• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свіранскія крэскі  Уладзімір Содаль

    Свіранскія крэскі

    Уладзімір Содаль

    Выдавец: Полымя
    Памер: 98с.
    Мінск 1995
    21.35 МБ
    45
    Аутар «Свіранскіх крэсак» у Свіра-нах 27 трауня 1990 года на святка-ванні 15О-ай гадавіны з дня нара джэння Францішка Багушэвгча
    мы пазбыліся свай-го імя. Але ведай-це—мы з вамі адзін народ. Францішак Багушэвіч у сваёй славутай «Прад-мове» да «Дудкі беларускай», ры-тарычна пытаю-чыся, дзе яна ця-пер, Беларусь, адказваў, што яна і там, дзе Вільня, віленская зямля. Ваш слынны зям-ляк ведаў, што казаў.
    Я спадзяюся, што не толькі мы, але вы раскажаце нам пра Свіраны, пакажаце ўсё, рас-кажаце, як вы жы-вяце, якія песні спя-
    ваеце, бонам неўсё роўна, як жывуць землякі слыннага Францішка Багу-шэвіча. Кроч жа
    Францішкава свята па Свіраншчыне, варушы душы люд-скія, прыспаныя! He дай заснуць! Клічу ўсіх вас, людзі
    свіранскага абсягу, быць годнымі свайго слыннага продка
    Францішка Багушэвіча. Успомніце свае песні, свае звы-
    чаі, сваіх продкаў, свае гульні, свае забавы. Вазьміце ў
    46
    рукі кніжкі, газеты на той мове, на якой вы гаворыце, ду-маеце, пакутуеце. I гэта будзе таксама свята — свята ва-шай душы!»
    Гэта я меркаваў сказаць свіранцам на сто пяці-дзесятай гадавіне Францішка Багушэвіча, але не да-вялося. To, можа, хоць цяпер дойдзе маё слоўка да свіранцаў?!
    ВЕЧНАЯ ПЕСНЯ
    Калісь Максім Танк у маладыя гады пра Багушэвіча-ву «Калыханку» ў сваіх «Лістках календара» напісаў: «6.VII. 1939 года. Перад сном прачытаў — ужо каторы раз — адну з самых трагічных калыханак — калыхан-ку Ф. Багушэвіча». Так, гэта сапраўды глыбока тра-гічны твор. Ён сатканы з просценькіх, вядомых напеваў, але насычаны вялікім сацыяльным зместам. А якія калыханкі спяваюць сёння, у канцы дваццатага стагоддзя, сваім немаўлятам свіранскія матулі ды ба-булі? Скажу шчыра— баяўся, што пачую якія-небудзь спольшчаныя ці зрусіфікаваныя нявекі. А гэтак хаце-лася пачуць тыя, якія спявалі тут спрадвеку, якія спя-валі Францішку. I што ж? — Я іх пачуў. I не адну — чысцюсенька родныя:
    Люлі, люлі, люлі. Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці — Няма чаго даці: Hi аўса паўкаша, Hi ячменку жменку.
    47
    Дам жыта карыта — Будзе кура сыта.
    Люлі, люлі, дзеткі Пайшлі ў лес па кветкі. Кветкаў не набралі: Кашулькі падралі.
    А-а-а ... Каткі два: Шэры, буры, абадва Паляцелі да лясу, Нарабілі галасу...
    Лады, лады, ладкі, Паедзем да бабкі. Да' нам бабка кашкі, А дзядок акраскі, А цятуня — с.олі, Бо нам брушка болі.
    Гэтыя калыханкі мне наспявала Ванда Зянкевіч з Крукоўскіх. Да яе яны прыйшлі ад матулі і бабулі. А яна іх спявала і сыну, цяпер настаўніку рукойнскай школы.
    Цікавую калыханку наспявала і Аміля Піпілевіч — яна з 1910 года.
    Люлі, люлі, люлі, Каток без кашулі, А котачка ў лесе: Кашулю прынесе.
    48
    Ішоў каток па плоце У шэранькай капоце. I капотку падраў I котачкі не дагнаў. Котачка ўцякла I цацкі панясла.
    Прыгожай калыханкай абдарыла і Юлія Філіповіч, 1924 года нараджэння:
    А-а-а ... Люлі, люлі!
    Усе дзеткі паснулі.
    Толькі ты, мой сынок. He спіш, не гуляеш, Маме спаткі замінаеш, Мяне, маладзеньку, Спаць не пускаеш. А-а-а ... Люлі, спаць, А я буду калыхаць...
    А гэтую наспявала Марыя Зянкевіч, Вандзіна свяк-руха:
    Люлі, люлі, калышу, Купя тата барышу, Маці спячэ скварку, Бо калышу ляльку.
    А-а-а ... Люлі, Каток без кашулі, Котачка ў лесе, Кашульку прынесе...
    А-а-а, люлі, Пайшоў кот па дулі, 3 дулі зваліўся I насмерць забіўся.
    Кацярыне Александровіч памятаецца такая люлянка:
    4. Зак. 5551.
    49
    А-а-а, люлі...
    Пан Езус прытуле, А насвентша матка Калыша дзіцятка...
    Так і ідуць гэтыя няхітрыя, просценькія люлянкі з веку у век, з пакалення ў пакаленне. Мінаюць стагоддзі, рушацца дзяржавы, мяняюцца палітычныя і нацыяналь-ныя ўплывы, а калыханкі нашы тут непадуладныя ніякай уладзе — жывуць сабе і жывуць, дзетак у вялікі свет выводзяць, нагадваюць ім пратутэйшаепаходжанне. Пе-ракананы, многія з запісаных у Свіранах калыханак нас-пяваны Францішку. Між іншым, свіранцы гэтак жа, як і Францішак, называюць калыханкі калысанкамі. Пат-лумачылі: «Раз калыска, то і калысанка». Што ж, пры-маем і такое тлумачэнне. Ва ўсякім разе цяпер нам будзе зразумела: назва твора «Калысанка» ў «Смыку беларус-кім» ніякая не абмылка друку, не аўтарская апіска — так гаварылі і гавораць на яго радзіме. Такое слова ён чуў з маленства. Прымем жа гэта да ведама ўсе, каму слова «калысанка» дагэтуль чымсь муліла, было няз-выклае.
    ПРЫЕМНАЯ НЕЧАКАНКА
    3 Багушэвічавага свята ў Свіранах Беларуская тэлевізія прывезла кінарэпартаж. Паказала яго двойчы. У тым рэпартажы ўдалося «падчапіць» адну жыхарку з нава-кольнай з Свіранамі вёскі, якая з малых гадоў чула пра Багушэвіча, але не ведала, што ён паходзіць з тутэйшых мясцін. На довад таго, што імя Францішка Багушэвіча ёй вядомае, расказала з памяці яго верш «Хрэсьбіны Мацюка». Пра сябе сказала сціпла: «Перад вайной скон-чыла тры класы польскай школы. У тую пару ў тутэйшых
    50
    мясцінах хадзіла шмат Багушэвічавых кніжак». Вось таму яна і ведае пра яго.
    Усё гэта было і добра, і цікава. Але ў згаданым рэ-партажы забыліся назваць імя свіранскай жыхаркі, што гэтак міла згадала слынны Багушэвічаў верш. А гэтак хацелася з ёй сустрэцца і больш падрабязна пра ўсё па-гаварыць. Я быў перакананы, штояна напрыканцы двац-цатага стагоддзя на паэтавай радзіме адзіная, хто якімсь-ці чынам яшчэ дагэтуль носіць у сваім сэрцы не толькі паэтава імя, але і яго творы. Але як знайсці тую кабету? Як расшукаць? На свяце ж былі людзі з цэлай акругі...
    Нічога істотнага не прыдумаўшы, я ўсё ж падчас чаргова-га наведання Свіранаў у канцы жніўня 1993 года не прапус-ціў нагоды расказаць свіранцам, што шукаю якуюсь жан-чынку, якая перад кінакамерай на свяце расказвала Багушэ-вічаў верш «Хрэсьбіны Мацюка». Хто б гэта магла быць?
    Пасля невялічкага роздуму, развагі ў хаце свіранца Філіповіча мне сказалі: «Гэта, пэўна, была Вэрця Каз-лоўская з Юкшанаў. Яна ўмее пагаварыць...»
    Юкшаны ад Свіранаў кіламетры з два. To сустрэча з Вэрцяй Казлоўскай адбылася праз лічаныя хвіліны.
    Гаспадыньку прыспелі за працай. Ладавала салому. Збянтэжылася, разгубілася. Гэтулькі гасцей! Апрача мяне, жонкі і сына, які, дзякуй яму, прывёз у Свіраны, прыехала і двое настаўнікаў з Рукойнскай школы — Рэгіна Кузьміц-кая, Вячаслаў Зянкевіч, абодва гісторыкі, краязнаўцы. Каб не трымаць доўга гаспадыньку ў пакутах і здагадках, што мы за людзі, сказалі, каго шукаем. I ці яна гэта?
    «Так, гэта я, — адказала. — Але што ж я вам раска-жу?.. Я ж малавучоная. Нідзе ніколі небыла. Якнарадзі-лася ў дваццаць чвартым годзе, далей Вільні нікуды не ездзіла». «А пра Багушэвіча, пра Багушэвічавы творы што вы можаце сказаць?» — пакіраваў я гаворку ў пажа-даным мне кірунку.
    51
    Вэрця Казлоўская — зямлячка Францішка Багушэвіча, улюбёная ў ягоную творчасць
    «О, Багушэвіч! Гэтабыўтакі чалавек! ЁнтакпісаўІЯго словы так западалі ў душу, што яго нельга было не слу-хаць, не запамінаць. Я, калі мяне здымалі, казала, што ў перадваенную пару тут, па Свіраншчыне, хадзіла шмат Багушэвічавых кніжак. I пісаныя яны былі не такім права-пісам, якцяпер, алацінкаю. Анам, каталікам, гэтавельмі
    52
    блізка, і мы чыталі. Я Багушэвічавых вершаў навучылася адтаты. Мойтата — Зянон — ён быў з 1890 году і вельмі любіў іх. I як якое застолле ці вып’е троху, ён не быў п’яніца, але як возьме чарку ці вяселлеякое — давай Ба-гушэвіча расказваць. Песні не пяяў, а вершы чытаў...
    Я ведаю не адзін Багушэвічаў верш. Памятаю і «Здарэн-не», і «У судзе»... Мне дало трохі помніць. Я магла 6 і іх расказаць... Але я знарок абрала « Хрэсьбіны Мацюка». Хай, думала, панічы там, на Беларусі, трохі падумаюць і пра нас. Хто мы— палякі? Беларусы? Ці, як і даўней, — тутэйшыя?
    А напраўду, хто мы? Горнемся да касцёлу. А касцёл нас кіруе да польскай мовы. Але ж усё беларускае роднае нам. Як жа нам без усяго гэтага? Як жніво дажыналі, як жнейкі спявалі! Як усё гэта было прыгожа і проста. Так жылі нашы продкі, дзяды. To, не робячы так, мы нібыта адрываемся ад іх. А гэта ж няможна... Мы нібы трацім карані...»
    Пакуль спадарыня Вэрця шчыра спавядала пра Багу-шэвіча, яготворы, яназрабілася непазнавальная: уся зар-дзелася, засвяцілася. Радасцю яна свяцілася і тады, калі туліла да грудзей падараваныя мною кніжкі «Кушлянскі кут», «Жупранская старонка». Я ж ёй паабяцаў, што яе расказ ляжа ў новую кніжачку пра Францішка Багушэві-ча, якую я меўся назваць «Свіранскія крэскі». На разві-танне дамовіліся, што спадарыня Вэрця праз пэўны час напіша мне лістом пра ўсё, што не паспела згадаць пры стрэчы, што яшчэ ўспомніць. На гэтым і рассталіся.
    ЛІСТ
    /Наданага ліста давялося чакаць не так ужо і доўга. Вераніка Казлоўская з той жа, што і пры стрэчы, шчы-расцю напісала:
    «Шаноўны Уладзімір Ілліч!
    53
    Дазвольце прыпомніць, што 29.08. Вы, будучы ў Сві-ранах, наведаліся да Казлоўскай В., аставілі свой адрас і падаравалі свае ксёнжачкі: «Кушлянскі кут» і «Жуп-ранская старонка». Вельмі я Вам за іх удзячная. Пра-чытаўшы, столькі пазнала пра дарагога Францішка Ба-гушэвіча і хоць трохі і раней знала яго творчасць, а, дзякуючы Вам, пазнала як бы Яго самога. Мне трудна знайсці словы, каб выразіць сваё прызнанне да Вашай працы. Колькі Вы архіваў перабралі і з якіх крыніцаў чэрпалі матэрыялы, каб столькі і так напісаць. А цяпер хачу Вас папрасіць прабачыць мне мае памылкі ў пісанні, бо я хоць знаю літары рускія, але граматыкі, тым боляй беларускай, ані трохі. Але лацінскімі літарамі ў мяне тэж не надта выходзя.
    Вас цікавяць Свіраны. У нас шчыталі, што Свіраны былі казённыя. Багушэвічы гэты фальварак арандава-лі. А пасля прынадляжаў духоўным праваслаўным. Можа, гэта і не так, але ўжо ў гэтым стагоддзі гэту зямлю арандавалі і выкупілі Філіповічы. I не ў пры-ватных асоб, а ў гасударства. Таксама вёскі, каторыя на захад, ад дарогі-гасцінца, што на Вільню, гэтыя, каторыя найбліжай Свіранаў, былі пры паншчызне казённымі. Гэта Крэстово (Храстоўка), Лучкі, засце-нак Доля, Кулі і Мураванка. Толькі пра ўсё гэта Вы ляпей знаеце з архіваў.
    Чытала я вашы кніжачкі і думала, што хоць і дзеляць Кушляны, Жупраны з Свіранамі некалькі дзесяткаў кіляметраў, то назвы вёсак палёў, сена-жацяў, лясоў паўтараюцца чы вельмі падобныя ёсць: Залеглае Поле і сенажаць Шарольнікі, Шарынік, Агульніца, Лысая гара. А вот Вы, вучоны чалавек, з-пад стараны, ці замецілі вялікую розніцу ў людзях, што ад вякоў жывуць у Жупранах ці Свіранах? Таксама было, напэўна, і сто пяцьдзесят тры гады