• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі  Анатоль Сарокін

    Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі

    Анатоль Сарокін

    Памер: 96с.
    Мінск 2004
    34.82 МБ
    21
    гэтым права прадугледжвала пэўныя прывілеі (льготы) для пануючага класа. Такая дваістая адметнасць звычаёвага права зафіксіравана і ў помніках пісанага права Кіеўскай Русі (“Руская Праўда”), дагаворы 1229 г„ у граматах Полацкай і Віцебскай земляў.
    Паказальна і гое, што для звычаёвага права была характэрна яго раз’яднанасць. Гэта значыць, што ў кожнай дзяржавекнястве на пэўных яго тэрыторыях дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права (на Беларусі да XVI ст.). На гэта звяртае ўвагу і аўтар “Аповесці мінулых гадоў”. He выпадкова ў XVXVI стст. урад абяцаў даўніны не парушаць. Такі традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць  адзін з вынікаў і ўплыву царквы, заснавання прававой тэорыі на яе вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе ўстаноўлены назаўжды Богам парадак. Любая спроба парушыць такую ўстаноўку лічылася ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога.
    Пісанае права напачатку не адмяняла норм звычаёвага права, a дапаўняла ці змяняла яго асобныя нормы, а таксама надавала яму агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова спалучэнне старых норм звычаёвага права і новай праватворчасці характэрна для ўсіх старажытных помнікаў пісанага права, асабліва ў “Рускай Праўдзе”, Судзебніку 1468 г. і ў Статуце 1529 г.
    Гаворачы аб старажытным праве, нельга не ўлічваць, што нормы славянскага права часам супадаюць з нормамі іншых народаў, германскага ў прыватнасці. Існавала таксама думка: права ВКЛ  вынік пераймання яго ў польскага народа. На думку польскага даследчыка пачатку XIX ст. I. Б. Ракавецкага, такое падабенства вынікае не з запазычання права, а з падобных умоў жыцця, якія параджаюць падобныя нормы. Пры гэтым ён не выключаў магчымасць рэнэпцыі асобных норм права аднымі народамі ў другіх. Аднак галоўны яго вывад аб тым, што права славянскіх народаў мае сваёй крыніцай старажытныя народныя звычаі і правілы, стаў асновай для новага напрамку вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх народаў. Тым самым быў зроблены адыход ад тых памылковых поглядаў юрыстаў, што ў аснове славянскага права, у тым ліку Стату'та ВКЛ,  звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў (Т. Чацкі).
    2.	АСНОЎНЫЯ РЫСЫ РАННЕФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА
    Першымі нарматыўнымі актамі пісанага права былі грміаты князёў, дагаворы. У іх ліку граматы, якія датычылі адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1264, 1338 гг. Яны сведчаць, што у XIII  XIV стст. паміж беларускімі і нямецкімі купцамі існавалі ўстойлівыя гандлёвыя і дыпламатычныя адносіны, заснаваныя на
    22
    раўнапраўі бакоў. Акты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі старажытнага права, дапамагаюць лепш зразумець атмасферу часу, узаемаадносіны паміж бакамі, якія знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця. Дагавор 1229 г. быў заключаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгай і Гоцкім берагам. Галоўнае прызначэнне дагавора  замацаванне прававых норм адносін паміж заходне і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Дагавор прадугледжваў зацвярджэнне мірных адносін, вызначаў аб’ём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнанняў доўгу, парадак судаводства.
    Развіццё і ўмацаванне феадальных адносін атрымала адлюстраванне ў нормах грамадзянскага і крымінальнага права. У першую чаріу гэта адбілася на ўстанаўленні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі князі, баяры (“лепшыя”, “пярэднія” мужы) і вышэйшыя слаі духавенства. Яны маглі распараджацца маёнткамі, якія належалі ім, учыняць розныя грамадзянскаправавыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей і халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў. Яшчэ больш абмежавана была праваздольнасць феадальна залежных сялян. Халопы і чэлядзь нявольная валодалі нязначнай праваздольнасцю: яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць на судзе.
    Крымінальная адказнасць, як і праваздольнасць, устанаўлівалася ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпелага і злачынцы. Устанаўлівалася больш высокая адказнасць за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належалі да кіруючага класа. Так, у Дагаворы 1229 г. прадугледжвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўняў серабром, за папа або пасла  20, за халопа 1 грыўня серабром. У наступным заканадаўстве такі падыход атрымаў далейшае развіццё і замацаванне.
    Найбольш распаўсюджанымі відамі пакарання з’яўляліся маёмасныя спагнанні, выдача злачынцы пацярпеўшаму. За найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.
    У якасці суб’ектаў і аб’ектаў нормаў старажытнага права выступалі толькі фізічныя асобы, бо паняцця юрыдычная асоба ў праве яшчэ не існавала. У выніку законы не прадугледжвалі барацьбы са злачынствамі супраць дзяржавы, а князь  як аб’ект злачыннага замаху разглядаўся ў якасці фізічнай асобы і адрозніваўся ад іншых толькі сваім больш высокім становішчам і прывілеямі. Злачынства па нормах “Рускай Праўды” вызначалася не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як крыўда, маральны ці матэрыяльны ўрон суб’екту або суб’ектам.
    23
    Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася ад грамадзянскаправавога. Іначай кажучы, дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі не рабілася. Да крымінальных дзеянняў супраць асобы адносіліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, знявага дзеяннем. Да аб’ектаў злачынства закон адносіў асобу і маёмасць. Суб’ектам злачынства магла быць любая фізічная асоба, за выключэннем халопа, за дзеянні якога караўся гаспадар. Узроставы цэнз для суб’ектаў злачынства законам яшчэ не агаварваўся. Суб’ектыўны бок злачынства ўключаў намер (замах на злачынства) і неасцярожнасць.
    Па нормах “Рускай Праўды” да вышэйшай меры пакарання адносіліся: пакаранне смерцю, маёмасныя спагнанні ці продаж у халопы, а таксама расправы і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям’і. Суровай мерай пакарання лічылася віра (штраф), якая прызначалася толькі забойцам. У выпадку, калі за злачынцу разлічвалася яго вервь (абшчына), гэтая мера называлася дзікай вірай. Частка злачынцаў каралася “продажей” (штрафам), памер якой залежаў ад цяжкасці злачынства. “Продажа” ішла ў казну, а пацярпелы атрымліваў урок  грашовую кампенсацыю за нанесеную страту.
    У сямейным праве ў старажытнасці сур’ёзнае значэнне надавалася шлюбу. Для яго сапраўднасці ў дахрысціянскі перыяд дастаткова было згоды бацькоў на шлюб і ўчынення вяселля. Абрад вяселля ўключаў: расплятанне касы нявесты, разуванне жаніха, саджанне на кажухі і да т. п. Зразумела, не выключалася частаванне прысутных, выкананне песень і танцаў. Гэта адвяргалася духавенствам, што зафіксавана манахамі ў летапісах. Асабістыя адносіны мужа і жонкі будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Ён прызнаваўся галавой сям’і, але калі муж ішоў у сям’ю жонкі  у прымы, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. Заўважым і тое, што ў старажытным праве жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. За злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры. Сурова караліся злачынствы супраць маральнасці. Напрыклад, па Дагавору 1229 г. пралюбадзейства каралася, як і забойства, у памеры 10 грыўняў (арт. 1, 17). Асноўнай формай сям’і ў язычніцкі перыяд сярод простага народа была парная сям’я, сярод пануючага класа было распаўсюджана і мнагажонства.
    3 развіццём феадальных адносін, і асабліва з насаджэннем хрысціянства, адбыліся некаторыя змяненні ў сямейным праве. Духавенства дабівалася ўстанаўлення царкоўнай формы шлюбу з абавязковым вянчаннем у царкве, устанаўлення права атрымання ў спадчыну  толькі для дзяцей ад бацькоў, якія знаходзіліся ў царкоўным шлюбе.
    24
    3.	ХАРАКТАРЫСТЫКА ПОМНІКАЎ ПІСАНАГА ПРАВА
    У эпоху Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці на беларускіх землях дзейнічалі нормы старажытнага права, выкладзеныя ў “Рускай Праўдзе”  зборніку законаў, сфарміраваным пераважна ў XI  XII стст. Вядома больш за ЮОспісаў гэтага помніка. Яго тэксты падзяляюцца на 3 рэдакцыі  Кароткую, Падрабязную і Скарочаную. Частка матэрыялаў зборніка адносіцца да язычніцкай даўніны (“Старажытная праўда”, складзена ў пачатку XI ст.). “Кароткая праўда” (XI ст.) складаецца з “Праўды Яраслава” і “Праўды Яраславічаў”. У “Праўду Яраслава” ўключаны нормы звычаёвага права IX  X стст., якія сведчаць аб роўнай адказнасці за злачынствы супраць усіх вольных людзей. “Праўда Яраславічаў” выкладае нормы XI ст., якія адлюстроўваюць класавае расслаенне грамадства, правы і прывілеі феадалаў, прымяненне меры пакарання ў залежнасці ад сацыяльнага статусу пацярпелага. У “Падрабязную праўду” ўвайшлі нормы Кароткай і некаторыя законы і судовыя пастановы XII  XIII стст. Яна рэгулявала праваадносіны феадальнага грамадства з улікам княжацкай судовай практыкі, якая вызначала прывілеі пануючага класа, абмяжоўвала правы залежных груп насельніцтва, замацоўвала бяспраўнае становішча халопаў. Змяшчала шмат норм крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права. “Руская Праўда” значна паўплывала на развіццё рускага, беларускага, украінскага і літоўскага права.
    У аснове зборніка ляжыць заканадаўства, якое рэгулявала развіццё прыватнай уласнасці, сацыяльны лад славян наогул да стварэння Кіеўскай Русі. Так, у ёй гаворыцца пра пакаранне сельскага абшчынніка за самавольнае карыстанне чужым канём. Выходзіць, не ўсе абшчыннікі мелі ўласнага каня (Правда Русская. М., Л., 1947. С. 96, cm. 12; Гісторыя Беларускай ССР: У5. т. Мн., 1972. Т. 1. С. 69).
    Гэты помнік апрача інфармацыі па маёмаснай няроўнасці сярод земляробаў, паведамляе аб існаванні побач з імі багатай праслойкі пад назвай "'мужы ”  людзей вайсковых, якія часта карыстаюцца мячом і ў мірны час. Падрабязнай Праўдай XII ст. багатая праслойка названа “гасподай”. Гэты помнік апавядае пра смердаў  распаўсюджаная назва сельскага насельніцтва Кіеўскай Русі, падсудных князю, гэта значыць тых, якія жылі і працавалі на дзяржаўных (абшчынных) землях. Упамінаюцца там і смерды, якія ўжо не былі падсуднымі князю. Яны былі ў залежнасці ад феадалаў, што дазваляла апошнім збіраць судовыя даходы, у тым ліку і штрафы.