянальным сходам на сем гадоў.
Пасля майскага (1926 г.) дзяржаўнага перавароту (раней яго называлі фашысцкім), калі прэзідэнт Ю. Пілсудскі сканцэнтраваў у сваіх руках усю ўладу пад лозунгам “аздараўлення” (“санацыі"’) сітуацыі ў краіне, ён мог самастойна распускаць сейм і сенат, выдаваць заканадаўчыя акты. Тым самым роля сейма і сената была зведзена да зацвярджэння бюджэту. Хаця раней сейм і сенат былі асноўнымі заканадаўчымі органамі (Бардах Ю., Леснодарскйй Б., Пйетрчак М., Нсторйя государства й права Польшй. М., 1980. С. 449453, 458).