• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч ужо сказала пра савецкасьць, пра савецкасьць структурную, зьмястоўную. А я хачу пагаварыць пра савец- касьць зьнешнюю, бо гэта таксама немалаважны чыньнік.
    Беларускі рэжым, магчыма, і ня самы рэпрэ- сіўны на абшарах былога СССР, але ўжо пэўна — самы савецкі, хаця б паводле антуражу. I зварот «таварышы», што гучыць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, і архітэктура, і зьмена бел-чырвона- белага сьцяга на падноўлены савецкі, і перанос Дня Незалежнасьці на 3 ліпеня — дзень вызва- леньня Менску ад нацыстаў — усё заклікана ства- раць уражаньне, што Беларусь працягвае жыць у СССР. Такой канцэнтрацыі савецкасьці няма ня тое, што ў Кіеве ці Вільні, але нават у Ашгабадзе ці Ташкенце.
    А пасьля Лукашэнкі — застанецца гэта ці не? Можа, справа ня толькі ў тым, што цяперашні прэзыдэнт — своеасаблівы рамантык савец- касьці, а ў ягонай упэўненасьці, што гэта ў ідэа-
    лягічным сэнсе працуе, а нешта іншае працаваць ня будзе? Можа, у гэтым давядзецца даволі хутка ўпэўніцца і ягоным наступнікам, кім бы яны ні былі?
    Дынько: Сьвятлана Алексіевіч вельмі мудра прапанавала падзяліць тое, што зрабіў Лука- шэнка, і тое, што прадыктаваў час. У такой за- крытай, ізаляванай сыстэме, як цяперашняя Беларусь, мы часам схільныя ўсё зводзіць да дзеяньняў аднаго чалавека ці прынамсі нейкай закуліснай групы, якая ажыцьцяўляе ўладу. На- самрэч, грамадзтва залежыць ад воляў і дзейна- сьці мільёнаў людзей, кожны зь якіх на-свойму ўплывае на хаду гісторыі, кожны зь якіх ёсьць творцам сваёй нацыі, сваёй дзяржавы і яе бу- дучыні.
    Лукашэнкаўцы старанна лепяць са свайго правадыра вобраз беларускага Атацюрка, на- ват мянушку яму выбралі аналягічную — Ата- Цюрк — па-турэцку азначае «бацька туркаў». Туркменбашы, дарэчы, таксама ж «бацька тур- кменаў»...
    Лукашэнкаўцы бачаць у цяперашняй сыстэме зародак вечнага рухавіка, які зможа захавацца. Але яны пры гэтым робяць адну вялікую па- мылку. Чаму спадчына Атацюрка аказалася такой даўгавечнай, чаму ён шануецца ў сваёй краіне? Таму што ён жалезнай рукой вёў сваю краіну ў будучыню, мадэрнізаваў, эўрапеізаваў яе.
    Са спадчыны Лукашэнкі захаваецца тое, што было арыентавана ў будучыню, што прадбачыла
    будучыню. А ўсё, што было арыентаванае на мі- нуўшчыну, аджыве. Гэта закон гісторыі.
    У гэтым сэнсе — наконт савецкай спадчыны. Лукашэнка навязвае гэтую савецкую спадчыну, ён сілай заганяе грамадзтва ў савецкую «скуру». Мне падаецца, што ўсё гэта абсыплецца і трэсьне, як толькі беларускае грамадзтва перарасьце сябе.
    Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч, вось Ан- дрэй сказаў, што, на ягоны погляд, Лукашэнка «навязвае савецкую спадчыну беларускаму гра- мадзтву». А яно што — супраціўляецца гэтаму, як нечаму абсалютна яму чужому?
    Алексіевіч: Я не магу, на жаль, падзяліць ра- мантызм Андрэя. Я днямі зайшла ў краму ў сваім раёне. Гэта цэнтар гораду, даволі заможны раён. 1 ўбачыла жанчыну (яна настаўніца, мы некалі зь ёй размаўлялі), якая купляе паўдзясятка яек і грамаў 200 самай таннай кілбасы. I я адчуваю, што мне сорамна побач зь ёй купляць нешта лепшае...
    Я абсалютна савецкі чалавек, з савецкімі ком- плексамі, і я ганаруся гэтымі комплексамі. I не зьбіраюся таньчыць перад лібэральнымі каш- тоўнасьцямі, дзе маленькі чалавек ня ставіцца ні ў што. Хоць я — зацятая лібэралка. Але мне не падабаецца, што маленькі чалавек выкінуты з гэтага вазка, які скача невядома куды. Арыен- ціру няма.
    Арыенцір ёсьць у інтэлігенцыі, у маладога пакаленьня, як Андрэй кажа. Але мы, на жаль — гарадзкія вар ’яты ва ўласным грамадзтве, мы мар-
    гіналы, ізгоі. У мяне ёсьць дом у вёсцы. Дык вось, усё, пра што мы гаворым, абсалютна незразумела і непатрэбна маймусуседу ІІятруСеліверставічу, які жыве там побач са мной.
    На чым трымаецца Лукашэнка, на чым трыма- ецца савецкасьць? Ня ён яе дэкляруе, ён проста зразумеў, што гэта ягоны адзіны шанец утры- мацца.
    Я памятаю, як у першыя месяцы свайго кіра- ваньня ён хацеў запрасіць Яўлінскага. Гэта быў іншы Лукашэнка. Але як сапраўдная «палітычная жывёла» ён унюхаў, што народ жа іншы. Тут ііра дэмакратыю ведае толькі пара інтэлігентаў, дый тое ім толькі здаецца, што яны гэта ведаюць.
    А што тычыцца заўтрашняга дня, то відавочна, што грамадзтва будзе расслойвацца, будзе ўсё прадавацца, пойдзем шляхам Расеі, будуць бед- ныя і багатыя. I вось цяперашнія калгасы — гэта мільёны бедных людзей, яны будуць трымацца за савецкае. Стратныя заводы, мільёны людзей, выкінутых з працы — яны таксама будуць тры- мацца за савецкае.
    У нашых рамантычных мроях нам здаецца, што гэта Лукашэнка нясе за ўсё гэта адказнасьць. А вы думаеце, што імпэрыя, якая мела такую ма- гутную філязофію, якая праліла столькі крыві, так проста сыдзе?
    Дракахруст: Аляксандар Фядута, а чый раман- тызм Вам бліжэйшы — Андрэя ці Сьвятланы?
    Фядута: Ну, я наагул пэсыміст, Вы ведаеце. Таму мне бліжэй пэсымістычны рамантызм спа- дарыні Алексіевіч. I каб пацьвердзіць тое, што яна
    казала, я прыгадаю расповед былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Леаніда Сініцына пра тое, як Лукашэнка абіраў эканамічную ма- дэль краіны. Ён тады спытаў віцэ-прэм’ера Лінга, ці ведае той, што такое рынак. «Не», — адказаў Лінг. Ён спытаў амаль палову ўраду, а ўрад ужо меў нейкі рынкавы досьвед. Але пасьля таго, як нават прэм’ер Чыгір сказаў, што, па шчырасьці, ня ведае, што такое рынак, Лукашэнка сказаў Сініцыну: «Вось так. Будзем будаваць тое, што ведаем. Ведаем сацыялізм».
    I тое, што гэтая абраная мадэль аказалася болып прыстасаванай да жыцьця, чым усе мы ду- малі і чакалі, насамрэч пацьвярджае слушнасьць таго, пра што кажа спадарыня Алексіевіч.
    Справа сапраўды не ў Лукашэнку, справа ў тым, што ў кожным беларусе жыве Лукашэнка. У ім ёсьць і савецкае, і беларускае. I гэтая вы- буховая сумесь і ёсьць пэўнай падставай для таго, каб меркаваць, што Лукашэнка ня сыдзе як постаць ідэалягічная. Ён сыдзе толькі як кіраўнік дзяржавы. Але ён застанецца ў сэрцах людзей. Сёньня старэйшае пакаленьне адчувае настальгію па Сталіне, а тыя, хто стане старэй- шым пакаленьнем заўтра, будуць настальгаваць па Лукашэнку.
    Дынько: У словах Сьвятланы Алексіевіч мяне больш за ўсё зачапіла яе непахісная вера ў тое, што нічога на гэтым сьвеце не зьмяняецца. Такая эклезіястычная вера. Я зыходжузь іншага, зтаго, што ўсё мяняецца, нічога не стаіць на месцы. Ка- заць, што беларусы заўсёды застануцца савецкімі,
    таму што яны савецкімі былі і ёсьць, гэта значыць адмаўляць людзям ва ўсялякім уплыве на грама- дзкія працэсы. Беларусы незастануццасавецкімі, таму што я гэтага не хачу, таму што я дзейнічаю супраць гэтага. I такіх, як я — тысячы. I дзей- насьць гэтых тысяч людзей дасьць свой плён.
    Сьвятлана кажа, што маленькі чалавек ні ў што ня ставіцца ў лібэральным сьвеце, называе нас, беларускіх інтэлектуалаў, «гарадзкімі вар’ятамі». Мы — не вар’яты, мы дактары. Роля інтэлектуа- лаў у такой сытуацыі, як сёньня, якраз у тым, каб быць дактарамі.
    Што ж тычыцца маленькага чалавека, то ён якраз у лібэральным сьвеце, у лібэральных дэ- макратыях абаронены. Чаму людзі пачуваюцца шчасьлівымі ў Даніі, у Нямеччыне, але пачува- юцца няшчаснымі ў Беларусі (пра што сьведчаць сацыялягічныя дасьледаваньні)? Неўапошнюю чаргу — праз пачуцьцё неабароненасьці, якое па- нуе ў нас, праз адсутнасьць бясьпекі маленькага чалавека, як называе яго Сьвятлана, ці простага чалавека, як называюць яго лукапіэнкаўцы.
    Тое, што яму ў Беларусі добра — гэта адзін з найвялікшых лукашэнкаўскіх мітаў, да яго і трэба ставіцца, як да міту. Давайце паглядзім на аб’ектыўныя рэаліі сучаснай Беларусі. Бела- русь выйшла на першую пазыцыю ў сьвеце па колькасьці самагубстваў на душу насельніцтва. Па колькасьці забойстваў на 100 тысяч насель- ніцтва Беларусь у 8 разоў перавышае ўзровень Эўразьвязу. Лукашэнка сам прызнаў, што за апошнія 5 гадоў узровень злачыннасьці ў Беларусі
    вырас на 70%. Мы назіраем дзікую дэградацыю чалавечага патэнцыялу.
    Сьвятлана кажа, што сьпіваліся ў Беларусі заўжды,сыііваліся і пры саветах, і гіры цары. Але любы чалавек, які назіраў за беларускай вёскай 50 ці 30 гадоў, скажа, што на вёсцы адбыліся ў гэтым сэнсе кардынальныя зьмены. Я — малады чала- век, але нават у гады майго дзяцінства ў вёсцы пілі намнога менш, а жанчыны не пілі наагул. Насамрэч, лукашэнкаўская сыстэма вінаватая ў тым, тым што адбываецца гэтая дэградацыя чалавечага патэнцыялу.
    Чаму? Таму што людзі ня бачаць жыцыдёвай пэрспэктывы. На іх таксама ня ўскладзеная ад- казнасьць, людзі гіазбаўленыя ўласнасьці, людзі ўключаныя ў сыстэму эканамічных адносінаў, у якіх ад іх мала што залежыць. Нарэшце, адным са складовых элемэнтаў сыстэмы, якую мы маем сёньня ў Беларусі, ёсьць культ сілы, які таксама спрычыняе траўмы, выклікае комплексы і вы- нішчае сацыяльны капітал.
    Тое, што нам застанецца пасьля Лукашэнкі — гэта дэградаваны сацыяльны капітал. Вось з гэ- тым Беларусь будзе мець вялікія праблемы. Бо лягчэй адбудаваць заняпалую інфраструктуру, лягчэй перабудаваць эканамічную сыстэму, але значна цяжэй перавыхаваць тых людзей, якія прывучыліся красьці, бо «ўсё вакол калгаснае, усё вакол маё», якія прывучыліся піць, бо няма чаго рабіць, якія прывучыліся дабівацца свайго кулаком. Вось з гэтым давядзецца жыць доўгія гады.
    Дракахруст: Вось наконт таго, што казаў Анд- рэй пра дэградацыю сацыяльнага, чалавечага ка- піталу. Аляксандар, Вы, наколькі я ведаю, пэўны час займаліся палітычнай працай ва Ўкраіне. Ці можаце Вы параўнаць гэтыя працэсы там і ў Беларусі?
    Фядута: Украінцы дэградавалі ў значна мен- шай ступені. I гэта вельмі балюча адчуваецца мной. Ёсыдь такі паказчык — адносіны да пось- пеху іншага чалавека. Зайздрасьць ва ўкраіне амаль што адсутнічае, асабліва сярод моладзі. Моладзь глядзіць на пасьпяховага чалавека і кажа сама сабе — мы таксама будзем такімі. Мы будзем працаваць, і мы нешта атрымаем. Ну, ня будзе ў мяне той імпэрыі, якую мае Рэнат Ахметаў, але ў мяне будзе маленькая друкарня, маленькая цырульня ці нешта іншае. Моладзь да гэтага імкнецца.
    У нас такое немагчыма. Немагчыма для ўсіх, акрамя вельмі нешматлікай часткі моладзі, для якой бацькі стварылі ўмовы. А іншыя ня могуць атрымаць добрую працу, ня могуць атрымаць стартавы капітал, каб пачаць уласную справу. I вось гэтае пачуцьцё безвыходнасьці, пачуцьцё адсутнасьці пэрспэктываў — гэта тое, што пакідае Лукашэнка. Гэта адчуваецца менавіта цяпер, калі пачалася сапраўдная прыватызацыя і высьвет- лілася, што ўласных беларускіх прыватызатараў няма, няма тых людзей, якія маглі б легальна набыць уласнасьць, якая належыць беларускай дзяржаве, і стаць яе гаспадарамі.