Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
— Хрэсьбіны йравіліся ў нас, правяцца і зараз,— распачала свой роспавед Вэрця. Але хіба пачну здалёк... У простых людзей радзіліся дзеці ў гэтай жа самай хаце, гдзе і жылі. I ў паноў не заўсёды ўдавалася коньмі адвезці жанчыну ў аддалены горад чы прывезці доктара-акушэ-ра. Прыходзілася карыстацца паслугамі бабкі-павітухі. Гэта была важная асоба ў вёсцы. Яна прымала роды і першы тыдзень альбо і даўжэй прыходзіла купаць дзіця. А купалі маленькіх у начовачках, зробленых з ліповага дрэва... Гэта лепш, чым цяперашнія ванначкі з бляхі чы пластмасы. Спавівалі дзіця не так, як зараз. Акрамя пялёнак з палатна і з лёну быў яшчэ спавівач. Гэта на паўтара метры даўжыні з мяккай тканіны, часцей з пар-калю пас, сшыты падвойна. 3 другога канца вузейшы, закончаны дзвюма тасёмачкамі-матузкамі. Клалі на гэты спавівач пялёнкі ды полкі і спавівалі, толькі нясільна. А гэта для таго, каб дзіця было роўненькае. А пасля ўжо зверху коўдрачку байкавую, капку ці ў каго што было. На галоўку каптурык расшыты стужкамі, карункамі — як ужо там падказвала фантазія, густ. А дзіця, як трохі падужэла, то ўсё ручкі выцягвала з гэнага спавівача...
Калысачкі ў простых людзей былі зроблены, мусі быць, тэж з ліповага дрэва, а можа, з бярозы чы клёну, але смалой не пахлі. Падвешвалі калыску да гнуткай бярозкі, прымацаванай уздоўж бэлькі. Вельмі добра было ў ёй калыхаць. Паны то, пэўна, мелі калысачкі-ложачкі, у каторых ножкі на бя-гунох. Ну, хоць і падбіваліся бягуны войлакам, але ў гэнай падвешанай калыхалася мякчэй — не драгала. I аздаблялі сталяры разьбой. А на заказ, пэўна, прыгожа. Пасцелька... Сяннічок, у каторым
70
сенца чы саломка — такі ў чыстаце трымаць лёгка. А пад галоўку — малая падушачка, ясічак, абшыты фальбонкай чы якім гафтам, каб было прыгожа...
А цяпер можна і пра хрэсьбіны,— перавёўшй дых, сказала Вэрця. — Найперш у дзень хрэсьбінаў прыяз-джаюць кум і кума. Кума цэлую выпраўку спраўляла: кашульку да хросту пашытую чы белы матэрыял, пера-вязаны стужкаю: для хлопчыка — сіняй ці блакітнай, для дзяўчынкі — ружовай. Таксама каптурык, пялёнкі, капку. А кум, калі бабуля купала дзіця, то ў ваду кідаў грошы. Таксама, як селі з кумой у брычку, гэтая ж бабуля выносіла і падавала куме дзіця, а кум зноў грошы даваў. Як там у касцёле было, расказваць не буду. За хрост плаціў тэж кум. Пры хросце трымаў хлопчыка кум, a калі гэта дзяўчынка, то кума. У каталікоў цэлага дзіця не акунаюць у ваду, толькі тры разы на крыж разлівае ксёндз вадой па галоўцы. Ну вот дзіця ахрышчана, далі яму імя — кумы з дзіцем вяртаюцца дадому. Тут ужо ўсе госці сабраўшыся. Уваходзячы, кажуць пахвалёнку, аддаюць дзіця маці. Усе садзяцца за стол. А там ужо скора і песні. Пасля за якіх пару гадзін падаюць кумам дзіця за стол. Тут ужо спачатку жартуюць... Могуць падаць спавітую, як дзіця, якую-кольвек ляльку, нібыта такое дзіця кумы прывезлі з хросту. Кумы, вядома, збян-тэжаныя, патрабуюць сапраўднае дзіця. Прыносяць тое дзіця. Кум, а часам і кума кладуць на спавітае дзіця дарункі. Часцей якую каштоўнасць: ланцужок з крыжы-кам срэбным чы нават залатым, чы пярсцёнак, чы га-дзіннічак, чы так што. Радзей грошы. А яшчэ на хрэсь-бінах у нас бываюць «пеўнікі» — цукеркі ў такой абгор-тцы з пеўнікам. Бабуля насыпала ў гліняную глыбокую талерку, у больш багатых — у вазачку, і ўсе госці бралі па пары штук, а на другую талерку клалі грошы. Іх збірала бабка-павітуха. Цукеркамі тэж сваімі частаваў
71
кум куму, а пасля кума гэнымі цукеркамі частавала ас-татніх. А назаўтра бабулю вазілі тапіць, каб зашмат і зачаста дзяцей не насіла. Бралі летам якую-кольвек ка-лымажку чы перадок ад вазка, а цяпер бяруць тачку агародную, а зімою санкі і вазілі гурмам да ручайра якога чы сажалкі, нават лужы. Ну і падол спадніцы замачвалі. Бабка выкуплівалася, найчасцей бутэлькай. Зараз, як дзеці родзяцца ў шпіталях, то з абычаяў засталося, што ходзяць, як і даўней, жанчыны ў адведзіны да той, што нядаўна радзіла. Даўней насілі парадзі'се масла, яйкі, пірог. Зараз, акрамя торта, нясуць для дзіцяці адзежу, абутак. Бываюць і «пеўнікі». А бабуль топяць у ванне. Чы ў шляхты было падобна так, як у простых людзей, мне цяжка сказаць. Цемната, бедната, няграматнасць простых людзей былі перашкодаю збліжэння іх з шлях-таю. Але шляхта шляхце была розніца. Былі багатыя, вучоныя, што маглі прыбліжацца да вяльможаў, князёў, графаў. А былі і не вельмі багатыя, і нават бедныя, але добрыя, разумныя. На маю думку, яны былі бліжэй да простых людзей. I звычаі пераймалі адзін у аднаго. Ска-рэй, можа, простыя людзі вучыліся ад шляхты. Між простых людзей таксама былі светлыя галовы...
У нашых мясцінах, мусіць, шляхты многа не было. Вакол вёскі густа. За Рукойнямі быў фальварак Франу-кевічаў. Каля Меднікаў жылі Пачобуты. У Юзафове быў невялікі фальварак Пацейкаў. Гэтыя фальваркі ад-даленыя ад Свіранаў кіламетраў на восем — дзесяць. Бліжэй да Свіранаў быў толькі маёнтак Славінскага. Ён існаваў да 1940 года.
Пра кумоў у нас спяваюць такія песні:
Кум да кумы заляцаўся, Сеяць канапелькі абяцаўся. Ой, ты, кумачка душа, Кругом кумка хараша.
72
Ці яшчэ:
Кум да кумы прыехаў —
Кума куму гарэхаў.
Кум да кумы праз парог — Кума тыц яму пірог.
У Багушэвічаў на хрэсьбінах маглі спяваць і песні на Сыракомлевы словы. У яго шмат чаго ёсць, што падходзіць да застолля. Суслу ў нас, што дзецям давалі, каб не плакалі, называюць сісёлка. Але пра яе не хочацца ўспамінаць. Дзіця да яе так прывыкала, і жывоцік псаваўся ад лішняга цукру і ад кіслотнасці. He думаю, што ў Багушэвічаў гэта практыкавалі. Як дзіця пачынала хадзіць, хадуны былі. Вы такія ў Свіранах бачылі...
ЗАНАТАВАНА Ў ТВОРАХ
Францішак Багушэвіч праз усё жыццё пранёс трапят-кую цікавасць да месца свайго нараджэння.
Ён шмат чуў розных паданняў, легендаў пра ту-тэйшыя мясціны. Цяпер цяжка сказаць, якія здарэнні, народныя паданні, з пачутых у наваколлі Свіранаў, Рукойнаў, паэт скарыстаў у сваіх творах. Але ў адным з іх, у вершы «Як праўды шукаюць»,— вельмі выразныя прыкметы тагачаснага рукойнскага нава-колля.
Раз еду я ў Вільню адведаць сынка, Ажно пры дарозе пасецца кабыла, Стаіць чалавек якісь ля млынка, За млынам сука там брахала ці выла, I гдзесьці «ратуйце» крычала кабета, А мостам ляцела якаясь карэта...
73
Быў поблізу Рукойнаў некалі і млын, быў і фальва-рак. Стаяла бліжэй да Вільні, на семнаццатай вярсце, і рукойнская карчма, і масток меўся праз аднайменную рачулку Рукойну. Як і тое здарэнне, што апісаў Багушэ-віч у сваім творы. Дарэчы, аднаго разу паэт згадвае ў вершы і саму назву мястэчка.
Пытаецца ратнік мяне ды за сведка Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка? Ці сучка парвала? А сучку ці білі? Ці відзеў, што ў мосце масціны пагнілі? Ці відзеў, як мельнік смяяўся?
Як пан з фурманом у карэце купаўся? Як фурман ўтануў, а як пан ратаваўся? Як злодзей цікаўся з-пад млыну да коні? Як свіснуў кабылу й ляцеў на Рыконі?
Згаданыя ў творы Рыконі — нямасумнення, гэтатыя самыя Рукойны, з якімі ў Багушэвіча звязаны пачатак усіх жыццёвых дарог. Дарэчы, поблізу Рукойнаў ёсць і яшчэ адна вёсачка, якую Багушэвіч называе ў вершы «Здарэнне». Гэта — Кіяны: «Ехаў я раз ад Кіяны ды ў Смургоні, і не п’яны...».
Кена... Кяна... Кіяны... Гэтая геаграфічная назва поблізу Свіранаў, высвятляецца, невыпадкова патрапіла ў Багушэвічаў твор. Нашаму песняру неаднойчы даво-дзілася наведваць згаданы кут. Тут жыла сям'я з слаўнага роду Славінскіх. Францішак Багушэвіч заўсёды ў іх быў жаданым госцем. Ён давяраў ім свае думкі, настроі і меў за гэта ўзаемнасць. Францішка пры-ваблівала Кена сваімі асветніцкімі традыцыямі. Тут быў пахаваны і вядомы віленскі астраном П. Славінскі (1795-1881).
Вядомы польскі вучоны Вітальд Славінскі (1888 — 1962), гадаваны ў Кене, у верасні 1962 года, незадоўга да свае смерці, згадваў, што Багушэвіч, паводле слоў яго
74
бацькоў, запомніўся як чалавек вельмі адданы роднаму краю, яго гісторыі. I нібыта ў Кене ён напісаў і свой славуты верш «Хрэсьбіны Мацюка». Так гэта ці не, але факт такі, што згаданы верш ведалі жыхары тутэйшых вёсак. А некаторыя, як бачым, ведаюць і сёння. Відаць, Багушэвіч добра ведаў рукойна-свіранскі кут, геаграфіч-нымі назвамі якога ўвесь час карыстаецца як сваімі род-нымі, з маленства яму вядомымі.
Цяпер Рукойны гэтак жа, як і Свіраны, належаць Летуве і назву іх адпаведна падпарадкавалі законам ле-тувіскай мовы. Па-літоўску Рукойны гучаць як Рукай-няй. Корань слова застаўся ўсё той жа. Аднак не адразу і здагадаешся, што Рыконі — Рыконы, Рукойны і Ру-кайняй — гэта адно і тое ж. Але цяпер мы ўжо дакладна ведаем, што літоўскае, калісьці беларускае, мястэчка Ру-кайняй — гэта яшчэ адна мясціна на нашай зямлі, якая звязана з імем беларускага песняра. I ляжыць тое мяс-тэчка пры бойкай дарозе на Вільню: з боку Мінска — на 162-ім кіламетры; з боку літоўскай сталіцы яшчэ блі-жэй — усяго паўгадзіны якой язды. Запомнім арыенці-ры, і калі каму-небудзь давядзецца вандраваць ці ехаць у тых мясцінах, хай згадае: у гэтым старажытным мяс-тэчку (у летапісе яно згадваецца з 1435 года) быў ах-рышчаны да жыцця старым рукойнскім вікарыем Юза-фам Мікуцкім вялікі паэт беларускага народа Франці-шак Багушэвіч. Пра падзею заўсёды можа нагадаць і культавая будыніна, што ацалела ў Рукойнах і сёння. Дарэчы, літоўскае слова «rukas» абазначае «туман». У гады Францішкавага маленства тут была паштовая стан-цыя. Мелі Рукойны і яшчэ адну назву — Рукойнікі. У літаратуры сустракаецца назва мястэчка і ў форме Ру-койне. Мяняліся палітычныя ўплывы на мястэчка, ад-паведна змянялася яго назва. Сумна гэта, але факты якраз такія. Францішак жа занатаваў назву мястэчка
75
гэтак, як чуў яе ў маленстве ад таго люду, сярод якога нарадзіўся,— Рыконі, Рукойны, Рукойні. Усежастатнія назовы, пэўна што, наносныя.
ДУХ БЕЛАРУСІ
А ці так ужо ў Свіранскай акрузе не чулі пра Францішка Багушэвіча? Ці ўжо і праўда, што з часу паэтавых на-родзін тут ніхто і ніколі не браўся за беларускую кніжку, за пяро, каб напісаць якую цыдулку па-беларуску? Бра-ліся! Ды яшчэ як шчыравалі! Проста мы, на Беларусі, згубілі з воку гэты край. Як толькі ў пачатку дваццатага стагоддзя з’явілася першая легальная беларуская газета «Наша ніва», то з наваколля Рукойнаў паплылі ў яе самыя розныя допісы. Пісаў хтось пан Шчыры, расказ-ваў пра розныя сялянскія клопаты тутэйшага люду. Пуб-лікацыі «Нашай нівы» сведчаць, што згаданую газету тут ведалі і былі ў яе свае дапісчыкі з тутэйшых мясцін. Прыкладам, хтось Б. Пачопка ў 39-ым нумары за 1909 год напісаў, што калі ён паказаўся ў Рукойнах і «кругом іх», «у свой куток» і гаварыў там у сваёй баць-коўскай мове, апрануты ў вопратку хатняга вырабу, дык усе суседзі смяяліся, дзівіліся: як гэта так — шосты год жыве ў Вільні, займаецца навукай, аднак жа не наву-чыўся нават гаварыць «па-панску», як такі мужык не можа зрабіцца панам. На што Пачопка зазначыў: «Не злую я на гэтых суседзяў, толькі мне надта шкода іх, што яны такія цёмныя, дый не разумеюць, што быць вучоным і бьшь франтам, то не адно і тое».