Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
34
5. Палітычны крызіс паглыбляўся ўзмацненнем феадальнапрыгоннага і нацыянальнарэлігійнага прыгнечання (не без уплыву Брэсцкай уніі 1596г.), манапалізацыяй каталіцкім духавенствам сістэмы адукацыі. Вярхоўная ўлада Рэчы Паспалітай, не забараняючы рэлігійную шматканфесійнасць, няўхільна падтрымлівала толькі каталіцызм. Так, у 1732 і 1733 гг. сойм пазбавіў іншаверцаў права выбірацца ў дэпутаты соймаў, засядаць у трыбунале, займаць грамадзянскія пасады. Пратэстуючы супраць засілля каталіцкага духавенства, праваслаўная канфесійная меншасць шукала падтрымкі ў расійскага ўрада. Апошні свае захады ў абарону аднаверцаў грунтаваў адпаведна з IX артыкулам “вечнага” міру 1626 г. (Псторыя Беларусі: У 2ч. Ч. I. Са старажытных часоў да канца XVIII cm. / Курс лекцый. Мн., 2000. С. 552). Гэта абвастрала антыфеадальную і нацыянальнарэлігійную барацьбу сялян і гараджан. У 40ых гг. XVIII ст. выступленні сялян і гараджан ахапілі Гомельскае, Крычаўскае, Мазырскае і Чэрыкаўскае староствы, Мазырскі павет, Глускае графства, маёнтак Драчкава Мінскага ваяводства, Глуск і інш. Выступленні сялян і гараджан падрывалі асновы феадальнапрыгоннага ладу і паскаралі пагібель Рэчы Паспалітай, правячыя колы якой аказаліся няздольнымі ісці ў нагу з часам, прыстасавацца да капіталістычных адносін, якія развіваліся.
Такім чынам, ва ўмовах неабмежаванай дэмакратыі пануючага класа не толькі была прыкметна аслаблена манархічная ўлада, але і адміністрацыйнае кіраванне было даведзена да заняпаду. Адначасова былі страчаны шмат якія станоўчыя рысы духоўнасці і грамадзянскага сумлення. У першай палове XVIII ст. Рэч Паспалітая ўяўляла сабой дзяржаву, з інтарэсамі якой лічыцца было не абавязкова. Цэнтральная ўлада Рэчы Паспалітай, аслабленая шматлікімі атрыбутамі “залатой шляхецкай вольнасці”, рэзка кантраставала з рэжымамі абсалютысцкіх дзяржаўсуседзяў, якія ішлі да зеніту сваёй магутнасці. Дэманструючы яе, яны імкнуліся пашырыць свае тэрыторыі за кошт кволай Рэчы Паспалітай, выкарыстоўваючы і звароты да іх за дапамогай варагуючых паміж сабой розных магнацкашляхецкіх груповак.
Тут нельга не ўзгадаць трапную характарыстыку палітычнага становішча тагачаснай Рэчы Паспалітай, якую даў Ф. Энгельс: “3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Польшча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем (Polska nierzadem stoi), замежныя войскі бесперапынна акупіравалі ўсю краіну або прахадзілі цераз яе; яна служыла для іх заезным дваром і карчмой..., пры гэтым, аднак, як правіла, забываліся пра плату” (Маркс К., Энгельс Ф. Внешняя полйтйка русского царйзма // Сочйненйя. М., 1962. Т. 22. С. 18).
35
2. “ДЫСІДЭНЦКАЕ ПЫТАННЕ” I ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Нельга сказаць, што бязладдзе і анархія заставаліся паза ўвагай палітычных сіл грамадства. Разам з тым толькі ў другой палове XVIII ст., калі краіна апынулася ў стане поўнай анархіі і пагроза самому існаванню дзяржаўнасці стала рэальнасцю, у Рэчы Паспалітай разгарэлася барацьба за рэфармаванне грамадскапалітычнага ладу. Гэта была барацьба прыхільнікаў умацавання аўтарытэту цэнтральнай улады супраць прыхільнікаў анархіі, “залатой шляхецкай вольнасці”. Пры гэтым першыя і другія, не спадзеючыся на ўласныя сілы, звярталіся да суседніх дзяржаў за дапамогай. У выніку апошнія атрымалі шырокія магчымасці ўмешвацца ў вырашэнне “хатніх спраў” (паводле вызначэння У. Ігнатоўскага) Рэчы Паспалітай.
Пачатак рэальных рэформ адносіцца да дзейнасці сойма ў 1764 1765гг., калі групоўкамі Чартарыйскіх прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу, было праведзена праз канвакацыйны сойм шэраг пастаноў адносна парадку дзейнасці сойма. Было абмежавана ўжыванне права “ліберум вета”. 3 мэтай паляпшэння спраў у фінансавай гаспадарцы ў якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях: адна для Польшчы, другая для ВКЛ. Праз сойм былі праведзены і пастановы на ўладкаванне судовых і вайсковых органаў, якія падвергліся значнай рэарганізацыі. Пры гэтым сойм аднавіў самакіраванне ў каралеўскіх гаспадарках і замяніў гандлёвыя зборы, якія збіралі магнаты, генеральнай пошлінай. Гэтыя захады, хаця і не закраналі асноў палітычнага ладу дзяржавы, знайшлі як прыхільнікаў (у прыватнасці, з ліку магнатаў і шляхты, якія прыстасоўвалі сваю гаспадарку да ўмоў таварнаграшовых адносін), так і незадаволеных з боку найбольш рэакцыйнай часткі феадалаў, а таксама ўладаў Расіі і Прусіі. Дарэчы, Пецярбург запатрабаваў рашэння так званага дысідэнцкага пытання.
Тым не менш на элекцыйным сойме 1764 г. польскім каралём быў абраны, не без дапамогі Расіі, прадстаўнік групоўкі Чартарыйскіх Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Гэта дазволіла Чартарыйскім і іх прыхільнікам падоўжыць рэформы. Было ліквідавана права “ліберум вета”, створана “канферэнцыя караля з міністрамі” прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф. Чарговыя рэформы меркавалася вызначыць на сойме ў 1766 г. Аднак іх змест не задавальняў Расію і Прусію. He жадаючы ўзмацнення Рэчы Паспалітай, яны выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Тым больш што яшчэ вясной 1764 г. гэтыя
36
саюзнікі па сакрэтнай дамоўленасці пацвердзілі ранейшае абавязацельства ўсімі сродкамі перашкаджаць (нават сілай зброі) рэфарміраванню існуючага парадку ў Рэчы Паспалітай, захоўваць там шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і “ліберум вета”.
Падставай ці зачэпкай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала праблема пытання дысідэнтаў (праваслаўных, пратэстантаў і кальвіністаў), у тозе абаронцаў якіх Расія, Прусія і Аўстрыя выступалі згодна з ранейшымі пагадненнямі (у прыватнасці, дагавор 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай). Справа ў тым, што з абраннем на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага палітыка ўлад да іншаверцаў не змянілася. Згодна з пастановай сойма 1764 г., пакаранню смерцю падлягаў кожны, хто пяройдзе з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Пастановай сойма 1766 г., праведзенай прыхільнікамі Прусіі і Аўстрыі, ворагам абвяшчаўся той, хто асмельваўся сказаць слова на карысць іншаверцаў. Спробы рускага ўрада па заканчэнні сойма дамовіцца з Чартарыйскімі вырашыць “дысідэнцкае пытанне” і заключыць абарончанаступальны саюз з Расіяй не знайшлі ўзаемапаразумення. I не без падстаў. Як паказаў ход падзей, суседзяў хвалявала не столькі вырашэнне пытанняў іншаверцаў у Рэчы Паспалітай, колькі магчымасць павялічыць свае тэрыторыі за кошт аслабелай унутранымі сваркамі польскалітоўскай дзяржавы (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 565).
Адмова правячых колаў Рэчы Паспалітай хутка ўраўняць дысідэнтаў (некатолікаў) у правах дазволіла апазіцыі пры падтрымцы Расіі і Прусіі наладзіць супрацьстаянне ў грамадстве з мэтай дасягнення роўнасці канфесій. У 1767 г. пры дапамозе Расіі і Прусіі ў Слуцку была абвешчана праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі. Адначасова была створана канфедэрацыя каталіцкай шляхты ў Радаме, схільнай да саюзу з Расіяй. Яна звярнулася да Кацярыны II з просьбай паспрыяць адмене курсу рэформ і вяртанню да старых парадкаў. Кацярына II не прымусіла сябе доўга чакаць: канфедэрацыі былі ўзяты пад яе апеку.
Пад ціскам Расіі ў 1768 г. сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў ва ўраўнаванні іх грамадзянскіх правоў з католікамі (першым нават дазвалялася браць шлюб з католікамі), а таксама адмяніў амаль усе праведзеныя на сойме ў 1764 1765 гг. рэформы. Хаця пры гэтым у прынятым законе “Кардынальныя правы” ўтрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека і на тэрыторыі Польшчы (ў межах ВКЛ гэта норма права была ўстаноўлена Статутам 1588 г.). Гарантам захавання правоў дысідэнтаў і нязменнасці дзяржаўнага ладу “Кардынальныя правы” прызнавалі расійскі ўрад. Так упершыню, як адзначыла С. Сяльверстава
37
(Гісторыя Беларусі. Ч. I. С. 566), дэюрэ ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены ў залежнаць ад пазіцыі Расіі. На думку У. Ігнатоўскага, такім чынам Расія атрымала якбы пратэктарат над Польшчай (Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С. 160).
Гэта прывяло да ўтварэння ў г. Бары (паўднёвазаходняя Украіна) у 1768 г. канфедэрацыі, якая пачала ўзброеную барацьбу як за правы каталіцтва, так і супраць імкнення Кацярыны II абмежаваць незалежнасць сойма. Пры гэтым канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая як іх саюзнік восенню 1768 г. пачала вайну з Расіяй. У той жа час моцна паўплываў на ход падзей значны размах і адносна высокі ўзровень арганізацыі сялянскіх выступленняў супраць магнатаў і шляхты. У 1768 1769 гг. на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Літвы антыфеадальны рух спалучаўся з барацьбой працоўных мас супраць нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту. Тым не менш уведзеныя на тэрыторыю Рэчы Паспалітай рускія ваенныя сілы сумесна з войскамі Станіслава Аўгуста разграмілі канфедэратаў і антыфеадальны рух сялянства. Аўстрыя, са свайго боку, выкарыстоўваючы напружаную сітуацыю ў Рэчы Паспалітай і занятасць Расіі вайной з Турцыяй, у 1770 г. прыступіла да захопу мяжуючых з ёю абласцей. Гэта выклікала незадаволенасць расійскай імператрыцы Кацярыны II і прускага караля Фрыдрыха II.
Па сутнасці, кансерватыўная дзейнасць барскіх канфедэратаў з'явілася фактычнай прычынай пераходу дзяржаўсуседзяў да рэалізацыі даўняга намеру пашырэння сваіх тэрыторый за кошт аслабленай унутранымі сваркамі Рэчы Паспалітай. Дарэчы, праект частковага падзелу гэтай дзяржавы Расія разглядала яшчэ ў 1763 г., Аўстрыя у 1768ым, а Прусія у 1769ым. 3 1770г. Прусія і Расія рыхтавалі праект падзелу Рэчы Паспалітай у сакрэце ад Аўстрыі, якая ў пачатку 1772 г. далучылася да яго. Прычым Аўстрыя “апякун” барскай канфедэрацыі, першая краіна, якая явачным парадкам прыступіла да ліквідацыі дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай. Згода Расіі на падтрымку прапановы Прусіі па змене тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала неад'емнай умовай падзелаў, таму царызм таксама нясе адказнасць за тое, што адбылося.
5 жніўня (25ліпеня) 1772 г. у СанктПецярбургу была падпісана канвенцыя, у якой акрэсліваліся ўмовы і межы частковага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Канвенцыя ўключала тры часткі або двухбаковыя акты: паміж Аўстрыяй і Расіяй, Расіяй і Прусіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Падзел тлумачыўся неабходнасцю аднаўлення “спакою і парадку ва ўнутраных справах рэспублікі” дзеля таго, каб суседзі Рэчы Паспалітай змаглі задаволіць свае патрабаванні “столь же древнне, как н законные” (гл.: Мсторш Беларусй в документах й матерйалах. Мн., 2000. С. 110111; Нсторйя Польшй: В 3х т. М., 1951.