Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
3 заканадаўчага помніка другой паловы XI ст. “Праўды Яраславічаў” відаць, што самае прыніжанае становішча займала залежнае насельніцтва,
25
княжацкіх вёсак (радовічы, смерды і халопы). 1х жыццё цанілася ў Ібразоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў агнішчан, гіівуноў. Юрыдычнае становішча названых груп залежнага насельніцтва заканадаўства яшчэ не вызначае, але адрознівае іх. Тым самым даецйа падстава меркаваць, што формы феадальнай залежнасці ў канцы раннефеадальнага перыяду былі неаднолькавыя. Паказальна і тое, што ў асобных выпадках феадальнае заканадаўства абмяжоўвала самаўладства пануючага класа: яго адміністрацыі (гл. арт. 33 "Праўды Яраславічаў”ў Такое станвішча захоўвалася і ў XII XIII стст.
“Падрабязная Праўда” паведамляе аб прававым і маёмасным становішчы закупаў, вдачей. Гледзячы па ўсім, каб спыніць масавыя ўцёкі ад сваіх паноў за няўплату пазыкі (купы), яна карала закупа за ўцёк вяртаннем у халопства.
Асаблівасць зборніка “Руская Праўда” ў тым, што яго нормы былі разлічаны на ўсе магчымыя жыццёвыя сітуацыі. Крыніцамі яго з’явілася звычаёвае права і княжацкая судовая практыка. Апошняя ўносіла суб’ектыўны элемент у вызначэнне кола асоб з прававымі прывілеямі (з ліку набліжаных да княжацкага двара) і ў ацэнку юрыдычных дзеянняў. Адсюль устанаўленне рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў.
Сярод каштоўных крыніц па гісторыі ранняга сярэднявечча на тэрыторыі беларускіх і рускіх зямель нельга не ўспомніць “Статут Яраслава”(у Вялікім княстве Літоўскім вядомы і як “Скрутак Яраслава”)Існуе думка, што гэты помнік адна з частак “Рускай Праўды”. У ім, як ні ў якім іншым зборніку законаў старажытнасці, пададзены звесткі аб памеры юрысдыкцыі царкоўных устаноў, аб крыніцах іх матэрыяльнага зябеспячэння. Іначай кажучы, нормы Статута характарызуюць размежаванне прававых, адміністрацыйных і фінансавых інтарэсаў княжацкай (свецкай дзяржаўнай наогул) і вышэйшай царкоўнай улад.
Гэты помнік каштоўная крыніца для вывучэння працэсаў складвання класавага грамадства і дзяржавы на Русі, у тым ліку Беларусі, феадальнай зямельнай уласнасці, гісторыі ўзаемаадносін дзяржавы і царквы, ролі царкоўнай арганізацыі ў грамадстве, гісторыі старажытнага права на Беларусі і яго эвалюцыі ў XIII XV стст., гісторыі грашовага лічэння і многіх іншых пытанняў гаспадарчай, палітычнай, прававой і культурнай гісторыі ўсходніх славян у XI XV стст.
Нормы “Статута Яраслава” прысвечаны і царкоўным судам. Разам з тым гэта найбольш ранні кодэкс сямейнага і шлюбнага права старажытнага часу ўсходніх славян, які складаўся ў XI XII стст. і працягваў перапрацоўвацца, змяняцца ў XIII XVI стст. У сувязі з тым, што ўзаемаадносіны ў сям’і, як і заключэнне і скасаванне шлюбу,
26
належала юрысдыкцыі царквы, то даследчыкі разглядаюць яго і ў якасці судзебніка па ўнутрыцаркоўных справах.
Тэкст Статута захаваўся больш як у 90 спісах. Сярод іх выдзяляецца 6 рэдакцый, а ўнутры двух старэйшых Падрабязнай і Кароткай шэраг ізводаў. Адны аўтары адносяць яго ўзнікненне да дамангольскага часу (Няволін, Паўлаў, Ключэўскі, Чарноў, Ціхаміраў, Юшкоў, Шчапаў), некаторыя бачаць у ім помнік XIII XIV стст., які не меў больш ранняй асновы (Карамзін, Галубінскі, Сувораў, Зімін).
4. МІЖНАРОДНЫЯ ДАГАВОРЫ ЯК КРЫНІЦА ПРАВА
Сярод старажытных помнікаў пісанага права на Беларусі своеасаблівае месца належыць граматам аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай, Гоцкім берагам, нямецкімі гарадамі і Інфлянцкім ордэнам, а таксама дагаворам 1229, 1263, 1265, 1338 г г. Яны тычыліся нормаў міжнароднага, цывільнага і крымінальнага права. Разам з тым гэтыя юрыдычныя дакументы сведчанне існавання ўстойлівых гандлёвых і дыпламатычных адносінаў беларускіх і нямецкіх купцоў з прыкладна аднолькавым ўзроўнем грамадскага развіцця. Цікава і тое, што гэтыя сумесныя пагадненні нярэдка ўключалі нормы свайго мясцовага звычаёвага права. Так, Дагавор 1229 г. вядомы навукоўцам як “Смаленская гандлёвая праўда”, уяўляў сабой міжнароднае гандлёвае і палітычнае пагадненне Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам, які меў сілу на працягу XIII XIV стст. Ён замацаваў прававыя нормы па зябеспячэнні нармальных адносін паміж заходне і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Яго артыкулы прадугледжвалі замацаванне мірных адносін, вызначалі аб’ём адказнасці за крымінальнае злачынства, парадак і чарговасць спагнання доўгу, парадак судаводства. Пры гэтым ён замацоўваў розную крымінальную адказнасць злачынцьі ў залежнасці ад сацыяльнакласавай прыналежнасці пацярпелага і вінаватага. Паводле Дагавору 1229 г., за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўняў серабром, за папа або пасла 20, за халопа 1 грыўня серабром (арт. 1,2, 6 Готландская рэдакцыя).
Міжнародныя дагаворы раннефеадальных дзяржаў станоўча ўплывалі на развіццё беларускага нацыянальнага права, тэарэтычную распрацоўку паняційнага апарату і юрыдычнай тэрміналогіі на аснове засваення дасяг ненняў замежнай тэорыі і практыкі праватворчасці. Раўнапраўны міжнародны дагавор не толькі найбольш важная крыніца міжнароднага права, але і дзейсны сродак распрацоўкі іншых галін нацыянальнага права.
27
5. СУДАВОДСТВА
Судовы працэс пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў насіў спаборніцкі (спрэчны) характар: ён пачынаўся толькі па ініцыятыве істца. Ісцец і адказчык мелі роўныя правы ў даказванні сваей праваты. Судаводства было адкрытым і вусным.
У аснове сістэмы доказаў знаходзіліся сведчанні відавочцаў злачынства (відокн); рэчавыя доказы (полнчное); выпрабаванні агнём ці вадой, выпрабаванне жалезам (ордалнн); прысягі (цалаванне крыжа). Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, атрымліваючы за гэта пэўную суму віру (штраф).
3 канца X ст. (пасля прыняцця хрысціянства) шэраг судовых спраў быў перададзены княжацкай уладай у ведамствы царквы. Царкоўнікі прыцягвалі да судовай адказнасці людзей, якія абвінавачваліся ў парушэнні хрысціянскай дагматыкі, абраднасці і царкоўных нормаў сямейнага права. Разам з княжаскім судом і судом феадалаў царкоўны суд з’яўляўся зброяй прыгнечання народных мас.
Вывучэнне княжацкіх статутау, у прыватнасці старажытных тэкстаў Статута Яраслава, паказала, што напачатку роля царквы ў эвалюцыі старажытнарускага права і суда (працэсу) заключалася не столькі ва ўвядзенні новых караючых форм, колькі ва ўзурпацыі права суда па традыцыйных справах, якое належала ніжэйшым грамадскім арганізацыям. Так, у лік спраў, якія паддягалі вядзенню царквы, па Статуту Яраслава ўключаліся такія не ўласцівыя візантыйскаму царкоўнаму праву, але маючыя карані ў мясцовым жыцці старажытнарускага насельніцтва казусы, як незабеспячэнне бацькамі дачкі на выпадак іх смерці, скасаванне шлюбу зза слепаты жонкі, замах на самагубства ў выніку прымусовага шлюбу, абраза чужой жонкі словам, абраза мужчыны пашкоджаннем валасоў, забойства ў час вяселля, абраза дзяўчыны адмовай ажаніцца на ёй пасля зговару і інш. Цяжка дапусціць, што ўсе гэтыя справы “вынайдзены” царквой з канца X да сярэдзіны XI ст.
У судовай сістэме раннефеадальных княстваўдзяржаў і пазней па традыцыі існаваў абйічынны (копны) суд, які падначальваўся феадальнай адміністрацыі і дзейнічаў да канца XVIII ст. Ён разглядаў пераважна справы простых людзей. Суддзямі ў іх выступалі сялянегаспадары (“домохозяева”), іншыя садзейнічалі ў расследаванні спраў, трэція удзельнічалі ў разборы. На судзе прысутнічалі старцы і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж) у якасці ці то назіральнікаў за правільнасцю выканання копнага права, ці сведкаў.
Копныя суды разглядаліся як органы народнага правасуддзя, уяўлялі сабой пошук найбольш рацыянальнай дзейснай сістэмы прававога
28
рэгулявання. Копнае судаводства мела дзе формы: звычайную капу (збіралася зацікаўленымі асобамі ў загадзя вызначаныя тэрміны найчасцей прымяркоўвалася да рэлігійных свят) для разгляду пераважна грамадзянскіх спраў, межавых спрэчак, дробных крадзяжоў і гвалтоўную “капу" (“гарачую”, збіралася ў выпадках забойства, падпалу, нападу).
Копны суд збіраўся звычайна ў пэўных месцах капавішчах, на майдане ў складзе 10 20 суддзяў копных мужоў і копных старцаў. Копныя суддзі (звычайна, домаўласнікі) мелі роўныя галасы ў прыняцці пастановы. Копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму. Таму ў копным судзе просты селянін і шляхціц часам выступалі як раўнапраўныя суб’екты працэсу. Пастановы копных судоў звычайна абскарджанню не падлягалі і выконваліся адразу, хаця прысутныя ад дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж) маглі затрымаць выкананне. Рашэнне копнага суда магло быць скасавана і ў выпадку, калі капа адбывалася не на сваім месцы.
Аператыўнасць разгляду спраў у копных судах спрыяла вырашэнню спраў паноў, шляхты, асабліва калі яны з’яўляліся істцамі ці зацікаўленымі асобамі. Згодна з копным правам злачынца мог быць адразу пакараны як штрафам ці лёгкім цялесным пакараннем, так і смерцю. Копнае судаводства характарызавала спалучэнне дзейнасці следчага і судовых органаў. Аб гэтым сведчыць неадкладнае збіранне гарачай капы па здзейсненаму злачынству для правядзення вышуку і праследавання (гону следа), а па затрыманні яго неадкладнага асуджэння.
Копнае судаводства даволі цесна спалучала ў сабе нормы крымінальнага і грамадзянскага права, хаця гэта акалічнасць не была дастаткова акрэслена. Узбуджэнне ў ім справы не патрабавала выплаты папярэднай пошліны або выканання складаных папярэдніх дзеянняў. Змест рашэнняў копных судоў засноўваўся не на феадальным заканадаўстве, а на аснове правасвядомасці копных судоў. Абвінавачваны ў копным судзе выступае пераважна не як злачынец, а як шкоднік, абавязаны задаволіць патрабаванні істца (пацярпелага). Менавіта ад яго ініцыятывы залежаў выбар меры пакарання: “протення” да пакарання смерцю. Ухіленне ад дачы паказанняў, нявыхад на капу разглядаліся як прыкмета саўдзелу ў правапарушэнні. Паказальна і тое, што ад копных мужоў, якія праводзілі следства, патрабавалася прысяга на прадмет таго, што ім нічога не вядома пра злачынцу.