• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі  Анатоль Сарокін

    Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі

    Анатоль Сарокін

    Памер: 96с.
    Мінск 2004
    34.82 МБ
    Разам з тым нельга не пагадзіцца з думкай: недастаткова выяўлены сацыяльнакласавы антаганізм у старажытных дзяржавахкняствах не дазволіў суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады старажытнай Беларусі.
    29
    ЛІТАРАТУРА
    Асноўная
    1.	Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX пачатак XX ст.).  Мн., 1996.
    2.	Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён. Вучэб. дапаможнік Мн., 2003.
    3.	Нсторня Беларусн в документах н матерналах (с древнейшнх времен no XX ст.) Сост. Н. Кузнецов, Е. Мазец.  Мн., 2000.
    4.	Сокал С. Ф. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд).  Мн., 1989.
    5.	Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1.  Мн., 2000.
    6.	Юхо I. А. Крыніцы беларускалітоўскага права.  Мн., 1991.
    Дадатковая
    1.	Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX  XIII вв.  М., 1966.
    2.	Геродот. Нсторня в девятн кннгах. Кн. 4.  Л., 1972.
    3.	Ермаловіч М. Старажытная Беларусь.  Мн., 1991.
    4.	Татніцев В. Н. Нсторня Росснйская. Т. 1.  М. ; Л., 1962.
    5.	Полоцкне грамоты XIII  нач. XVI в.: В 5 ч. Под ред. ХорошкевнчА.Л.М., 19771985.
    6.	Хрестоматня по нсторнн Белорусснн с древнейшнх времен до 1917 г.Мн., 1977.
    ГЛАСАРЫЙ
    Паняцце	Сэнс паняцця
    Партыкулярызм (раз’яднанасць) звычаёвага права старажытнасці	Наяўнасць у кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм і правіл пры адсутнасці агульнадзяржаўнай прававой сістэмы
    Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм старажытнага звычаёвага права	Нязменнасць норм права
    Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права	Фармальнае раўнапраўе свабодных грамадзян пры фактычным існаванні пераваг пануючага класа і наяўнасці поўнага бяспраўя рабоў  халопаў і чэлядзі нявольнай
    Віра	Штраф, які паводле норм “Рускай Праўды” прызначаўся толькі забойцам
    30
    Прывілеі	Граматы на велікакняжацкае пажалаванне як цэламу саслоўю, так і асобам
    Капа	Месца выканання язычніцкіх культаў, правядзення грамадскіх сходаў і судоў вяскоўцаў па разгляду спраў аб забойстве, крадзяжы, тэрытарыяльных спрэчках
    тэст
    1.	Назавіце галоўныя крыніцы старажытнага права ўсходніх славян.
    1.	Звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў
    2.	Права германскага народа
    3.	Права польскага народа
    4.	Свае старажытныя народныя звычаі і правілы
    2.	Якія за старажытныя помнікі пісанага права былі распаўсюджаны на Беларусі ў IX  першай палове XIII ст.
    1.	“Аповесць мінулых гадоў” 4. Княжацкія статуты
    2.	Граматы і дагаворы	5. “Слова пра паход Ігаравы”
    3.	’’Баркулабаўскі летапіс”
    3.	Узгадайце назвы асоб, упаўнаважаных дзяржаўнай або панскай адміністрацыяй на копным судзе
    1.	Возны	4. Віж
    2.	Лаўнік	5.	Скарбнік
    3.	Староста	6. Цясляр
    ТРЭНІНГ
    1.	Дайце вызначэнне звычаёвага і пісанага права.
    2.	Назавіце характэрныя рысы права старажытнай Беларусі.
    3.	Растлумачце сферу прававога зябеспячэння старажытным звычаёвым правам.
    4.	Як доўга ў часе звычаёвае права было пануючым у сістэме праваадносін?
    5.	Злачынствы і іх класіфікацыя старажытным правам.
    6.	Пакаранне і яго віды паводле старажытнага звычаёвага права.
    7.	Як вы разумееце праваздольнасць і адказнасць людзей старажытных дзяржаў на Беларусі?
    8.	Раскажыце пра абрад шлюбу паганскіх і хрысціянскіх часоў.
    9.	Ахарактарызуйце формы копнага судаводства.
    31
    ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    АНАТАЦЫЯ
    Выяўлены абумоўленасць падзелаў Рэчы Паспалітай і спробы рэфармавання яе дзяржаўнага ладу з мэтай выхаду з крызіснага стану. Адначасова ахарактарызаваны дакументы, паводле якіх праводзіліся падзелы, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
    ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
    1.	Крызісы Рэчы Паспалітай напярэдадні перамен
    2.	“Дысідэнцкае пытанне” і першы падзел Рэчы Паспалітай
    3.	Другі і трэці падзелы
    4.	Прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай
    1.	КРЫЗІСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НАПЯРЭДАДНІ ПЕРАМЕН
    Напярэдадні апісваемых ніжэй падзей Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі беларускія землі, знаходзілася ў вельмі неспрыяльных унутраных і знешніх палітычных абставінах. Яны прадвызначылі, у рэшце рэшт, спыненне існавання краіны. Галоўнымі прычынамі такога фіналу былі наступныя.
    1.	Вытокі яго паходзяць з часоў Люблінскай уніі 1569 г. Больш як двухсотгадовыя дзяржаўнаправавыя сувязі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і Кароны (Польшчы) пасля гэтай уніі былі складанымі і супярэчлівымі. Яны не толькі спарадзілі новую шматнацыянальную канфедэрацыю дзвюх дзяржаў  Рэч Паспалітую, але і нестабільнасць эканамічнага і сацыяльнапалітычнага жыцця, абумоўленую няўхільным пераўтварэннем яе ва унітарную дзяржаву на аснове распаўсюджвання польскіх узораў грамадскага ладу, запавольваннем самастойнага вырашэння пытанняў дзяржаўнага будаўніцтва беларускім этнасам, заняпадам беларускай культуры. Апошняе знайшло свой адбітак у так званай паланізацыі  апалячванні беларускалітоўскай шляхты праз далучэнне яе да “польскіх шляхецкіх вольнасцей”.
    Ва ўмовах працяглага тлеючага супрацьстаяння незалежніцкія настроі “літоўскай” шляхты былі скіраваны на адстойванне канфедэратыўнага характару ірамадскапалітычнага ладу адпаведна з нормамі Статута ВКЛ 1588 г. Яны, вядома, юрыдычна замацавалі адасобленасць Вялікага княства Літоўскага (арт. 1, 4, раздз. 3), грамадзянства (арт. 12, раздз. 3), заканадаўства (арт. 1 раздз. 1; арт. 1 раздз. 3), судовага і адміністрацыйнага ладу (раздз. 4), арміі (раздз. 2), фінансаў (арт. 17, 29
    32
    раздз. 1). He варта забываць аб праве пасла (дэпутата) агульных соймаў накладаць забарону (ліберум вета) на любое рашэнне і ўсю работу сойма. Складаны і супярэчлівы характар адносінаў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім не мог не адбіцца на лёсе ўсёй Рэчы Паспалітай. Працяглая барацьба народаў ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай супраць гвалту польскай шляхты, за сваю дзяржаўнасць знясільвала абедзве дзяржавы, рабіла канфедэрацыю лёгкай здабычай замежных краін.
    2.	Палітычны крызіс, вядома, пастаянна падпітваўся далёкай ад дасканаласці формай дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У прыватнасці, адсутнасцю адзінай цэнтралізаванай улады ў краіне. Фармальна Рэч Паспалітая па форме праўлення з'яўлялася саслоўнай рэспублікай на чале з выбраным пасламі вальнага сойма манархам  каралём, уладу з якім падзяляла шляхта. Аднак на справе ў дзяржаве “кіравала балем” анархія. Значэнне цэнтральнай улады (каралеўскай і сойма) было падарвана ўзаемадзеяннем залатых шляхецкіх вольнасцей з прычыны існавання практыкі выбрання манарха на аснове абмежаваўчых умоў “Пакта канвента” і пастаноў сойма, якія абраны кароль павінен быў строга выконваць, а таксама прынцыпу “ліберум вета”, практыкай утварэння канфедэрацый і рокашаў (першапачаткова рокаш  з'езд усёй шляхты, потым  узброеныя выступленні супраць каралеўскай улады). У 1696 г. шляхта ВКЛ, падобна польскай шляхце, набыла правы кантролю за дзейнасцю караля, што пашырала магчымасці ўсёй шляхце ў супрацьстаянні каралю. Следаванне ўстаноўленым прынцыпам, правілам ці ўмовам абмежавання паўнамоцтваў караля зрабілі іх настолькі нязначнымі, што яны, як трапна заўважыў У. М. Ігнатоўскі, былі больш падобны не на правы, а на абавязкі (Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Выд 5е. Мн., 1992. С. 128).
    Дэцэнтралізацыю ўлады ўзмацняла і права павятовых соймікаў дзейнічаць самастойна, у інтарэсах мясцовай шляхты. Абавязак дэпутатаў ад павятовых соймікаў прытрымлівацца іх інструкцый ускладняў работу вальнага (агульнага) сойму, бо не дазваляў дзейнічаць яму супраць пастановы павятовых соймікаў. Узвышэнне ролі апошніх, якія сталі на шлях прысвойвання функцыі заканадаўчай і судовай улады, аслабляла цэнтральную ўладу. Зрывы соймаў становяцца звыклай справай. He выпадкова на працягу дзесяцігоддзяў сойм працаваў “у халастую”. Так, з 55 соймаў, што склікаліся з 1652 да 1764 гг., 48 было сарвана накладаннем вета (Вішнеўскі А. Ф., ЮхоЯ. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусіў дакументах і матэрыялах. Мн., 2003. С. 139).
    Такая абмежаванасць цэнтральнай ўлады Рэчы Паспалітай, пры адсутнасці адзінага для ўсёй дзяржавы ўраду рабіла, з аднаго боку, сувязі
    33
    паміж Польшчай і ВКЛ вельмі слабымі, з другога  дазваляла магнатам і вярхам каталіцкай царквы даволі беспакарана самавольнічаць і стрымліваць распаўсюджванне новых сацыяльнаэканамічных і палітычных адносін на працягу не аднаго дзесяцігоддзя.
    3.	Палітычную сітуацыю ўскладнялі шматлікія войны (антыфеадальная вайна, 1648  1654гг. ; войны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1654  1667) і Швецыяй (1655  1660); Паўночная (1700  1721). Яны з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па тэрыторыі Беларусі і істотна падарвалі яе дэмаграфічны патэнцыял. Ваенныя спусташэнні ўскладняліся эпідэміямі і хваробамі, адсутнасцю ў дзяржаве пастаяннага войска. Феадальная знаць выступала супраць стварэння моцнага пастаяннага войска і адхіляла ваенныя рэформы: не хацела аддаваць частку сваіх прыгонных сялян у рэкруты і плаціць новыя падаткі для ўтрымання вайсковых фарміраванняў. Таму калі ў канцы XVIII ст. над Рэччу Паспалітай навісла смяротная пагроза пазбаўлення дзяржаўнай незалежнасці, то яна не мела сучаснага войска і была не ў стане абараніць свае межы.
    4.	Палітычны крызіс узмацняла міжусобная барацьба магнацкіх груповак (у ВКЛ  Радзівілаў, Пацаў, Сапегаў, Чартарыйскіх, Агінскіх і інш.) за ўладу. У гэтай барацьбе магнаты карысталіся як подкупам асобных шляхціцаў, з дапамогай якіх зрывалі соймікі, так і тэрорам. Іх бясконцая канфрантацыя раздзірала краіну і інспіравала ўмяшанне замежных дзяржаў у яе ўнутраныя справы. Пры гэтым замежныя краіны, добра разумеючы, што вага ў міжнародных справах і само існаванне Рэчы Паспалітай істотна залежаць ад палітычнай стабільнасці ў ёй, дзеля сваіх інтарэсаў праяўлялі агульную зацікаўленасць ў захаванні там агрэсіі. Так, у 1720 г. Расія і Прусія ў Патсдаме абавязаліся падтрымліваць існуючыя ў Рэчы Паспалітай парадкі. У 1724 г. падобныя гарантыі ўсклала на сябе Швецыя, а ў 1726 г.  Аўстрыя (Краткая йсторйя Полыйй. М., 1993. С. 80). Такія захады суседніх урадаў знаходзілі падтрымку ў лагеры тых колаў магнатаў і шляхты, якім анархія ў краіне бачылася вышэйшым дабром. Між тым пашырэнне ўплыву суседніх дзяржаў на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай  не толькі сведчанне дэмаралізацыі яе правячай арыстакратыі, але і паказчык глыбокага палітычнага заняпаду гэтай краіны. Асабліва актыўна ўмешваліся замежныя краіны ў перадвыбарчую барацьбу перыяду бескаралеўя, імкнучыся правесці на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата і такім чынам забяспечыць свой уплыў на палітыку знясіленай дзяржавы. Пры гэтым яны не грэбавалі ні подкупамі сваіх прыхільнікаў, ні дыпламатычнымі сродкамі, ні непрыхаваным узброеным націскам. Феадальная анархія і бясконцыя магнацкія інтрыгі ў барацьбе за ўладу не спыняліся ні ў час дзяржаўных войнаў, ні пасля іх заканчэння.