• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі  Анатоль Сарокін

    Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі

    Анатоль Сарокін

    Памер: 96с.
    Мінск 2004
    34.82 МБ
    3 улікам рашэнняў ліпеньскага (1953) пленума ЦК КПСС сталі праводзіцца меры па ўмацаванню правапарадку і законнасці: аздараўляўся кадравы склад, змяняліся структура і кампетэнцыя МУС МДБ, змест дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда. Пачаўся дэмантаж ГУЛАГа (Галоўнага ўпраўлення прапаноўчапрацоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месцаў зняволенняў). Яго структуры з падпарадкавання МУС былі перададзены Міністэрству юстыцыі і іншым міністэрствам. Новае кіраўніцтва імкнулася адмежавацца ад негатыўнага вопыту папярэднікаў, змякчыць правілы распарадку ў лагерах і калоніях.
    Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 верасня быў адменены выключны (несудовы) парадак разгляду спраў, скасавана Асобая нарада пры міністры унутраных спраў СССР і іншыя неканстытуцыйныя органы МУС, якія акрамя суда разглядалі крымінальныя справы аб дзяржаўных злачынствах “без фармальнасцей”,гэта значыць  пры спрошчаным працэсе следства (насуперак арт. 102 Канстыту'цыі СССР і арт. 80 Канстытуцыі БССР). У выніку разгорнутая сетка ваенных трыбуналаў і ваенных пракуратур была скарочана, а кампетэнцыя іх звужана. Устанаўлівалася, што справы аб контррэвалюцыйных і інпіых злачынствах разглядаюцца ў звычайным працэсуальным парадку звычайнай юрыдычнай сістэмы (адпаведна з кампетэнцыяй яе
    67
    састаўляючых). Вярхоўны суд атрымаў права пераглядаць рашэнні па справах спецпадсуднасці (былых “троек” НКУС, Асобай нарады НКУС МДБ  МУС і калегій АДПУ), дзе адпаведна прынцыпу  “прнзнанне внны царнца доказательств” галоўным доказам было “выбітае” прызнанне “віны” падсудным. Тым самым у савецкім працэсуальнакрымінальным праве вызначылася тэндэнцыя ажыццяўлення прынцыпу правасуддзя толькі на падставе прыгавораў судоў, быў прадвызначаны пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў пракурорскага нагляду. Пры гэтым справы аб найбольш цяжкіх дзяржаўных злачынствах (здрада Радзіме, тэрарыстычныя акты, дыверсіі), здзейсненыя неваеннаслужачымі, якія раней былі падсудны ваенным трыбуналам, перададзены ў сферу кампетэнцыі Вярхоўных судоў саюзных рэспублік (Органы государственного управленйя Белорусской ССР (19191967). Мн., 1968. С. 304; Очеркй ucmopuu государства й права БССР. Вып. 2. С. 251; РІсторйя государства й права Белорусской ССР. Т. 2. С. 366). Абмежаванне падсуднасці ваенных трыбуналаў пашырала паўнамоцтвы абласных і Вярхоўных судоў у разглядзе спраў аб дзяржаўных злачынствах.
    На пазбаўленне якойнебудзь аўтаноміі механізма “дзяржаўнай бяспекі” было накіравана выдзяленне яго ў сакавіку 1954 г. з сістэмы МУС СССР і ўтварэнне КДБ пры Савеце міністраў СССР (у рэспубліцы на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19мая) (Нсторйя Советской Констйтуцйй (в документах). 19171956. С. 888; Сборнйк законов Белорусской ССР й указов Презйдйума Верховного Совета Белорусской ССР. 19381955 гг. С. 66). На службу дзяржбяспекі ўскладалася забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі, выяўленне і прыцягненне да крымінальнай адказнасці шпіёнаў, дыверсантаў, тэрарыстаў, здраднікаў Радзімы і іншых агентаў замежных разведак, засылаемых у СССР. Праўда, пры звужэнні сферы дзеянняў, яна працягвала палітычны вышук у інтарэсах выяўлення ступені спеласці будаўнікоў новага грамадства. Пры гэтым было праведзена значнае абнаўленне кадраў, уведзены пракурорскі нагляд за ўсёй службай дзяржбяспекі. У цэнтры, у рэспубліках і абласцях яна была пастаўлена пад пільны кантроль адпаведных партыйных камітэтаў (ЦК  яго Прэзідыума або бюро ЦК кампартый саюзных рэспублік, абкомаў, крайкомаў, гэта значыць, пад кантроль партакратыі). Тым самым без санкцыі статутных партыйных органаў член партыі не мог быць кінуты ў турму.
    3 улікам новых задач адбывалася перабудова ўсёй сістэмы судовых органаў. 3 мэтай узмацнення ролі мясцовых судоў у ажыццяўленні судовага нагляду Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 жніўня 1954 г. у складзе вярхоўных судоў саюзных рэспублік, краявых і абласных судоў былі ўтвораны прэзідыумы. Яны маглі пераглядаць у
    68
    парадку нагляду крымінальныя і грамадзянскія справы па пратэстах пракурораў (або іх намеснікаў) і старшыняў судоў (намеснікаў) на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні судовых калегій Вярхоўнага суда рэспублікі, абласнога ці народнага судоў. Парадак дзейнасці прэзідыумаў абласных судоў і Вярхоўнага суда БССР, як і іншых савецкіх рэспублік, вызначаўся Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1955 г. Пастановы прэзідыума абласнога суда маглі быць апратэставаны пракурорам саюзнай рэспублікі, старшынёй Вярхоўнага суда рэспублікі і іх намеснікамі у адпаведную судовую калегію Вярхоўнага суда саюзнай рэспублікі. Пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда рэспублікі маглі быць апратэставаны Генеральным Пракурорам СССР, Старшынёй Вярхоўнага суда СССР (іх намеснікамі) у адпаведную калегію Вярхоўнага суда СССР (арт. 11) (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1954. №17. Cm. 360; Тамжа. 1955. № 7. Cm. 166; Мартнновйч 14. 14. РІсторйя суда в Белорусской ССР (19171960.). Мн., 1961. С. 145; Мсторйя государства й права Белорусской ССР. Т. 2. С. 366, 376).
    Чарговыя крокі ў звужэнні функцыі судовага нагляду Вярхоўнага суда СССР і пашырэнні наглядных паўнамоцтваў Вярхоўных судоў саюзных рэспублік былі замацаваны ў прынятым 12лютага 1957 г. Вярхоўным Саветам СССР Палажэнні аб Вярхоўным судзе СССР (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 85). У адрозненне ад ранейшай практыкі Вярхоўны суд СССР стаў разглядаць у парадку нагляду справы, падсудныя судам саюзнай рэспублікі, толькі па разглядзе іх вышэйшай нагляднай інстанцыяй рэспублікі (пленумам Вярхоўнага суда), a вынесеныя ёй прыгаворы, рашэнні і пастановы супярэчылі агульнасаюзнаму заканадаўству або парушалі інтарэсы іншых саюзных рэспублік. Пастановы Вярхоўных судоў саюзных рэспублік маглі быць перагледжаны ў парадку нагляду па пратэсту Старшыні Вярхоўнага суда СССР або Генеральнага Пракурора СССР толькі пленумам Вярхоўнага суда Саюза ССР. У выніку далейшага пашырэння правоў органаў правасуддзя саюзных рэспублік Вярхоўнаму суду БССР, як і іншых нацыянальных рэспублік, стала належаць, як правіла, апошняе і канчатковае слова па справах, падсудных судовым органам рэспублікі. Паказальна і тое, што Старшыня Вярхоўнага суда саюзнай рэспублікі стаў уваходзіць у склад Вярхоўнага суда СССР па пасадзе (арт. 3). Тым самым, як сведчаць даследчыкі, дасягалася не толькі забеспячэнне правядзення адзінай судовай палітыкі, але і ўмацаванне штодзённай сувязі Вярхоўнага суда СССР з судовымі органамі саюзных рэспублік (Мартйновйч М. 14. Мсторйя суда в Белорусской ССР (19171960). С. 148; Псторйя государства й права Белорусской ССР. Т. 2. С. 367).
    69
    Праведзеная дэцэнтралізацыя жорсткага судовага нагляду, набліжэнне апошняга да народнага суда (ў адмену норм закона СССР “Аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік” ад Ібжніўня 1938 г.) у спалучэнні з пашырэннем кола асоб, якія мелі права прыносіць пратэсты ў парадку нагляду, спрыяла аператыўнай праверцы законнасці і абгрунтаванасці дзеючых судовых рашэнняў. Створаныя прэзідыумы судоў правялі значную работу па перагляду прыгавораў на асоб, асуджаных за дзяржаўныя злачынствы ў 1937  1938 гг. (Очеркн ucmopuu государства й права БССР. Вып. 2. С. 214).
    У сувязі з абмежаваннем падсуднасці ваенных трыбуналаў да кампетэнцыі абласных і Вярхоўных судоў саюзных рэспублік былі аднесены справы аб дзяржаўных злачынствах, акрамя спраў аб шпіянажы. Па прычыне скасавання (люты 1957) транспартных судоў на народныя, абласныя і Вярхоўныя суды нацыянальных рэспублік адпаведна іх кампетэнцыі быў ускладзены разгляд спраў аб злачынствах, здзейсненых на транспарце (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 86).
    Абмяжоўвалася і падсуднасць народнага суда ў вырашэнні некаторых катэгорый крымінальных і грамадзянскіх спраў. Так, па прычыне замены крымінальнай адказнасці за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, неаднаразовы або працяглы прагул без уважлівай прычыны мерамі дысцыплінарнага або грамадскага ўздзеяння (красавік 1956) народныя суды былі вызвалены ад разгляду гэтых спраў (Ведомостн Верхоеного Coeema СССР. 1956. № 10. Cm. 203). Трэба адзначыць, што гэта мера не толькі звузіла кампетэнцыю народных судоў на карысць грамадскай самадзейнасці, але і сведчыла аб развіцці тэндэнцыі паслаблення рэпрэсіўнай палітыкі.
    Праведзенае звужэнне залішне шырокай кампетэнцыі вышэйшага судовага органа краіны, зразумела, спрыяла ўзмацненню ролі мясцовых судовых органаў у ажыццяўленні судовага нагляду, пашырэнню іх паўнамоцтваў і ўмацаванню ўсёй сістэмы органаў правасуддзя рэспублікі.
    Дададзім сюды той факт, што далейшаму вырашэнню задачы паляпшэння арганізацыі судовай сістэмы рэспублікі з улікам яе нацыянальных, адміністрацыйнатэрытарыяльных і іншых асаблівасцей адпавядаў закон СССР ад 11 лютага 1957 г. “Аб аднясенні да кампетэнцыі саюзных рэспублік заканадаўства аб судовым ладзе, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў” (абмежаванні былі замацаваны арт. 14 Канстытуцыі СССР 1936 г.) (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 63). У сакавіку гэтага года Вярхоўны Савет рэспублікі з мэтай замацавання гэтага права змяніў арт. 19 Канстытуцыі БССР 1937 г. (Четеертая сессйя Верхоеного Coeema Белорусской ССР. 215 марта 1957. Стенограф. отчет. Мн., 1957. С. 305306). Да кампе
    70
    тэнцыі вышэйшых органаў улады і дзяржаўнага ўпраўлення рэспублікі стала адносіцца практычна ўсё, што тычылася адміністрацыйнатэрытарыяльнага дзялення, вырашэння пытанняў кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.
    У выніку ствараліся нармальныя ўмовы функцыянавання народнагаспадарчага комплексу, для ўстаранення крайніх праяў тых негатыўных з'яў, якія мелі месца ў папярэднія гады. Да таго ж стымулявалася не толькі заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, яго Прэзідыума, але і наладжванне актыўнай кадыфікацыйнай работы па галінах права, падрыхтоўкі закона аб судовым ладзе рэспублікі. Агюшняя стала асабліва інтэнсіўнай па зацвярджэнні Вярхоўным Саветам СССР 25 снежня 1958 г. “Асноў заканадаўства аб судовым ладзе Саюза ССР, саюзных і аўтаномных рэспублік”. Асновы замацавалі адзіную трохзвёнавую судовую сістэму ў краіне, у тым ліку і рэспубліцы: народны, абласны і Вярхоўны суды. Пры гэтым быў уведзены адзіны раённы (гарадскі) народны суд (замест незалежных адзін ад другога ўчасткаў у адным адміністрацыйным раёне) як асноўнае звяно судовай сістэмы. Паранейшаму прадугледжвалася справаздачнасць народных суддзяў перад выбаршчыкамі, а судоў  перад адпаведнымі Саветамі. Быў замацаваны прынцып незалежнасці судовага корпусу і падпарадкаванне яго толькі закону (арт. 9). Асновы канчаткова заканадаўча замацавалі прынцыпы ажыцяўлення правасуддзя ў дакладнай адпавсднасці з законам (арт. 6), удзел у судзе грамадскасці (арт. 15, 19, і інш.)