Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
У красавіку 1954 г. былі рэабілітаваны ахвяры так званай ленінградскай справы партыйныя і гаспадарчыя кіраўнікі (Лаврентйй Берня. 1953. С. 403). 4 мая ЦК КПСС была прынята пастанова “Аб пераглядзе спраў на асоб, асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы, якія ўтрымліваюцца ў лагерах, калоніях і турмах МУС і знаходзяцца ў ссылцы і на пасяленні” (Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 2050ых гадоў на Беларусі. С. 140), што значна пашырыла прававую базу па забеспячэнні законнасці і правапарадку, а таксама актывізавала рэабілітацыю па судовых каналах.
У адпаведнасці з указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка і 14 ліпеня 1954 г. па асобных катэгорыях правапарушэнняў аднаўляўся судовы парадак датэрміновага і ўмоўнадатэрміновага вызвалення, адменены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 чэрвеня 1939 г. Пытанне аднаўлення прымянення інстытута ўмоўнадатэрміновага вызвалення было разгледжана 18студзеня 1955 г. на пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прыняты на ім указ аднавіў дзеянне адмененых у 1939 г. арт. 61 і 62 Крымінальнага кодэкса БССР, якія рэгулявалі ўмовы і парадак прымянення сістэмы “ўмоўнадатэрміновага вызвалення лагернага кантынгенту”. Больш дасканалая працэдура забеспячэння ажыццяўлення карнай палітыкі дзяржавы судовымі органамі ў адносінах асоб, якія падлягаюць датэрміноваму і
75
ўмоўнадатэрміноваму вызваленню з месцаў зняволення, вызначалася Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1955 г. (Сборнйк норматйвных актов no советскому йсправйтелыютрудовому праву. М., 1959. С. 318; Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Совета Белорусской ССР. 19381955 гг. С. 292293; Сборнйк законов СССР й указов Презйдйума Верховного Coeema СССР. 19381956гг. М., 1956. С. 417; Очеркй ucmopun государства u права БССР. Вып. 2. С. 253254; Мсторйя государства u права Белорусскогі ССР. Т. 2. С. 396, 399). Гэтыя акты не толькі сведчылі аб замацаванні тэндэнцыі паслаблення рэпрэсіўнай практыкі, але і спрыялі працэсу рэабілітацыі “палітычных вязняў”, неабгрунтавана пакараных за “контррэвалюцыйныя злачынствы”.
Да таго ж прымаліся меры па забеспячэнні сацыяльных правоў рэабілітаваных, пэўнай кампенсацыі ім матэрыяльных і маральных страт. Цалкам рэабілітаваныя аднаўляліся ў партыі, члены сем’яў пасмяротна рэабілітаваных атрымлівалі аднаразовыя дапамогі, забяспечваліся пенсіямі (Лаврентйй Берйя. 1953. С. 40, 398399, 400). Пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 верасня 1955 г. “Аб працоўным стажы, працаўладкаванні і пенсійным забеспячэнні грамадзян, неабгрунтавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і ў далейшым рэабілітаваных”, такога роду пацярпелым час зняволення або ссылкі залічваўся ў агульны працоўны стаж і ў стаж работы па спецыяльнасці. Да таго ж выплачваўся двухмесячны заробак, пенсіі па старасці прызначаліся незалежна ад наяўнасці ў іх стажу па вызваленні з месцаў зняволення ці ссылкі (Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 50ых гадоў на Беларусі. С. 140).
22 лістапада 1955 г. ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР завяршыла рэвізію працэсу Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта і спыніла справу “за адсутнасцю саставу злачынства”. Аднак рашэнне аб рэабілітацыі ўсіх падсудных да канца 1988 г. заставалася не аб’яўленым публічна(В Комйссйй Полйтбюро ЦК КПСС no дополнйтельному йзученйю матерйалов, связанных с репрессйямй, ймевшймй место в перйод 30 40х годов й начала 50х годов:О так называемом "деле Еярейского антйфайшстского комйтета" // Нзвестйя ЦК КПСС. 1989. № 12. С. 3435, 40).
Між тым значная частка спраў аб рэабілітацыі праводзілася ў індывідуальным парадку, пры наяўнасці заяў і скаргаў грамадзян у партыйнаўрадавыя ўстановы і органы юстыцыі. У цэлым колькасць вызваленых з лагераў, дэпартаваных і сасланых заставалася нязначнай да верасня 1955 г., калі былі амнісціраваны, незалежна ад тэрміну пакарання, асобы, асуджаныя за супрацоўніцтва з немцамі (служба іх у арміі, паліцыі і спецыяльных фарміраваннях), былыя ваеннапалонныя, інтэрніраваныя па вяртанні ў СССР. Праўда, поўная рэабілітацыя ваеннапалонных адбылася
76
толькі ў канцы 80ых гадоў. Большасць асуджаных за “контррэвалюцыйную дзейнасць” чакала свайго вызвалення. Да таго ж сама працэдура рэабілітацыі, звязаная з праходжаннем спраў праз Вярхоўны суд СССР або яго “ваенную калегію”, займала шмат часу. Пры ўсім тым назапашаны вопыт, будучы да пачатку другой паловы 50ых гадоў у значнай ступені прыхаваным, спрыяў выпрацоўцы аптымальных (па мерках часу) падыходаў да арганізацыі перагляду спраў пацярпелых, прыняццю дакументаў, якія садзейнічалі рэабілітацыі. Нарэшце, паслабленню рэпрэсіўнага рэжыму, зняццю хвалі масавых рэпрэсій, нарошчванню тэмпаў рэабілітацыі, аднаўленню сацыяльнай справядпівасці і ліквідацыі практыкі бяспраўя ў законе.
Разам з тым працэс патрабаваў больш дбайнага падыходу. 31 снежня 1955 г. Прэзідыумам ЦК КПСС была створана спецыяльная камісія па вывучэнні матэрыялаў аб масавых рэпрэсіях членаў і кандыдатаў у члены ЦК ВКП (б) у 1935 1940 гг. Вынікі яе працы актывізавалі перагляд жорсткага рэпрэсіўнага ўхілу ў заканадаўстве, прадвызначылі працэс масавай рэабілітацыі асоб, неабгрунтавана пацярпелых, абумовілі карэнны перагляд адносін да лёсу ахвяр рэпрэсіўных органаў.
Распачатая лібералізацыя заканадаўства праявілася і ў развіцці тэндэнцыі звужэння сферы крымінальнай адказнасці, дэкрымінілізацыі некаторых правапарушэнняў. Так, 5 жніўня 1954 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена крымінальная адказнасць цяжарных жанчын за ўчыненне аборту, уведзеная ў 1936 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лістапада 1955 г. “Аб адмене забароны абортаў” крымінальная адказнасць за аборт абмежавана выпадкамі яго ўчынення паза бальніцамі або лячэбнымі ўстановамі, у антысанітарных умовах ці асобамі, якія не мелі спецыяльнай медыцынскай адукацыі (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1955. №22. Cm. 425; Очеркй ucmopuu государства й права БССР. Вып. 2. С. 248).
Карэкціроўка сферы крымінальна караемых паводзін суправаджалася агульнай гуманізацыяй карнай палітыкі. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад Юстудзеня 1955 г. “Аб крымінальнай адказнасці за дробнае раскраданне дзяржаўнай грамадскай маёмасці” за падобныя дзеянні, здзейсненыя ўпершыню, прадугледжвалася пазбаўленне волі тэрмінам на тры месяцы або папраўчыя работы ад шасці месяцаў да аднаго года, а пры паўторнасці пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да двух год (Уголовныіі кодекс РСФСР. М., 1957. С. 109). Ажыццёўленае выдзяленне з родавага саставу раскрадання грамадскай і дзяржаўнай маёмасці (за якія да гэтага прадугледжвалася пазбаўленне волі на тэрмін адпаведна не менш 5 і 7 гадоў паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1947 г.) дробнага раскрадання
77
сацыялістычнай маёмасці спрыяла, на думку спецыялістаў, агульнаму змякчэнню судовых санкцый за раскраданне такой маёмасці (Ведомостй Верхоеного Coeema СССР. 1947. № 19; Очеркй ucmopuu государства й права БССР. Вып. 2. С. 248).
У сакавіку і маі 1955 г. указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было адменена выкарыстанне практыкі крымінальных рэпрэсій і ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за самавольны праезд у таварных цягніках; за продаж, абмен і водпуск на бок кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый невыкарыстоўваемага абсталявання і матэрыялу (Ведамостй Верхоеного Coeema СССР. 1955. №5. Cm. 114; Там жа. 1955. №8. Cm. 193; Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верхоеного Coeema Белорусской ССР. 19381955 гг. С. 293, 294).
Адпаведна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1956 г. “Аб адмене судовай адказнасці рабочых і служачых за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў і за прагул без уважлівай прычыны”, крымінальнае пакаранне рабочых і служачых за такія ўчынкі замянялася мерамі дысцыплінарнага, матэрыяльнага або грамадскага ўздзеяння, а народныя суды вызваляліся ад разгляду гэтых спраў (Ведомостй Верхоеного Coeema СССР. 1956. № 10. Cm. 203). У выніку такіх дзеянняў былі спынены судовыя праследаванні рабочых і служачых (у тым ліку раней асуджаных і адбыўшых пакаранне). Пры гэтым рабочыя і служачыя маглі мяняць месца працы паводле папярэджання аб гэтым адміністрацыі за два тыдні (хаця калгаснікі паранейшаму не маглі па свайму жаданню легальна пакінуць свой калгас).
Пастановай Савета Міністраў СССР ад 4 кастрычніка 1956 г. “Аб працоўным стажы грамадзян, якім пры пераглядзе крымінальнай справы зніжана мера пакарання”, час іх знаходжання ў месцах зняволення звыш тэрміну, вызначанага пры пераглядзе справы, залічваўся ў агульны працоўны стаж і ў стаж работы па спецыяльнасці, па якой грамадзянін працаваў да прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Паказальна і тое, што даная пастанова распаўсюджвалася на грамадзян, якім мера пакарання была зніжана пры пераглядзе крымінальнай справы да выдання гэтай пастановы (Собранйе постаноеленйй праейтельстеа Союза Соеетскйх Соцйалйстйческйх Республйк (СП СССР). 1957. № 2. Cm. 10).
У мэтах узмацнення аховы правоў і інтарэсаў рабочых і служачых на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 студзеня 1957 г. быў зменены арт. 6 Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1956 г. Устанаўлівалася, што рабочым і служачым, звольненым з работы па асабістаму жаданню, дапамога па часовай непрацаздольнасці, якая наступіла ў выніку працоўнага калецтва ад
78
прафесійнага захворвання, выдаецца незалежна ад працягласці работы на новым месцы (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 3. Cm. 55).
Прымаліся захады і па ўздыму вельмі нізкага матэрыяльнага ўзроўню сялян, больш поўнаму забеспячэнню іх сацыяльных правоў. У сакавіку 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прадаставілі калгаснікам права дапаўняць і змяняць, з улікам мясцовых, канкрэтных умоў, асобныя палажэнні Прыкладнага статута сельгасарцелі 1935 г. (КПСС в резолюцйях й решенйях сьездов, конференцйй й пленумов ЦК (18981986). Мзд. 9е, don. й йсправл. М., 1986. Т. 9. 19561960. С. 9197 (КПСС в решеннях й резолюцйях...)). 3 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць штомесячныя грашовыя авансы на працадні (замест штоквартальных). У 1958 г. грашовыя авансы не выдавалі толькі 11,7% калгасаў рэспублікі (Решенйя napmuu й правйтельства no хозяйственным вопроса.м: В 5 т. М., 1968. Т. 4. 1953 1961 годы. С. 289 — 290; Сорокйн А.Н. Органйзацйоннохозяйственное укрепленйе колхозов Белорусской ССР в 1953 1958 гг. // 11з ucmopuu соцйалйстйческого стройтельства / На матерйалах Белорусской ССР. Мн., 1979 . С. 124). А яшчэ ў сакавіку 1955 г. былі пашыраны правы калгасаў і саўгасаў у галіне планавання (КПСС в резолюцйях й решенйях... М., 1985. Т. 8. 19461955. С. 492^198).