• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Калісьці Васіль Лявонаў сказаў мне — самае жудаснае нават ня тое, што няма багатых людзей у Беларусі, а тое, што тыя багатыя, якія будуць, ня будуць адчуваць сябе беларусамі, яны будуць прышлымі, нетутэйшымі. I для іх беларусы за- стануцца тубыльцамі, нацыяй працаўнікоў і ня больш за тое.
    Насамрэч, я хачу сказаць камплімэнт Вам, Юры. Вы ў якасьці сёньняшніх суразмоўцаў аб- ралі прадстаўнікоў трох розных пакаленьняў ута- пістаў. У кожнага з нас у галаве свая ўтопія — і ў спадарыні Алексіевіч, і ў мяне, і ў спадара Дынько. Гэтыя ўтопіі адрозьніваюцца тым досьведам, які мае пакаленьне кожнага з нас. Тое, што мы абмя- ркоўваем сёньня — гэта крдхдзьвюхутопіяў, спа- дарыні Алексіевіч і маёй уласнай, і адзіны з нас, у каго ёсьць пэўны аптымізм, хоць гэта і ўтапічны аптымізм — гэта спадар Дынько. I дзякуй Богу, калі ён, а ня мы, будзе мець рацыю.
    Алексіевіч: Андрэй сказаў: «Сьлядоў Лука- шэнкі ня будзе, бо я гэтага не хачу». Дарагі Анд- рэй, я таксама гэтага не хачу, але я болып цьвя- роза сабе ўсё ўяўляю. Mae рацыю Фядута, у мяне сапраўды ўжо няма таго біялягічнага аптымізму, якім Вы яшчэ поўны. Мне бліжэй тое, што казаў Бродзкі — Салжаніцын думае, што ўся справа ў камунізме, а справа ў чалавеку.
    Мы і без Лукашэнкі спазьняемся з фармава- ньнем нацыі, мы яшчэ ня выйшлі са стадыі на- роду. Я думаю, што нашы маладыя людзі, у якіх ёсьць шанец уратаваць гонар нацыі, яны таксама ідэалісты. Яны чарговы раз спрашчаюць праб-
    лемы. He спадзявайцеся на рэвалюцыю. Будзе марудная, паўзучая эвалюцыя. А параўноўваць нас з Даніяй — гэта наагул сьмешна. У найлеп- шым выпадку з Расеяй можна параўноўваць. На Захадзе дэмакратычны мэханізм адточваўся стагодзьдзямі, ня трэба нават глядзець туды. Гэта як роды ў жанчыны — нелыа праскочыць пэўныя этапы.
    Ніводнае пакаленьне ўтапістаў, пра якія казаў Аляксандар, ня можа сёньня сказаць: «Я ведаю, як яно будзе». Ды нічога мы ня ведаем. Вось ірва- нула 4 ліпеня (выбух у Менску на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня незалежнасьці — Рэд.). I ніхто ня ведае, што гэта такое — ці нейкія гульні, ці вар’яцтва адзіночкі. Мы нават не ўяўляем сабе, штб нас чакае наперадзе, мы проста не гатовыя да гэтага. Народ за акном жыве па сваіх законах, бізнэс — па сваіх, улада — па сваіх, а мы, інтэлі- генты — па сваіх. I ўтапізм у такіх умовах — гэта ўжо злачынна.
    «Усё супраць нас»
    Ганна Соўсь, Прага 21 лістапада 2008
    Госьцяй «Начной Свабоды» была пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Яна адказала на пытаньні «Свабоды», слухачоў і наведнікаў сайту нашага радыё.
    Соўсь: Сьвятлана, мы прапанавалі навед- нікам нашага сайту задаць вам пытаньні праз сайт svaboda.org. На пачатку размовы я хацела папрасіць Вас расказаць слухачам Свабоды, дзе вы цяпер жывяце ў Нямеччыне і над чым пра- цуеце?
    Алексіевіч: Я цяпер жывуў Бэрліне. Напэўна, шмат хто ведае гэты горад і бываў там. Цяпер нашы людзі вельмі шмат езьдзяць і любяць гэты горад. Але я яго практычна ня бачу, таму што заканчваю новую кнігу, якая называецца «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека». Кніга пра апошнія дваццаць гадоў нашага жыцьця, што з намі было, у што верылі, да чаго прыйшлі, ці па- раза гэта, ці катастрофа, ці свабода... Адказы, як заўжды ў маім жанры, даюць сотні галасоў, сотні людзей рознага веку, узроўню ўспрыманьня — усе мы спрабуем зразумець, што гэта такое.
    Соўсь: Ведаеце, як толькі я пачула слова second hand, адразу хачу задаць пытаньне Аляксандра з Магілёва: «Колькі, на вашую думку, павінна прайсьці часу, каб беларускі народ насыціўся пат-
    рыманымі машынамі, бытавой тэхнікай і гэтак далей і перайшоў да заваяваньня такіх каштоў- насьцяў, як свабодныя дэмакратычныя выбары і права прыватнай уласнасьці на зямлю?»
    Алексіевіч: Гэта вельмі трапнае пытаньне. Акурат сёньня я працавала над споведзьдзю ста- рога камуніста, і ўяго гэта прыкладна так гучала: «Так, у нас была мара. Няхай гэта скончылася морам крыві. Гэта ж наш ідэалізм. Мы былі не злачынцы, мы былі ідэалісты. А што ў вас цяпер? Гаршчок капусты? Што гэта такое? Перамагла Яе Вялікасьць кілбаса? Жратва? Выходзіць, што чалавеку болын нічога ня трэба?» Насамрэч, спа- жывецкі сьвет, цывілізацыя спажываньня — гэта вельмі моцнае ўражаньне і вельмі цяжкае выпра- баваньне і спакуса для згаладалых людзей. Гэта надта чалавечае жыцьцё, вельмі камфортнае, але і чарговы вялікі падман. Тут, у Эўропе, людзі ўжо гэта разумеюць і спрабуюць схапіцца за нешта духоўнае. Вось сёньня да мяне прыходзіў раман- таваць кампутар досыць просты чалавек. Ён рас- казаў, што ў выходныя дні яны зь сябрамі клюбу зьбіраюць дапамогу для дзяцей Афрыкі.
    Чалавек спрабуе за нешта зачапіцца. Вось гэ- тага ў нас цяпер няма. Кожны сам сабе. I нават людзі, якія змагаюцца ў імя беларускай ідэі, ма- ладыя людзі, якіх я вельмі паважаю і захапляюся імі, я бачу іх расчараваньне, таму што яны само- тныя сярод сваіх сяброў, іх няшмат. Калі нешта зьменіцца, я ня ведаю. Я думаю, я нават упэўне- ная, што рэвалюцыі, на жаль, не адбудзецца. Мі-
    нуў час. Мы страцілі гэты шанец. Застаецца эва- люцыя, але вельмі марудная. Усё супраць нас.
    Соўсь: I ў працяг нашай гаворкі, у Лёндане сёньня завяршыўся беларускі інвэстыцыйны форум, і ўчора ў эфіры Начной Свабоды сакра- тар Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Сяргей Пяткевіч сказаў, што піяр-мэнэджэр Тымаці Бэл свой інвэстыцыйны форум нравёў у Беларусі. Калі б Вам запрапанавалі, як лорду Бэлу, палепшыць імідж Беларусі ў сьвеце, што б Вы найперш зрабілі?
    Алексіевіч: Перш за ўсё, я б зрабіла тое, што нам даўно трэба рабіць. Хоць мяне ня вельмі любяць на Радыё Свабода за маё меркаваньне, я лічу, што мы запозьненая нацыя. Мы сёньня вы- рашаем праблемы мінулага стагодзьдзя. Каб даг- наць час, трэба рабіць ня тую рэформу адукацыі, якую робіць наша ўлада, прэзыдэнт Лукашэнка, як яе называюць самі настаўнікі — «рэформу сантэхнікаў». Усё — для адукацыі, гэта галоўнае, дзе мы можам нагнаць час: даць грошы, магчы- масьці, свабоду, ініцыятыву настаўніку і нашым навукоўцам. Вось дзе наш гістарычны шанец. Але гэтыя пытаньні цягнуць за сабой праблему сва- боды, дэмакратыі. А бачыце, як яна зьмізарнела, і ня толькі ў нас, а ва ўсім сьвеце. На свабоду ідзе сёньня наступленьне — ад страху, ад масавага бескультуря.
    Соўсь: У гэтыя дні ў сталіцы Нямеччыны ад- бываецца прэм’ера фільму «Невядомая жанчына з Бэрліну». Паводле крытыкаў, гэта новы погляд на вызваліцеляў і тых, каго вызвалялі. Уражань-
    нямі ад фі льму дзеліцца экспэрт у галіне мэдыяў Эдыт Шпільхаген, якая шэсыдь гадоў працавала ў адукацыйным цэнтры 1ВВ у Менску, вяла пра- екты, прысьвечаныя ў тым ліку і гісторыі другой сусьветнай вайны:
    «Я зь вялікай цікавасьцю паглядзела фільм «Невядомая жанчына з Бэрліну», прысьвечаны апошнім дням вайны. Фільм пра гпое, як нямец- кая жанчына прыходзіць да савецкага маёра, які служыць у камэндатуры ў Бэрліне, і распавядае, што савецкія салдаты згвалтавалі яе, а таксама іншых жанчын. Аднак фільм ставіць больш шы- рокія пытаньні. Што шукалі немцы ў СССРу часе Другоіі сусьвепгнай вайны? Чамуяны ішліўгэтую краіну? Фільм дае адказ: рэакцыя маладых савецкіх салдат была досыць лягічнай, каліяны прыйшліў Бэрлін і ўзгадалі, што рабілі фашысты зь іхнымі сем’ямі. Фільм атрымаўся вельмі гуманістычны і, мяркую, будзеўспрыняты ня толькі немцамі. Ас- ноўная задача яго ў тым, каб вайна больш ніколі не паўтарылася».
    Соўсь: Сьвятлана, калі б Вы цяпер узяліся за дакумэнтальную прозу пра Другую сусьветную вайну, якіх бы герояў абралі? Які б быў цяперашні погляд на тую вайну? Ці зьмяніўся ён з часоў на- пісаньня кнігі «У вайны не жаночае аблічча»?
    Алексіевіч: Два гады таму я зрабіла новую рэдакцыю гэтай кнігі, аднавіла выразанае цэн- зурай, самацэнзурай (я таксама была чалавекам свайго часу). I шматлікія мае гераіні, сыходзячы, пакідалі мне свае лісты, успаміны. Час спрыяў адкрыцьцю нраўды. Але вось тэма каханьня,
    сэксу была найбольшым табу. Гэта адзіная тэма, на якую я не магла разгаварыць сваіх гераінь. A яшчэ гадоў дзесяць таму мы зь нямецкім рэжысэ- рам Хельгай Зандэр рабілі фільм «Вызваліцелі і вызваленыя» на тэму прыходу савецкіх войскаў і абыходжаньня зь нямецкімі жанчынамі. Я вы- брала тады найбольш цікавых, вальнадумных сваіх гераінь і хацела, каб яны расказалі ёй тое, чаго яны не расказалі мне. Памятаю, як мы былі ў Валянціны Чудаевай, камандзіра зэнітнай гар- маты, яна рабіла пельмені, накрыла стол. Хельга задавала ёй пытаньні: «Скажыце, калі ласка, ну як маглі вашы мужчыны ўстрымацца? Ці можна спыніць чалавека на вайне?» — «Не, жанчыны трымаліся. НалінііСталінабыўзагад, іжанчыны яго строга трымаліся». I скончылася тым, што Хельга ўпала на стол і заплакала і нават закры- чала: «Я прыйшла да вас, як сястра. Я хацела з вамі пагаварыць пра сьвет мужчын, які навязвае нам свае законы. Празь пяцьдзясят гадоў трэба казаць ужо пра вар’яцтва, а не пра перамогу». Але жанчыны маўчалі. Усё гэта я дадала ў кнігу. I думаю, што сёньня я 6 дадала якіх-небудзь эк- зістэнцыйных рэчаў, распрацоўваючы тэму вай- ны-вар’яцтва. Але жаночая псыхіка такая, што яна і ў тыя часы намацала нейкія такія мацерыкі пачуцьцяў, якія ўсё ж вытрымалі выпрабаваньне часам. Але я вельмі люблю гэтую кнігу і ня думаю, што я б сёньня ў ёй шмат што зьмяніла.
    Соўсь: Пытаньні Сьвятлане Алексіевіч за- даюць і слухачы «Свабоды» праз наш тэлефон аўтаадказьнік.
    Антон зь Менску: Паважаная Сьвятлана, a што б Вы зрабілі з бацькамі-п’яніцамі? I ці дапа- могуць тут працоўныя лягеры, як тое прапануе зрабіць Лукашэнка?
    Соўсь: А я дадам, што ўчора Аляксандар Лука- шэнка заявіў, што неабходна стварыць у кожнай вобласьці працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве вы- даткі на ўтрыманьне дзяцей. Спадарыня Сьвят- лана, як бы Вы адказалі на гэтае пытаньне?
    Алексіевіч: Гэта жах, таму што слова «лягер». Мая бабуля, украінка (у мяне маці ўкраінка, бацька — беларус), калі мы размаўлялі пра 1937 год, вельмі добра сказала: «Гэты мех трэба толькі разьвязаць, і тады яго ўжо не завяжаш, дух назад не загоніш». Я думаю, што гэта вельмі страшна і лягічна для аўтарытарнай улады — прыйсьці да нейкай мадыфікацыі лягераў. Мы ўсё далей адыходзім ад спробы грамадзянскай супольна- сьці. Чарнобыльскіх дзяцей ужо не пускаюць за мяжу, грамадзянскія ініцыятывы ўсе прыдуша- ныя жалезнай рукой дзяржавы. I ўвогуле, трэба, каб эўрапейскія краіны давалі грошы, а ён выра- шаў, як імі распарадзіцца: ці лягеры для п’яніц будаваць, ці лядовыя палацы. Гэта кажа толькі пра бездапаможнасьць улады. А ўвогуле, уладу крытыкую я, вы на радыё Свабода, інтэлігентныя людзі. А народ жа маўчыць! I мы слухаем самае прымітыўнае ўяўленьне пра тое, як павінна быць наладжана жыцьцё. Асабіста я адчуваю пачуцьцё паразы.