Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
37
Гэтая нататка ў «Нашай ніве» сведчыць, што народ-ная памяць таксама добрая схова гісторыі, падзей, фак-таў, і гэтай памяці мы павінны давяраць.
Падчас сваёй першай паездкі мы абмежаваліся гавор-кай з спадаром Субачам. Але Субач чалавек не тутэйшы, наезджы, пераехаў у Свіраны з Віцебшчыны. Таму і мова яго беларуская.
Моўныя, нацыянальныя ды гістарычныя пытанні найбольш высвятляў Кастусь. Ён пытаўся ў свіранцаў, кім яны сябе лічаць, кім пачуваюцца, да якога народа сябе далучаюць. Свае гутаркі з свіранцамі, развагі пра іхнюю нацыянальную прыналежнасць К. Цвірка апісаў у нарысе «Тут грала дудка Бурачка». 3 гэтых размоў высвятляецца, што свіранцы да гэтага часу пачуваюць сябе тутэйшымі ці проста беларускімі палякамі. Усё аку-рат як у Багушэвічавых «Хрэсьбінах Мацюка», напіса-ных больш за сотню гадоў таму:
Калісь, як у нас казакі то стаялі, У «шнурах» за горкай раз мяне спаткалі, Сказаў «пахвалёны», а яны смяюцца, Адзін штось спявае, іншы дзьме на дудца, А старшы скіпеўся: «Ты што за адзін?» Думаю: хто ж я? — ужо ж Юркаў сын! «Т у т э й ш ы, — кажу я, — свой чалавек: Сын бацькі свайго, а бацька дзяцей, Тут і радзіўся, тут жыву век;
Юркам зваць бацьку, я дык Мацей.
Вунь гдзе і хата, і выган, і сад;
Там жнець мая жонка, а тут гарэць брат!..»
3 назовам «тутэйшы» жыхары Віленшчыны так зжыліся, што ні на якія ўгаворы не паддаваліся: казак «кіпіць горай, пытаючы, лае, крычыць, і б’ецца, і ў твар штурхае».
38
«Да хто ты, да хто ты, ці рускі, ці не?» Я дай круціцца туды і сюды, Думаю: што б тут сказаць яму мне? «Я не нашу,— кажу,— барады». «Да ты,— ён кажа мне,— веры якой? Ці ты праслаўны, ці ты — паляк?» «А дайце ж, паночку,— кажу,— мне пакой, Да я ж тутэйшы, я ж казаў так!. .*
Апісаныя падзеі прыпадаюць якраз на гады Фран-цішкавага юнацтва. Якраз тады хрысцілі тутэйшых ці ў рускія, ці ў палякі. а зараз канец дваццатага стагоддзя, а паняцце «тутэйшыя», як бачым, не знік-ла. I нічога дзіўнага. Больш за пяцьдзесят гадоў, пачынаючы з 1940-га, Беларусь не мела і не мае да сённяшняга дня ніякага ўплыву на гэты край. А ён жа колісь быў адным цэлым і з Смаргоншчынай, і з Ашмяншчынай. Патрапіўшы ў 1940 годзе ў абсягі Летувіскай рэспублікі, заўважце, роўна праз сто гадоў пасля нараджэння Францішка Багушэвіча, Віленшчы-на сталася адарванай галінкай ад дрэва. Тут з той пары не развівалася ні школьніцтва, ні мастацкая самадзейнасць на прыроднай, жывой беларускай мове. I ніякага выдання не мелі і не маюць на гэтай мове. Дзеці з прыроднай беларускай моваю мусілі хадзіць у расейскія школы. I напраўду — ні Беларусь, ні Летува, ні Польшча, а проста тутэйшыя, кінутыя на волю лёсу,— беларуская рэзервацыя, дзе духовае жыццё застыла на мяжы 1940 года. Край гэты не даў ні беларускаму, ні летувіскаму, ні польскаму народу ніводнага ні песняра, ні мастака, ні спевака. А мо і даў, а мы гэтага не ведаем. Але каб даў, то, пэўна, ведалі 6.
39
Падчас сваёй першай паездкі ў Свіраны мы пе-раканаліся, што ў тутэйшым краі пераважае жывое беларускае слова. А цікава, ці ўмее тутэйшы люд чытаць па-беларуску? Дарма, што ў беларускіх шко-лах не вучыліся.
На падворку свіранскіх гаспадароў Філіповічаў па-чаў збірацца люд. Неўзабаве з хаты выйшаў хлопчык гадоў пад дванаццаць. Знаёмімся. Завуць яго Марэк. Вучыцца ў Вільні ў шостым класе расейскай школы. Беларускай кніжкі ніколі ў руках не трымаў. To як жа ў яго атрымаецца чытанне? I што прапанаваць? Вядома што — Багушэвічаву «Калыханку». Хай яна прагучыць як згадка пра таго, хто тут нарадзіўся, каго тут люлялі. I вось Марэк пачаў чытаць:
Люлі, сынок, люлі, люлі' Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваей маткі; А ты чаго не спіш, сынку, Як 6ы чуў ліху гадзінку? Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, А як матка прыйдзе ў госці, Ой, то будзе ёй радосці. ..
Чытаў Марэк натуральна, не збіваючыся, толькі зрэдку некаторыя гукі нібы прыціскаў на расейскі лад. Гэта сведчыць, што беларуская мова для яго не чужая. Інакш ён проста не змог бы правільна прачытаць нівод-нага слова.
Марэк чытаў, а нам якаясь радасць, якаясь урачыс-тасць: больш як праз сто пяцьдзесят гадоў у Свіранах, дзе матуля люляла Францішка, зноў гучыць несмяротная песня.
— Ці ўсё зразумеў? — пытаюся ў хлопчыка.
40
— Усё. У нас усе так гавораць,— чую ад Марэка.
Слухаючы свіранцаў, разважаючы пра мову, пра ту-тэйшы люд, побыт, прыгадаў: у Віленскім універсітэце, у аддзеле рукапісаў навуковай бібліятэкі захоўваецца «Программа для собнрання сведеннй о состояннн сель-ского хозяйства н промышленностн, составленная в 1872 году по порученню распоряднтельного комнтета Северо-Западного отдела Нмператорского русского ге-ографнческого обшества». Дык вось, у згаданай прагра-ме трэцім пунктам стаяла пытанне аб мове ў тых ці іншых мясцінах колішняга Паўночна-Заходняга краю — Бела-русі. Пра мову Рукойнскай воласці, а ў яе ўваходзілі і Свіраны, адназначна сказана: «Говорят белорусскнм на-речнем, но прн встрече с шляхтою м ксендзамм нмеют поползновеннем говорнть ломаным польскнм языком.. .» Збіраліся гэтыя матэрыялы настаўнікамі і праваслаўны-мі святарамі. Звесткі, без сумнення, праўдзівыя і аб’ектыўныя. Яны пацвярджаюцца і сённяшнім моўным станам: у Свіранах і іх наваколлі, як і даўней, беларуская мова жыве, як і жыла. Усцешаныя такімі звесткамі, рас-пытваем у свіранцаў, хто з якога часу тут жыве, якога веку іхнія хаты, просімся зайсці, агледзець нахацці, пад-стрэшкі. Нас, як звычайна, адгаворваюць лазіць па га-рышчах: нічога вартага там няма. Але, як кажа Кастусь, мы людзі бітыя. Гэта свіранцам здаецца, што нічога вар-тага няма. А вы дазвольце зірнуць, тады будзем гава-рыць, ёсць што там вартае ці не.
Логіка нашых разваг змушае гаспадароў згадзіцца з намі. I вось мы з Кастусём шастаем па гарышчы гаспа-дара Станіслава Ярмалковіча. Спачатку нам на вочы тра-піла старая, самаробная рама з-пад якойсь карціны, мо нават і з-пад абраза, з шырокімі планкамі. Затым — ткацкія прылады: чаўнакі, вітушкі. А гэта што за выг-ладжаная, у белым пыле ці муцэ жардзінка з прыладжа-
41
Свіранскі хадунок з-пад страхі гаспадара Ярмалкобіча
ным збоку, як у кассі, абручыкам, толькі большага па-меру. Кастусь выцягвае з-пад крокваў згаданую жардзін-ку і глядзіць на мяне сваімі добрымі, мяккімі вачыма: бач што знайшлі! Праз якую хвілю кажа:
— Хадунок... 3 дапамогай такіх вось хадункоў не-маўляты вучыліся хадзіць...
Жардзінка мацавалася на бэльцы, між столлю і пад-логай: зверху ўстаўлялася ў вушка, а знізу — у выемку, каб круцілася. У дужку ставілі дзіця. Яно аблягалася грудкамі на абручык і пачынала тэпаць: крок, другі — і весела пабегла. Радасць дзіцяці, уцеха тату і маме: бяжы, любы хлопчык, бяжы!
Знайсці ў Свіранах, на радзіме Францішка Багушэ-віча, дзе ўсяго тры двары, хадунок — гэта больш чым
42
сімвалічна, не менш каштоўна, чым пачуць у тутэйшай мясціне калыханку на роднай мове. Цяпер зусім няцяжка ўявіць, як рос і гадаваўся Францішак у Свіранах, як ён рабіў тут свае першыя крокі.
ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ
Незвычайнай падзеяй для Свіранаў сталася сто пяці-дзесятая гадавіна з дня народзін Францішка Багушэ-віча. Наш Музей гісторыі беларускай літаратуры дамовіўся з віленскімі і рукойнскімі аднадумцамі пра-весці сумеснае літаратурнае свята з гэтай нагоды. Быў вызначаны дзень — 27 траўня, нядзеля. 3 далёкага Мінска і блізкай Вільні ехалі госці ў Свіраны. Прый-шлі людзі з навакольных вёсак. Вядома, высыпалі на свята і ўсе свіранцы. Мінчукі прыехалі з вялікім Багу-шэвічавым партрэтам, з бел-чырвона-белымі сцягамі. Як звычайна, былі прамовы, развагі. Гучалі беларуская, польская, літоўская, расейская мовы. Гаварылі пра веліч Багушэвіча, пра яго талент, яго грамадзянскі подзвіг, пра векавую дружбу беларусаў і літоўцаў, палякаў і ра-сейцаў... Ці не пяць гадзін доўжылася свята. Прамоўцаў змянялі танцоры, чытальнікі, спевакі. 3 затоеным ды-ханнем слухалі свіранцы, свіранская зямля песню-мана-лог Багушэвічавай «Прадмовы» да «Дудкі беларускай», якую пад гітару пранікнёна агучыў Сяргей Сокалаў-Воюш. Тады ж перад песняй-маналогам ён у Свіранах сказаў: «Багушэвіч той паэт, які зрабіў мяне Беларусам, які абудзіў маю нацыянальную свядомасць. Маналог Францішка Багушэвіча я напісаў і ўпершыню выканаў у 1985 годзе».
43
Мінчукі ў Свіранах. На памятку пра Багушэвічава свята. 27 гпраўня 1990 года. Фота Міколы Сасноўскага
Ганаровымі гасцямі ў Свіранах ад Беларусі былі ды-рэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Леанід Хадкевіч, пісьменнікі Кастусь Цвірка, Кастусь Тарасаў, мастак Мікола Купава, журналіст Алесь Ліпень, скуль-птар Алесь Шатэрнік... Ад Летувы — старэйшына Ру-койнскай апілінкі (сельсавета) Л. Сапкевіч, загадчыца аддзела культуры Н. Пераверзева, шматлікія гурткі са-мадзейнасці, віленскія беларусы з суполкі «Сябрына». Тут жа былі і «Крупіцкія музыкі», моладзь з беларускай «Талакі». Туліўся пад дрэвам і аўтар гэтае кніжачкі пра Свіраны. Ён таксама меўся сказаць сваё слоўка на гэтым
44
свяце. Але пра яго — ці то з хвалявання, ці з абыяка-васці— забыліся. Вось тое слоўка:
«Дарагія свіранцы! Жыхары ўсіх навакольных вёсак! Маё слоўка найперш да вас. Ведайце! Вы ўсе нам любыя, родныя... Родныя, таму што вы землякі слаўнага сына нашага народа Францішка Багушэвіча. Родныя вы нам яшчэ і таму, што вы такія, як і мы: і гаворыце,. як мы, і думаеце, як мы, і жывяце, як мы. I пакутуеце, як мы.
Некаторыя вам кажуць, што вы — палякі. He Beppe гэтаму — вы ніякія не палякі, вы каталікі. A каталік і паляк — гэта не адно і тое ж. Ваш слынны, мудры зямляк, які зараз глядзіць на ўсіх вас з партрэта, Францішак Багушэвіч, таксама быў каталік. Але як ён думаў, як ён дбаў пра Беларусь і беларусаў, пра такіх, як мы з вамі, якія звалі сябе тутэйшымі. Ваша зямля спрадвечна слынная, гістарычная. Тут спрадвечна чынілася гісторыя... Ужо дакладна вядома, што Свіраны спачатку належалі Успенскаму збору. У 1639 годзе перайшлі Троіцкаму кляштару. Селішча некалі было люднае. Тут віравала жыццё. Тут тва-рылася гісторыя. Самая апошняя гістарычная падзея адбылася сто пяцьдзесят гадоў таму, калі шляхцянка Канстанцыя Багушэвіч з Галаўнёў 9 сакавіка старога стылю 1840 года нарадзіла сына Франца, якому лёсіла стаць слаўным песняром беларускага народа, славутым беларускім адвакатам, абаронцам народным, праўдашукальнікам, праўдалюбцам. Радуйся, свіран-ская зямля! Цешся! Роўна праз сто пяцьдзесят гадоў нашчадкі слыннага свіранца абудзілі твой спакой, твой дрымотны, векавы сон вясёлымі мелодыямі, якія так любіў наш пясняр. Сёння мы з вамі зноў разам, хоць нас і раз’ядналі. Раз’ядналі наўмысна, каб мы перасталі быць самімі сабою, каб нас па частачках лягчэй было пазбавіць спрадвечнай нашай мовы, каб