Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Закладзеныя ў старажытных дзяржавахкняствах інстытуты дзяржаўнасці ў спалучэнні з высокім узроўнем развіцця культуры і назапашаным палітычным вопытам станоўча ўздзейнічалі на фарміраванне Вялікага княства Літоўскага.
3. ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЗЯМЕЛЬКНЯСТВАЎ
а) Асноўныя рысы грамадскага ладу
Ва ўмовах развіцця феадальных адносін зямля стала ўласнасцю феадалаў. Галоўным уласнікам зямлі быў князь. Асноўнымі класамі, якія фарміраваліся, з’яўляліся феадалы і феадальназалежныя людзі (сяляне смерды, радовічы, ізгоі і інш.). Побач з імі існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сялянеданнікі. Апошнія дзве групы не залежалі ад асабных феадалаў, a выконвалі павіннасці і плацілі феадальную рэнту натурай або грашыма на карысць дзяржавы. Сялянеданнікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст., выконваючы дзяржпавіннасці.
3 ростам буйнога феадальнага землеўладання развіваецца клас феадалаў. У X ст. з’яўляюцца княжацкае землеўладанне і княжацкія сёлы (вёскі), якія ў XII ст. атрымалі шырокае распаўсюджанне. Класс феадалаў уключаў вялікага князя, князёўкіраўнікоў асобных зямель княстваў, князёў дробных удзельных княстваў вотчын і феадалаў уладальнікаў маёнткаў. Апошнімі часцей за ўсё станавілася баярства, якое складвалася з мясцовай знаці або вышэйшых чыноў княжацкага двара. 3 прыняццем у канцы X ст. хрысціянства паступова становіцца значным і манастырскае землеўладанне. Феадал надзяляў зямлёй сялян, якія траплялі да яго ў залежнасць. Існавалі дзве формы залежнасці: эканамічная (выкананне
12
сялянамі феадальных павіннасцей: дані, аброку прадуктамі, грашыма, баршчына) і асабістая (пазбаўленне асабістай свабоды, пераход на іншае месца жыхарства).
Феадалы абапіраліся на воііска. У войску князёў служылі феадалы з бліжняга акружэння “баяр” і “сільных людзей” сваіх уладароў. Яны ўтваралі старшую дружыну. Частка феадалаў мела ўласнае войска з васальных баяр і служылых людзей, рамеснікаў, што выйшлі з абшчыны сялян. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князёў права збіраць даніну і кармленні (збор даходаў з воласці). Так узнікалі ва ўсходніх славян прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дружыннікам даніны з пэўнай тэрыторыі ў якасці васалаў вялікага князя.
Купцы і багатыя рамеснікі гарадоў пашыралі свой уплыў на палітыку дзяржавы.
б) Палітычны лад. Сістэма органаў улады, іх кампетэнцыя
У пачатку раннефеадальнага перыяду тэрміна дзяржава не існавала. Яму адпавядаў шэраг іншых тэрмінаў: зямля, горад, княства. Кожная “зямля” мела свой палітычны цэнтр спюльны град. Пераважалі дробныя дзяржавыкняствы, якія з развіццём феадальных адносін аб’ядноўваліся пад пратэктаратам больш моцных княстваў або зліваліся з імі як на аснове добраахвотных пагадненняў, так і прымусу.
Сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавахкняствах IX XII стст. на тэрыторыі Беларусі не адрознівалася ад іншых славянскіх дзяржаў, якія складалі Кіеўскую Русь. Функцыі вышэйшых органаў улады ажыццяўлялі князь, савет (рада) князя, веча (сойм) народны сход. Функцыямі органаў цэнтральнага кіравання надзяляліся службовыя асобы: пасаднікі, тысяцкія, падвойскія, ключнікі, а таксама вышэйшыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы епіскапы і ігумены, а мясцовых намеснікі, воласцелі, старцы.
Па форме праўлення княствы з’яўляліся манархіямі. Князь галоўная асоба ў сістэме ўлады. Яму належалі выканаўчая ўлада і куратарства ўсіх яе выканаўчых органаў. Ён валодаў правам вырашэння бягучых спраў дзяржаўнага кіравання, мог заключыць мір. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, здзяйсняў суд, вёў войны, раздаваў воласці разам з гарадамі сваім васалам. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку адпаведна з мясцовымі дзяржаўнаправавымі звычаямі.
Дзейнасць князя была абмежаванай і пры вырашэнні пытанняў па збору даніны, апалчэння, арганізацыі ваеннага паходу, пазбаўленні маёмасці феадальна незалежных людзей, выданні новых законаў, судовай
13
дзейнасці. Ён вырашаў іх толькі пасля абмеркавання ў савеце са сваімі бліжэйшымі саветнікамі “думчымі”, “лепшымі”, “добрымі”, “мужамі” або на вечы. Пры гэтым улічвалася і думка прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. Аднак у цэлым уладныя паўнамоцтвы князя залежалі як ад яго асабістых якасцей, аўтарытэту сярод насельніцтва, так і ад падтрымкі вярхушкі пануючага класа.
У асабістым распараджэнні князя была невялікая дружына, якая часта наймалася з іншаземцаў. Яна не толькі ахоўвала княжацкі дом, але па даручэнні князя падтрымлівала парадак у дзяржаве, а ў ваенны час была ядром найбольш баездольнай часткі войска.
Узвядзенне князя на прастол адбывалася парознаму: праз уступку прастола свайму нашчадку, запрашэнне іншага князя, захоп улады на княжанне сілаю. Так ці інакш, але гэта не абарочвалася для дзяржавы стратай суверэнітэту ва ўнутраных і знешніх адносінах. Розныя спосабы ўступлення на княжацкі прастол можна паказаць на гісторыі жыцця славутага полацкага князя Усяслава Брачыслававіча, праўнука Рагнеды. што змешчана манахам КіеваПячорскага манастыра Нестарам у “Аповесці мінулых гадоў” (гл.: Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997. С. 26 28). Умовы ўступлення князя на пасаду прадугледжвалі прынясенне прысягі ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць адпаведна з мясцовымі дзяржаўнаправавымі звычая.мі; афармленнем дагаворарады, які заключаўся ім з вярхушкай пануючага класса. Так, полацкі князь у Грамаце 1511 г. абавязваўся перад палачанамі не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адбіраць маёмасці ў палачан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства. Усё гэта сведчанне таго, што ўлада манарха была абмежаванай.
Рада князя не мела пастаяннага складу. У яе уваходзілі найбольш вядомыя ўдзельныя васальныя князі і баяры. Апошнія прадстаўлялі княжацкую дружыну, у якую ўваходзілі і дружыны васальных князёў. Князь мог запрашаць на нарады тых, каго ён жадаў. Але князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва асоб цэнтральнага і палацавага кіравання (пасадскіх і тысяцкіх).
Кампетэнцыя рады фактычна адпавядала кампетэнцыі князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, звычайна ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці полацкага князя ад свайго акружэння расказвае ісландская “Сага аб Эймундзе”. У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: “Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу”.
14
Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў княжацкая рада збіралася ў поўным складзе. Яна акрамя пытанняў бягучай выканаўчараспарадчай дзейнасці вырашала і найбольш важныя судовыя справы ў адносінах да феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні для абмеркавання на вечы. Пры неабходнасці склікалася народнае апалчэнне.
На вечы сходзе гараджан вырашаліся розныя праблемы. Яно ўяўляла пачатковую форму гарадскога самакіравання пад кантролем найбольш уплывовых мужоў, вярхоў органаў кіравання. Паўнамоцнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і непадначаленыя сямейнай уладзе. Роля веча ў палітычным жыцці Полацкай зямлі з канца 20 30ых гадоў XII ст. узмацняецца. Баярскакупецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Веча актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада (1128, 1132, 1 151, 1 159), устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, пытанні заканадаўства, гандлю і інш. Факт выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю з боку веча сведчанне слабасці княжацкай улады. 3 другога боку, такое ўзаемадзеянне веча і князя даследчыкамі разглядаецца ў выглядзе першых крокаў на шляху размежавання і падзелу ўладаў заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князь).
Пра грамадскапалітычны лад у Тураўскім княстве звестак мала. Магчыма, што ў Тураве, як і Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле паведамлення “Жыцця Кірылы Тураўскага”, ён стаў епіскапам па просьбе князя “і людзей таго горада”. Выходзіць, гараджане Турава мелі права голасу пры абранні епіскапа. Паказальна і тое, што звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.
Як ужо адзначалася, функцыі кіруючых органаў выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш. Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы ў якасці яго намесніка (прадстаўніка). Тысяцкія выбіраліся са знатных баяраў.
Знаходжанне ў Тураве адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага з’ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак не маецца.
Тысяцкі ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён узначальваў дружыну або апалчэнне, а ў мірны сачыў за парадкам у горадзе. Падвойскі кантраляваў выкананне рашэнняў веча і распараджэнняў князя. Гаспадарчымі справамі, фінансамі і некаторымі судоваадміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун, якіх назначаў князь.
15
Істотным элементам палітычнай сістэмы была цесна звязаная з дзяржавай царква. Царква і духавенства актыўна ўдзельнічалі ў дзяржаўных і грамадскіх справах, трымаючы ў сваіх руках пытанні адукацыі, шлюбу, сям’і, апекі і маральнасці. Ідэалагічным падмуркам улады раннефеадальных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася праваслаўе.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
1. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX пачатак XX ст.). Мн., 1996.
2. Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён. Вучэб. дапаможнік. Мн., 2003.
3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. Мн., 2000
4. Пнчета В. Н. Нсторня белорусского народа. Мн., 2003.
5. Сокал С. Ф. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1989.
6. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000.
Дадатковая