Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
38
Т. 1. С. 322). Гэтыя тлумачэнні былі падмацаваны пералікам “старажытных правоў і законных прэтэнзій” суседніх дзяржаў на анексіраваныя землі. На самай справе галоўнай прычынай падзелу, як сведчаць уніклівыя даследчыкі, было жаданне больш моцных суседзяў Рэчы Паспалітай перапыніць палітыку рэформ і, выкарыстоўваючы момант, пашырыць тэрыторыі сваіх дзяржаў за кошт чужой зямлі.
Адпаведна з актам канвенцыі Прусія захапіла паўночназаходнюю частку Польшчы, Аўстрыя паўднёвую частку Польшчы і Галіцыю. Да Расіі адышлі землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваяводства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства. Акупіраваная Расіяй тэрыторыя склала 93 тыс. кв. км з насельніцтвам 1300 тыс. чалавек. Войскі трох дзяржаў акупіравалі далучаныя тэрыторыі. Выбраная на Варшаўскім сойме дэлегацыя 21 жніўня 1773 г. падпісала дагавор з Аўстрыяй, 1 верасня з Расіяй, a 18 верасня з Прусіяй, паводле якіх Рэч Паспалітая “добраахвотна” ўступіла анексіраваныя землі і “навечна” адраклася ад усіх прэтэнзій на іх. 28 верасня 1773 г. сойм аднагалосна ўхваліў падзел краіны, зацвердзіў умовы ўдзельнікаў падзелу. 18 (29) верасня паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны трактат “пра аднаўленне міру паміж абедзвюма дзяржавамі і пра далучэнне ад Польшчы да Расіі некаторых зямель”. У акце ад 15 (26) сакавіка 1775 г. Расія гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 11 красавіка 1775 г. гэты акт, як і дагавор пра падзел, атрымаў фармальную санкцыю сойма ў Варшаве (Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспачітай // Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 483; Анішчанка Я. Соіім 1773 1775 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 382).
3. ДРУГІ I ТРЭЦІ ПАДЗЕЛЫ
Пасля першага падзелу становішча ў Рэчы Паспалітай змянілася нязначна. Саперніцтва магнацкіх груповак за ўладу працягвалася. У 80ыя гг. XVIII ст. прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі ўтварыла палітычны блок, вядомы ў навуковай літаратуры як “патрыятычная партыя” шляхецкабуржуазнага блока, з мэтай актывізацыі рэфармавання дзяржаўнага ладу. Сярод яго прадстаўнікоў былі С. Сташыц, Г. Калантай, Ф. Язерскі і інш. Шляхецкім рэфарматарам супрацьстаяла старашляхецкая партыя, якая адлюстроўвала інтарэсы магнацкаклерыкальнай рэакцыі. Яе прыхільнікі рабілі максімум магчымага для захавання старых феадальных адносін, шляхецкіх прывілеяў, існуючага палітычнага ладу. Прычым і гэтыя палітычныя сілы імкнуліся атрымаць падтрымку ў замежных дзяржаў.
39
Пагроза знешняй бяспекі і паглыбленне сацыяльнапалітычнага супрацьстаяння паскорылі рэфарматарскую дзейнасць. Значная частка рашэнняў сойма 1773 1775 гг., які вымушана ўзаконіў Пецярбургскую канвенцыю (як і наступных соймаў), была накіравана на паляпшэнне апарату кіравання і прыстасаванне грамадскага ладу да новых патрэб краіны пад чужаземнай апекай. Так, пад уплывам Кацярыны II ў 1775г. была створана Пастаянная Рада (як выканаўчараспарадчы орган) для ажыццяўлення функцый цэнтральнага ўрада паміж соймамі. На справе, аднак, Рада, будучы падкантрольнай невялікай групе магнатаў і рускаму паслу, аказалася няздольнай вырашаць надзённыя дзяржаўныя справы. Фактычна Рэч Паспалітая заставалася дзяржавай без урада. У 1789 г. “рада здрады”, як яе называлі сучаснікі, была распушчана.
Соймам 1773 1775 гг. была створана Адукацыйная камісія, якая займалася пытаннямі арганізацыі і развіцця асветы. Варта ўзгадаць і аб прынятым соймам шэрагу заканадаўчых актаў па пытаннях гандлю, прамысловасці, прававога становішча мяшчан і шляхты. Разам з тым, кажучы словамі Я. Анішчанкі, прынятыя соймам захады па дзяржаўнаму ўладкаванню канчаткова аформілі сістэму пратэктарату Расіі над унутраным ладам і знешнімі сувязямі Рэчы Паспалітай (Анішчанка Я. Сойм 1773 1775 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 383).
Найбольш значнымі і вядомымі спробамі правядзення прагрэсіўных рэформ лічыцца чатырохгадовы сойм, які пачаў дзейнасць у 1788 г. Ён абвясціў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу “ліберум вета”, дазволіла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў (у 1790 г.). Напярэдадні заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў патрыёты дабіліся працягу сваёй работы яшчэ на два гады і правядзення дадатковых выбараў у сойм. Апошняе істотна пашырыла кола прыхільнікаў рэфарматараў (да 181 супраць 69). Гэта спрыяла правядзенню імі некалькі наспелых рэформ, накіраваных на ўмацаванне ўлады, хаця і палавінчатых. У 1790 г. сойм прыняў закон аб непадзельнасці і неадчужальнасці тэрыторыі дзяржавы і ўвёў пакаранне за хабар і дзеянні на карысць замежных дзяржаў (Анішчанка Я. Другі падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1996. Т. 3. С. 287).
У студзені 1791г. сойм прыняў новыя “Кардынальныя правы”. Імі абвяшчалася суверэннасць Рэчы Паспалітай. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча прызнавалася “накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай”. Пры гэтым яна абвяшчалася недзялімай дзяржавай. Адначасова з наданнем каталіцкай рэлігіі дамінуючага становішча дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў, свабода слова і друку (пры пэўных абмежаваннях). “Кардынальнымі
40
правамі” Рэч Паспалітая аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць закону, прынятаму соймам.
Буржуазны характар рэформ праявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791г. і Законе аб гарадах ад 21 сакавіка 1791г. Паводле першага закона беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў, што сведчыла аб адмове ад саслоўнага прынцыпу на карысць маёмаснага, характэрнага для буржуазнага выбарчага права. Згодна з другім законам ‘Тарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай” ствараліся спрыяльныя ўмовы для скасавання прывілеяванага становішча шляхты і пашырэння яе вольнасцей на мяшчан. Гэта дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі шляхецкабуржуазнага блока і працягнуць рэформы дзяржаўнага ладу. Пры гэтым за мяшчанамі ўсіх каралеўскіх гарадоў было прызнана права асабістай недатыкальнасці (на тэрыторыі ВКЛ шляхта ім карысталася паводле Статута 1588 г.); набываць зямельныя маёнткі; займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, быць адвакатамі. Мяшчане атрымалі права быць абранымі ў сойм з правам дарадчага голасу, абіраць органы самакіравання, уводзіцца соймам у шляхецкі стан.
Актыўная заканадаўчая дзейнасць сойма значна змяніла канстытуцыйнае права краіны і стварыла спрыяльныя ўмовы для прыняцця прагрэсіўнай Канстытуцыі. 3 мая 1791 г. шляхецкім рэфарматарам удалося зацвердзіць новую Канстытуцыю “Закон аб урадзе”. Хаця ў ёй адсутнічаў раздзел па дзяржаўнаму ўладкаванню, яна ўносіла пэўныя паляпшэнні ў палітычную сістэму шляхам ліквідацыі такіх паралізуючых законаў, як “ліберум вета” і ўтварэнне канфедэрацыйных соймаў. Несумненная прагрэсіўнасць Канстытуцыі выражалася ў рэгуляванні правоў і абавязкаў грамадзян, пад якімі разумеліся ўсе жыхары краіны. Істотнае значэнне мела ўзмацненне выканаўчай улады караля і стварэнне пры ім савета “Аховы законаў” вышэйшага выканаўчага органа ўрада, а таксама тое, што выбарнасць караля замянялася выбарнасцю дынастыі (раздз. VII). Быў абвешчаны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (разд. V). Вызначаны структура і паўнамоцтвы сойма (раздз. VI). Сойм (двухпалатны) пераўтвараўся ў дзейсны заканадаўчы і кантралюючы орган дзяржавы (гл.: Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. С. 158 166; Мсторйя Беларусй в документах й матерйалах. Мн., 2000. С. 103 — 108).
3 увядзеннем спадчыннай манархіі і цэнтралізаванай выканаўчай улады саюзная дзяржава станавілася унітарнай. Гэта значыць, ліквідаваліся рэшткі дзяржаўнасці ВКЛ. Паводле назіранняў У. Ігнатоўскага, Канстытуцыя абвясціла поўнае зліццё Польшчы і Літоўска
41
Беларускай дзяржавы ў адзіны непадзельны арганізм. Існуе, аднак, думка, што новая Канстытуцыя “зафіксавала” зліццё Польшчы і Літвы (/гнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С. 162; Бардах Ю., Леснодарскйй Б., Пйетрчак М. Мсторйя государства й права Польшй. М., 1980. С. 293). Абвяшчалася неабходнасць збліжэння сайыяльнапалітычных правоў шляхты з мяшчанствам (як праз сваіх паслоў у сойме, так і набыццё зямлі паза межамі гарадоў; раздз. III), асабістая свабода кожнаму, “хто толькі адной нагой ступіць на польскую зямлю” (раздз. IV), што, як лічылі рэфарматары ў сойме, прыцягне з Расійскай імперыі сялян у запланаванае 100тысячнае войска. Але ўсё гэта выклікала процідзеянне не толькі з боку суайчыннікаў прыхільнікаў нязменнасці саслоўнага ладу Рэчы Паспалітай, але і з боку Расіі.
Разам з тым прагрэсіўнасць Канстытуцыі была абмежавана захаваннем практычна недатыкальнымі як усіх правоў і прывілеяў шляхты, так і прыгоннага гнёту, бяспраўя сялянства. Абмежаваная свабода веры пакідала за каталіцтвам пануючае становішча ў грамадстве (раздз. I).
У цэлым Канстытуцыя 3 мая была прагрэсіўным актам, бо ліквідавала анархію, стварала больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталістычных адносін. Яна стала вяршыняй таго грамадскапалітычнага ўздыму ў Рэчы Паспалітай, якім былі адзначаны апошнія дзесяцігоддзі XVIII ст. Аднак Канстытуцыя выклікала незадаволенасць у старашляхецкай партыі і каталіцкай царквы. У выніку палажэнні яе не былі рэалізаваны.
Унутрыпалітычныя сутыкненні ў Рэчы Паспалітай развіваліся ў цеснай узаемасувязі з міжнароднымі адносінамі. Старашляхецкая партыя абапіралася на падтрымку Расіі, а шляхецкія рэфарматары і патрыятычная партыя на падтрымку Прусіі. Дарэчы, прускі кароль Фрыдрых Вільгельм II у дэкларацыі сойма выказаў жаданне бачыць Рэч Паспалітую незалежнай. Гэта, аднак, не пашкодзіла Прусіі весці справу да таго, каб выклікаць у Кацярыны II незадаволенасць унутраным становішчам і знешняй палітыкай Рэчы Паспалітай. Па дасягненні гэтай мэты пруская дыпламатыя пакінула сваіх былых партнёраў і выказала гатоўнасць заключыць з Расіяй пагадненне з мэтай чарговага падзелу Рэчы Паспалітай. Адпаведныя захады Прусія распачала яшчэ ў 1789г. У пачатку 1792г. Расія паспела да рэалізацыі прапаноў прускага караля па новым раздзеле Рэчы Паспалітай. Гэтаму спрыяла як завяршэнне вайны Расіі з Турцыяй (1787 1791), так і паводзіны часткі польскай шляхты, якая ў супрацьстаянні прагрэсіўным палажэнням Канстытуцыі і дзеля сваёй перамогі звярнулася за дапамогай да Кацярыны II.