• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Соўсь: Сьвятлана, вас вылучалі на Нобэлеўс- кую прэмію ў галіне літаратуры. Наколькі Вы сур’ёзна ставіцеся да гэтага? Ці ёсьць любая прэмія, і Нобэлеўская ў тым ліку, сапраўднай ацэнкай пісьменьніку?
    Алексіевіч: Гэтае пытаньне было б больш дарэчы для спартоўцаў, а для пісьменьніка наўрад ці. Мне проста цікава жыць, мне проста цікава думаць, мне цікава ўзірацца ў жыцьцё, аналіза- ваць. Я досыць шчасьлівы чалавек, хаця ў мяне каля 17 значных прэмій. Гэта радасная падзея, вядома, але я пра гэта сур’ёзна ня думаю.
    Соўсь: I зараз пытаньне ад наведніцы сайту Тамары зь Менску: «Паважаю і захапляюся Вамі і Вашымі працамі. Якхутка беларус пераможа свой страх і абыякавасьць? Вельмі чыста на вуліцах. Але кажуць, што шмат прыбірае той, у каго вельмі брудна і няўтульна на душы. Так бы мовіць кампэнсацыя. Гэта так?»
    Алексіевіч: Я ня ўпэўнена, што гэта так. Я люблю прыгожыя рэчы. I калі да мяне прыхо- дзяць, то ўсе зьдзіўляюцца. Там няма каруначкаў і візэруначкаў. Але я люблю прыгожыя рэчы. Усе думаюць, што тут павінна жыць нейкая міліта- рыстка. Усё павінна быць жалезнае і непрыго- жае, але разам з тым я не магу сказаць, што я гэтым абараняюся ад чагосьці. Хоць ад нашых вуліц, асабліва ад менскіх (там, за Менскам, гэ- тае адчуваньне зьнікае) гэтая чысьціня ўзмацняе адчуваньне таталітарызму, аўтарытарнасьці. У Брусэль, напрыклад, прыяжджаеш — брудны горад. У Парыжы пасьля абеду ці ў Флярэнцыі
    таксама брудна. Людзі жывуць, людзі вольныя, ад іх застаюцца сьляды. А тут няма сьлядоў. Hi ў гісторыі, ні ў нашых жыцьцях. Усё падчышчана. Што да нашага будучага жыцьця, я дзіўлюся, як хутка мы вярнуліся ў стойла, як хутка мы ўсё ўзга- далі. Мы маўклівыя. У мяне былі моманты адчаю: былі суды, мяне ня любіць улада, я вымушана жыць за мяжой. Гэта ня самы страшны канфлікт, які перажывае пісьменьнік. Гэта нармальна для нашага пісьменьніка, мы заўжды так жылі. Але самае страшнае — гэта канфлікт з гэтым малень- кім любімым мной беларусам, якому сапраўды хапае гэтага гаршка капусты. Гэты вульгарны пэрыяд трэба перажыць. Але так доўга чалавек ня ўзгадвае пра тое, што яму трэба быць нечым большым, чым адзінкай гэтай сыстэмы.
    Соўсь: I апошняе пытаньне ад наведніка сайту Севярына Глеба зь Бярозаўкі: «Дзе можна на- быць вашыя кнігі»?
    Алексіевіч: Цяпер у выдавецтве «Время» ў Маскве выйшаў чатырохтомнік. Усе гэтыя кнігі пад новай рэдакцыяй. Іх можна набыць і ў Мен- ску, у «Кароне». Калі я там бываю, да мяне па- дыходзяць, я падпісваю. Адзінае, што мяне бян- тэжыць — яны дарагія. Мяркую, што ў студзені будзе кніжная выстава. Выдавецтва зьбіраецца прывезьці мае кнігі, і я таксама б хацела пры- ехаць. Выдаць у Беларусі ніводнае выдавецтва не ўзялося, тым больш дзяржаўнае. Хоць, я думаю, гэта таксама прадмет асабістае мужнасьці. Ня думаю, што там за кожным стаіць Лукашэнка.
    «Улада будзе такой, якой будзем мы»
    15 лютага 2009
    Іна Студзінская, Менск
    14 лютага ў выставачным павільёне «Белэк- спа», дзе гэтымі днямі праходзіць XVI Міжна- родная Менская кніжная выстава, адбылася сус- трэча зь беларускай пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч, якая цяпер жыве і працуе ў Бэрліне. Сьвятлана Алексіевіч — найчасьцей выдаваны сучасны аўтар у Японіі, нядаўна яна атрымала Нацыянальную прэмію крытыкаў ЗША. АлеўБе- ларусі кнігі Сьвятланы Алексіевіч не выдаюць.
    У маскоўскім выдавецтве «Время» толькі што выйшаў чатырохтомнік твораў Сьвятланы Алек- сіевіч. У невялічкім закутку каля стэнду гэтага расейскага выдавецтва і адбылася сустрэча пісь- меньніцы зь землякамі.
    Ахвотных трапіць на сустрэчу зь пісьменьні- цай было вельмі шмат. Многія прыйшлі з квет- камі. Маленькі закуток ня мог зьмясьціць усіх. Сотні людзей стаялі ў чарзе па аўтографы да аўтаркі. Сама Сьвятлана была вельмі ўражаная такім прыёмам і ўсхваляваная:
    Алексіевіч: «Я вельмі рада, што праз 10 або 15 гадоў урэшце я дома і магу гаварыць са сваімі чы- тачамі на радзіме. Я вельмі засумавала бяз вас...»
    За 30 гадоў творчага жыцьця Сьвятлана Алек- сіевіч напісала 5 кніг. Яны выйшлі мільённымі накладамі ў ста выдавецтвах сьвету. Цяпер яна
    працуе яшчэ над трыма творамі. Пісьменьніца прызнаецца:
    Алексіевіч: «Я ўсе кнігі пішу па 10 гадоў, вось «Чарнобыльскую малітву» — 11 гадоў. Калі чы- таеш — здаецца, гэта ня так цяжка. А насамрэч сабраць гэты трагічны матэрыял вельмі складана. Але яшчэ складаней — знайсьці новы погляд, новы ракурс, укласьці гэта ў нейкую новую філя- зофію, каб гэта сапраўды было адкрыцьцём... Мы сёньня ўжо дастаткова культурныя, дастаткова разумныя. Сёньня грамадзтва разумнейшае за ўладу, разумнейшае нават за мастацтва і літара- туру. Таму вельмі сур’ёзна трэба думаць, з чым можна выйсьці да вас і што вам сказаць».
    У маскоўскім выдавецтве «Время», якому пісь- меньніца перадала правы на выданьне яе кніг на расейскай мове, выйшлі чатыры тамы з запляна- ванага сямітомніка твораў («У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлоп- чыкі», «Чарнобыльская малітва»), Цяпер янапіша новую кнігу «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека». Гэта кніга пра апошнія 20 гадоў нашага жыцьця, якія былі вельмі складаныя для самой Сьвятланы, складаныя для ўсіх беларусаў.
    Алексіевіч: «Складаныя гады не таму, што кан- флікт з уладай, канфлікт, часам, і з маімі героямі, якія таксама ва ўладзе свайго часу, ва ўладзе ней- кіх маніпуляцый... Мы ўсе безабаронныя перад сваім часам, перад краінай. Я думаю, кожны з нас у адзіноце прайшоў гэты шлях. Таму што ніколі не было яшчэ такога шляху — ад сацыялізму да капіталізму. Я асабіста была да гэтага не гатовая.
    А ў Беларусі, у параўнаньні з той самай Расеяй, іншымі краінамі, як бы запаволеныя гэтыя працэсы пераходу ў капіталізм, у рынак. У нас такі «аўтарытарны сацыялізм», калі ёсьць такая разнавіднасьць».
    Новая кніга Сьвятланы Алексіевіч складаецца зь некалькіх частак: пра што гаварылі на кухнях у 1987—1997 гадах — 10 гісторый у чырвоным інтэр’еры; хоры з вулічнага шуму 1997—2007 гадоў — 10 гісторый без інтэр’еру. Яна сама ў роспачы:
    Алексіевіч: «Я вяду цягам ужо 30 гадоў вось гэтую «хроніку чырвонай цывілізацыі» — пішу пра тое нашае жыцьцё, якое называлася сацы- ялізмам. Але мы, нягледзячы на тое, што езьдзім на іншых аўтамабілях, носім імпартныя, кітай- скія і італьянскія шмоткі, пакуль яшчэ застаемся савецкімі. Мы пакуль яшчэ з зусім іншага часу, які не супадае зь цяперашнім часам. I кожнаму з нас трэба прайсьці яшчэ гэты нялёгкі шлях».
    У плянах пісьменьніцы — дапісаць кнігу пра каханьне, завяршыць працу над кнігай «Канец чырвонага чалавека». А сёмая кніга будзе пра старасьць. Яна верыць ў лепшае:
    Алексіевіч: «Улада будзе такой, якой будзем мы. Улада — наша адлюстраваньне. Уладу трэба нікому не аддаваць. Яе трэба браць цывільным шляхам. Яе трэба адстойваць кожнаму з вас. Трэба змагацца на прасторы сваёй асобы, сябе трэба мяняць. I гэта адзіны шлях: мы будзем новыя, і жыцьцё будзе новае. Вось пра гэта я і пішу».
    «Людзі былі як патроны ў патранташы»
    15 верасьня 2009
    Юры Дракахруст, Прага
    Чаму ў Беларусі такі высокі паказьнік сама- губстваў?Як ён мяняўсяў апошнія дзесяцігодзьдзі? Чаму за гэты час назіраўся істотны рост сама- губстваў сярод мужчын? Як абумоўліваюць схіль- насьць да самагубстваў культурныя і рэлігійныя асаблівасьці? Had гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, псыхіятар Менскага гарадзкога псы- ханэўралягічнага дыспансэру Ігар Сарокін і псы- холяг Менскага гарадзкога Цэнтру сям’і і дзяцей Жанна Міцкевіч.
    Дракахруст: 27,5 выпадкаў на сто тысяч на- сельніцтва — такім быў паказчык самагубстваў у Беларусі летась. Гэта адзін з самых высокіх па- казчыкаў і ў рэгіёне, і ў сьвеце. У сярэднім у Эў- ропе штогод забівае сябе 17 чалавек са ста тысяч насельніцтва. Чаму так шмат беларусаў канчаюць жыцьцё самагубствам?
    Міцкевіч: Тут нельга назваць нейкую адну прычыну. Паводле колькасьці самагубстваў на 100 тысяч чалавек насельніцтва мы ўваходзім у пяцёрку краінаў, найбольш схільных да самагубс- тваў. Беларусам уласьцівае імкненьне да стабіль- насьці, пакою, звычкі. Ёсьць прамая залежнасьць паміж суіцыдам і стратай сацыяльнага статусу. Гэта называецца «комплекс караля Ліра». Калі
    адбылася «перабудова», калі чалавек не знахо- дзіць сабе месца пасьля таго, як ён быў стабільна ўладкаваны, тады і здараецца мноства самагубс- тваў. Але яшчэ адна прычына — гэта алькагалізм. Псыхатэрапэўты лічаць, што алькаголікі ўчыня- юць каля траціны ўсіх самагубстваў і чвэрць усіх спробаў зрабіць самагубства. Хранічныя алька- голікі — вялікая частка беларускага насельніцтва. У Цэнтар, дзе я працую, прыходзяць жанчыны, і кожная чацьвёртая кажа, што муж п’е.
    Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч, Вы ў свой час напісалі кнігу пра самагубцаў «Зачараваныя сьмерцю». На Ваш погляд, чаму так шмат белару- саў канчаюць жыцьцё самагубствам? Жанна Міц- кевіч сказала пра сытуацыю нестабільнасьці, але, напрыклад, вайна — гэта, здаецца, найвышэйшая форма нестабільнасьці. Але вядома, што падчас вайны колькасьць самагубстваў рэзка зьмян- шаецца. А чаму цяперашняя нестабільнасьць спараджае рост самагубстваў?
    Алексіевіч: Я і цяпер пішу новую кнігу «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека», і там таксама будзе пра людзей, якія сыходзяць з жыцьця ці то ад бездапаможнасьці ці з пратэсту. Я да таго, што сказала Жанна, магу дадаць тры, як мне падаецца, галоўныя прычыны самагубстваў у Беларусі ў наш час.
    Ня трэба забываць, што мы жывем на па- рэштках імпэрыі. Тая рэзэрвацыя, у якой мы жывем, не дае такую стабільную карціну сьвету, якую даваў сацыялізм. Сацыялізм — гэта не та- кая простая ідэя, у ім была мэтафізыка, ён пра-
    паноўваў сэнс жыцьця. Гэта была амаль ваенная сытуацыя. Hi ў воднай экстрэмальнай сытуацыі чалавек не канчае з сабой, ён мабілізуецца, у яго ёсьць мэта.
    Пасьля развалу імпэрыі мэты зьніклі, раздра- біліся. Зьявіліся мэты, зусім не зьвязаныя з на- шай гісторыяй — назапашваньне, спажываньне. Гэта зусім новыя выклікі і спакусы, няма на што мэнтальна абаперціся. У мяне ў кнізе ў адной ге- раіні маці памерла не ад старасьці, а ад таго, што не хацела жыць пры капіталізме. Страта сэнсу жыцьця: усё, што ззаду — дарма, усё, што напе- радзе — абсалютна незразумела.