Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Пры распрацоўцы тэмы ўлічваўся і фрагментарны характар раскрыцця яе ў вучэбнай літаратуры. Прапануемы тэкст кароткі, але храналагічна паслядоўны агляд ходу змены вектару праваадносін, кампетэнцыі і арганізацыі праваахоўных органаў. Асвятляюцца і асноўныя моманты пашырэння правоў нацыянальных рэспублік у саюзнай дзяржаве. Мэта работы паспрыяць студэнтам сфарміраваць творчы падыход да аб’ектыўнага асэнсавання пытанняў тэмы.
* * *
Смерць I. В. Сталіна 5 сакавіка (па афіцыйнай інфармацыі) 1953 г. не толькі прадвызначыла сур’ёзныя змены ў адносінах паміж народамі і ўладай, але і адкрыла шлях рэформам, на якія спадзяваліся грамадства і частка правячай вярхушкі з часоў заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
У разглядаемы перыяд кіраўніцтвам СССР прадпрымаліся захады па лібералізацыі заканадаўства, па прыпыненні бязмежжа мер пакарання, якое развівалася з канца 1920ых гадоў. Выкарыстанне дзеючага прававога механізму на практыцы спрыяла юрыдычнаму самавольству, злачыннай дзейнасці органаў улады і кіравання таталітарнаадміністрацыйнага рэжыму, генацыду супраць суайчыннікаў (пры знішчэнні найбольш актыўнай часткі сялянства парадку 15 млн, каля 45 тыс. камандзіраў Чырвонай Арміі), адыходу ад сусветна прызнанага
63
прыярытэту правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Менавіта ў 50ыя гады стала відавочна, што без лібералізацыі законаў, усёй прававой сістэмы грамадству будзе цяжка вытрымаць выпрабаванне часам, саперніцтва з краінамі Захаду. У канчатковым выніку гаворка ішла аб магчымасцях дэмакратызацыі ўсяго палітычнага рэжыму, хаця пытанне аб межах гэтых магчымасцей заставалася адкрытым.
Пачатак перагляду заканадаўства, які выявіў новыя рэаліі ў палітычным жыцці краіны, адносіцца да першых месяцаў дзейнасці новага кіраўніцтва СССР у 1953 г., асабліва паглыблены ў 19561958 гг. Ён быў накіраваны ў значнай ступені на ўстараненне негатыўных з’яў у практыцы органаў расследавання, пракуратуры і суда, супраць злоўжыванняў уладай, супраць злачынстваў органаў дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў, якія мелі месца ў апошнія гады дзейнасці I. В. Сталіна, а пасля XX з’езда КПСС з сярэдзіны 30ых гадоў.
Сярод галоўных прычын парушэнняў сацыялістычнай дэмакратыі, у тым ліку законнасці, называліся “слабае кіраўніцтва” і страта дзейснага кантролю партыі за работай органаў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў (МДБ МУС), што нібыта ператварыла іх у асобую сістэму татальнага кантролю практычна ўсіх сфер жыцця і дзейнасці ад нізоў да вышэйшага эшалона кіраўніцтва, спрыяла адыходу ад прынцыпу калектыўнага кіраўніцтва. Так, з аднаго боку, былі ўзняты важныя пытанні аднаўлення законнасці і правапарадку, вызначаны контуры трансфармацыі прававой сістэмы, з другога тлумачэнне злачынстваў сталінскай эпохі было дадзена ў духу былога часу пошуку канкрэтных вінаватых пераважна сярод “стрэлачнікаў”. Гэта значыць, паза сувязі з законамі функцыянавання дзяржаўнай улады, прычынамі, якія парадзілі вінаватых.
Разам з тым поступ юрыдычнай рэвізіі былога, рэпрэсіўнаіі палітыкі ў прыватнасці, залежаў ад падыходу палітычнай эліты да ацэнкі пытання культу асобы і ліквідацыі яго наступстваў у дзейнасці партыйнага і дзяржаўнага апарату. Прычым роля вышэйшых органаў партыйнадзяржаўнай улады саюзных рэспублік у вырашэнні гэтага пытання на фоне адпаведнай дзейнасці цэнтральных органаў улады і кіравання была вытворнай, другараднай: іх заканадаўчыя акты звычайна дубліравалі прынцыповыя падыходы агульнасаюзных дакументаў па рэгуляванні праваадносін і развіцця заканатворчасці як агульнаабавязковых. Тым больш што да пачатку 1957 г. на аснове залішняй цэнтралізацыі заканадаўчай практыкі і ажыццяўлення правасуддзя саюзныя рэспублікі, па сутнасці, згодна з Канстытуцыяй СССР 1936 г. (арт. 14) былі пазбаўлены права прымаць сваё заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскі і крымінальны кодэксы. Да таго ж рэспублікі
64
не маглі самастойна вырашаць пытанні аб абласным адміністрацыйнатэрытарыяльным дзяленні, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння (гл.: Псторйя Советской Констйтуцйй (в документах). 19171956. М., 1957. С. 711). Гэта ўскладняла (і ўскладняе) палітыкам і вучоным пошук аргументаў па вызначэнні статусу нацыянальных рэспублік у саюзнай дзяржаве, неад’емнай часткай якой з’яўлялася і Беларусь.
Прынятыя пасля 1953 г. нарматыўныя прававыя акты па абмежаванні апекі саюзных рэспублік з боку цэнтральных органаў улады і кіравання выявілі тэндэнцыю пашырэння правоў суб’ектаў федэрацыі ў галіне гаспадарчакультурнага будаўніцтва і фінансавай дзейнасці, па пытаннях ажыццяўлення правасуддзя, у прыняцці імі ўласных найбольш важных заканадаўчых актаў. У сувязі з прыняццем Вярхоўным Саветам СССР Плютага 1957 г. закона “Аб аднясенні да кампетэнцыі саюзных рэспублік вырашэння пытанняў абласнога, краявога адміністрацыйнатэрытарыяльнага дзялення” (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. №4. Cm. 80) органы ўлады БССР практычна набылі права самастойна вырашаць усё, што адносілася да адміністрацыйнатэрытарыяльнага дзялення рэспублікі (Круталевнч В. А. Адмнннстратавнотеррнторнальное устройство БССР. Мн., 1966. С. 22). Выключна важнае значэнне ў замацаванні новых правоў мелі ўнесеныя (сакавік 1957 г.) змяненні ў арт. 19 Канстытуцыі БССР 1937 г. У выніку пашырэння правоў саюзных рэспублік у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, змянення практыкі планавання сельскагаспадарчай вытворчасці актывізавалася дзейнасць вышэйшых органаў улады БССР (Вярхоўнага Савета заканадаўчага органа, яго Прэзідыума вышэйшага выканаўчага органа і Савета Міністраў урада рэспублікі), устараняліся крайнія праявы тых негатыўных з’яў, якія назіраліся раней.
Усё гэта абумовіла развіццё кантрольнаназіральнай і гаспадарчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР, утварэнне ў ім новых пастаянных камісій па падрыхтоўцы законапраектаў і кантролю за выкананнем законаў, іх эфектыўнасцю (пры выкарыстанні ініцыятывы спецыялістаў і перадавікоў народнагаспадарчага комплексу). Пры гэтым Вярхоўны Савет БССР, акрамя прыняцця законаў аб дзяржаўным бюджэце, зацвярджэння ўказаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі, пачынаючы з 1957 г., стаў рэгулярна разглядаць і зацвярджаць гадавыя народнагаспадарчыя планы, вырашаць пытанні развіцця народнай асветы, аховы здароўя, пенсійнага забеспячэння, гандлю, парадку адклікання дэпутатаў рознага ўзроўню, судовага ладу і інш.
65
У рэспубліцы сталі рыхтавацца і выдавацца зборы законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР. Тым самым прызнавалася мэтазгоднасць ператварэння вышэйшых органаў дзяржаўнай улады саюзных рэспублік у працуючы парламент, надзялення іх сапраўднымі (а не фіктыўнымі або дэкаратыўнымі) ўладнымі паўнамоцтвамі.
У пачатку 1957 г. у сувязі з агульнасаюзным законам ад 11 лютага таго ж года “Аб аднясенні да кампетэнтцыі саюзных рэспублік заканадаўства аб судовым ладзе саюзных рэспублік, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальньгх кодэксаў” у рэспубліцы была створана Урадавая камісія па падрыхтоўцы новых кодэксаў (крымінальнага, крымінальнапрацэсуальнага, грамадзянскага, грамадзянскапрацэсуальнага, працоўнага і сямейнага) (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 63; Очеркй ucmopuu государства й права БССР. Вып. 2. Мн., 1969. С. 184, 196; РІсторйя государcmea й права Белорусской ССР: В 2 т. Мн., 1976. Т. 2. 19371975 гг. С. 270). Гэта дазволіла распачаць падрыхтоўку новых рэспубліканскіх кодэксаў. Пры гэтым адпаведна з Законам СССР ад Юмая 1957 г. “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам” старшыні Саветаў міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР па пасадзе (арт. 20). У выніку Старшыня Савета Міністраў рэспублікі стаў з’яўляцца членам урада СССР з правам рашаючага голасу і ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў агульнасаюзнага значэння (Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам: В 5 т. М., 1968. Т. 4. 1953 1961 годы. С. 343 347; Очеркн нсторнн государства н права БССР. Вып. 2. С. 194).
Як паказаў аналіз, савецкія рэспублікі сталі пашыраць рысы прыкмет сапраўднага дзяржаўнага ўтварэння. Канкрэтнай праявай развіцця гэтай тэндэнцыі з’явіліся, у прыватнасці, указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 верасня 1955 г. “Аб дзяржаўным гімне Беларускай ССР” і ад 8 мая 1956 г. “Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Беларускай ССР”. Праўда і ў тым, што сам сцяг быў зацвержданы указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Рэспублікі ад 25 снежня 1951 г. Паўсюднае выкананне гімна (словы М. Клімовіча, музыка Н. Сакалоўскага) было ўведзена з 1 кастрычніка 1955 г. (Сборннк законов Белорусской ССР н указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 1967 гг. В 2 т. Мн., 1968. Т. I. С. 5657). Хаця пры гэтым не падлягала сумненню, што рэальнай паўнатой улады ў краіне і саюзных рэспубліках павінны валодаць верхнія эшалоны апарату ЦК КПСС і кампартый рэспубліканскіх партарганізацый, якія дубліравалі органы гаспадарчага кіраўніцтва. Менавіта пад іх апекай рыхтаваліся праекты найбольш важных дзяржаўных актаў, ажыццяўлялася дзейнасць
66
дзяржаўных органаў, праводзіліся падбор і расстаноўка кадраў для работы ў іх. Апошнія, у сваю чаргу, мусілі (абавязаны былі) “правільна” разумець “генеральную лінію”.
2. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ ПРАВААХОЎНЫХ ОРГАНАЎ
Прадпрынятыя вышэйшым кіраўніцтвам СССР на працягу сакавіка чэрвеня 1953 г. акцыі па пераходу да калектыўнага кіраўніцтва, ліквідацыі некаторых злоўжыванняў уладай, у тым ліку па перагляду некалькіх сфальсіфікаваных спраў, выявілі новыя рэаліі ў палітычным жыцці краіны. Гэтаму адпавядала і ўвага новага кіраўніцтва да інструментаў ажыццяўлення карнай палітыкі'. органаў аховы ўнутранага парадку, дзяржаўнай бяспекі, суда, пракуратуры, юстыцыі і інш. Ужо 17 красавіка 1953 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у адпаведнасці з агульнасаюзным законам ад 15 сакавіка таго ж году “Аб пераўтварэнні Міністэрстваў СССР” Міністэрства дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі аб'ядноўваюцца ў адзінае Міністэрства ўнутраных спраў БССР (Сборннк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Совета Белорусской ССР. 19381955 гг. Мн., 1956. С. 59).