• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свіранскія крэскі  Уладзімір Содаль

    Свіранскія крэскі

    Уладзімір Содаль

    Выдавец: Полымя
    Памер: 98с.
    Мінск 1995
    21.35 МБ
    83
    не прыдалі гэтаму асаблівага значэння і не распыталіся больш падрабязна, пра якіх ён Багушэвічаў згадаў, як яму помняцца Свіраны? Хто ў іх жыў за яго памяццю? Ці ведаў ён каго з Галаўнёў? Ды ці мала чаго можна было спытацца ў чалавека пра тое, што было б цікава для ўсіх.
    МАГІЛЫ ПРОДКАЎ
    Калі наведваў Свіраны, мяне не пакідала думка: «А дзе ўсё ж пахавана Францішкава маці — тая, што дала яму жыццё? Мы пра яе так мала ведаем. На сямейнай магіле Багушэвічаў у Жупранах яе імя чамусьці не значыцца. Бацькава ёсць, а матулінага няма. Аднойчы падумалася: «А можа, яе пахавалі дзе-небудзь на радзіме— у Свіранах ці Рукойнах?» Пры нагодзе я абхадзіў блізкія ля Свіранаў могілкі. Іх у акрузе двое. Адзін могільнік завецца Юкшан-скі. На ім хавалі нябожчыкаў з Юкшанаў, Кіянаў, Заціш-шаў. А Свіраны, Храстоўка, Лучкі, Уляны, Кулі вазілі сваіх нябожчыкаў на Кулёўскі пагост. Ён быў крыху боль-шы, займаў большы пляц. Могілкі старыя, дагледжаныя, абкладзеныя высокім мурам з бутавага каменю. Аднак па-мятак з прозвішчам Галаўнёў тут не напаткалася. He на-паткалася — нісяроджывых,нісяродмёртвыхутутэйшай мясціне і прозвішча Пастаевічаў. Памятаеце, Пастаевічы разам з Галаўнямі хрысцілі малога Франуся. Праўда, ка-жуць, што калісьці быў могільнік у саміх Свіранах — на тым пакатым пагорку, што атуляў свіранскую сядзібу з поўдня. Можа, там хто спачывае з Францішкавых свіран-скіх сучаснікаў, яго сваякоў? Але памятак па тым могіль-ніку аніякіх. А дзесьці ж тут хавалі і свіранскіх мніхаў і мнішак... Ну, але яшчэ зазірнем на Рукойнскі могільнік, пашукаем хоць якога следу пра Галаўнёў. Высветлілася,
    84
    аднак, што яго зруйнавалі буль-дозерам неўзаба-ве пасля апошняй вайны і пабуда-валі на тым мес-цы якуюсь пля-цоўку для тэх-нікі ці гараж. A тут мог хтосьці быць пахаваны з Галаўнёў. He па-шкадавалі анты-хрысты і магілы Сыракомлевых бацькоў і іншых яго сваякоў, так-сама пахаваных на Рукойнскім цвінтары. Тут жа знайшоў спакой і Павал-Ксавэры граф Бжастоў-
    Стары Галаўня (Аляксандр?).
    3 сямейнага альбома Багушэвічаў
    скі, які яшчэ ў канцы васемнаццатага стагоддзя заснаваў так званую Паўлоўскую рэспубліку з сваёй канстытуцыяй, судом, школаю, банкам, а сялянам сваім даў вольную. Зруйнавалі і яго магілу... Але што ты зробіш з гэтымі нехрысцямі. Патрапіў вось так сатанінскі чалавек, загадаў зруйнаваць з аблічча зямлі памяць продкаў — і зруйнава-лі, нават вокам не маргнуўшы. А час пасляваенны вядома які быў: усе ўсіх баяліся і не адважыліся заступіцца, слова сказаць супраць. Але дзякуй Богу, не ўсюды квітнела адно безгалоўе, дзе-нідзе ўмелі шанаваць памяць продкаў. Прыкладам, у суседняй з Свіранамі Вільні. Там на славу-
    85
    Сын Аляксандра Галаўні Уладзіслаў
    тых Росах ацале-ла — і ў добрым стане — магіла ад-наго з роду тых Га-лаўнёў, да якога належала Фран-цішкава матуля. Гэта сямейнае па-хаванне Галаўні Аляксандра Фе-ліксавіча. Нага-даем, што хрысціў Францішка Фелікс Галаўня. Аляк-сандр Галаўня быў Францішкавым су-часнікам, блізкім яму чалавекам. У 1854 годзе ён скон-чыў Кіеўскі імпе-ратарскі святога Уладзіміра універ-сітэт. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне, быў кара-
    бельным доктарам. 3 1856 года практыкаваў на Украіне — лекар Сосніцкай і Канатопскай акруг. У яго была даволі вялікая сям’я. Тры сыны— Станіслаў (стаў лясным інжы-нерам, доўга жыў у Валагодскай губерні), Уладзіслаў, Канстанцін і дзве дачкі- Аляксандра і Ядвіна. Усіх іх ведаў Францішак. У сямейным Багушэвічавым альбоме ёсць фотаздымкі ўсіх Галаўнёў. Ведалі і Галаўні яго і не адзін раз клапаціліся пра сваяка ў ліхія гадзіны. Гэтак было, калі Францішак патрапіў у безвыходнае становіш-
    86
    ча неўзабаве па-сля паўстання 1863 года. Мена-віта на Украіне, у Галаўнёў, ён най-перш знайшоў прытулак, хлеб і соль. На першым часе, вядома. Ся-броўства Франці-шка Багушэвіча з Галаўнямі доў-жылася праз усё жыццё.
    3 атрыманнем пенсіі Аляксандр Галаўня вярнуўся на родную Вілен-шчыну, купіў на віленскіх Сніпіш-ках на Салдацкім завулку дамок і
    там жыў да скону Сын Аляксандра Галаўні Канстанцін сваіх дзён. Памёр
    у 1906 годзе. Сямейнае пахаванне Галаўнёў я знайшоў разам з доктарам Станіславам Міхна з падвіленскага мястэчка Паброддзе ў 1981 годзе. Яно недалёка, амаль побач з так званай Літаратурнай горкай, пры той жа сцяжынцы і па той жа бок, дзе і Сыракомля. На высокім, з чорнага граніту помніку з крыжам чытаем: « Аляксандр Галаўня, жыў 81 год, памёр 6 красавіка 1906 года». Крыху ніжэй імя яго жонкі — Казіміры Галаўні. Пра-жыла яна шэсцьдзесят пяць гадоў. Памерла 14 лютага 1907 года. Пад прозвішчамі родавыя гербы Галаўнёў і
    87
    Сямейнае пахаванне Галаўнёў — Аляксандра, Казіміры, Уладзіслава
    Бяганскіх. Збоку яшчэ адзін надпіс. Ён сведчыць, што тут жа пахаваны і іхні сын Уладзіслаў (юрыст, працаваў судовым следчым і таварышам пракурора), які памёр 5 студзеня 1937 года. Пражыў шэсцьдзесят пяць гадоў. 3 1881 года хтосьці К. Галаўня быў за пісара ў Рукойнах. Пра гэта мы даведаемся з «Памятных кніг Віленскай губерні». Пра іншых Галаўнёў звестак не маем. Усе яны былі шчырыя прыяцелі Францішка Багушэвіча, яго сям’і, часта бывалі ў іх. Пра гэта згадваюць многія, хто яшчэ сёння памятае Галаўнёў у Кушлянах, Жупранах, Ашмянах, Свіранах. «Галаўні часта прыязджалі да Туні»,— кажа Марыя Башлыкевіч з Ашмянаў, якая шмат гадоў жыла ў Багушэвічавай дачкі. 3 Алесем Галаўнём сябравала Багушэвічава ўнучка Станіслава Та-машэўская. Часта бачыў Галаўнёў у Туні і стрыечны Ба-гушэвічаў унук Янка Тарчэўскі.
    ЛІТВА — РОДНАЯ ЗЯМЕЛЬКА
    Ужо згадвалася, што Францішак Багушэвіч, разважа-ючы ў сваёй «Прадмове» да «Дудкі беларускай» пра абсягі Беларусі, рытарычна пытаўся: «Можа, хто спы-тае: гдзе ж цяпер Беларусь?» I тут жа адказваў: «Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...»
    Як бачым, паводле Багушэвічавых назіранняў, яго Свіраны разам з усёй Віленшчынай арганічна ўваходзілі ў абсягі Беларусі.
    Свіраны, Віленшчына... Іх Багушэвіч часта, па-даўнейшай звычцы яшчэ называў і Літвою. У ягоных допісах, шматлікіх нататках сустракаем самыя розныя
    89
    азначэнні, эпітэты да гэтага назову. Згадаем некаторыя: «у нашым літоўскім грамадстве»; «на беднай Літве», «сельская Літва». Адвечнымі літоўскімі пушчамі назы-вае Францішак Багушэвіч жупранскія лясы. Згадвае так-сама так званы літоўскі сыр, які пачалі вырабляць у Гарадзеі. А вось эмацыянальны ўсплеск паэтавай душы пра Літву: «Няхай глядзіць і дзівуецца Літва»,— кажа Багушэвіч у допісе пра выставу жывёлы ў Вільні. 3 усіх згаданых азначэнняў засяродзімся на двух: «наша Літ-ва», «наша літоўскае грамадства». Менавіта так назваў Багушэвіч Літву. Выходзіць, Літва — родная Багушэві-чу зямелька?! Так, родная, але ў яе гістарычным значэн-ні. У той жа «Прадмове» да «Дудкі беларускай» чытаем: «Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўздоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нёмана; ад Каменьца места аж да Вязь-мы — у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Кра-мяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як зярно ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь!». Такі гістарычны абсяг па-няцця Літвы. У Багушэвічаву пару пад Літвой пераважна разумелі найперш Віленшчыну. Край жа, які далей сягаў за Вільню, гэта была ўжо Жмудзь. Францішак Багушэ-віч ведаў пра Жмудзь, гартаў слоўнікі жмудскай мовы, цешыўся коньмі жмудскай пароды на віленскай выставе, у сваіх допісах карыстаўся гэтай назваю. Тэрміны «Літ-ва», «літвін» ён ніколі не блытаў. Літвінам сябе лічыў і Багушэвічаў сваяк Габрыель Радзевіч. Францішак Ба-гушэвіч пад тэрмінам Літва разумеў той край, дзе наша мова гучыць.
    Свіраны вельмі блізка ад нашай мяжы з Летувою. 3 ашмянскага памежжа да іх рукою падаць. Але Беларусі яны, нажаль, неналежаць. Гэтаўвесьчасубеларусаўспара-джала і спараджае якоесь недаўменне: «Як жа так — радзі-ма нашага песняра побач з Беларуссю, а Беларусі не нале-
    90
    жыць. I каб ужо напраўду ў Свіранах і іх наваколлі жылі летувісы, то і гаворкі, і думкі ніякай не было б. Але жывуць тут па-ранейшаму, як і жылі сто, дзвесце, трыста, а мо і ўсе пяцьсот ці тысячу гадоў людзі, якія гавораць па-беларус-ку. I побыт іхні беларускі, сялянска-беларускі. To чаму ж яны павінны быць ізаляваны ад Беларусі? Чаму ж мы не можам неяк уплываць на край, дзе нарадзіўся наш пяс-няр?» Але думкі думкамі, а факт такі: Свіраны, паводле сталінскай палітычнай інтрыгі, належаць Летуве, і мы не маем права на іх неяк уплываць. Мы не маглі на іх уплы-ваць, калі Летува была ў складзе колішняга СССР. А ця-пер тым больш. А гэтак хочацца, каб Свіраны неяк наблі-зіліся да Беларусі.
    Усяго шэсць кіламетраў ад мяжы цяперашняй Бела-русі да радзімы слыннага беларускага песняра. Ці дума-лася калі хоць Францішку Багушэвічу, што праз яго любую і родную Віленшчыну праляжа мяжа, якая прой-дзе па жывым целе гэтага краю.
    Калі 6 Багушэвіч мог устаць з магілы — ці пазнаў бы ён сваю радзіму? Пэўна, што 6 пазнаў. Але не менш здзі-віўся б, не зразумеў бы, чаму гэта яго Свіраны называюць цяпер Свіроніс, Рукойны — Рукайняем. He зразумеўбы таксама, чаму за Меднікамі легла мяжа, чаму яны аддзеле-ны ад Ашмяншчыны. Ашмяншчына спрадвеку належала да Віленшчыны. Магчыма, уягоі іншыяўзніклібпытанні. Але згаданыя — абавязкова. I што 6 мы ні тлумачылі — ён ніколі 6 не пагадзіўся з нашымі тлумачэннямі. Пэўна, сказаў бы: «Ніколі між Віленшчынай і Ашмяншчынай не было ніякай мяжы, спрадвеку гэта адно цэлае... Вы ж ства-рыліякоесьнепаразуменне, разарвалігэтаецэлае. Такіпа-дзел не пройдзе бясследна. Гэты палітычны рубец на ўсё жыццё накладзе адбітак на лёс тутэйшага краю, люду...»
    91
    НАША МОВА ПРОСТАЯ...
    Расказваючы пра Свіраны — радзіму Францішка Ба-гушэвіча, не адзін раз мы гаварылі пра мову. I гэта не-выпадкова. Многія нашы суайчыннікі кепска арыентуюцца, які люд жыве на Віленшчыне, якая яго мова, побыт. Пераважная бальшыня пра Віленшчыну мае такое ўяўленне: раз яна на Літве — Летуве, то там і пануе летувіская мова, летувіскія парадкі. -Аднак каму хоць раз даводзілася вандраваць па Віленшчыне, заві-таць хоць у якую падвіленскую вёску ці мястэчка, то ў таго ад здзіўлення ледзь вочы на лоб не леэлі: дык тут жыве такі ж самы люд, як на Беларусі, — такі ж ціхмяны, даверлівы, працавіты, з такой жа гаворкай... Больш-менш дасведчаная на Беларусі пра Віленшчыну творчая інтэлігенцыя. Ёй якраз найбольш і рупіць думка і клопат пра гэты край, яго лёс. У 1979—1986 гадах наш Інстытут мовазнаўства выдаў надзвычай цікавы і арыгінальны «Слоўнік беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Бела-русі і яе пагранічча». Цікавы згаданы слоўнік тым, што ён ахапіў лексічнае багацце і Віленшчыны. Нашы моваз-наўцы аб’ездзілі ды абхадзілі шмат самых розных вілен-скіх вёсак ды мястэчак. На жаль, у абсяг сваіх моўных назіранняў не ўключылі мясціну песняровай радзімы, не завіталі ў Багушэвічавы Свіраны. А шкада! Праўда, за-пісы вялі поблізу Свіранаў— у Шумску і Медніках. Гэта дае пэўнае ўяўленне і пра мову Францішкавых землякоў. Тут скрозь могуць сказаць «ён прыйшоўшы», што азна-чае: «ён прыйшоў»; «ён тут радзіўшыся» — «тут радзіў-ся». Вядома, Свіраншчына мае і свае пэўныя лексічныя асаблівасці. На гэта звяртаў у свой час увагу Багушэвічаў сучаснік Альгерд Абуховіч. У сваіх мемуарах ён пісаў: «Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў