• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свіранскія крэскі  Уладзімір Содаль

    Свіранскія крэскі

    Уладзімір Содаль

    Выдавец: Полымя
    Памер: 98с.
    Мінск 1995
    21.35 МБ
    Паколькі ўсе гэтыя звесткі малавядомыя, то, думаецца, лепей за ўсё працытаваць іх так, як яны пададзены ў “Лнтовскнх епархнальных ведомостях”. Тым больш, што ў публікацыі пададзена і больш далёкая гісторыя Свіранаў. Чытаем: “йменне Свмраны (21 верста от Внльны) некогда прннадлежало князьям Гольшанскнм. Часть Свмран, с фольваркамн Кроштын Шешолн, досталнсь Константнну Острожскому в качестве прнданого, которое он получнл за женоюсвоеюТатьяной нзкнязей Гольшанскнх. Этачасть
    63
    Свнран, пожалованная в 1552 году князем Константн-ном Острожскнм Пречнстннскому собору, отдана была Рутскнм в обмен на Руту ”.
    Вытрымка каштоўная пэўнымі звесткамі пра Свіраны. Цікавая яна і тым, што ў ёй згадана імя выдатнага беларус-кага ваяра, кашталяна віленскага, гетмана і сябра Рады Вялікага княства Літоўскага Кастуся Астрожскага, які моцна нашу Літву і Русь мілаваў. Высвятляецца, слынны князь не адзін раз з сваёй вайсковай ды дзяржаўнай світай ездзіў свіранскімі дарогамі. У гэты кут Віленшчыны ён стала пачаў наведвацца з 1509 года пасля таго, як атрымаў частку свіранскай зямлі ў пасаг ад наваградскага ваяводы князя Сымона Гальшанскага за дачку Таццяну.Апроч уся-го іншага наймагутнейшы князь будаваў храмы, школы, шпіталікі для калек; спрыяў кнігадрукаванню на Белару-сі. Пра гэтую дзейнасць Астрожскага ў грамаце вялікага князя Жыгімонта I ад 30 лістапада 1517 года гаворыцца: “... Паколькі мы навучаныя Святым Законам і Евангеллем даваць абяцанні Богу і выконваць іх ... мы ласкава дазво-лілі пабудаваць цэрквы: Святой Тройцы — на ўзгорку, праз які ідуць да брамы, што па дарозе ў Меднікі, дзе была старая царква з кляштарам пад гэткім самым назовам Свя-той Тройцы, пабудаванаяз дрэва, і Святога Мікалая, яко-га называюць Вялікім, пасярод места нашага Вільні, пабу-даваць абедзьве з каменю».
    Няцяжка здагадацца, што гісторыя згаданых святы-няў, а найперш храма Святой Тройцы, мае сваю повязь і з Свіранамі, свіранскай каплічкай: Свіраны ж пэўны час належалі віленскаму Свята-Троіцкаму кляштару.
    На Багушэвічавай радзіме, як бачым, доўга і велічна званы званілі, абвяшчаючы пра моц ліцвінскага гаспа-дарства, пра яго росквіт.
    I яшчэ адно цікавае назіранне: назвай Свіраны колісь аб’ядноўвалася некалькі розных фальваркаў. Апрачазга-
    64
    даных — Кроштаў і Шашоляў, да Свіранаў належаў і фальваракЖамайтэлі. Пра гэты фальварак у “Лнтовскмх епархнальных ведомостях” падаюццатакіязвесткі: “ Дру-гая часть тех же Свнран, состоявшая нз фольварка Жемойтелн, была пожалована в 1538 году епнскопом внленскмм Павлом Гольшанскнм недавно построенному внленскнм архнднаконом Носнфом Ясенскнм в Руконях костёлу с целью отвлечь окрестных (правоверных) жнтелейотпосеіценнябожннц... (такокрегцены,конечно, православные храмы) н обраіценне нх к нстннно католн-ческой вере... Эта часть Свнран, т.е. фольварок Жемой-телн, по ея отдаленностн от Рукойнн, доставлявшая не-значнтельный доход Рукойнскому плебану, была продана в 1628 году внленскнм епнскопом Естафнем Воловячем Тронцкнм базнлнанам за 1400 коп грошей... ”
    Усе гэтыя звесткі пра Свіраны былі колісь напісаны на пергаменце, лацінскай моваю і захоўваліся ў кляш-тарным архіве. 3 тых жа запісаў даведваемся, што тро-іцкія базыліяне засталіся незадаволеныя абменам руц-кага маёнтка на свіранскі. Свіраны яны называлі мізэр-нымі ў параўнанні з Рутай. Усяго, паводле іх звестак, Свіранам належала каля трох маргоў зямлі.
    Цяпер гісторыя Свіранаў з часоў сярэднявечча і канца дзевятнаццатага стагоддзя нам больш-менш вядомая. Мы нават ведаем, як апраналіся Францішкавы землякі, су-седзі ў пару яго маленства, які быў іхні побыт, як яны размаўлялі. I гэтыя звесткі да нас данёс ніхто іншы, як усё той жа слынны свіранскі сусед Уладзіслаў Сыраком-ля. Вось як ён нам апісаў побыт вясковага жыхарства з свіранскіх ваколіц у дарожным дзённіку 1856 года: «Падвіленскі люд, без сумненняў, быў у далёкай стара-жытнасці чыста літоўскага адгалінавання. Сёння, амаль усюды забыўшы сваю мову, ён, аднак, не мае падабенства да русіна. Паставай — нязграбны, сярэдняга росту, ён
    5. Зак. 5551.
    65
    не мае таго спрыту, што характэрны для сялянаў каля вялікіх гарадоў. Размаўляе па-русінску, зусім някепска і па-польску. Ёсць у яго на сваёй мове песні, напрыклад, дажынкавыя. Шануе рэлігійныя рытуалы, але асаблівай набожнасцю не вызначаецца. Усё ж вельмі прыстойны ў паводзінах, сардэчны, хоць гэтага не прачытаў 6ы на яго твары, нерухомым, пазбаўленым усякай жывасці мускулаў. Мужчыны носяць белыя сярмягі і шапкі-ву-шанкі. Магчыма, колер гэтых сярмяг мае сувязь з белымі кашулямі, якія Ягайла раздаваў ліцвінам пры хрышчэн-ні. Жанчыны ў свята носяць чапцы з вялікімі ліштэўкамі і крамныя чырвоныя хусткі, зімой — цёмна-сінія беке-шы з фалдамі, упрыгожаныя з тыльнага боку вялікай колькасцю латунных гузікаў. Летам носяць усё белае, толькі гарсэт — слабага цёмна-сіняга колеру. Часам на свята ці на якую ўрачыстасць надзяюць вышываную са-рочку, пурпуровыя, з залатым пазументам спадніцы, пры гэтым не шкадуюць для ўпрыгожання стужак, кве-так, медальёнаў і пацерак. Здалёку гэта здаецца прыго-жым, але толькі здалёку, бо цяжка праз усё гэта разгле-дзець твар, а яшчэ цяжэй — выраз думкі на ім».
    Усе гэтыя Сыракомлевы звесткі якраз з тых мясцін, дзе Свіраны, Меднікі, Рукойны.
    ФРАНЦІШКАВА ДРЭВА
    Кажуць, кожны чалавек мае «сваё» дрэва. Франціш-кавым дрэвам быў дуб. У старым календары гаворыцца: «Людзі, што нарадзіліся ў час вясновага раўнадзенства, сваёй паставай, здароўем, веліччу і годнасцю параўноўваюцца з дубам. Яны адважныя, вытрыманыя і шчодра надзеленыя воляй як у сэнсе імкнення да неза-лежнасці, так і ў сэнсе ўмення падначаліць усё для да-
    66
    сягнення намечанай мэты. Дубы — зычлівыя і гасцін-ныя, любяць адчуваць сябе гаспадарамі, верныя сяб-роўству... Вабяць такіх людзей канкрэтныя справы, думаюць яны спраўна і ясна, не пазбаўлены інтуіцыі. Аднак дубы маюць і адмоўныя рысы характару. Яны не ўмеюць быць эластычнымі, не ўмеюць прабачыць, з-за чаго маюць шмат клопатаў... Дубы — кансерва-тары, што зрасліся з сваім асяроддзем, і нічога не хочуць мяняць».
    Той, хто больш-менш ведае Францішка Багушэвіча, згодзіцца, што шмат з вызначаных рысаў — яго. А ці былі ў Свіранах дубы? Так, цэлая дуброва. Але цяпер ніводнага не засталося. Што знішчыў час, а што людзі памарнавалі. Засталася толькі маладая дубовая порасль. Але затое ацалеў шнурок старых ліпаў. Старая ліпавая прысада ў Свіранах пад аховай закона. Дзядзька Субач расказаў нам цікавую і даволі павучальную гісторыю.
    ...Аднаго разу аштрафавалі суседа. А за што? Бура паваліла на яго грады ліпу, а ён паспяшаўся парэзаць яенадровы. «Віна гаспадара была ў тым, — патлумачыў дзядзька Субач,— што не заявіў у апілінку — сельса-вет— пра паваленае дрэва. Але я цяпер разумею, што тут да чаго».
    Дзядзька Субач звязаў такую пільную ўвагу да ста-рых свіранскіх ліпавых прысад з памяццю пра беларус-кага песняра, які нарадзіўся ў Свіранах.
    Пазней высветліцца: такімі шарамі ліпаў свіранская сядзіба была абсаджана з усіх старон. To дзе ж астатнія? Што час вынішчыў, што людзі. Будаваліся і пры безу-ладдзі папілавалі. I цяпер яшчэ ліпавыя плашчакі ля-жаць у сценах шмат якіх свіранскіх пабудоў. Білі ў гэтыя ліпы і перуны, шмат яны іх пашчапалі. Дый як не біць, калі кожная з іх хмары чапляе, такія яны гонкія, вынос-ныя. Кожная не менш як за трыццаць метраў увышкі, з
    67
    самім небам гамоняць. Вільгаці ім тут хапала. To і раслі сабе векавухі ў неба гледзячы, перажываючы сваіх гас-падароў. Ліпам гэтым не менш як гадоў па дзвесце. Аднак Францішкава дрэва ўсё-такі дуб. Дубы ў Свіранах раслі на пасецы. Цяпер тут мяшаны лес.
    ПАЭТАВА ЗОРКА
    Францішак Багушэвіч, народжаны ў Свіранах, як вя-дома, стаўся слынным паэтам, адвакатам. Побач з яго імем ставім самыя разнастайныя эпітэты. I найперш на-зываем яго бацькам Беларускага адраджэння. Гэта най-вышэйшае азначэнне. А яшчэ называем мы яго заступнікам народным. А ці выпадкова ўсё гэта?
    Астролагі сведчаць, што тыя, чыя дата нараджэння пазначана лічбай дзевяць,— гэта пераважна валявыя людзі. Для іх таксама характэрны высокі інтэлект. Вя-дома, прыродныя задаткі могуць развівацца, стаць з ця-гам часу здабыткам грамадства, калі гэтаму паспрыяе сям’я, гістарычныяабставіны. У Францішка Багушэвіча, як бачым, сям’я і гістарычныя абставіны развілі розум, інтэлект да сапраўды грамадскіх вышыняў. У яго была сіла волі, і ён з малых гадоў пачаў выяўляць яе. Так што астролагі ў дачыненні да Францішка Багушэвіча, наро-джанага пад свіранскімі зоркамі, не памыліліся. Фран-цішак прайшоў праз неймаверныя выпрабаванні і зас-таўся адданы бацькоўскаму краю, свайму народу. Сваю адданасць роднай зямлі выказаў надзвычай прыгожым вершам:
    Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі не быў: He жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў.
    68
    Каб людзей прызнаваў за братоў. А багацтва сваё меў за іх, Каб за край быў умё'рці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых. Каб я Бога свайго не акпіў, Каб не здрадзіў за грошы свой люд...
    Паводле народных традыцый, бабкі-павітухі старалі-ся пупкі толькі што народжаным немаўлятам-хлопчыкам рэзаць на нажы ці сякеры, каб былі добрымі гаспадарамі. А ў каго былі дома кніжкі — гэта рабілася на кніжцы. У Францішкавых бацькоў пэўна ж знайшлася кніжка. Давалі немаўлятку падчас згаданага рытуалу ў ручку і аловак. Каб жыццё новага чалавека асвяціць навукай, асветай. Пэўна, Францішку рэзалі пупок на духовых рэчах — на кніжцы, з алоўкам у ручцы. I ён стаўся па-этам, песняром. кніжнікам.
    Францішак Багушэвіч ведаў няблага радзінныя ды хрэсьбінныя рытуалы. Збольшага ён апісаў іх у паэме «Кепска будзе!».
    А тут дроў ані палена, А тут яшчэ нарадзіны! Трэба ж бабе бохан хлеба, I гарэлкі ж трэба пляшку, Яшчэ ж хрысціць хлопца трэба...
    А як жа, паміж іншым, правілі і правяць радзіны ды хрэсьбіны ў Свіранах і ва ўсёй свіранскай акрузе?
    СВІРАНСКІЯ ХРЭСЬБІНЫ
    Падахвоцілася нам пра іх расказаць усё ж тая Вэрця Казлоўская. Апавядальніцаяна — пашукацьтрэба. Сло-ва ў яе трапяткое, як матылёк, дрыготка спеўнае, дас-ціпнае. 3 малых гадоў яна расла назіральнай
    60
    дзяўчынкай: да ўсяго прыглядалася, усё запамінала. Таму з яе і цікавая апавядальніца. Ну, але слухайма самую Вэрцю...