Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
, УЛАДЗІМІР СОДАЛЬ
Вун стаіць бярозка тут ля самай хаткі, Косы папусціла... плача, кажуць людзе, А мне так здаецца, што ёй анігадкі: Што было — не помне, не ўзнае, што будзе. А можа ж, і помне, як то я калісьці, Быўпіы малым хлопцам, лазіў, калыхаўся.
АДКРЫЦЦЁ СВІРАНАЎ
Доўга, вельмі доўга — аж да сярэдзіны шасцідзесятых гадоў нашага стагоддзя радзімай Францішка Багушэвіча лічыліся Кушляны. Пра гэта пісалася ва ўсіх пісьменні-кавых біяграфіях, даведніках, школьных падручніках. Але вось вядомы даследчык нашай літаратуры светлай памяці Сцяпан Александровіч расшукаў некралогі на смерць паэта, напісаныя яго сучаснікамі, яго біёграфа-мі— Напалеонам Роўбам і Люцыянам Уземблам. У іх па-ведамлялася, што радзіма Ф. Багушэвіча — Свіраны поблізу Вільні. Гэта была для савецкіх беларускіх даслед-чыкаў нечаканка.
Думка, быццам Кушляны — радзіма Францішка Ба-гушэвіча, настолькі ўвайшла ў нашу свядомасць, што С. Александровіч, паведамляючы пра Свіраны, яшчэ і сам не хацеў даць гэтаму веры. Ён асцярожнічаў. «Мож-на было 6 браць пад сумненне верагоднасць гэтага сцвяр-джэння,— разважаў даследчык у артыкуле «Новае пра Ф. Багушэвіча», надрукаваным у кнізе «Старонкі брат-няй дружбы», — але справа ў тым, што адначасова роз-ныя аўтары ў розных выданнях... пісалі пра Свіраны як радзіму Ф. Багушэвіча. Трэба ўлічваць і той немалаваж-ны факт,— развіваў далей сваю думку С. Александро-віч,— што адзін з аўтараў артыкулаў пра беларускага паэта польскі літаратар і краязн.аўца Напалеон Роўба...
5
не толькі быў асабіста знаёмы з Ф. Багушэвічам, але і сябраваў з ім... Такія блізкія сяброўскія адносіны Н. Роўбы з Ф. Багушэвічам даюць падставу меркаваць, што ён ад самога паэта атрымаў дакладныя звесткі пра месца нараджэння беларускага пісьменніка».
Таквызначалася месца народзін Францішка Багу-шэвіча.
Чаму ж так доўга?
Адказ на пытанне можна даць такі: гэта вынік нашага грамадскага жыцця. За таталітарным рэжымам ад нас усё хавалася, таілася.
У 1935 годзе ў Вільні выйшла кніга Адама Станкевіча «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення». У ёй аўтар спецыяльна засяродзіў увагу беларускай гра-мадскасці на тым, дзе з’явіўся на свет аўтар «Дудкі бе-ларускай»: «Нарадзіўся Францішак Багушэвіч у 1840 годзе, але не ў Кушлянах Ашмянскага павета, як дагэтуль думалася, а ў Свіранах». Аднак наша літара-туразнаўства і пасля гэтай заўвагі працягвала называць месцам народзін Ф. Багушэвіча Кушляны.
Перакананы, калі 6 кніга Адама Станкевіча была дас-тупная ўсім, не ляжала за сямю замкамі ў спецсховах, то мы ўжо з 1935 года ў школьных хрэстаматыях і пад-ручніках, у розных даведніках пазначалі б месцам нара-джэння Багушэвіча Свіраны, а не Кушляны.
Кожнае новае пакаленне нібы пачынала з нуля, губ-ляючы набыткі папярэднікаў. He дзіва, што яшчэ і сёння дзе-нідзе ды і прамільгне, што Багушэвіч нарадзіўся ў Кушлянах. А як не прамільгнуць, калі аж да 1988 года на кушлянскай паэтавай хаце красавалася мармуровая дошка, якая паведамляла, што ў гэтым доме нарадзіўся вялікі беларускі паэт Францішак Багушэвіч.
Александровічава адкрыццё мяняла паэтаў жыцця-піс, напаўняла яго новым зместам, новымі фактамі, но-
6
вымі падыходамі, трактоўкамі. Але патрэбны быў час, каб з’явілася больш-менш поўнае апісанне таго кута, дзе нарадзіўся пясняр.
РУКОЙНЫ
Свіраны сталі першай у біяграфіі будучага паэта ге-аграфічнай назвай. Занатавана ў яго жыццяпісе і мяс-тэчка Рукойны. Менавіта тут хрысцілі малога Француся. Пра гэты ўрачысты момант у кнізе хросных метрык Рукойнскага касцёла запісана: «Года Божага тысяча восемсот саракавога, месяца сакавіка дзевятага
Старонка метрыч най касцельнай кні гі з запісам пра хрышчэнне Фран цішка
Рэлігійны рэліквіярык Багушэвічаў. 3 сямейных рэліквій Янкі Тарчэўска га, захаваных яго бабуляй Ганнай Багушэвіч
дня ў Рукойнскім парафіяльным рым ска-каталіцкім кас-цёле ахрышчана вадой і святым але-ем дзіця па імені Францішак Беня-дзікт».
Такі быў пачатак жыццёвага шляху нашага песняра.
Рукойны ад Сві-ранаў недалёка, усяго якія-небудзь шэсць вёрстаў, і коні давезлі мало-га да касцёла ме-ней як за гадзіну. Гэта было яго пер-шае падарожжа. Маці, дый не толь-кі маці, але і хрос-ныя не раз расказ-валі Францішку
пра тую, у пялёнках, вандроўку ў Рукойны да
хросту.
...Была субота. Бацька з’ездзіў да ксяндза ў Ру-койны і дамовіўся, што прывязе сваё немаўлятка.
Ксёндз Юзаф Мікуцкі добра ведаў Казіміра Ба-гушэвіча. Ён ужо ахрысціў не адно яго дзіця — Уладзіслава, Ганну, блізнят Анастаса і Нарцыса, апошнім, праўда, Бог не даў доўга жыць, і рады быў ахрысціць яшчэ аднаго сына, тым больш, што ў суботу мелася быць служба.
8
Павезлі мало-га Француся ў Рукойны Багу-шэвічавы сваякі і суседзі — Фелікс Галаўня і Пен-транеля Пастае-віч. Яны ўзяліся куміць хлопчы-ка. Разам з імі ехала таксама і другая пара ку-моў — дзядзька Ігнат Пастаевіч і Тэкля Галаўня, за сведак. Фран-цуся трымала на руках цётка Пен-транеля. У даро-зе ў яе была адна турбота: каб ча-сам не застудзіць
Казімір Багушэвіч — паэтаў бацька
малога.
Паўсюль яшчэ ляжаў снег. Але гэта быў ужо не той
снег, што зімою. Скрозь у паветры дыхала вясной. Неба было чыстае, паркалёвае, нібы кім крыху падсіненае. Верхні шарпачок снегу станавіўся наздраваты, свяціўся якойсыді казачнай мярэжаю. Зранку быў невялікі маро-зік, але апоўдні апаў. Санная каляя пад палазамі нібы плавілася. Гэта была такая пара, калі санкі з калёсамі
сварацца. Малы ў дарозе асабліва нікога не турбаваў, толькі ў касцёле, калі акраплялі святой вадою, увесь здрыгануўся, яўкнуў разы два і замоўк, водзячы воч-
9
Канстанцыя Багушэвіч з Галаўнёў — Францішкава матуля
камі па храме Бо-жым. «Спакой-нае дзіцятка бу-дзе, — сказала кума. — I цяр-плівае».
Гэтыя словы яна паўтарыла і ў Свіранах, ка-лі перадавала Француся ў мат-чыны рукі. Тая была радасная ад такой пахва-лы, толькі баць-ка нешта хадзіў па хаце крыху змрочны, нібыта нечым незадаво-лены. Яго вельмі
турбавала, што хлопчык на-радзіўся ў марцы ды яшчэ ў вы-
сакосны год. «Кепская гэтая прыкмета,— бедаваў Ка-зімір Багушэвіч,— Вельмі кепская... Нейкі пакутнік з яго будзе. А тут халера разгулялася, косіць людзей...»
У адным толькі ён знаходзіў суцяшэнне — сына хрыс-цілі ў дзень вясновага раўнадзенства, калі сонца па-варочвае на вясну. «Мо хоць гэтая прыкмета ў чым-небудзь дапаможа яму ў жыцці?»
Аднак, нягледзячы на ўсе трывогі, па часе згулялі як мае быць хрысціны, госці назычылі бацькам і
немаўлятку добрай долі, каб яно ў іх расло вялікае,
ю
разумнае, багатае, шчаслівае, здаровенькае, галасіс-тае, — на радасць і завідачкі людзям, наўцеху бацькам, каб карміцелем іх стаў на старасці.
А тым часам праз нейкі год у Казіміра нарадзіўся яшчэ адзін сын — Валяр’ян. I ўвесь клопат бацькоў скі-раваўся на меншанькага, хоць і Франусь быў яшчэ не вельмі каб вялікі.
ЛЮЛІ, СЫНОК, ЛЮЛІ...
Доўгі час нашы літаратуразнаўцы не ведалі, якое да-чыненне мелі Багушэвічы да Свіранаў. Іхні родавы маёнтак быў у Кушлянах. Толькі паэтава ўнучка Станіс-лава Тамашэўская вытлумачыла:«Таму дзядуля быў на-роджаны ў Свіранах, што яго маці паходзіла з тых мясцінаў».
Паэтава маці была з роду Галаўнёў. Францішка, як відаць з метрыкі, і хрысцілі Галаўні, Тэкля і Фелікс. Кім жа яны прыходзіліся будучаму паэту? Якія былі яму сваякі? На гэтыя пытанні могуць даць адказ толькі архіўныя дакументы, калі яны захаваліся. Але можна выказаць меркаванне: ці не былі Тэкля і Фелікс Францішкавымі дзедам і ба-буляй?
Пра паэтаву маці мы ведаем вельмі і вельмі мала. Нам нават даты яе жыцця невядомыя. 3 архіўных папераў чуваць галасы ўсіх Багушэвічаў. He чуваць толькі голасу паэтавай матулі, чыё імя чамусьці не згадваецца ні ў адным вядомым нам дакуменце, апрача Францішкавай метрыкі. He сустракаецца яно і ў след-чых справах 1863 года. У гэтых паперах пайменна называюцца ўсе Багушэвічы, нават іхнія парабэчкі, некаторыя сваякі, а пра маці ні слова, як быццам
11
яе няма. Вельмі загадкава ўсё гэта! Францішкава метрыка — пакуль адзіны дакумент, з якога можна даведацца імя яго матулі. Звалі яе Канстанцыя, Кас-туся. Да нас дайшлі два фотаздымкі з яе выявай. На сямейнай фатаграфіі 1864 года яна стаіць побач з Францішкам, прытулілася да яго, ахінула. Левая рука ляжыць на сынавым плячы. Жанчына яна, ві-даць, была валявая, скупая на знешнюю ласку, але ўнутрана шчырая, высакародная. У маладыя дый у падлеткавыя гады Францішак быў нечым вельмі па-добны да маці. У ім яна знаходзіла шмат свайго. Гэта яна, пэўна, калісь яму наспявала, напрарочыла ў Свіранах:
Люлі, сынок, люлі, люлі! Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваей маткі; А ты чаго не спіш, сынку, Як 6ы чуў ліху гадзінку? Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, А як матка прыйдзе ў госці, Ой, то будзе ёй радосці... Сядзе матка ў кут на лаве, Сын хлеб-соль прад ёй паставе, Ручкі, ножкі пацалуе, Памілуе, пажалуе;
Пачастуе мядком сытным, Блінком мякенькім падсітным, Піражочкам і з начынкай, Верашчачкай гарачынкай... Люлі, сынок, люлі, люлі... Бо ўжо курачкі паснулі. Ой, то будзе рада матка, Хоць і простая салдатка,
12
А ўсякі шапку здыме, Як дазнаецца аб сыне.
Ой, не будзь ты лепей панам, Hi вялікім капітанам, Будзь, чым матанька радзіла, Каб у госці не хадзіла, Каб век з табой векавала, Гаравала, працавала...
Ёсць у гэтай «Калыханцы», безумоўна, штось ма-туліна, матчына: яе пяшчота, ласка, засцярога, за-мілаванне, жаданне бачыць сваё немаўлятка, як вы-расце, добрым, шчырым чалавекам. Матчыны калы-ханкі, мусіць, паўставалі, абуджаліся не раз у Францішкавай душы, калі ён пісаў гэтую сваю пра-нікнёную песню. Кажуць жа, дзіцятка, слухаючы ма-туліны калыханкі ды розныя іншыя забаўлянкі, на-вівае іх на сваё сэрцайка, каб неўзабаве самому распеўна сказаць: ма-ма, та-та, ба-ба. Так яно, пэўна, было і ў Францішка. Праз калыханкі ён спазнаваў першую навуку, матуліны наказы, яе жаданні, галасы блізкіх і родных.
Максім Гарэцкі так прачытаў Францішкаву «Калы-ханку»:
«Калыханка» — лірычная песня на народны лад. Яна складзена быццам на сацыяльныя матывы, але для беларуса яна мае больш нацыянальных прымет. «Калыханка» — спрадвечная песня аб тым, як бела-рускія дзеці, выходзячы ў паны, адракаліся ад сваіх матак; аб тым, як беларуская інтэлігенцыя адракалася ад свайго народа. За хімернае панства яны плацілі згубай свае нацыянальнасці і духовым выгнаннем з бацькавай хаты. Верш гэты — адзін з самых лепшых