Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Паводле Канстытуцыі Польшчы 1935 г. і Закона аб выбарах у сейм і сенат, выбіраць дэпутатаў у сейм маглі грамадзяне ва ўзросце не раней як 24 гады, а быць выбранымі 30 гадоў. Сейм складаўся з 208 дэпутатаў, а сенат з 96 сенатараў. 32 сенатары прызначаліся прэзідэнтам, a 64 выбіраліся толькі грамадзянамі па дасягненні 30 гадоў, мелі заслугі перад дзяржавай, вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю.
52
афіцэрскае званне або займалі кіруючыя пасады ў грамадскім ці дзяржаўным апараце. Выбранымі ў сенат маглі быць толькі грамадзяне, якія карысталіся выбарчым правам сенатараў і дасягнулі 40 гадоў. Такія ўмовы, зразумела, істотна абмяжоўвалі ўдзел у выбарах калектыўных заканадаўчых органаў улады асноўных сацыяльнакласавых груп грамадства і апазіцыйна настроеных партый і рухаў. 3 другога боку, не спрыялі ўстараненню супярэчнасцей у грамадстве.
Цэнтральным выканаўчараспарадчым органам дзяржаўнага кіравання быў Савет міністраў урад Польшчы. Ён складаўся са старшыні, яго намеснікаў і міністраў. Міністры выконвалі двайную функцыю: з аднаго боку, яны ўдзельнічалі ў рабоце Савета міністраў, з другога кіравалі працай апарату свайго міністэрства.
Канстытуцыйныя акты вызначалі кампетэнцыю мясцовых органау дзяржаўнай улады, якія ўтварыліся ў ваяводствах, паветах, гмінах і грамадах. На ўзроўні ваяводства функцыі органаў дзяржаўнай адміністрацыі выконвалі ваявода і ваяводскае ўпраўленне. Ваявода прызначаўся прэзідэнтам па прапанове міністра ўнутраных спраў, зацверджанай Саветам міністраў. Ваявода, як прадстаўнік урада на тэрыторыі ваяводства, мог ажыццяўляць кантроль і над тымі ўстановамі, якія непасрэдна яму не падпарадкоўваліся. Свае функцыі ваявода выконваў праз ваяводскае ўпраўленне. Яно мела аддзелы: агульны, бяспекі, самакіравання, адміністрацыйны, аховы здароўя, вайсковы, земляробства, прамысловасці, працы і інш. Галоўная ўвага ваявод у заходнебеларускіх землях накіроўвалася, па меркаваннях спецыялістаў, на апалячванне (паланізацыю) краю, на недапушчэнне нацыянальнавызваленчай барацьбы беларускага народа, устанаўленне жорсткага кантролю за прэсай, грамадскімі і палітычнымі рухамі, партыямі і арганізацыямі.
Павятовую адміністрацыю ўзначальваў стараста, які прызначаўся міністрам ўнутраных спраў і падпарадкоўваўся ваяводзе. Свае функцыі стараста выконваў праз павятовае ўпраўленне староства. Паўнамоцтвы старасты шмат у чым нагадвалі паўнамоцтвы ваяводы. Павятовыя ўпраўленні параўнаўча з ваяводскімі мелі меншую колькасць аддзелаў і называліся яны рэфератамі.
Да 1933 г. у паветах функцыянавалі павятовыя сеймікі органы мясцовага самакіравання, дэлегаты на якія выбіраліся гміннымі саветамі (радамі). Пасля 1933 г. у паветах былі ўтвораны павятовыя рады, якія выбіраліся гміннымі радамі. Выканаўчымі органамі павета сталі павятовыя ўправы з шасці чалавек на чале са старастам. На справе, аднак, гэтыя органы самакіравання былі пераважна дэкаратыўнымі, бо самі яны, як адзначаюць В. А. Круталевіч і I. А. Юхо, без старасты нічога не
53
вырашалі (Круталевіч В. А., Юхо I. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 1945) Мн„ 1998. С. 206).
Вялікія гарады, з колькасцю насельніцтва за 75 тыс. чалавек, выдзяляліся ў самастойныя гарадскія паветы і ўзначальваліся гарадскімі старастамі. Малыя гарады, як і сельскія паветы, утваралі гміны.
Гмінную адміністраііыю складалі войт і гміннае праўленне ў асобе намесніка войта і 2 3 засядацелей. Апошнія выбіраліся гміннай радай, у склад якой ўваходзіла 10 15 радцаў. Гмінную раду выбіралі дэлегаты гміннага сходу, які складаўся са 100 150 прадстаўнікоў мясцовых паселішчаў грамад (жыхароў некалькіх хутароў або невялікіх вёсак). Часам і адна вёска ўтварала грамаду. Грамаду ўзначальваў солтыс, які па закону павінен быў выбірацца на сходзе грамадзян або рады, але на справе ён, як і гмінны войт, прызначаўся павятовым старастам.
Але не будзем забываць: уся сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады грунтавалася на прынцыпе бюракратычнага цэнтралізму, на поўным падпарадкаванні месц цэнтру без уліку мясцовых інтарэсаў, на падаўленні ўсяго беларускага. 3 улікам гэтага цяжка не пагадзіцца з думкай: органы мясцовага самакіравання мала што маглі зрабіць для народа (Круталевіч В. А., Юхо 1. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 1945). С. 207; Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000. С. 219).
3. НАЦЫЯНАЛЬНАВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ
Нацыянальнае і сацыяльнае прыгнечанне выклікалі шырокі нацыянальнавызваленчы рух. Ён меў, вядома, два напрамкі: рэвалюцыйнавызваленчы, на чале з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ) і нацыянальнадэмакратычны, які прадстаўлялі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і група А. Луцкевіча. КПЗБ (звыш 3 тыс. чалавек) дзейнічала нелегальна, абапіраючыся на падтрымку кампартыі (у Мінску, Камінтэрна), праводзіла лінію на далучэнне рэвалюцыйным шляхам Заходняй Беларусі да БССР. Пад яе ўплывам з 1926 г. знаходзілася Беларуская сялянскарабочая Грамада (БСРГ) масавая дэмакратычная арганізацыя (каля 120 тыс. чалавек). Яе праграма прадугледжвала самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабочасялянскага ўрада, перадачы сялянам без выкупу памешчыцкай зямлі. У 1927г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі. Удзельнікі нацыянальнавызваленчай барацьбы польскімі ўладамі арыштоўваліся, саджаліся ў турмы, канцлагеры. Адпаведна з Законсш ад 14лютага 1928 г. паліцыі і іншым збройным сілам дзяржавы было дазволена расстрэльваць дэманстрацыі і інш., а згодяа з Дэкрэтам прэзідэнта Польшчы і Савета міністраў ад
54
17 чэрвеня 1934г. кожны чалавек мог быць “затрыманы і прымусова змешчаны ў месца ізаляцыі...” Паводле Крымінальнага кодэкса Польшчы, уведзенага ў дзеянне ў 1932 г., абвінавачаныя ў вызваленчай барацьбе падлягалі самым суровым карам, у тым ліку пакаранню смерцю.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны польскія ўлады забаранілі дзейнасць усіх дэмакратычных партый. У 1938 г. пастановай Выканкома Камінтэрна КПЗБ спыніла свае існаванне. Кіраўнікі яе, абвінавачаныя кіраўніцтвам СССР у сувязях з польскай тайнай паліцыяй, былі рэпрэсіраваны. Аднак ніякія расправы не маглі спыніць барацьбітоў нацыянальнавызваленчага руху.
4. МІЖДЗЯРЖАЎНЫЯ ДАМОЎЛЕНАСЦІ СССР I ГЕРМАНІІ АБ РАЗМЕЖАВАННІ “СФЕРЫ ІНТАРЭСАЎ”
Ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча і ў прыватнасці, калі Гітлер рыхтаваўся да ваеннага захопу Польшчы, а польскае кіраўніцтва гэтага не разумела, урад СССР, у сваю чаргу, не змог праявіць “выдержкн” і заключыў з Германіяй 23 жніўня 1939 г., як лічаць гісторыкі, памылковы дагавор аб ненападзе. Ён вядомы як пакт Рыбентропа Молатава. Дагавор меў сакрэтны дадатковы пратакол (арыгінал яго пакуль што не выяўлены), згодна з якім тэрыторыя Польшчы і некаторых іншых дзяржаў падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі (у Польшчы на лініі рэк Нарва, Вісла, Сан). Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўваходзілі ў сферу інтарэсаў СССР.
Падпісаны дагавор дазволіў Германіі 1 верасня пачаць вайну з Польшчай і праз некалькі тыдняў разграміць яе. Гэта ў сваю чаргу дало магчымасць беларусам і ўкраінцам аб’яднаць свае спрадвечныя землі, скасаваць захопніцкі Рыжскі мірны дагавор 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армія па загаду савецкага ўрада на падставе нібыта спынення існавання Польскай дзяржавы ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Да 25 верасня заходнебеларускія землі былі ўзяты пад кантроль савецкімі войскамі. Гэтыя дзеянні былі замацаваны дагаворам СССР з Германіяй аб дружбе і межах 28 верасня 1939 г. У той жа час яны ўскладнілі адносіны СССР з Польшчай на перспектыву.
5. ЧАСОВЫЯ ОРГАНЫ КІРАВАННЯ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІI ЎЗ’ЯДНАННЕ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Першапачаткова на тэрыторыі Заходняй Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Чырвонай Арміі ствараліся часовыя органы народнай улады — камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з’езды і
55
нарады сялянскіх камітэтаў валасцей (гмінаў) і паветаў, упраўленні (управы) гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Усе органы часовай улады дзейнічалі пад наглядам і кіраўніцтвам ЦК КП (б) Беларусі адпаведна з прынцыпамі “дыктатуры пралетарыяту”, што праводзіўся органамі Народнага камісарыяту ўнутраных спраў СССР. Гэта значыць, пры выкарыстанні жорсткіх рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва.
У кастрычніку 1939 г. на аснове савецкай выбарчай сістэмы ў Заходняй Беларусі адбыліся выбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у ім мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбарчых акруг і выбрана 927 дэпутатаў.
28 30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся Народны (Нацыянальны) сход. На ім былі абмеркаваны і ўхвалены чатыры дэкларацыі: 1) Аб дзяржаўнай уладзе; 2) Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР; 3) Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4) Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці (гл.: Вішнеўскі А. Ф., ЮхоЯ. А. Псторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён. Вучэбны дапаможнік. Мн., 1998. С. 245 249). Адпаведна ім на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўсталёўваўся новы палітычны лад, у якім улада належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных, беларускі народ аб’ядноўваўся ў адну дзяржаву; памешчыцкія землі канфіскоўваліся, а ўся зямля, банкі і буйная прамысловасць нацыяналізіраваліся . Тым самым закладваўся падмурак перабудовы народнай гаспадаркі заходніх абласцей Беларусі на сацыялістычнай аснове.
Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі юрыдычнай асновай для прыняцця 2 лістапада Вярхоўным Саветам СССР Закона “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР” і Закона Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У выніку ўз’яднання тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 5 тыс. кв. км да 225, 7 тыс. кв. км, насельніцтва павялічылася ў два разы і склала больш за 10 млн чалавек.
6. АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ РЭФОРМА I СТВАРЭННЕ МЯСЦОВЫХ ОРГАНАЎ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ
Пасля ўз'яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі да вясны 1940 г. былі сфарміраваны органы Савецкай улады і кіраўніцтва, дзейнічала ўсё заканадаўства Саюза ССР і Беларускай ССР, у адпаведнасці з імі ўведзена новае адміністрацыйнатэрытарыяльнае дзяленне.