• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    У Нямеччыне, Францыі, Японіі яна лічыцца адным з найбольш выдаваных замежных аўтараў. Тры гады таму Сьвятлана Алексіевіч атрымала галоўную літаратурную прэмію ЗША.
    На наступным тыдні яна — грамадзкі рэдак- тар нашага радыё. Штодня спадарыня Алексіевіч будзе дзяліцца думкамі і назіраньнямі пра тое, што адбываецца з намі цяпер, а на пятніцу яна даручыла журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму «Чым жыве чалавек у сёньняш- нім сьвеце».
    Напярэдадні юбілею са Сьвятланай Алексіевіч гутарыў журналіст Аляксандар Уліцёнак.
    Алексіевіч: Апошнія 30 гадоў я пішу хроніку «чырвонай цывілізацыі». Дасьледую «чырвонага чалавека». Як з адной гэтай вялізнай імпэрыі ат- рымалася многа розных краінаў, у якіх пачына- ецца свая гісторыя. Але паўсюль усё яшчэ жыве гэты чалавек. У каго ён ператвараецца? Як? To
    бок вывучаю, аналізую 100 гадоў руска-савецкай гісторыі.
    Уліцёнак: Наступнае тады пытаньне — пра вялікую савецкую ўтопію, мітамі якой жыве той самы звычайны чалавек. Хто ў гэтай гісторыі вас найбольш уражвае?
    Алексіевіч: Самае цікавае для мяне — сам чалавек. Тут, у Беларусі, час нібыта спыніўся, атрыбутаў сацыялізму захавалася, як нідзе. Да- пусьцім, у форме сацыяльнага кантракту з на- сельніцтвам. Мне падаецца, каб тут была, як яе называюць — дыктатура ў чыстым выглядзе, то яна б так доўга не пратрымалася б. Атрымліва- ецца, яна мае апірышча. I абапіраецца менавіта на нешта ў чалавечай душы. Ці не таму працэн- таў 60-70 яна задавальняе? Вось з гэтым і цікава разабрацца.
    Уліцёнак: I напрыканцы — пра каханьне. Ска- жыце, пра яго пісаць лягчэй, чым пра вайну?
    Алексіевіч: Пра вайну таксама вельмі скла- дана... Ну а пра каханьне пішацца вельмі ма- рудна. Наагул, усе кнігі займаюць у мяне шмат часу: гэта сотні людзей, таму мінімум сем-дзесяць гадоў ідзе на адзін твор.
    Каханьне сёньняшняга ўзору, калі мы адкры- ліся сьвету, калі ўвесь гэты непаўторны, вялізны досьвед стаўся нашаю часткай, нашмат больш ускладнілася. Бо, бачыце, іншымі становяцца людзі. I зь імі ўжо па-іншаму гаварыць трэба! Іх ужо цікавяць абсалютна іншыя рэчы... Тое адбі- ваецца літаральна на ўсім. Аднак асабліва — на каханьні.
    3 аднаго боку, цяпер няма калі кахаць — трэба працаваць і выжываць, а жыцьцё высока падняла планку. А з другога боку, чалавек ужо зразумеў: нічога ў сьвеце ня мае сэнсу, акрамя таго, якога мужчыну ці якую жанчыну ты знойдзеш...
    «Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінулае»
    2 чэрвеня 2008
    Аляксандар Уліцёнак, Менск
    Сёньня пісьменьніца разважае, чаму «чырвоны чалавек», выхаваны за саветамі, застаецца і ў сёньняшнім дні, чаму савецкаямінуўшчына вабіць нават маладое пакаленьне, ціўсёў тым часе было выключна чорнага ці шэрага колераў?
    Алексіевіч: У мінулым стагодзьдзі былі дзьве страшныя й энэргетычныя ідэі: фашызм і ін- тэрнацыянальны сацыялізм у бальшавіцкім ва- рыянце. Абедзьве пацярпелі паразу. Хоць баль- шавіцкі сацыялізм пратрымаўся крыху болын.
    Дзякуючы чаму? Атрымліваецца, нешта ёсьць у гэтай ідэі такое, што заварожвае людзей. Улічыце: яна захапіла лепшых, прыгожых. Уяў- леньне пра гісторыю, што ўладу захапіла купка авантурыстаў, садыстаў і прымусіла мільёны жыць па-іншаму — неразумнае, нікчэмнае.
    Я дастаткова шмат займалася мэмуарамі пачатку стагодзьдзя, гісторыяй рэвалюцыі і зразумела: усё да гэтага ішло, тут і трагічнае су- падзеньне мэнтальнасьці, і нэндзы, і разрухі — працэс вельмі складаны... А ў выніку маем «чы- рвонага чалавека».
    Ён мне вельмі цікавы. Асабліва сёньня, у наш час, калі ў паветры выразны дух кашалька, на- жывы, дух мамоны, калі ўсё падпарадкоўваецца страўніку, «дванаццаціперснай кішцы»... На гэ-
    тым фоне магу сказаць, напрыклад, што мне дас- падобы жанчыны ваеннага пакаленьня — такіх прыгожых душ больш ніколі ня будзе. Гэта былі самыя цудоўныя людзі!
    У тым нашым жыцьці, якое аддаляецца, было ўсё ж шмат моцнага і цікавага, высокага гістарыч- нага досьведу. Вось многія і сумуюць па тым часе. Прычым ня толькі старэйшыя, але й маладыя.
    Бо гэты новы сьвет, той варыянт, які ў нас ат- рымліваецца (у нас жа не народна-дэмакратычная рэвалюцыя — гэта нейкі намэнклятурны капі- талізм, або намэнклятурна-постіндустрыяльнае грамадзтва, ня ведаю, як лепш назваць) — гэта зусім ня тое, што мы хацелі. У імя чаго зьбіраліся некалі стотысячнымі мітынгамі.
    Атрымалася нешта іншае. Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінуўшчыну.
    У мяне новая кніга так і называецца «Час second-hand: Канец «чырвонага чалавека»».
    «Беларус хоча пераменаў, але ня хоча ўзрушэньняў»
    Аляксандар Уліцёнак, Менск 3 чэрвеня 2008
    Сёньня Сьвятлана Алексіевіч разважае, як бе- ларуская мэнтальнасьць уплывае на цяперашні стан соцыюму й краіны.
    Уліцёнак: Сёньняшняя Беларусь — гэта тры- віяльны працяг Атлянтыды савецкай, або ёй да- даліся нейкія новыя, а магчыма нават і знакавыя рысы ў псыхалёгіі?
    Алексіевіч: У нейкім сэнсе час тут і цяпер пры- пынены палітычна. Але хто такі беларус? Гэта ўсё ж чалавек зь сялянскай мэнтальнасьцю: ён хоча пераменаў, але ня хоча ўзрушэньняў. Многае ў сёньняшняй уладзе яму знаёмае, звыклае, з гэтым людзі мірацца.
    А з другога боку яны езьдзяць, глядзяць, слухаюць, бачаць сьвет, будуюцца, купляюць нязвыклыя рэчы, частуюцца новай ежай — зрушэньне адбываецца. I яго не спыніць ніякай аўтарытарнай уладзе — хутчэй яна сама будзе мяняцца. Бо грамадзтва разумнее, становіцца больш плястычным, больш дынамічным. Уладзе ад гэтага нікуды не падзецца. Тым больш і Расея ўжо ня стане ўтрымліваць беларускі сацыялізм: усе заклапочаныя ўласнымі інтарэсамі.
    Мы ўступілі ў сьвет, дзе няма ілюзій. I да гэтага трэба быць гатовымі.
    Іншая рэч, я не падзяляю ідэі пра тое, што нас чакае рэвалюцыя. He дачакацца яе тут. Будзе па- вольная, паўзучая эвалюцыя, так мне падаецца.
    Уліцёнак: Што ў беларусах неадэкватна ўспры- маюць тыя самыя швэды ці немцы, зь якімі вам даводзіцца часта мець справу?
    Алексіевіч: Са свайго досьведу замежных ван- дровак магу сказаць: людзі паўсюль аднолькавыя. Добрыя і злыя, мэлянхолікі і сангвінікі — хутчэй вось так сьвет дзеліцца. Тое, што адбываецца зь Беларусьсю, залежыць не ад характару бела- русаў — тут хутчэй справа ў масе гістарычных прычынаў. He, зусім не ў мэнтальнасьці рэч, калі кажуць, што беларусы вось такія нібыта маруд- ныя, сядзяць там у сваіх балотах, а потым ужо — выбух: партызанскірух...
    Я так ня думаю. Проста Эўропа падзяліла постсавецкі сьвет на зоны сваіх інтарэсаў. А бе- ларусы выпалі з-пад гэтай увагі. Прыбалтыка, напрыклад, была цікавая швэдам, немцам, гэтак- сама як і іншыя. А мы апынуліся недзе пасярэ- дзіне, і паводле неабвешчанай дамовы трапілі ў сфэру інтарэсаў Расеі.
    Зноў кажу: ня думаю, што тое зьвязанае з на- шай мэнтальнасьцю. Тут справа ў гістарычных заканамернасьцях. Урэшце — у гісторыі.
    «Ведаю дакладна: рамантызм сёньня злачынны»
    4 чэрвеня 2008
    Аляксандар Уліцёнак, Менск
    Сёньня Сьвятлана Алексіевіч разважае пра ролю эліты.
    Алексіевіч: Памятаю, лячу ў самалёце, і са мной побач — вучоны. Вялікі, у сэнсе пасады і рангу — начальнік з Акадэміі навук. Спачатку, пакуль ён мяне не пазнаў, была вельмі добрая гутарка. I раптам нешта мільгае ў вачох: «Вы хто — Алексіевіч?!» Ну, ня ведаю: каб можна было выскачыць тады ў ілюмінатар, то ён бы напэўна так і зрабіў... Зьбялеў, пачаў азірацца: хто яго бачыць...
    Вось яна, наша эліта: тут і баязьлівасьць у чалавечых паводзінах, у думцы... Тут усё неяк разам.
    А з другога боку бачу малады рамантызм: мы — асаблівыя, мы — ня рускія, мы цягнемся некуды вышэй, у Эўропу...
    Тыя жывуць страхам, гэтыя — сьветам ра- мантызму.
    А моцнага мазгавога цэнтру, эліты сапраўднай сёньня ня маем. Найлепшыя магікане памерлі ўжо: няма ні Караткевіча, ні Быкава, ні Адамовіча, Брыля няма... Але ж былі ў нас такія людзі!
    А цяпер, у такі страшны час, мы абсалютна бяз пастыраў А яны нам дужа патрэбныя. Бо мы вы- рашаем праблемы XX, а не XXI стагодзьдзя.
    Няхай нават з розных прычынаў шмат каго з нас не чытаюць і ня слухаюць (мяне, напрыклад, як і многіх іншых, выкідваюць з праграм, не друкуюць), аднак сёньня такі сьвет, калі можна і сказаць, і надрукаваць. У такім разе трэба не ў адчай упадаць, а спакойна рабіць сваю працу.
    Чаму? Дакладна ведаю, што тыя сотні мала- дых людзей, якія выходзяць на вуліцу, яны ня зробяць рэвалюцыі. Але нас, нашую годнасьць — ратуюць.
    Адзінае, у чым я абсалютна ўпэўненая, гэта наступнае: рамантызм сёньня злачынны. Эліта мусіць ісьці да людзей, гаварыць зь імі, выяж- джаць на месцы. Я, дарэчы, калі вяртаюся ў Менск, вельмі шмат падарожнічаю тут.
    Бо гэта наш сьвет, ён не падобны на іншы. Нельга ў менскім мэтро езьдзіць па нью-ёрскім раскладзе. У нас сваё жыцьцё. Што зусім не азначае, нібыта тут паўстане нейкая асаблівая, беларуская дэмакратыя. Яна або ёсьць, або яе няма. Але...
    Але трэба ўглядацца ў сваё жыцьцё.
    «Перамагчы зло канчаткова можна толькі ў сваёй душы»
    6 чэрвеня 2008
    Грамадзкі рэдактар тыдня — Сьвятлана Алексіевіч.
    Алексіевіч: Цяпер мы ўсе перажываем пэрыяд адзіноты і разгубленасьці перад новым жыцьцём, перад новай сыстэмай каштоўнасьцяў. Вядома, Біблію не перапісалі, але... Кожны час існуе ў нейкіх сваіх адказах. Сёньня чалавеку трэба адка- заць: што важна, акрамя прыватнага жыцьця?
    А мы жывём цяпер у часе культу прыватнага. Аднак гэты вульгарны пэрыяд хутка пройдзе. Вось мы паезьдзім, паглядзім сьвет і ўбачым: там людзі ўжо не зьвяртаюць увагі, як, напрыклад, ап- рануты чалавек, што для нас цяпер дужа важна. Калі я прылятаю ў Менск, першае, што бачу ў аэ- рапорце, далей у горадзе — жанчыны на высокіх абцасах, размаляваныя, вельмі добра апранутыя, нібыта сёньня ва ўсіх іх нейкае сьвята... А ва ўсім сьвеце тое ўжо нецікава!
    У гэтым сэнсе прыйшоў час дэмакратызму, прыязнасьці, асабліва я тое заўважыла ў Швэ- цыі — ды паўсюль. Я была ў кампаніі з карана- ванымі асобамі, мільярдэрамі, дык па адзеньні цяжка здагадацца пра сацыяльны ранг чалавека: тыя самыя джынсы, тыя самыя акуляры — толькі іншы рахунак у банку.
    Усе занятыя абсалютна іншым, калі шукаюць сэнс у жыцьці. Апроч гэтага мінімуму ў грамадз- тве спажываньня, да якога мы рвемся, каб аднаму мець, скажам, «мэрсэдэс», другому скрыню піва штодня, ёсьць нешта больш значнае.