Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
Мелі свайго дапісчыка і славутыя Кіяны, згаданыя Францішкам у вершы «Здарэнне». Гэтыя Кіяны яшчэ інакш называліся Навасяды. Карэспандэнт паведамляў: «Вёска гэта штось з пятнаццаць хат, а каля 140 душ з
76
малымі і кабетамі. Усе бедныя...» («Наша ніва», № 39, 1909). To з Рукойнаў, то з Кіянаў пісалі, што ў згаданых мясцінах мала руху да культуры, газет не чытаюць, ка-жуць няма з іх карысці, больш удаюцца ў пітво, у гарэлку ды бойкі. Шчымелі з гэтага сэрцы беларускіх асветнікаў, якія, як маглі, асвечвалі тутэйшы люд, нагадвалі яму пра яго беларускасць.
У «Нашу ніву», апрача Б. Пачопкі, пісаў з Жа-майтэляў хтосьці Праўдаказец. 3 Рукойнаў — I. Шчыры, а таксама I. Свой і Юзук Свой, Nihil. А мо гэта адна і тая асоба? Але не гэта важна. Галоўнае, што рукойна-свіранскія дапісчыкі далучалі сябе да беларускай грамады і расказвалі ў «Нашай ніве» пра гаротны і беспрасветны побыт тутэйшага люду, непісьменнага, затурканага прымхамі і заба-бонамі, уцягнутага ў п’янства, а з ім — у п’яныя бойкі, пагромы, гвалты. Але не толькі гэта турбавала нашаніўскіх дапісчыкаў з Рукойнаў, Жамайтэляў, Кі-янаў, Свіранаў. Бедавалі яны і пра нізкую нацыя-нальную свядомасць тутэйшага жыхарства. Вось, прыкладам, што адказвала «Наша ніва» рукойнскаму дапісчыку I. Свайму з нагоды яго нататкі «Да братоў беларусоў»: «Да братоў беларусоў» няможна надру-каваць: завостра! Суд!.. Народы, каторыя хочуць вы-лезьці з ямы, дабіваюцца ці дабіліся лепшага жыцьця, ня могуць абыйсьціся без газэты, як рыба без вады». («Наша ніва», № 13, 1908).
Многія з нашаніўскіх дапісчыкаў былі разварушаны адраджэнскімі ідэямі свайго земляка Францішка Багу-шэвіча, яго творамі. У пазнейшыя гады, калі ў Вільні наладзілася друкаванне беларускіх кніг, яны някепска хадзілі між жыхароў свіранскай акругі. Сярод іх Багу-шэвічавы «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Тое, што тутэйшыя жыхары напрыканцы дваццатага стагод-
77
5МУК BIEtARUSKl
SVHOH-A KEU»:
if BOHBSfsviCBj
WvJrtW'WT^ * < .ЗШ'Уіка)::.'
ШН ІШШШ
МАЦЕЯ &УРДЦКД
<Ф |»:::jw«;
Susjsw’m 7. 5й4»і?й'вкйч,
Ш»4 f« ДН«' . • WJ »t
WrU^^t IV
СМЫК БЕПАРУСКІ
СЫМОНД РЭЎШ ммдммсш.
to **Г9ш»аічф
Яцшуук * кц»»»
іеаа.
(gxa^xjxxx^ w.« акюооа хюсосш.г^ :
$
0 $ 0
0
FRANCIS BMHUSEWlC
(Symon KeBk* » p#4 B*fyaew«X
0
0
0 0
0
^жаххюоахдох^ o
0 0
0;
0
0
SMYK
0
| BIELARUSKI
0 6
0
0 Wy4»nn,« 3 trycta * •V:HnK4iw>elyth $*e€) &
0
0
0 0
0
m
G
0
0
0
0 u
0
0
I) 0
(МХХКМХХХХХХХМЖХХ^ • • ш o:*i>«x'4> * ШЯМХХЯ У
0 0
0
WIL NIN. 1W
0:
I: Wyd«w>et«w» &«Ut:AKaha |r«yWi. На«< t KuJum» 0
O u
ОДяамлоххй^ы^^
Вокладкі Багушэвічавых кніг, выдадзеных у Вільні і Коўне
дзя памятаюць Багушэвічавы вершы,— гэта штосьці ды значыць. Мабыць, яны ім вельмі імпанавалі, краталі які-ясь самыя патаемныя закуткі іхняй душы. Жаданне лю-дзей зразумець, хто яны такія, не знікла, не прапала, не растварылася ў пяску. I, здаецца, у дваццатыя ды трыц-цатыя гады зразумелі, калі ў краі, хоць і за польскім часам, усё ж жыла беларуская ідэя. Але потым у іх зноў забралі памяць. Забралі ў гэтага люду лепшых яго сыноў, узгадаваных Багушэвічам, раскідалі іх па свеце, згнаілі
79
ў турмах ды астрогах, раскідалі грамадска-культурнае беларускае жыццё, наладжанае спраўна ў Вільні, якое так рунела па навакольных мястэчках ды вёсках. А Ві-леншчына любіла і шанавала песняра, народжанага ў Свіранах. У Вільні Багушэвічавы творы ў першай палове нашага стагоддзя выдаваліся не менш як дзесяць разоў. У 1918 годзе ў віленскім выдавецтве В. Ластоўскага ла-цінкаю выходзяць *Дудка беларуская» і «Смык бела-рускі». У 1921 годзе віленскія асветнікі згаданыя кнігі выдаюць кірыліцай. «Дудку беларускую» друкуе выда-вецтва У. Знамяроўскага. «Смык беларускі» набралі ў віленскай друкарні «Друк». У 1927 годзе «Дудка бела-руская» перавыдаецца лацінкаю — набрана была ў ві-ленскай друкарні імя Францішка Скарыны. У 1930 годзе да трыццатых угодкаў з дня смерці Францішка Багушэ-віча віленскі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры пускае ў свет здвоенае выданне Багушэвічавых зборнікаў з крытычным артыкулам Адама Станкевіча. Вядома, ла-цінкаю. У гэтую ж пару, у 1930 годзе, выдавецтва Бе-ларускага інстытута гаспадаркі і культуры выдае асоб-нымі кніжкамі Багушэвічавы зборнікі, таксама лацінкай. Асобным выданнем у 1930 годзе выйшаў і нарыс Адама Станкевіча пра жыццёвы і творчы шлях Францішка Ба-гушэвіча, багата ілюстраваны замалёўкамі Язэпа Драз-довіча. Як бачым, віленскія асветнікі толькі ў адным 1930 годзе парупіліся выпусціць самыя разнастайныя выданні Багушэвічавых твораў. У гэтым бачыўся кло-пат, каб творы песняра дайшлі да кожнай беларускай сям’і — заможнай і больш беднай, асвечанай вялікай навукай і з малой адукацыяй. Апроч таго, у 1922 годзе « Дудка беларуская» і «Смык беларускі» былі выдадзены ў Коўне. Пра Ф. Багушэвіча расказвалася і ў кніжцы Адама Станкевіча «Да гісторыі беларускага палітыч-нага вызвалення», выдадзенай у Вільні ў 1935 годзе.
80
Якраз у гэтым выданні і была засяроджана аўтарам ува-га на тым, што Ф. Багушэвіч нарадзіўся не ў Кушлянах, а ў Свіранах. Удакладніўшы гэта, Адам Станкевіч тут жа і сам памыліўся: пазначыў, што Свіраны— радзіма паэта — знаходзіцца ў Свянцянскім павеце.
Усе згаданыя ў гэтай нататцы Багушэвічавы кніж-кі, выдадзеныя ў Вільні, найперш хадзілі па Вілен-шчыне, па паэтавай роднай Свіраншчыне, катурхалі прыспаныя душы тутэйшага люду, нагадвалі яму, хто ён ёсць, чаго трэба трымацца ў сваім духовым і нацыянальным жыцці. У 1930 годзе ў віленскім касцёле святога Мікалая была наладжана ў гонар Францішка Багушэвіча як бацькі Беларускага адра-джэння ўрачыстая акадэмія. На гэтай вечарыне саб-ралася свядомая беларуская грамада. Сярод іх і ін-жынер А. Клімовіч — ён прачытаў рэферат «Фран-цішак Багушэвіч як паэт і грамадзянін». Мастак Язэп Драздовіч падзяліўся сваімі ўражаннямі пра ван-дроўку па паэтавай радзіме і паказаў замалёўкі з тых мясцін, дзе радзіўся, жыў і памёр пясняр. У тую пару яшчэ быў жывы Багушэвічаў прыяцель Зыгмунт Нагродскі. Ён-та ведаў, дзе нарадзіўся бе-ларускі пясняр. Яго ўспаміны на гэтай вечарыне былі самыя каштоўныя. Нагродскі прачытаў некалькі Ба-гушэвічавых вершаў, якія на тую пару нідзе не дру-каваліся, перадаў апекунам вечарыны каштоўныя фо-таздымкі. Завяршылася акадэмія спевам беларускага народнага гімна «Не пагаснуць зоркі ў небе». Пра гэтую падзею паведамілі віленскія беларускія газеты, прынамсі, часопіс «Шлях моладзі», «Беларуская кры-ніца».
3 1940 года, пасля перадачы Віленшчыны Літоўскай ССР, высокі дух беларушчыны ў краі пачаў атухаць. Беларуская Віленшчына спакваля пачала ператварацца
6. Зак. 5551.
81
ў беларускую рэзервацыю, а люд зноў пачаў сябе пачу-ваць тутэйшымі, 6о натуральнае беларускае жыццё не мела з згаданай пары якогась актыўнага грамадскага выяўлення. Яно тут нібы закансервавалася. Край заста-ваўся беларускамоўным, а люд укладам свайго жыцця беларускім, але духоўнае жыццё гэтага люду не мела ніякага грамадскага выйсця і развіцця. Будзе, аднак, няпраўда, калі не скажам: афіцыйная Летува, літаратур-ная Летува ўсё ж зрэдку ды нагадвала віленцам, Вілен-шчыне пра Ф. Багушэвіча. I найперш гэта рабілася ў яго юбілеі. У летувіскім друку з’яўляліся публікацыі, арты-кулы. Да свіранцаў найбольш даходзілі публікацыі мяс-цовага друку, прынамсі, тыя, што змяшчаліся ў вілен-скай раённай газеце. А такія публікацыі былі, хоць і эпізадычныя, прахадныя, ніякімі іншымі праявамі не падмацаваныя. Яны тут жа забываліся. А калі кім і па-мяталіся, то не вельмі выразна. «Чулі штось», — кажуць звычайна з такой нагоды.
У 1965 годзе ў Вільні ў Літаратурным музеі А. Пуш-кіна ў гонар 125-ай гадавіны нараджэння Францішка Багушэвіча была нават наладжана цэлая выстава. На ёй шмат чаго паказвалася ўпершыню. Пра гэтую выставу зноў жа паведаміў друк. Вось, прыкладам, што пісалася з гэтай нагоды ў віленскіх «Вакарынес наўеноо (<Ве-чаровых навінах») 5 красавіка 1965 года:
«У сакавіку споўнілася 125 гадоў з часу, калі на-радзіўся беларускі паэт Францішак Багушэвіч, які жыў і працаваў у Вільнюсе. Літаратурны музей імя А. Пуш-кіна з гэтай нагоды арганізаваў выставу «Ф. Багушэвіч у Вільнюсе». На выставе экспануецца шмат дакументаў, якія атрымалі з Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР, а таксама ад даследчыка жыцця і літаратурнай дзейнасці Ф. Багушэвіча Г. Кісялёва і ін-шых крыніц.
82
Сярод экспанатаў — зборнікі Багушэвічавай паэзіі «Смык беларускі» і «Дудка беларуская». У іх паэт гаворыць пра цяжкі побыт беларускіх сялян, асуджае царскі прыгнёт, кліча да змагання за волю. Тут і «Внленскнй вестннк» за 1888 год. У газеце паве-дамляецца, у раздзеле судовай хронікі, што адвакат Багушэвіч абараніў несправядліва абвінавачаных ся-лян. Некаторыя дакументы сведчаць, што сяляне звяр-таліся ў суд з просьбаю назначыць адвакатам у іхніх справах Ф. Багушэвіча, які «цярпліва слухаў прос-тага чалавека на яго роднай мове».
У гэтай жа нататцы зазначалася, што «дзейнасць і творчасць сына братняга народа... вартая нашай увагі». Але пры гэтым заўважым: ніводная летувіская публіка-цыя не пазначыла, што Свіраны — радзіма Францішка Багушэвіча. He думаю, каб гэта рабілася наўмысна. Бе-ларусы і самі доўга не ведалі пра месца паэтавых наро-дзін. Але тое, што гэты факт не паведамляўся ў тутэйшым друку, не засяроджвала асаблівай увагі віленцаў на Ба-гушэвічавым імені як свайго земляка. Але мінаў час і спакваля ўсё і на Віленшчыне станавілася на сваё месца. У 1990 годзе ўжо ў незалежнай Летуве быў паказаны па тэлевізіі рэпартаж пра святкаванне 150-ай Багушэвіча-вай гадавіны ў Свіранах, падрыхтаваны сябрамі вілен-скага Таварыства беларускай культуры. Паказ ішоў на нашай роднай мове. Гэта была новая праява Летувы да беларусаў і нашага песняра.
Тутэйшыя, рукойнскія ды медніцкія, краязнаўцы так-сама, збіраючы звесткі для летапісу свайго краю, аднаго разу ў вёсцы Уляны натрапілі на старога чалавека, які, згадваючы пра даўнейшае жыццё, сказаў, што яго дзяду-ля хадзіў да Багушэвічаў у Свіраны на падзёншчыну. Пра гэта паведаміла настаўніца Рукойнскай школы спа-дарыня Рэгіна Кузьміцкая. Але тады яны, краязнаўцы,