• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі  Анатоль Сарокін

    Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі

    Анатоль Сарокін

    Памер: 96с.
    Мінск 2004
    34.82 МБ
    Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 4ліпеня 1957 г. “Аб адмене абавязковых паставак сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве гаспадаркамі калгаснікаў, рабочых і служачых” (СП СССР. 1957. №7. Cm. 77) з 1 студзеня 1958 г. былі адменены абавязковыя пастаўкі дзяржаве ўсіх сельгаспрадуктаў названымі катэгорыямі гаспадарак (замест праведзенага ў 1954 г. памяншэння норм абавязковых паставак і адмены іх толькі адносна збожжавых). У выніку знікла судовая адказнасць калгаснікаў і іншых груп працоўных па гэтаму віду дзеянняў. Істотныя карэктывы ў прававое рэгуляванне дзейнасці калгасаў былі ўнесены ў сакавіку 1958 г. у сувязі з прыняццем Вярхоўным Саветам СССР Закона аб рэарганізацыі МТС (Закон аб далейшым развіцці калгаснага ладу і рэарганізацыі машыннатрактарных станцый, прыняты Вярхоўным Саветам СССР 31 сакавіка 1958 г. // Решенйя napmuu й правйтельства no хозяйственным вопросам. Т. 4. С. 397401).
    У адпаведнасці з агульнасаюзнымі актамі з Крымінальнага кодэкса БССР выключаліся артыкулы па таму ці іншаму саставу правапарушэнняў, а пры неабходнасці  уводзіліся новыя. Так, у сувязі з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1956 г., Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі ад 29 жніўня таго ж года ў КЗаП БССР была заменена рэдакцыя арт. 46. Ім прадугледжвалася магчымасць спынення рабочым і служачым дагавора, які заключаны на
    79
    няпэўны тэрмін, у любы час, але пры абавязковым папярэджанні аб гэтым адміністрацыі прадпрыемства (установы) за два тыдні. Разам з тым кодэкс быў дапоўнены арт. 47а. Ён устанаўліваў меры дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці або адказнасць перад таварыскім судом для рабочых і служачых за прагул без уважлівай прычыны (Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Совета Белорусской. Т. I. С. 443  444). Як паказалі падзеі, тым самым было пакончана з рэшткамі антырабочага заканадаўства аб працы перадваеннага ці ваеннага часу.
    Такі вектар заканатворчасці быў настолькі неардынарным, што ЦК КПСС, Савет Міністраў СССР і ВЦСПС Ібмая 1956 г. звярнуліся да падведамасных арганізацый, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, да ўсіх рабочых і служачых не перабольшваць у барацьбе з парушальнікамі працоўнай дысцыпліны (прагульшчыкамі, летунамі, гультаямі і рвачамі) “значэння мерапрыемстваў адміністрацыйнага характару”. Прызнавалася мэтазгодным узняць узровень выхаваўчай работы, пашырыць прымяненне мер “грамадскага ўздзеяння”, выкарыстанне таварыскіх судоў, павысіць якасць “усёй гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і будоўляў”, сістэматычнага “стварэння нармальных вытворчых і культурнабытавых умоў”. У пісьме адзначалася, што “ўмацаванне свядомай працоўнай дысцыпліны і барацьба з яе парушальнікамі ёсць кроўная справа саміх працоўных”(КІ7ССврезолюцйях йрешенйях... Т. 9. С. 102104).
    Састарэлыя правілы разгляду вытворчых канфліктаў 1928 г. былі заменены Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак, зацверджанага Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 студзеня 1957 г. У адпаведнасці з ім працоўныя спрэчкі падлягалі разгляду ў народным судзе, як правіла, пасля разгляду іх у камісіях па працоўных спрэчках і фабрычназавадскімі камітэтамі прафсаюзаў (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 58; Xeocmoe A. М. Роль профсоюзов н советского суда в охране трудовых прав рабочнх й служаіцйх // Сборнйк научных трудов. Вып. II. Вопросы государства u права БССР. Мн., 1959. С. 75  76). Гэтыя змяненні 15мая 1959 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР былі ўключаны ў Кодэкс законаў аб працы Беларускай ССР (Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Coeema Белорусской. 19381967 гг. Т. I. С. 447  453).
    Імкненне да дэмакратызацыі дзяржаўнага жыцця знайшло вырашэнне ў мерах, накіраваных на павышэнне ролі Саветаў. У студзені 1957 г. ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні дзейнасці Саветаў дэпутатаў працоўных і ўзмацненні іх сувязяў з масамі” )КПСС в резолюцйях й решенйях... Т. 9. С. 156166). Яна спрыяла развіццю прававой дзейнасці Саветаў, у тым ліку у саюзных рэспубліках. У кастрычніку 1957 і чэрвені
    80
    1958 гг. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў палажэнні аб сельскім, пасялковым, раённым і гарадскім Саветах дэпутатаў працоўных (Збор законау Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (33 БССР). 1957. № 10. Арт. 243; Там жа. 1958. № 6. Арт. 92). Яны былі накіраваны на паляпшэнне дзейнасці мясцовых органаў улады ў вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльнакультурнага будаўніцтва. У тым ліку на ўдзел іх у каардынацыі распрацоўкі і кантролі выканання гадавых і перспектыўных вытворчых планаў прадпрыемствамі сельскагаспадарчага профілю, у распрацоўцы планаў жыллёвага, сацыяльнакультурнага будаўніцтва і добраўпарадкавання, ажыццяўляемых непадведамаснымі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі Савета.
    У адпаведнасці з Законам СССР ад 25 снежня 1958 г. “Аб адмене пазбаўлення выбарчых правоў па суду” 27 снежня Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР адмяніў прымяненне пазбаўлення выбарчых правоў па суду ў якасці меры крымінальнага пакарання. Да таго ж усе асобы, асуджаныя судамі рэспублікі да пазбаўлення выбарчых правоў, былі вызвалены ад гэтага пакарання. 29 снежня Прэзідыум Вярхоўнага Савета рэспублікі ўнёс адпаведныя змены ў артыкулы 2, 14 і 21 Палажэння аб выбарах у мясцовыя Саветы (Ведомостн Верховного Coeema СССР. 1959. № 1. Cm. 7; Сборннк законов Белорусской ССР н указое Презйдйума Верховного Coeema Белорусской ССР. 1938  1967 гг. Т. /1. С. 110; Очеркй йсторйн государстеа н праеа БССР. Вып. 2. С. 212).
    У снежні 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР былі прыняты таксама Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, законы аб крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя. воінскія злачынствы і іншыя заканадаўчыя акты (Ведомостй Верховного Coeema ССР. 1959. № 1. Cm. 6, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15). У іх побач з замацаваннем тэндэнцыі на паслабленне цэнтралізацыі ў заканатворчасці атрымаў далейшае развіццё прынцып гуманнасці. У тым ліку шляхам значнага звужэння кола асоба бяспечных дзяржаўных злачынстваў у параўнанні з раней дзеючым Палажэннем аб дзяржаўных злачынствах (1927). 3 пераліку пакаранняў выключаліся найбольш антыгуманныя нормы: выдаленне за межы СССР, паражэнне ў палітычных правах па суду, “контррэвалюцыйныя злачынствы”, “абвяшчэнне ворагам народа”. Калі раней судзімасці маглі гасіцца толькі па нязначных злачынствах, то цяпер дапускалася рэабілітацыя па ўсіх іх відах. Агалошана адмова ад прынцыпу аналогіі. Забаронена звяртацца да пагроз і насілля для атрымання прызнання. Пакаранне магло прымяняцца толькі па прыгавору суда на аснове закона.
    81
    Важнае значэнне ва ўмацаванні аховы правоў мела абмежаванне прымянення смяротнай кары. Асновы крымінальнага заканадаўства 1958 г. (потым і Крымінальны кодэкс БССР) дапускалі яе прымяненне як выключнай меры пакарання за асабліва цяжкія злачынствы (здрада Радзіме, шпіянаж, дыверсію, тэрарыстычны акт, бандытызм, наўмыснае забойства пры абцяжарваючых абставінах, спецыяльна прадугледжаных заканадаўствам). Прычым не маглі быць прыгавораны і падвергнуты смяротнай кары асобы, якія не дасягнулі да здзяйснення злачынства 18гадоў, і жанчыны, якія знаходзіліся ў цяжарным стане падчас здзяйснення злачынства, да моманту вынясення ці выканання прыгавору (арт. 22) (Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйднума Верховного Совета Белорусской. 19381967 гг. Т. 17. С. 2223, 109).
    Але побач з гуманізацыяй, змякчэннем адказнасці за менш бяспечныя парушэнні законнасці ў праве гэтага часу праяўлялася і адваротная ёй тэндэнцыя: узмацненне кары за цяжкія злачынствы. У прыватнасці, пашыралася прымяненне такой меры пакарання, як смяротная кара. У красавіку 1954 г. яна была распаўсюджана і на асоб, якія здзейснілі наўмыснае забойства пры абцяжарваючых абставінах (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1954. №11. Cm. 221; Шкурко В. А. Вопросы наказання в новом уголовном законодательстве // Сборнйк научных трудов. Вып. II. Вопросы государства u права БССР. С. 9).
    Нстудзеня 1955 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за наўмысныя патравы пасеваў і пашкоджанні насаджэнняў у калгасах і саўгасах (арт. 6) (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1955. № 1. Cm. 4). Хаця існуе думка, што пры захаванні законаў са значнымі мінімальнымі санкцыямі судовыя органы ўсё больш актыўна выкарыстоўвалі пакаранне ніжэй за ніжэйшую мяжу, або ўмоўнае асуджэнне (Очеркй ucmopuu государства u права БССР. Вып. 2. С. 248).
    Адпаведна пастанове ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 6 сакавіка 1956 г. “Аб Статуце сельскагаспадарчай арцелі і далейшым развіцці ініцыятывы калгаснікаў у арганізацыі калгаснай вытворчасці і кіраванні справамі арцелі”, у цэлым накіраванай на пашырэнне слабай калгаснай дэмакратыі, працадзень замацоўваўся не толькі як норма кантролю працоўнай павіннасці, але і памеру зямельнага прысядзібнага надзелу (участка) калгаснага двара. У выпадку калі працаздольныя члены калгаснай сям’і або пастаянных рабочых МТС, якія жылі ў калгасе, не выпрацоўвалі ў калгасе ўстаноўленага мінімуму працадзён, то такія калгасныя двары павінны былі мець паменшаныя памеры прысядзібных участкаў. Пры гэтым пастанова забараняла павялічваць памеры прысядзібных участкаў за кошт грамадскіх зямель і нават рэкамендавала
    82
    скарачаць іх. Пастанова замацоўвала прынцып на абмежаванне колькасці хатняй жывёлы для асабістага карыстання, “з улікам мясцовых умоў” (КПСС в резолюцнях н решенйях... Т. 9. С. 9596). 27 жніўня пастановай Савета Міністраў СССР трымальнікам асабістай жывёлы забаранялася выкарыстоўвайь у якасці кармоў хлеб, крупы і іншыя прадукты з дзяржаўных і кааператыўных магазінаў. Ва ўмовах адсутнасці іншых легальных крыніц забеспячэння асабістай гаспадаркі кармамі (акрамя сенакосу і агароду) гэта пастанова, у цэлым слушная, калі не лічыцца з канкрэтнай сітуацыяй, ставіла селяніна ў тупік. Яму даводзілася або парушаць толькі што прынятую пастанову, або скарачаць колькасць жывёлы ў сваёй гаспадарцы (Нсторйя Poccuu. XXвек. М., 1998. С. 525).
    Захаванне ў заканадаўчых актах норм крымінал ьнага пакарання за антысавецкую агітацыю і прапаганду не спрыяла развіццю дэмакратычных настрояў у грамадстве, пашырэнню ўзаемаразумення паміж народамі свету.