Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Сп-ня Алексіевіч, што для вас было самым ста- ноўчым і самым непрымальным у СССР? Дзякуй. Віктар.
Алексіевіч: Ведаеце, на гэтае пытаньне ў новай кнізе вельмі добра адказвае адна з маіх гераіняў. Яна кажа: вось я была як матылёк у цэмэнце — было адчуваньне адарванасьці жыцьця, вырва- насьці зь нейкага сусьветнага кантэксту... Я, на-
прыклад, да сёньня шкадую, што я ня ведаю шмат моў, бо калі б іначай склаўся час, калі б я сёньня вучылася, я б, вядома, вывучыла больш моваў, адкрыла для сябе філёзафаў нашмат раней, што прыйшлося рабіць даволі позна, бо гэта ўсё было закрыта... Цяпер, калі гэта нават перакладаецца на расейскую мову, то вельмі фрагмэнтарна, у залежнасьці ад нейкіх інтарэсаў... I прыходзіцца некаторыя рэчы дадумваць інтуітыўна.
Я і цяпер яшчэ ня ведаю добра ніводнай мовы, і калі я жыву ў нейкай краіне, то многія рэчы я ўхопліваю інтуітыўна, вышукваю інфармацыю з краявідаў, намёкаў, з архітэктуры... Гэта больш складаная праца, а потым чытаеш нейкага філё- зафа, і разумееш, што гэты самы шлях можна было прайсьці хутчэй і раней... I вось гэты аква- рыюм — гэта было самае прыгнятальнае.
Я памятаю і сваю журналісцкую працу ў га- зэтах — вечнае адчуваньне «ката ў пастцы», што ты ня можаш — тое, што мне было цікава, было непатрэбна. Думаю, у гэтым трагедыя нашай літаратуры, вясковай, як яе называлі, і ваеннай літаратуры, таму што там увесь час прысутнічала спачатку «вайна-ідэя», гэта сталінскае стаўленьне, потым пачала прабівацца праўда пра вайну, гэт- кае народнае стаўленьне «вайна-бяда», але мы так і ня ўзьняліся да таго, што яшчэ Анры Барбюс ра- біў, калі пісаў свае кнігі пра першую ўсясьветную вайну — «вайна-шаленства», экзыстэнцыяльныя праблемы. Ня тое, колькі каштавала вайна, які страшны Сталін, а наагул, як чалавек робіць выклік Богу, забівае іншага чалавека ў такой
колькасьці, як ён застаецца сам-насам з гэтым пачуцьцём, з гэтай думкай. Я да гэтага здолела прабіцца толькі дзякуючы жаночаму стаўленьню да вайны і дзякуючы таму, што я сама была ў Афганістане («Цынкавыя хлопчыкі»), бачыла, як гэта адбываецца, але гэта было ўжо вельмі позна, мне было трыццаць зь нечым, каля сарака... I я здолела нейкім шляхам узяць гэтую ўсясьветную культуру...
Мы былі зачыненыя, я адчувала прыніжэньне як інтэлектуал, як чалавек, у якога не было гэтага выйсьця... Я памятаю, калі я хацела прачытаць Ніцшэ і Фройда, у студэнцкія часы, я пайшла ў дэканат па нейкую паперку — я павінна была ат- рымаць дазвол, мне яе не далі. To бок, я не змагла зразумелым для іх чынам патлумачыць, навошта мне Ніцшэ і Фройд, ім было гэта незразумела. Мы павінны былі вучыць, калі газэта «Правда» выходзіла, калі там што... Я сказала, што гэта патрэбна мне для разуменьня сьвету. Акрамя жаху — я была неблагой студэнткай — я нічога ня бачыла ў вачах свайго дэкана Булацкага...
Навумчык: Завяршаем нашу онлайн-канфэ- рэнцыю. Вашае, спадарыня Сьвятлана, уража- ньне ад пытаньняў і Вашыя пажаданьні слухачам і наведнікам вэб-сайту Свабоды.
Алексіевіч: Неяк малавата злых пытаньняў, a можа, людзі зразумелі, што агрэсія — не найлеп- шая форма пазнаньня сьвету і пазнаньня чала- века, які гаворыць на Свабодзе. Нармальныя пы-
таньні, людзі хочуць зразумець сьвет, дакапацца да сілы слова, да сэнсу слова.
Я думаю. што сёньня вельмі важна для ўсіх нас захаваць душэўны спакой. Захаваць гэтае жа- даньне працы, не стаміцца, не расчаравацца, не махнуць рукой, не паддацца, калі ты бачыш, што чалавек ператвараецца то ў камфортную жывёлу, то ў агрэсіўную жывёлу. Усё роўна чапляцца за лепшае — тое, што ёсьць у цябе ў жыцьці, тое, што ты прачытаў, тыя, пра існаваньне якіх ты здагадваесься. Жыцьцё нашае не дае шмат наго- даў вельмі радавацца жыцьцю — але ў нас іншага часу ня будзе. I нават больш, мяркуючы па той сытуацыі, у якой мы цяпер жывем у Беларусі — думаю, што нашае жыцьцё будзе пагаршацца. Наша ўлада павінна будзе адказваць за гэтыя про- пускі, страты гістарычнага часу. А ўлада ніколі не расплачваецца адна, расплачваецца кожны з нас, кожны чалавек.
Але ўсё роўна — гэтыя 70-80 гадоў жыцьця — гэта ўсё, што ў нас ёсьць. I грэкі маюць рацыю: усё ж, трэба вучыцца майстэрству жыцьця. Калі мы будзем цаніць сябе, сваіх блізкіх, цаніць людзей і радавацца жыцьцю — неяк гэта будзе адбівацца і на ўсім астатнім, і зробіць значна болей, чым про- ста палітычныя атакі, на якія ўжо ў грамадзтва няма энэргіі. Таму кожны павінен зрабіць гэтую маленькую працу ў самім сабе, і тады, магчыма, будзе тое, чаго мы так хочам.
Вядомых пісьменьнікаў выкінулі са школьнай праграмы
31 жніўня 2007
Валянціна Аксак, Менск
3 новага навучальнага году беларускія школь- нікі ня будуць вывучаць творы Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Сяргея Законьнікава, Сьвятланы Алексіевіч, Анатоля Сыса, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Арлова ды многіх іншых сучасных пісьменьнікаў.
Іхняе месца ў толькі што выдадзенай Мініс- тэрствам адукацыі праграме па беларускай літа- ратуры занялі імёны пісьменьнікаў, невядомых чытачам, затое добра вядомых дзяржаўным чы- ноўнікам.
«Расея пайшла па кітайскім шляху, вось мы і будзем Тыбэтам пры гэтым "Кітаі"»
4 студзеня 2008
Юры Дракахруст, Прага
Што рыхтуе нам 2008 год? Што вы прагна- зуеце, чаго баіцеся , перасьцерагаецеся і на што спадзеяцеся ў наступным годзе?
Алексіевіч: Я ехала зараз у таксоўцы, і там па радыё ўсіх палохалі Пацуком, што ён не для ўсіх будзе дружалюбным. Я сама нарадзілася ў год Пацука, так што спадзяюся, што ён мяне паш- кадуе.
Для сябе я хацела 6 скончыць новую кнігу «Час сэкан-хэнд. Канец чырвонага чалавека». У ёй я разважаю, над Вашымі, Юры, сёньняшнімі пытаньнямі.
Чаго я баюся? Я баюся таго, што раней ці пазь- ней гэтая нашая беларуская рэзэрвацыя будзе падаўленая Расеяй і ўвойдзе ў гэты моцны паток. Я цяпер шмат ежджу па Расеі. Там нібыта адбы- ваецца шмат пераменаў. Але з другога боку ідзе жорсткае разьмежаваньне грамадзтва, і расейс- кая мэнтальнасьць гэтага не прымае. Асабліва гэта бачна па моладзі. I гэта пагражае новымі катастрофамі, проста цяпер дзякуючы нафтаг- рошам гэта ня так заўважна.
I я баюся, што Беларусь будзе ўцягнутая ў гэты вір, і вытрываць у нас няма ні матэрыялу для супраціву, ні прасторы. Гэта пачнецца ў 2008
годзе, і пачнецца вельмі нахабна, бо Расея пухне ад грошай, і каб іх уратаваць, іх трэба некуды раскідваць.
Банальнасьць, але Беларусь — гэта такі сябра Расеі, якога яна не захоча губляць і якога бу- дуць купляць і палохаць. Гэта ж усё бачна і па крэдытах, і па ўсім: як нам іх даюць і як з намі размаўляюць.
Калі раней мы думалі, што Расея нам дасьць дэмакратыю, то цяпер у яе ў самой вялікія праб- лемы з гэтымі інстытутамі і зь яе псыхалёгіяй. Яна відавочна пайшла па кітайскім шляху, вось мы і будзем Тыбэтам пры гэтым «Кітаі».
На што я спадзяюся? На тое, што наша слабая апазыцыя паразумнее, што зьявяцца нейкія но- выя людзі, новыя лідэры. Безумоўна, будуць пэў- ныя «браджэньні» эканамічнага характару, можа, гэта паспрыяе зьяўленьню новых людзей.
Я ня зьвязваю гэта з новым маладым пака- леньнем, якраз новае пакаленьне больш за ўсё расчароўвае, прынамсіў Расеі. Гэта канфармісты, прагматыкі, рацыяналісты, людзі, якія паводле сваіх жаданьняў вельмі хутка сталі старымі. Лі- дэры зьявяцца зь сярэдняга пакаленьня, так мне здаецца.
Гэта такія наіўныя навагоднія пажаданьні, і, я спадзяюся, такія самыя страхі.
«Выйсьці з палону гіпнозу Лукашэнкі»
30 траўня 2008
Іна Студзінская, Менск
31 траўня — юбілей самай вядомай у сьвеце пісьменьніцы зь Беларусі Сьвятланы Алексіевіч. Яе кнігі не выдаюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі. Яе дакумэнтальная проза перакладзеная больш чым на 20 моваў сьвету. Апошнія гады пісь- меньніца жыве і працуе ў Швэцыі, але на юбілей абавязкова прыедзе ў Беларусь.
Гэта парадокс, які не разумеюць у цывілі- заваным сьвеце: каб кнігі сусьветна вядомых, прызнаных пісьменьнікаў выходзілі мільённымі накладамі на розных мовах ўсюды, але толькі не на радзіме творцы. Каб літаратар меў дзясятак прэстыжных міжнародных прэміяў і узнагаро- даў, і ніводнай айчыннай.
Словы і пажаданьні Сьвятлане Алексіевіч ад калегі па літаратурнаму цэху Наталкі Бабінай:
«Для мяне асабіста Сьвятлана Алексіевіч — гэта прыклад такога пісьменьніка, які мае сілу і мае мужнасьць дадумваць усё да канца, гаварыць усё да канца, без усялякага страху, без усялякіх эківокаў на абставіны, на людзей. Я б хацела пажадаць, каб усясьветная слава пісьменьніцы Алексіевіч яшчэ ўзрастала. I яшчэ пажадаць, можа, ня толькі ёй, а нам усім, чытачам, каб яе кніжкі выдаваліся ня толькі ва ўсім сьвеце, але і тут у нас, у Беларусі».
Сьвятлана Алексіевіч апошнія гады жыве і працуе за мяжой: спачатку ў Італіі, цяпер у Швэцыі. На радзіме бывае часта. Пісьменьніца перакананая:
«Мы не павінны быць закладнікамі Лукашэнкі, мы не павінны быць закладнікамі ягонага калгас- нага інтэлекту. Асабліва для эліты вельмі важна выйсьці зь ягонага палону, зь ягонага гіпнозу, сапраўды пачуваць сябе ў сьвеце, а ня толькі ў Беларусі. Я яшчэ раз паўтару: у сьвеце, Бела- русьсю — але ў сьвеце».
У сваёй творчасьці Сьвятлана Алексіевіч аб- рала «жанр чалавечых галасоў». Яна прызнаецца, што свае кнігі выглядае і выслухоўвае на вуліцах, за акном, у іх рэальныя людзі распавядаюць пра галоўныя падзеі свайго часу. Яна піша пра вайну, пра Чарнобыль, пра Афганістан, пра самагубцаў і пра каханьне. Сьвятлана лічыць сябе шчасьлі- вым чалавекам:
«Я ўсё ж веру, што ўсё ёсьць у гэтым жыцьці: і каханьне ёсьць, і блізкія людзі ёсьць, і радасьць ёсьць. Мне ўдалося захаваць нейкую радасьць у жыцьці. I гэта цудоўна, што мы атрымаліся, і мы ёсьць. Жыць і ў часе, і разам з тым памя- таць, што ёсьць тваё адзінае жыцыдё. Я і ў сваіх кнігах спрабую спалучыць сучаснага чалавека і тое, што называецца вечным чалавекам. Мне чым далей — тым жыць больш загадкава, чым далей — тым цікавей».
«Мінімум сем-восем гадоў ідзе на адзін твор»
31 траўня 2008
Аляксандар Уліцёнак, Менск
Сёньня пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч — 60 гадоў.
Назвы яе кніг сталі своеасаблівымі прыкметамі часу — «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя сьмерцю», «Чарнобыльская малітва»...