Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
54
назад, як радзіўся дарагі нашым сэрцам паэт. Хоць, пэўна, у Багушэвічавым доме гаварылі на польскай мове, то акружалі іх і працавалі ў іх людзі, каторыя па-беларуску гаварылі. Малы Франусь ад калыскі чуў гэту мову. Пэўна, гадаваць памагала якая-кольвек жанчына чы падростак з народа, што спявалі ка-лыханкі і забаўлялі па-нашаму. А зараз калыханкі, каторыя спявала мая бабуля і мама. А імя Франусь пішу, 6о так, пэўна, называлі маленькага Ф. Б.
А-а-а... А-а-а... Люлі, люлі
Усе дзеткі паснулі, Толькі адзін Франусь He спіць, не гуляе. He спіць, не гуляе 3 катком размаўляе.
А ты, каток, не бурчы,
А, ты Франусь, спі, маўчы.
А ты, каток, вон, вон,
А на Франуся — сон, сон...
* * *
А-а... А-а... Коткі два, Шэранькія абадва. А ты, каток шэры, Прыйдзі па вячэры, Прыйдзі ночку начаваць I Франуся калыхаць.
А ты, каток стракаты, Насі дроўца да хаты. Будзем печку паліць, Дзеткам кашку варыць: Каторыя добрыя, To тым дадзім кашкі. А каторыя плачуць, To тым будзе дзяжкі.
55
А малых дзяцей забаўлялі вось такімі прыга-воркамі. Хочучы адзець панчошку чы які абутак, прыгаварвалі: >
Кую, кую ножку, Паедзем у дарожку. Конікі сівыя, Дарожкі крывыя.
I дабаўлялі:
Чыкі, чыкі верабей, He клюй маіх канапель. А я таму вераб’ю Калом ножку падаб’ю. Верабейчык скача, Па ножцы плача, Я на тую ножку Адзену панчошку.
А на тое цельца Куплю палаценца.
Сароку-варону то, пэўна, ва ўсіх народаў падобна робяць. А вот помню, як бабуля шчэ забаўляла, прыга-варваючы: “Кукарэку, пятушок, чырвоненькі грабушок. Чаму рана не ўстаеш, чаму песні не пяеш? Будзем цябе жаніці, на парозе садзіці. На парозе зімна, на прыпечку дымна. А на печы складна, пад печай ладна”. Ці вось яшчэ такая:
Прыляцела сарока із далёка, Села ў пана на таку У чорным калпаку. Кіў, кіў хвастом — Пан тут быў гасцём.
Нарабіў піва, Ажаніў сына. Аддаў дачку за лахмытачку.
56
А загадкі загадвала мая бабуля такія вот просценькія:
Пад парогам з чорным рогам (качарга). На прыгу-рачку ў чырвоным каптурачку, хто ідзе, той паклоніцца (ягада). Без рук, без ног, выкапаў яму і лёг (камень). Без дзюрачкі, без канца поўна чарачка вінца (яйко). Адзін кажа: “Уставай ужо”. Другі кажа: “He дай, Божа!” А трэці кажа: “Мне ўдзень і ўночы ўсё вылу-піўшы вочы” (ложак, дзверы і вокны). Матка старуха, дачка харашуха, а сын перабор паляцеў аж ка двор (печ, полымя агню, дым).
А вот песьні, каторыя сьпявалі, як дзіця народзіцца, на хрэсьбінах, ніхто не помня, не зная ў нас. Мяне ін-тарасуе адна песьня-верш, каторую я знаю ад сваёй мамы. Гэта вельмі складная, із двацацці куплетаў жар-таўлівая песьня “Пайшла цешча да зяця ў госці”. Можа, гэта тэж апрацаваная паэтам народная песь'ня, можа, яна запісана гдзе? Але я знаю толькі “Дудку беларускую” і то чытала яе ў дзяцінстве.
У вашай кніжцы “Жупранская старонка” ў раз-дзеле “Вершы і песні з Жупранаў” памешчаны песьні, каторыя Вам прыслала Яніна Шымановіч. У нас іх тэж знаюць. Вот у першай з іх у апошняй страфе ні апошняга, а першага не хапае радка. У нас звучыць так:
Вот капуста дык капуста, 3 іхнім хлебам еў, аж змогся, А каб нашага так лусту, To 6 ты, бацька, апрогся.
Таксама Багушэвічава “Сватаная” ў нас знаёмая. Нас, падросткаў, такія ж хлопчыкі гэтай песьняй дражнілі. Пад парадак я яе не помню, толькі ведаю такія куплеты. Гэта акрамя ўсіх астальных.
57
А як стане хату мясьці,
3 дружынай паб’ецца, Лсжак дыбам стаіць, Спаць не сабярэцца.
А як стане печ паліць, Спаля ўсю лучыну. Дрова ў печы не гараць, Кляне ўсю дружыну.
А як стане кросны ткаць, Дык аж на Якуба.
А тут трэба ісьці жаць, Вот наткала — люба.
Прыпеў у нас спявалі трохі інакш:
Праўда, ой, праўда, Толькі прыглядзіся, Вот такія дзеўкі Цяпер завяліся.
Прабачце, што доўга не пісала і што так многа напі-сала, алеяненапісацьнемагла. Прычынай — гэтаВашы кніжачкі, Вашая любоў да паэта, да Яго творчасці і праўдзівыя, аб’яктыўныя адносіны да гісторыі. Буду рада, калі хоць капельку спатрэбіцца ў Вашай працы маё пісанне".
САВІЧУНСКІЯ СУСТРЭЧЫ
29жніўня 1993 года з падказкі Рэгіны Кузьміцкай я завітаў і ў Савічуны. Гэта з кіламетр ад Свіранаў. He чакаў пачуць тут што-кольвек праз гэтулькі часу пра старыя Свіраны. I ад каго? Ад сярэдняга веку жанчыны Ванды Зянкевіч з Крукоўскіх. У яе бацькоў былі старыя
58
фатаграфіі свіранскага двара. Тыя фотаздымкі перайшлі ад дзеда Платона Нядзельскага. Дзед быў ляснічы і часта казаў, што ездзіў “да пісацеля”. Да якога пісацеля ён ездзіў — Ванда не ведае. А вось фатаграфіі тыя добра памятае: вялікія, карычневыя, наклееныя на кардоне. Постаці на здымках самабытныя. У паляўнічай амуні-цыі. Ля ног круцяцца сабакі. Запомнілася Вандзе і воп-ратка, для яе незвычайная: з грубага сукна — марынар-кі, халацікі накідныя. I свіранскі двор быў зняты на тых фатаграфіях. Дом драўляны, доўгі, з верандаю праз усю сцяну. Што запомнілася на верандзе, дык гэта тоўстыя, як слупы, з круглага дрэва калоны пад стрэшкай.
Хоць згадка пра дамок не вельмі падрабязная, усё ж яна дае пэўнае ўяўленне пра стары свіранскі дом. Але не толькі ўяўленне, а нават скіроўвае на думку, што свіранскі дом сваёй забудовай нагадваў кушлянскі. А ці не пераняў Францішак Багушэвіч узор забудовы свіран-скага дома для пабудовы свайго жытла ў Кушлянах? Пэўна, такое вельмі магло быць. Да ўсяго, даўней, як і цяпер, былі свае стандарты забудовы фальваркаў і зас-ценкаў.
To які ж лёс свіранскіх фатаграфій?
“Ужо пасля вайны, — расказвае Ванда, — іх мама спаліла... Яна мела зрушэнне розуму з вайны і аднаго разу на маіх вачах шуганула фатаграфіі ў грубку. Я кінулася ратаваць, але агонь ужо ахапіў іх. Яны і цяпер мне ўваччу стаяць: вялікія, карычневыя. I постаці лю-дзей на іх такія цікавыя, самабытныя".
Ванда нетраціць надзеі, верыць, штотакія фатаграфіі павінны быць яшчэ ў каго-небудзь. He рабілі ж іх адным толькі адбіткам.
Размова пра фатаграфіі не паданне. Такія фотаз-дымкі ў іхняй сям’і былі. Багушэвічы неяк зачапілі іхнюю сям’ю. Ванда прыгадала, што ў яе перахоўва-
59
Севярын Багушэвіч, Францішкаў пляменнік, сьт брата Апалінара, віленскі натарыус
ецца купчая на зямлю, зацверджаная якімсь Севяры-нам Багушэвічам.
Імя Севярына Багушэвіча мне знаёмае. Гэта Франціш-каў пляменнік, сын паэтавага брата Апалінара. Я з ціка-васцю разглядаю купчую, аўтограф Севярынавага подпі-су, яго размашысты роспіс — Багушэвіч — і адчуваю праз гэты роспіс повязь з Францішкам Багушэвічам, з Сві-ранамі, з тутэйшым краем. Разглядаю і дзіўлюся, як жа мы ўсе павязаны адзін з адным праз пакаленні, праз эпохі.
Ванда Зянкевіч з 1937 года, тэхнік-метэаролаг. Але з малых гадоў мае цікаўнасць да гісторыі. Гэта і дапа-магло ёй данесці да нас хоць якія звесткі пра свіранскі кут з далёкай мінуўшчыны.
Наслухаліся ў Зянкевічаў мы і беларускіх песень. Сярод іх — “Пры крутой дарозе бяроза стаяла — маці свайго сына ў войска выпраўляла”, “Каля рэчкі, каля броду п’юць галубкі зімну воду”, “Там пад гаем зеля-ненькім рвала дзеўка лён спеляненькі”. ‘Тэтыя песні мы ў маленстве пелі... Спявала і моладзь”,— дадае Ванда.
Вэрця Казлоўская і Ванда Зянкевіч, разварушаныя размовамі пра Францішка Багушэвіча, пра Свіраны, Бе-ларусь і беларусаў, пра беларускія кніжкі, газеты ды часопісы, кінуліся дзяліцца сваімі ўражаннямі з суседзя-мі. Высветлілася, што навакольны люд ведае шмат бе-ларускіх вершаў, а нават і цэлыя паэмы.
У тых жа Зянкевічаў сярод кніг на польскай і расей-скай мовах я напаткаў і нашага беларускага “Тараса на Парнасе”. Безумоўна, я быў усцешаны, убачыўшы ў Ба-гушэвічавых землякоў кніжку на нашай роднай мове. He мінуў нагоды спытацца, як яна патрапіла да іх, дзе на-былі? Высветлілася, што ў Нова-Вільні жыве Марыя
61
Відута. Яна нібыта колісь была інструктарам райкама, родам з недалёкіх ад Свіранаў Гульбінаў. Вось гэтая Марыя Відута і насіла па суседніх з Свіранамі вёсках беларускіч кніжкі. I многія Багушэвічавы землякі з радасцю набывалі іх.
А чаму купілі “Тараса на Парнасе?” А тут зноў тое ж — спрадвечная прага тутэйшага люду свайго друкава-нага слова. Ванда Зянкевіч згадвае: “Наш тата колісь любіў расказваць: ”Ці знаў хтось, братцы, з вас Тара-са...", а таксама — “Рай настане”. Ці вяселле якое, ці вечарынка, ці так гулянка, ен давай вершы расказваць. Вось таму і купілі кніжачку".
Хацелася, каб гэтыя традыцыі не перапыняліся на паэтавай Радзіме. Але хто іх будзе жывіць? Марыя Ві-дута ўжо вельмі сталая. Колісь нямала клапаціўся пра пашырэнне беларускіх кніжак на Віленшчыне літовец Валдас Банайціс. Але ж гэтага мала. Трэба новыя сілы. У Вільні зараз мы маем суполку Таварыства беларускай мовы, беларускае аддзяленне пры кафедры славяназ-наўства Віленскага педагагічнага універсітэта. У Вільні выходзіць газета на роднай мове “Наша ніва”. Гэта ўсё добра. Але ніхто не заменіць апантаных людзей. Толькі яны не дадуць перасохнуць нашым, цяпер ужо кволым беларускім крынічкам на Віленшчыне. Вядома, пры пад-трымцы беларускай дзяржавы.
У СВІРАНАХ ЗВАНЫ ЗВАНІЛІ
Францішак Багушэвіч праз усё жыццё цікавіўся гісто-рыяй роднага кута, роднага краю. Ён і нарадзіўся ў гіс-тарычнай мясціне. Побач з Свіранамі ўжо не адно стагоддзе загадкава глядзеў на свет слынны медніцкі замак.
У розныя часы ў ім жылі славутыя нашы джяржаўныя дзеячы — Гедымін, Альгерд, Вітаўт. Гэтыяімёныпрыхо-
62
дзілі да тутэйшага люду праз паданні і легенды, якія перахо-дзілі з пакалення ў пакаленне. Думаецца, да Францішка Ба-гушэвіча згаданыя імёны таксама прыйшлі з паданняў.
У “Прадмове” да “ Дудкі беларускай” Францішак Ба-гушэвіч Вітаўта называе Вітэнэсам. Думаецца, менавіта так, у такой форме ў народзе пачуў Францішак імя сла-вутага ліцвінскага князя.
...Слынныя былі колісь Меднікі. Цікавае тут некалі жыццё віравала. А што Свіраны? I Свіраны, высвятля-ецца, у старажытнасці былі асвечаны цікавай гісторыяй.
3 людской памяці дайшла да нас пра Свіраны такая згадка: нібыта ў далёкай старажытнасці яны належалі якомусь кляштару ці збору і была тут каплічка. Факт цікавы. Але наколькі ён праўдзівы? Ці знайшоў водгулле хоць у якіх дакументах?
Так, знайшоў. У “Лмтовскнх епархнальных ведомос-тях” за 1885 год змешчана вялікая публікацыя “Внленскнй Свято-Тронцкнй монастырь”. Цэлая старон-ка ў ёй прысвечана Свіранам. Высвятляецца, што Сві-раны амаль да канца трыццатых гадоў семнаццатага ста-годдзя належалі Успенскаму збору, які з даўніх часоў яшчэ называлі Прачысцінскай мітрапалітнай царквой. У 1639 годзе Свіраны перайшлі Троіцкаму кляштару. Ві-ленскія базыліяне атрымалі іх у замен на маёнтак Рута Наваградскага ваяводства.