Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Анатоль Сарокін
Памер: 96с.
Мінск 2004
Пры ўсім тым ажыццёўленыя крокі па абнаўленні заканадаўства і правапарадку не толькі ўстаранялі істотныя недахопы кіраўніцтва і факты безадказнасці, але і вызначалі напрамкі работы па сістэматызацыі і кадыфікацыі права.
4. УЗМАЦНЕННЕ ПРАВАВОГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ РЭАБІЛІТАЦЫІ ПАЦЯРПЕЛЫХ
Пацвярджэнне XX з’ездам КПСС раней вызначанай лініі на вяртанне да “сацыялістычнай законнасці” шляхам падняцця заслоны над сталінскай рэпрэсіўнай машынай паскорыла перагляд старых абвінавачанняў, што павялічыла маштабы рэабілітацыі. Тут вялікую ролю адыгралі створаныя спецыяльныя камісіі, якія пераглядалі такія справы ў месцах зняволення і ссылак. Нельга не ўлічваць і актывізацыі работы па змяненні заканадаўства ў напрамку абмежавання практыкі выкарыстання метадаў крымінальных рэпрэсій.
У мэтах скарачэння часу па вывучэнні спраў несудовых органаў пастанова ЦК КПСС ад 19 сакавіка 1956 г. “Аб разглядзе спраў на асоб, адбываючых пакаранне за палітычныя, службовыя і гаспадарчыя злачынствы” прадугледжвала перагляд спраў на асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы ў несудовым парадку. Гаворка ідзе аб паўнамоцтвах спецыяльных камісій з ліку партыйнасавецкіх работнікаў пры ўдзеле спецыялістаў з суда, пракуратуры, МУС і КДБ, якія накіроўваліся ў месцы зняволення і ссылак, у кампетэнцыю якіх уваходзіў перагляд рашэнняў, прынятых несудовымі органамі.
83
Заканадаўчае замацаванне галоўныя палажэнні гэтай пастановы атрымалі ў аднайменным Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка таго ж года. Пры гэтым камісіі былі надзелены правам прымаць канчатковыя рашэнні аб вызваленні неабгрунтавана пацярпелых і грамадзян, асуджаных па палітычных матывах, далейшае ўтрыманне якіх пад вартай не было неабходным. Паўнамоцтвы рашэнняў камісій па рэабілітацыі былі пацверджаны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб парадку перагляду судовымі органамі крымінальных спраў на асуджаных, у адносінах да якіх былі прыняты рашэнні каміссіі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР”. У адпаведнасці з ёй, як паказаў аналіз, судовыя органы надзяляліся правам пераглядаць у парадку нагляду крымінальныя справы асуджаных, у якіх адкрыліся новыя абставіны, у адносінах да якіх адбыліся рашэнні камісій аб вызваленні ці зніжэнні тэрмінаў пакарання. Паказальна і тое, што пастанова не дапускала перагляду ў судовым парадку крымінальных спраў па абвінавачванні грамадзян, прызнаных камісіямі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР неабгрунтавана асуджанымі. Прадугледжаны гэтымі актамі рэгламент рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 3050ых гадоў быў вызначальным у прававой базе да сярэдзіны 80ых гадоў (Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 2050ых гадоў на Беларусі. С. 141142').
Змякчэнне рэпрэсіўнага ўхілу ў заканадаўстве ў спалучэнні з правядзеннем адзінай судовай практыкі і судовай палітыкі спрыялі палягчэнню пражывання спецперасяленцаў у аддаленых раёнах (Сярэдняй Азіі, Казахстане, Сібіры, Якуціі, на Сахаліне, у Запаляр’і). Восенню 1956 г. папраўчапрацоўныя лагеры былі рэарганізаваны ў калоніі.
3 мэтай замацавання прынцыпу ажыццяўлення правасуддзя на аснове аб’ектыўнага высвятлення следствам і судом усіх абставін справы 19 красавіка 1956 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР былі адменены надзвычайныя пастановы ад 1 снежня 1934 г. і 14 верасня 1937 г. аб выключным (спрошчаным, часта ў несудовым парадку, без удзелу ў разглядзе спраў пракурора і адваката) парадку вядзення спраў аб тэрарызме, шкодніцтве і дыверсіях. 3 улікам гэтага Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР у чэрвені 1956 г. выключыў з Крымінальнапрацэсуальнага кодэкса БССР артыкулы 966, 240а, 281а, 448а і змяніў дыспазіцыі арт. 442 і 454. Так было пакончана са спрошчаным парадкам вытворчасці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях. Да таго ж устанаўліваўся адзіны парадак судаводства па крымінальных справах, незалежна ад кваліфікацыі злачынства і падсуднасці справы таму ці іншаму суду, што рэзка абмежавала папаўненне турмаў і лагерных зон ^Ведомостк Верховного Coeema СССР. 1956. № 9. Cm. 193; Очеркй ucmopuu государ
84
ства й права БССР. Вып. 2. С. 255; РІсторйя государства й права Белорусской ССР. Т. 2. С. 400).
Разам з тым працэсу рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму на аснове перагляду крымінальных і палітычных спраў было нададзена, як кажуць, другое дыханне. Хаця аб канкрэтных яго маштабах судзіць цяжка крыніцы даюць розныя лічбы. Калі за 19531955 гг. па СССР было рэабілітавана ад 8 да Ібтыс. чалавек, то за 19561959 гг. 90 спецкамісій рэабілітавалі 250 тыс. грамадзян, у асноўным пасмяротна (у цэлым колькасць палітычных вязняў скарацілася ў 40,7 раза) (Семененко В. /., Радченко Л. О. Історія Украінй з прадавніх часів до сьогодення. Харків, 2000. С. 456). Калі за першую палову 1954 г. Вярхоўны суд БССР перагледзеў толькі некалькі дзесяткаў спраў грамадзян, якія адбывалі пакаранне пераважна за “контррэвалюцыйныя злачынствы”, то за другую палову 1956 першую палову 1961 г. разгледзеў звыш ЗОтыс. спраў і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў Беларусі. 3 улікам работы пленумаў Вярхоўнага суда СССР і ваеннасудовых органаў (ваеннай пракуратуры, ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР, ваеннага трыбуналу Беларускай ваеннай акругі) за 19541961 гг. у рэспубліцы было рэабілітавана не менш 62 тыс., асуджаных несудовымі і судовымі органамі. Сярод рэабілітаваных пераважалі кіруючыя партыйныя, савецкія і ваенныя кадры, пакараныя несудовымі органамі (рашэннямі “асобых нарад”, “троек”) у 19371938 гг. Прычым найбольш значнымі тэмпамі рэабілітацыя адбывалася на працягу 19561958 гг. (56, 5 % ад усёй колькасці рэабілітаваных жыхароў Мінска і Мінскай вобласці на працягу 19551963 гг.) (Гл.: Адаліушка У. Палітычныя рэпрэсіі 2050ых гадоў на Беларусі. С. 15, 142).
Адначасова працягвалася амністыя ўсіх былых ваеннапалонных, якія былі інтэрніраваны па вяртанні на Радзіму. Да таго ж у 19561957 гг. на аснове сфарміраванай заканадаўчай базы па пытаннях рэабілітацыі многія народы, дэпартаваныя ў 19441945 гг., былі пазбаўлены агульных абвінавачанняў, частка з іх па вяртанні на гістарычную радзіму аднавіла дзяржаўнасць (Ведомостй Верховного Coeema СССР. 1957. № 4. Cm. 78). У выніку скарачалася сетка лагераў ГУЛАГа. Практычна сістэма палітычных рэпрэсій сталінскага праўлення, лагераў і прымусовых пасяленняў была ліквідавана. Пры гэтым да пачатку 60х гадоў органы КДБ і пракуратуры перагледзелі справы на 5,5 млн грамадзян, якія знаходзіліся на ўліку рэпрэсіўных структур. Зняўшы з уліку 58 %, улада фактычна рэабілітавала гэтых людзей (Семененко В. I., Радченко Л. О. Історія Украінй з прадавніх часів до сьогодення. С. 456).
Аднак працэс рэабілітацыі нявінна асуджаных быў далёкі да завяршэння. За 1956 1962 гг. з агульнай колькасці палітычна рэпрэсіраваных жыхароў
85
Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей у 1920ыя пачатку 50ых гадоў было рэабілітавана 27, 3% да ўсіх рэабілітаваных на працягу 1955 1994 гг. Выходзіць, гэта была параўнаўча невялікая група пацярпелых. Больш таго, не ўсе ахвяры рэабілітаваліся поўнасцю. He да канца справядліва ацэнены былі А. Баліцкі, Л. Геніюш, Д. Жылуновіч, В. Ластоўскі, I. Лёсік, С. Некрашэвіч, Д. Прышчэпаў, А. Смоліч і інш. У гэтым, думаецца, адна з прычын сутнаснай характарыстыкі дадзенай хвалі рэабілітацыі як сарамлівай. Былыя паплечнікі I. Сталіна, якія заставаліся на вяршыні піраміды ўлады, далей не маглі пайсці. Іначай самім трэба было несці адказнасць за злачынствы. Да таго ж працягвалі дзейнічаць службы палітычнага вышуку ў інтарэсах вызначэння палітычнай спеласці будаўнікоў камуністычнага грамадства.
Юрыдычная рэабілітацыя, як ужо адзначалася, суправаджалася аднаўленнем грамадзянскіх правоў, у тым ліку партыйнага стажу (за выключэннем пераважна былых трацкістаў). Навідавоку сталі прозвішчы тых, каго доўга баяліся ўзгадваць публічна, і працы забытых аўтараў (як праціўнікаў нарошчвання абаротаў “чырвонага кола” рэпрэсіўнай машыны, так і самых заўзятых арганізатараў масавых рэпрэсій).
Нягледзячы на абмежаванасць ужытых мер па разбурэнні негатыўнай спадчыны сталінскай эпохі, яны спынілі масавыя рэпрэсіі і надалі працэсу рэабілітацыі масавы характар, вывелі краіну на шлях пераходу ад таталітарызму да лібералізму. Ужо на пачатак другой паловы 50ых гадоў савецкія юрысты ў імя “ўмацавання сацыялістычнай законнасці” шмат у чым адмовіліся ад традыцый сталінскага часу. Прадпрынятыя дзеянні не толькі ўстаранялі недахопы былога кіраўніцтва і факты яго безадказнасці. асвечаныя адпаведным заканадаўствам, але вызначылі напрамкі паглыблення дэмакратычных рысаў права, выявілі патрэбнасць развіцця тэндэнцыі пашырэння сферы прымянення права, сістэматызацыі і кадыфікацыі яго. Іншая справа, як удалося замацаваць распачаты працэс.
Праведзеная пасля 1953 г. лібералізацыя прававой сістэмы абнадзейвала. Хаця па свайму характару яна была неадназначнай, абмежаванай. Пры гэтым яна прывяла, з аднаго боку, да надлому акасцянелых канструкцый, з другога да ўскладнення супярэчнасцей у грамадскапалітычным жыцці, страты часткай людзей займаемых пасад, пастаяннага месца жыхарства і... загасання рзабілітацыі. Але гэта тэма асобнай размовы.
У цэлым можна адзначыць, што для развіцця права разглядаемага перыяду характэрна:
1) дэмакратызацыя, у тым ліку ў напрамку прыцягнення грамадскасці да барацьбы з правапарушэннямі і звужэння сферы крымінальнай адказнасці за дзеянні; змякчэння клімату страху;
86
2) пашырэнне сферы прымянення права;
3) высокая ступень дынамізму;
4) накіраванасць да сістэматызацыі і кадыфікацыі дзеючага заканадаўства;
5) грунтаванне заканадаўства Беларускай ССР, як і іншых саюзных рэспублік, на агульнасаюзных актах.
Гэтыя тэндэнцыі праявіліся пад уплывам тых задач, якія вызначаліся правячай камуністычнай партыяй у сацыяльнаэканамічнай, палітычнай і іншых сферах грамадскага жыцця адносна федэратыўнага Саюза ССР.
Грунтоўнае асэнсаванне выкладзеных праблем дазваляе зразумець сутнасць крызісу, які ахапіў грамадства і павысіў сацыяльную напружанасць не толькі на пачатку 50ых гадоў, але і на мяжы 50 першай паловы 60ых гадоў.
У той жа час ёсць падставы меркаваць: назапашаны вопыт заканатворчасці па лібералізацыі прававых адносін, пашырэнні правоў суб’ектаў федэрацыі высвеціў тыя арыенціры, якія напаўняюцца больш поўным рэальным зместам у Рэспубліцы Беларусь.