Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Спосабы і час утварэння ва ўсходніх славян першых княстваў папярэднікаў усходнеславянскай дзяржавы Кіеўскай Русі (вядомай і як Старажытнаруская дзяржава), якая існавала з канца IX да пачатку XII ст. уключна, дакладна не вядомы. Разам з тым Кіеўская Русь не магла ўзнікнуць на пустым месцы. Ёсць падставы лічыць: на землях Усходняй Еўропы ўтварэнне раннефеадальных дзяржаў адбывалася ў VIII X стст. Утварэнне Кіеўскай Русі завяршальны этап аб’яднання ўжо існуючых княстваў ці дзяржаўнаплемянных саюзаў пэўнай тэрытарыяльнай велічыні ў адну дзяржаву. Пісьмовыя крыніцы адлюстроўваюць адносіны гэтых утварэнняў з Ноўгарадам і Кіевам X ст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад першыя аб’яднальныя цэнтры ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. У недатаванай частцы “Аповесці мінулых гадоў” (датаваная пачынаецца з 852 г.) паведамляецца: паляне, драўляне, славене, дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя "княжанні” правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Артыкулы другой паловы IX X ст. згаданага помніка называюць іх племяннымі цэнтрамі гарадамі. Сярод іх Полацк, Тураў, якія ўваходзілі (нярэдка не па волі і інтарэсах іх жыхароў) у склад Кіеўскай Русі федэратыўнай дзяржавы ўсходняга славянства ранняга сярэднявечча. Полацк успамінаецца ў летапісе пад 862 г. Гэта быў цэнтр самастойнай дзяржавыкняства. Пад 980 г. у летапісах называюцца два княствы, што існавалі на тэрыторыі
8
сучаснай Беларусі: Полацкае і Тураўскае. 3 другой паловы X ст. маюцца звесткі аб розных баках жыцця беларускіх зямель княстваў. У палітыкаправавых адносінах у іх дзейнасці адзначаюцца моманты як залежнасці, так і незалежнасці ад улады Кіева ці Ноўгарада, якія сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, як самастойнасці, так і агульнасці з імі. На працягу другой паловы XI пачатку XII ст. усё Пабужжа і Панямонне таксама стала састаўной часткай Кіеўскай Русі. Для беларускіх зямель гэта быў час далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, пашырэння гандлю, развіцця культуры і гарадоў.
Такім чынам, раннефеадальная дзяржаўнасць на Беларусі стваралася ў кантэксце працэсаў, характэрных для ўсёй Еўропы. Хаця ў 30 80ых гг. XX ст. айчынныя грамадазнаўцы адлічвалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі з 1919 г. Разнастайныя крыніцы сведчаць: асновы беларускай дзяржаўнасці былі закладзены нашымі продкамі (пераважна ўсходнімі славянамі крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і балтамі літвой, ятвягамі, дайноўцамі) яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.
Узнікненне інстытута дзяржавы вынік распаду першабытнага ладу, пераходу ад радавой да суседскай (сельскай) абшчыны, паступовага выдзялення з агульнай масы творцаў прадстаўнікоў адміністрацыйнакласавай сістэмы, спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці, узнікнення гарадоў, неабходнасці абароны зямель ад знешняга ворага. Пры ўзрастанні ролі ўзброенай часткі насельніцтва з найбольш знатных воінаў фарміравалася прывілеяваная частка грамадства. Сельская абшчына “мір”, “вервь” засноўвалася на тэрытарыяльных сувязях, складвалася з асобных “сялянскіх” гаспадарак. Для яе было характэрным спалучэнне калектыўнага уладання зямлёй, раллёй, лясамі і вадаёмамі з індывідуальным (прыватным, сямейным) землекарыстаннем, прыватнай уласнасцю на прадметы працы і на вынікі працы сям’і. Тым самым ствараліся ўмовы для ўзбагачэння асобных сем’яў, старэйшын, военачальнікаў, жрацоў і, нарэшце, для ўзнікнення і развіцця класавага грамадства. Славяне спавядалі язычніцкую рэлігію. Яны верылі ў пантэон яе багоў: бога сонца Ярылу, “скотьего бога” Велеса (Волоса), які ахоўваў і спрыяў жывёлагадоўлі, Перуна і інш. Верылі ў жыццё пасля смерці. Вёскі размяшчаліся на ўзвышшы, агароджваліся драўлянымі сценамі.
На тэрыторыі Беларусі IX першай паловы XIII ст. самымі значнымі сталі Полацкае і Тураўскае (ТураваПінскае) княствы папярэднікі арэалу будучага беларускага народа (этнасу). Летапісы згадваюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Мсціслаўскае, Мазырскае, Мінскае, Гарадзенскае, Навагародскае і інш. (больш за 20). Утварэнне іх часта вынік
9
аслаблення і падзелу больш буйных тэрытарыяльнапалітычных адзінак, імкнення мясцовай феадальнай знаці да палітычнай адасобленнасці сваіх княстваў.
2. ПЕРШЫЯ РАННЕФЕАДАЛЬНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі складвацца раннефеадальныя княствы. Сярод іх вызначаліся Полацкае і Тураўскае.
Паводле летапісных і іншых крыніц Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX X стст. Яно займала ў X XI стст. усю паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе са Смаленскім, на поўдні з ТураваПінскім княствамі, на захадзе з землямі літоўскалатышскіх плямён. Акрамя крывічоў на Полацкай зямлі жылі дрыгавічы, рэшткі даславянскіх і, магчыма, фінаугорскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя княства дасягала 60 тыс. кв. км, яго валоданні дасягалі Рыжскага заліву.
Полацкае княства X XI стст. адно з буйнейшых і магутных ва Усходняй Еўропе, сапернік Кіева і Ноўгарада ў аб’яднанні зямель. Яго сацыяльнаэканамічны і культурны ўзровень не ўступаў развітым дзяржавам свайго часу. 3 княствам лічыліся ў еўрапейскім свеце. Сярод першых полацкіх князёў ў летапісах называецца імя Рагвалода. У княстве на працягу стагоддзяў захоўвала правы ўласная дынастыя сведчанне самастойнай дзяржаўнасці зямлі.
Гісторыя Полацкай зямлі XI XII стст. гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі, раўнапраўных саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі і часовай страты іх у жорсткіх ваенных канфліктах з імі (1067, 1120 і 1129). У гэтым знаходзіла свой адбітак і міжусобная барацьба мясцовых князёў за пераразмеркаванне зямель і ўлады. Полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Мінскае, Друцкае. Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.
3 распадам у пачатку XII ст. Кіеўскай Русі на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі ў межах старажытнабеларускіх дзяржаўкнястваў абуджаецца тэндэнцыя збліжэння беларускіх зямель паміж сабой. У 80 90ыя гг. XII ст. аднаўляецца адноснае адзінства Полацкай зямлі, што, трэба думаць, стала важным фактарам яе ўдзелу ў пачатку XIII ст. у барацьбе з мечаносцамі дзеля абароны не толькі сваіх, але і ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў. Лепшыя здабыткі сацыяльнаэканамічнага і культурнага развіцця Полацкага княства ў другой палове XIII пачатку XIV ст. былі пераняты Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.
У дзяржаўкнястваў дрыгавічоў быў свой лёс. Сярод іх знаходзілася другое па значнасці раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі
10
Беларусі Тураўскае (ТураваПінскае) княства. Яно сфарміравалася ў канцы IX X стст. на аднароднай этнічнай аснове, аб’ядноўваючы дрыгавічоў басейна ракі Прыпяць і яе вытокаў. Пры гэтым частка яго тэрыторый знаходзілася ва ўладаннях больш моцных суседзяў: Полацкага, Кіеўскага, Чарнігаўскага, УладзіміраВалынскага княстваў. На працягу канца X першай паловы XII ст. адзіным яго цэнтрам быў Тураў. У XII XIII стст. з ім сапернічаў Пінск, які ўзяў на сябе цяжар барацьбы супраць галіцкавалынскіх і літоўскіх князёў. Адсюль ужываецца і назва княства ТураваПінскае.
3 самага пачатку свайго існавання гэта самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі ёй атрыбутамі: тэрыторыяй, вярхоўнай уладай, асобым грамадскапалітычным ладам, вайсковай сілай. Да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя, чыя дзейнасць (як і радавод наогул) была спынена падчас інтэграцыйнакансалідацыйных дзеянняў Уладзіміра Кіеўскага. Страціўшы палітычную самастойнасць, Тураўскае княства заставалася эканамічна самастойным і тэрытарыяльна цэласным. Залежнасць абмяжоўвалася толькі штогадовымі выплатамі даніны. Пры гэтым былі шматлікія спробы разрыву з Кіевам і стварэння поўнасцю незалежнага княства. У 1158 г. княства канчаткова выйшла з пад уплыву Кіева, у ім зацвердзілася самастойная княжацкая дынастыя.
Аднак у канцы XII пачатку XIII ст. Тураўскае княства пачало драбіцца на ўдзелы і княствы і згубіла сваё былое значэнне. У адрозненне ад Полацка Тураў не вярнуў сваё пануючае становішча сярод сваіх удзелаў. Раздробленая і аслабленая зямля паступова трапляе ў сферу інтарэсаў то галіцкавалынскіх, то літоўскіх князёў, з чым не жадала мірыцца.
У пачатку XIII ст. ТураваПінская зямля ўсё больш звязвае свой лёс з Навагародскай зямлёй. Да сярэдзіны XIII ст. апошняя дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця, мела развітыя знешнія сувязі. Навагародак, які ў 40ыя гады XIII ст. на пэўны час вырваўся зпад палітычнага прыцягнення Валыні, стаў цэнтрам аб’яднання балтаславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. 3 40ых гадоў Літва (паводле У. Ц. Пашуты, Г. Лаўмянскага, Р. ВалкайтэКулікаўсканэ і інш., усходнебалцкі саюз плямёнаў у міжрэччы Нёмана і Віліі, межы якога на паўднёвым усходзе праходзілі ў сучасных Шчучынскім, Лідскім, Вораноўскім, Іўеўскім, Ашмянскім і Астравецкім раёнах) выступае сапернікам Галіча за Тураўскія землі. У канцы XIII пачатку XIV ст. пры Віцені і Гедыміне палескія княствы былі далучаны да Вялікага княства Літоўскага.
Берасцейская зямля (як і так званая Чорная Русь Гарадзенскае, Навагародскае, Ваўкавыскае княствы) пасля распаду ТураваПінскага княства трапіла ў склад ГаліцкаВалынскай зямлі. Для Берасцейскай зямлі
11
характэрна поліэтнічнасць насельніцтва, узаемадзеянае на яго тэрыторыі: дрыгавічоў, валынян, мазаўшан, ятвягаў. Будучы ў сферы геапалітычных інтарэсаў некалькіх моцных племянных саюзаў і княстваў (кіеўскіх, тураўскіх, пінскіх, мінскіх, галіцкавалынскіх і інш. Берасцейшына ніколі не выступала як незалежнае палітычнае самастойнае аб’яднанне. Тым не менш гэта была зямля, якая знаходзілася на ваенных стратэгічных рубяжах і ажыўленых водных шляхах, у якіх былі зацікаўлены суседнія народы і не дазвалялі ёй атрымаць самастойнасць.
Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення і функцыяніравання на беларускіх землях своеасаблівых дзяржаў. Яны, будучы незалежнымі, мелі ўсе атрыбуты ўлады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князь) і судовай. Нярэдка іх развіццё не толькі стрымлівалася, але і згортвалася зза сепаратызму мясцовых феадалаў і знешняй агрэсіі.