Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
56
Адначасова з праводзімай перабудовай эканомікі краю на савецкі лад тут ствараліся мясцовыя органы савецкай улады, якія прадугледжваліся Канстытуцыяй Беларускай ССР 1937 г. 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей: Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны ў 101 раён у разліку на 35 50 тыс. жыхароў. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, хаця па Канстытуцыі Беларускай ССР іх павінен быў выбіраць адпаведны абласны Савет. Аблвыканкомы ў сваю чаргу ўтварылі рай і сельвыканкомы. У склад абл і райвыканкомаў уваходзілі старшыня, яго намеснікі, сакратар і члены выканкома.
24 сакавіка 1940 г. у заходніх абласцях БССР адбыліся выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. 3 22 дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР Іббылі абраны ў Савет Саюза і 6у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет БССР было выбрана 202 дэпутаты.
Заключным акордам у фарміраванні савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі сталі выбары ў мясцовыя Саветы 15 снежня 1940 г. У Саветы дэпутатаў працоўных было выбрана больш за 40 тыс. чалавек. Правядзенне выбараў у абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы пасля ўтварэння іх выканкомаў сведчыла аб уключэнні мясцовых органаў улады ў рэчышча каманднаадміністрацыйнай сістэмы, іх дэкаратыўнапрапагандысцкай ролі ў палітычнай сістэме грамадства.
Тым не менш да канца 1940 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі быў завершаны новы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел (вобласць, раён, горад, пасёлак, сяло) і фарміраванне адпаведнай яму сістэмы мясцовых органаў улады і кіравання (абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных). Адбыўся працэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах. Хаця пры гэтым адпаведна з дагаворам СССР з Літоўскай Рэспублікай ад 10 кастрычніка 1939 г. Вільня і значная частка былога Віленскага ваяводства ў сувязі з дзеяннем пакта РыбентропаМолатава была перададзена Літве. У жніўні 1940 г. законам СССР Літве, у сувязі з уваходам яе у склад Савецкага Саюза, былі перададзены Свенцянскі раён, часткі Відзоўскага, Гадуцішкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага і Радунскага раёнаў Беларускай ССР.
Нельга не заўважыць, што ўсталяванне савецкай улады адбывалася на фоне парушэнняў законнасці, правядзення рэпрэсій супраць так званых
57
ворагау народа, эканамічна развітых сялянскіх гаспадарак. Пры гэтым высылкай у аддаленыя раёны СССР было ахоплена да 10 % насельніцтва. Неапраўданай была і практыка недаверу мясцовым кадрам на карысць работнікаў усходніх абласцей або з Расіі.
Аднак у цэлым уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР прыхільна было сустрэта пераважнай большасцю людзей заходнебеларускіх зямель. Яно аднавіла тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, ліквідавала антынародную польскую паліцэйскабюракратычную сістэму нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраванага на апалячванне беларусаў, уз’яднала беларускі народу адзіную сям’ю.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
1. Васілевіч Р. А., Доўнар Т. I., Юхо I. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001.
2. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. дапаможнік. Мн., 2003.
3. Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён. Вучэб. дапаможнік. Мн., 2003.
4. Нсторня Беларусн в документах н матермалах/Сост. Н. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. Мн., 2000.
5. Круталевіч В. А., Юхо I. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 1945). Вучэб. дапаможнік. Мн., 1998; 2000.
Дадатковая
1. Бардах Ю., Леснодарскнй Б., Пнетрчак М. Нсторня государства н права Польшн. М., 1980.
2. Борьба трудяіцнхся Западной Белорусснн за соцнальное м нацнональное освобожденне н воссоеднненне с БССР. Документы н матерналы: В2хт.Мн., 1962. Т. 1; 1972. Т. 2.
3. Дакументы да змовы Гітлера і Сталіна да пачатку другой сусветнай вайны // Спадчына. 1994. № 1. С. 79 84.
4. Нсторня государства п права Белоруской ССР: В 2х т. Мн., 1976. Т. 2 (1937 1975).
5. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Мн., 20002002. Ч. 2. XIX XX стагоддзі: Курс лекцый. Мн., 2002.
6. Сарокін A. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917 1990ыя гады). Мн., 1999.
7. Сборннк законов Белоруской ССР н указов Презядаума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 1955. Мн., 1956.
58
ГЛАСАРЫЙ
Паняцце Сэнс паняцця
Асадніцтва Інстытут ваенных і цывільных каланістаў (асаднікаў), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Пачалося згодна з законам (снежань 1920 г.) аб надзяленні зямлёй салдат, якія “асабліва вызначыліся”ў вайне супраць Савецкай Расіі
Ваявода Прадстаўнік урада на тэрыторыі ваяводства, каардынаваў і кантраляваў дзейнасць усіх дзяржаўных устаноў на падуладнай яму тэрыторыі з мэтай правядзення агульнай дзяржаўнай палітыкі
Дэфензіва Палітычная паліцыя (аддзяленне аховы) у Польшчы (1918 1939) для вядзення барацьбы з апазіцыйным ураду рухам
Павятовыя рады Дзейнічалі пасля 1933 г. як органы мясцовага самакіравання. Выбіраліся гміннымі радамі
Павятовыя сеймікі Органы мясцовага самакіравання ў паветах да 1933 г. Выбіраліся гміннымі саветамі
Паланізацыя Агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі
Рэфераты Аддзелы павятовых упраўленняў
Санацыя Назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы (1926 1939) Паходзіць ад лозунга “аздараўлення” (“санацыі”), абвешчанага падчас ваеннага перавароту 1926 г. Ю. Пілсудскага
Солтыс Кіраўнік вясковай грамады, які ці то выбіраўся на грамадскім сходзе або грамадскай радай (па закону), ці прызначаўся павятовым старастам
Стараста Кіраўнік павятовай адміністрацыі староства (павятовае ўпраўленне), які падначальваўся ваяводзе
59
тэст
1. Паводле якога дакумента адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад П Рэчы Паспалітай:
1. Рашэнняў Версальскай Канферэнцыі
2. Брэсцкага мірнага дагавора
3. Прадпісання перамір’я паміж Расіяй і Польшчай у кастрычніку 1920 г.
4. Дагавора паміж РСФСР і Літвой (ліпень 1920 г.)
5. Рыжскага мірнага дагавора
2. Як называлі насельнікаў Беларусі польскія ўлады:
1. Літоўцамі 3. Маскалямі
2. Крэсавякамі 4. Тутэйшымі
3. Якую частку Польшчы складала тэрыторыя Заходняй Беларусі?
І.Другую 3. Сёмую
2. Пятую 4. Трэцюю
4. У якія ваеводствы ўваходзілі заходнебеларускія землі:
1. Беластоцкае 5. Навагрудскае
2. Брэсцкае 6. Палескае
3. Вілейскае 7. Пінскае
4. Віленскае
5. Якімі канстытуцыямі вызначаліся дзяржаўнаправавыя інстытуты
II Рэчы Паспалітай:
1. Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.
2. Канстытуцыяй 1921 г.
3. Канстытуцыяй 1935 г.
6. Якія дамоўленасці паміж дзяржавамі абумовілі гітлераўскую
агрэсію і паход Чырвонай Арміі ў Польшчу:
1. Рыжскі мірны дагавор
60
2. Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г.
3. Перагаворы СССР, Англіі і Францыі вясной летам 1939 г.
4. Савецкагерманскі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г.
ТРЭНІНГ
1. Назавіце канкрэтныя вынікі паланізацыі беларусаў.
2. Выявіце напрамкі нацыянальнавызваленчага руху.
3. Раскажыце аб прававым становішчы насельніцтва Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай і Беларускай ССР.
4. Аднавіце парадак работы Народнага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі і значэнне прынятых ім дакументаў для палітычнага і сацыяльнаэканамічнага развіцця заходніх абласцей, беларускага народа.
5. Вызначце сістэму вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Польшчы.
6. Ахарактарызуйце працэс стварэння сістэмы мясцовых органаў савецкай улады, іх структуру.
7. Узгадайце адносіны насельніцтва Заходняй Беларусі да першых мерапрыемстваў савецкай улады.
61
ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР ВА ЎМОВАХ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ СПРОБ ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ
САВЕЦКАГА ГРАМАДСТВА I АДЫХОДУ АД IX (1953 СЯРЭДЗІНА 1980ых гг.)
ПРАВААХОЎНЫЯ ОРГАНЫ I ПРАВАВАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСІ: 1953 1958 ГАДЫ
АНАТАЦЫЯ
Выкладзена практыка перабудовы праваахоўных органаў, перагляду заканадаўства па судоваправавых пытаннях, пашырэння грамадзянскіх правоў насельніцтва і звужэння крайняга цэнтралізму ў сферы заканатворчасці з боку саюзнай дзяржавы на карысць нацыянальных рэспублік.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
1. Прычыны, перадумовы, падыходы...
2. Рэарганізацыя праваахоўных органаў
3. Абнаўленне заканадаўства: галоўныя напрамкі
4. Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых
1. ПРЫЧЫНЫ, ПЕРАДУМОВЫ, ПАДЫХОДЫ...
He ставячы ў рамках гэтага матэрыялу задачу аналізу гістарычнай і гісторыкаюрыдычнай літаратуры па пытаннях шматпланавай тэмы, нагадаем, што іх ацэнка даволі часта нясе яўны адбітак часу. Пры гэтым супярэчлівае і неадназначнае іх вырашэнне афіцыйная гістарыяграфія або замоўчвала, або разглядала хутчэй апалагетычна, чым крытычна асэнсоўвала зробленае. Ва ўмовах галоснасці і вызвалення ад стэрэатыпаў былога рашаючае значэнне для аналізу мае строгі гістарычны падыход да ацэнкі падзей, вызначаемы прынцыпамі аб’ектыўнасці і навуковасці, маральнасці і гуманізму. Гістарыяграфія апошняга часу змяшчае ў цэлым больш праўдзівыя ацэнкі ходу і вынікаў перагляду заканадаўства, дэмакратызацыі ўсёй прававой сістэмы. У ёй справядліва адзначаецца, што XX з’езд КПСС (люты 1956 г.) цалкам падтрымаў праведзеныя меры па лібералізацыі грамадскага жыцця і нацэліў органы ўлады і кіравання на актыўнае развіццё гэтай тэндэнцыі. Аднак прывязка яе да зробленага раней, уяўляецца, пададзена ў самай агульнай форме. I таму ненатуральнай выглядае значнасць праведзенай работы паводле пашырэння дэмакратычных рысаў права, захадаў па больш поўнаму набыццю рэспублікай атрыбутаў дзяржаўнасці. Адсюль спроба
62
паслядоўнага аналізу прававога забеспячэння дзяржаўнай палітыкі на аснове раскрыцця агульнага і асаблівага ў ажыццяўленні гэтага працэсу.
У цэнтры аўтарскай увагі асэнсаванне практыкі перабудовы праваахоўных органаў, перагляду заканадаўства па судоваправавых пытаннях, палітыкі самавольства і бяспраўя ў законе (прававога бязмежжа), пашырэння грамадзянскіх правоў шырокіх мас насельніцтва, звужэння крайняга цэнтралізму ў сферы заканатворчасці з боку саюзнай дзяржавы на карысць нацыянальных рэспублік на працягу вясны 19531958 гг. Іначай кажучы, усё тое, што было накіравана на дэсталінізацыю грамадства і ажывіла прававую думку, садзейнічала падрыхтоўцы і прыняццю Асноў заканадаўства СССР і саюзных рэспублік па тых ці іншых галінах права. Яны, з аднаго боку, замацавалі аслабленне цэнтралізацыі ў заканатворчасці, з другога заклалі трывалы падмурак для распрацоўкі новых, істотнага перагляду дзеючых кодэксаў і законаў у саюзных рэспубліках адпаведна з адзінымі для СССР прынцыпамі і нормамі прававога рэгулявання пэўных грамадскіх адносін з улікам спецыфічных умоў кожнай рэспублікі. У выніку распачатыя ў сярэдзіне другога пяцігоддзя 50ых гадоў кадыфікацыйныя работы мэтазгодна разглядаць як актывізацыю працэсу абнаўлення і сістэматызацыі заканадаўства.