Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Прынцыповыя палажэнні агульнасаюзных Асноў былі закладзены ў рэспубліканскія законы аб судовым ладзе (у БССР такі закон быў прыняты Вярхоўным Саветам у лістападзе 1959 г.) (Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 1967: В. 2 т. Мн., 1969. Т. П. С. 115 129). Яны не толькі замацавалі змены ў судовай сістэме пасля 1953 г., але і вызначылі перспектывы развіцця судовых органаў саюзных рэспублік на аснове агульнасаюзных прынцыпаў. Імі кіраваліся з невялікімі зменамі да прыняцця новага Закона “Аб судовым ладзе і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь” (студзень 1995)
Законам СССР ад 25 снежня 1958г. было зацверджана Палажэнне аб ваенных трыбуналах (Ведомостн Верховного Coeema СССР. 1959. № 1. Cm. 14). Уваходзячы ў адзіную сістэму судовых органаў краіны, кіруючыся адзінымі для ўсіх судоў прынцыпамі правасуддзя, трыбуналы будаваліся ў адпаведнасці з арганізацыйнай структурай арміі.
71
Устараненню адмоўных з'яў у працэсуальным парадку вытворчасці спраў у судах адпавядала рэарганізацыя сістэмы пракурорскіх органаў, прыняцце захадаў па ўзмацненні пракурорскага нагляду ў забеспячэнні законнасці і правапарадку. Згодна з Палажэннем аб пракурорскім наглядзе ў СССР, зацверджаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 мая 1955г., і загадам Генеральнага Пракурора СССР у рэспублійы на працягу кастрычніка лістапада 1955 г. былі ўтвораны міжраённыя пракуратуры на тэрыторыі двух трох адміністрацыйных раёнаў. Сярод найбольш важных задач пракуратуры Палажэнне вызначала (арт. 3) нагляд за захаваннем усімі органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам парадку расследавання злачынстваў, а таксама абгрунтаваных прыгавораў, рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў, законнасцю іх выканання і ўтрымання вязняў у месцах пазбаўлення волі. Палажэнне абавязвала пракурораў асабліва ўважліва адносіцца да санкцыяніравання арышту. Вышэйшы нагляд за дакладным выкананнем законаў усімі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, асобнымі службовымі асобамі, a таксама грамадзянамі ўскладваўся на Генеральнага Пракурора СССР (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1955. № 9. Cm. 222; Нсторйя Советской Констйтуцйй (в документах). 19171956. С. 897908). Тым самым цалкам аднаўляўся нагляд пракуратуры за дзейнасцю органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а паўнамоцтвы яе ў ажыццяўленні правасуддзя і ўмацаванні правапарадку пашыраны. Адначасова было пакончана з практыкай выключнага, спрошчанага парадку расследавання і судовага разгляду спраў аб некаторых дзяржаўных злачынствах, якая ўжывалася ў савецкім крымінальным працэсе да 1956 г. (Очеркй ucmopuu государства іі права БССР. Вып. 2. С. 255). Пракуратуру СССР узначальваў Генеральны Пракурор, які прызначаўся Вярхоўным Саветам ССР тэрмінам на 7 гадоў. Генеральны Пракурор поранейшаму прызначаў пракурораў саюзных рэспублік і абласцей на 5 гадоў. Падначаленыя ім міжраённыя і раённыя (гарадскія) пракуроры зацвярджаліся на 5 гадоў. Пракуратура была падкантрольнай адпаведным партыйным камітэтам КПСС. Hi адзін пракурор не мог быць прызначаны на пасаду або зволены з яе без рашэння адпаведных партыйных органаў {Юхо Я..4. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік. У 2 ч. Мн., 2003. Ч. 2. С. 202)
Пасля прыняцця Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 24 мая 1955 г. Палажэння аб пракурорскім наглядзе ў СССР і Вярхоўным Саветам СССР 25 снежня 1958 г. Палажэння аб ваенных трыбуналах (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1955. №9. Cm. 222; Там жа. 1959. № 1. Cm. 14) гаварыць аб канструяванні трыбуналаў як самастойнай і адасобленай карнай сістэмы мог толькі той, хто нічога не зразумеў у поступе новых рэалій ці адносіўся да катэгорыі яўных і тайных агентаў НКУС.
72
На дэмакратызацыю карнай сістэмы, было накіравана праведзенае ў снежні 1956 г. Прэзідыумам Вярхоўнага савета БССР аб'яднанне абласных упраўленняў Міністэрства ўнутранных спраў і ўпраўленняў міліцыі ў адзіным ўпраўленні ўнутранных спраў выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў дэпутатаў працоўных. Да таго ж было ўведзена двайное падпарадкаванне органоў МУС абласцях, гарадах і раёнах.
Такім чынам, праведзеныя меры па ўмацаванні правапарадку і законнасці, гуманізацыі судовай сістэмы значна абмежавалі магчымасці для незаконных дзеянняў з боку органаў аховы грамадскага парадку, дзяржаўнай бяспекі і суддзяў, узмацнілі гарантыі асобы пры ажыццяўленні правасуддзя. На фоне агульнай дэмакратызацыі сацыяльнаэканамічнага і палітычнага жыцця папярэднія прынцыпы (шмат у чым спрошчаныя) функцыянавання прававой сістэмы былі надламаны. Далейшае сваё развіццё і канкрэтызацыю яны знайшлі ў кадыфікацыі заканадаўства рэспублікі 60 першай паловы 80ых гадоў.
3. АБНАЎЛЕННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА: ГАЛОЎНЫЯ НАПРАМКІ
Адзначаныя змены ў кампетэнцыі і арганізацыі праваахоўных органаў (паводле тэрміналогіі папярэдняга часу карных) спалучаліся з пераглядам заканадаўства, рэвізіяй (напачатку з дапамогай следчых груп і камісій МУС СССР) пераважна найбольш позніх па часу прыгавораў па справах буйных дзеячаў партыі і дзяржавы.
Першым крокам на шляху перагляду жорсткай рэпрэсіўнай сістэмы і ліквідацыі злоўжыванняў былых гадоў стаў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 сакавіка 1953 г. аб амністыі для ўсіх вязняў, асуджаных на тэрмін да 5 гадоў уключна за службовыя, гаспадарчыя і некаторыя вайсковыя злачынствы (пераважна гаспадарнікі і партработнікі ахвяры кампаній 19511952 гг.), а таксама непаўналетнія, састарэлыя, хворыя, жанчыны, якія мелі малалетніх дзяцей і цяжарныя. Да таго ж агалошвалася скарачэнне тэрмінаў па прыгаворах да больш працяглага зняволення. Усяго з месцаў заключэння належала вызваліць 1 203 421 чалавек, а таксама спыніць следчыя справы на 401 120чалавек (па даных на 18 красавіка 1953 г.). На 10 жніўня 1953 г. з месцаў зняволення было вызвалена па амністыі 1 032 000 чалавек.
Аднак амністыі не падлягалі асуджаныя на тэрмін больш як на пяць гадоў і прыцягнутыя да адказнасці як “контррэвалюцыянеры”, буйныя раскрадальнікі сацыялістычнай уласнасці, бандыты і злосныя забойцы. Разам з тым актам быў зроблены акцэнт на неабходнасці перагляду крымінальнага заканадаўства з мэтай замены крымінальнай адказнасці за некаторыя службовыя, гаспадарчыя, бытавыя і іншыя менш бяспечныя
73
злачынствы мерамі адміністрацыйнага і дысцыплінарнага парадку, a таксама змякчэння крымінальнай адказнасці за асобныя злачынствы (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1953. №4; Лаврентйй Берйя. 1953. Стеногр. йюльского пленума ЦК КПСС й др. документы /Под ред A. Н. Яковлева. М., 1999. С. 398). 3 цягам часу менавіта абмежаванне сферы крымінальна караемых дзеянняў стане адным з галоўных напрамкаў на шляху перагляду жорсткай рэпрэсіўнай практыкі.
Амаль праз месяц пасля смерці I. В. Сталіна, 3 красавіка, Прэзідыум ЦК КПСС цалкам рэабілітаваў усіх прыцягнутых да адказнасці і арыштаваных органамі дзяржаўнай бяспекі “няправільна, без якіхнебудзь законных падстаў” па так званай справе аб урачахшкодніках. У апублікаваным на наступны дзень у газеце “Правда” паведамленні Міністэрства ўнутраных спраў СССР гаварылася: прыцягнутыя па гэтай справе асобы сталі ахвярамі правакацыі супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі і што інкрымініраваныя арыштаваным абвінавачванні былі на самай справе атрыманы шляхам прымянення “недазволеных і строга забароненых савецкімі законамі прыёмаў следства”. Таму “асобы, вінаватыя ў няправільным вядзенні следства”, “самых грубых скажэннях савецкіх законаў” (дакладней, фальсіфікацыі фактаў) арыштаваны і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці (Лаврентйй Берйя. 1953. С. 2325, 398). Гэта значыць, у адпаведнасці з нормамі сталінскага перыяду, якія апраўдвалі жорсткія рэпрэсіі.
Тым не менш эфект праведзенай аперацыі пераўзышоў усе чаканні: яна падтрымлівала надзею ў грамадстве на ажыццяўленне пераходу ад бяспраўя да законнасці, сістэмнага пераасэнсавання прынцыпаў і практыкі функцыянавання апарату карных органаў, змякчэння таталітарнага рэжыму. Гэта пацвярджаецца патокам просьбаў аб рэабілітацыі, якія захліснулі органы пракуратуры і суда, шматлікімі хваляваннямі і паўстаннямі асуджаных за “контррэвалюцыйныя злачынствы”. У выніку расследавання былой дзейнасці служб бяспекі ў 1953 г. было выпушчана на волю каля 4 тыс. чалавек. Хаця гэта быў яўна недастатковы адказ на запыты, ён стаў першай непасрэднай спробай новага кіраўніцтва зрабіць брэш у сталінскай рэпрэсіўнай сістэме (Боффа Дж. Мсторйя Советского Союза: В 2 т. М., 1990. Т. 2. От Отечественной войны до положенйя второй мйровой державы. Сталнн й Хруіцев. 19411964 гг./ Пер. с йтал. М., 1990. С. 413).
Працягвалася работа па ўрэгуляванні пытанняў амністыі пацярпелых. 8 верасня 1953 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена забарона прымяняць амністыю для асоб, асуджаных за раскраданне сацыялістычнай уласнасці і за спекуляцыю. Гэта значыць, за злачынствы, вызначаныя пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 7 і 22 жніўня
74
1932 г., а таксама Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1947 г. Аднак, як сведчаць даследаванні, захаванне ўстаноўленых раней высокіх санкцый на ўсе віды раскраданняў, скупкуперапродаж тавараў незалежна ад ступені іх рэальнай грамадскай бяспекі стварала нямала цяжкасцей у практыцы пракурорскаследчых органаў пры вызначэнні пакарання па справах аб нязначных правапарушэннях. Адсюль не спыняўся рост колькасці асуджаных за злачынствы, якія не ўяўлялі сур’ёзнай пагрозы для дзяржавы.
Адначасова была адменена ўведзеная перад вайной або падчас яе крымінальная адказнасць за самавольны уход рабочых і служачых з работы, прагулы, дэзерцірства з прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці, невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён у калгасах (уведзены ў маі 1939 г.) (Мамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 2050ых гадоў на Беларусі. Mil, 1994. С. 139140). Тым самым былі перакрыты істотныя крыніцы напаўнення месцаў зняволення. Дарэчы, па няпоўных звестках, толькі ў 1949 г. па СССР за невыпрацоўку мінімуму працадзён да судовай адказнасці было прыцягнута 1419% усёй колькасці калгаснікаў, якія не выпрацавалі ўстаноўленай нормы працадзён (Вербйцкая О. М. Россййское крестьянство: От Сталйна к Хруіцеву. Середнна 40 начало 60х годов. М., 1992. С. 55).