Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
Якія ж убачыліся Свіраны Сцяпану Александровічу?
«... Невялічкія хаткі, раскіданыя па хутарах, патану-лі ў зелені садоў. Злева ад мосціка цераз невялікую ра-чулку некалькі старых ліп. Паводле сведчання мясцовых жыхароў, гэта рэшткі колішніх прысадаў, якія вялі ў
29
Свіраны. Дарога да колішняга фальварка
свіранскі фальварак. Больш стагоддзя таму назад пад гэтымі ліпамі стаяла невялікая шляхецкая сядзіба».
Генадзь Кісялёў, як і яго калега С. Александровіч, таксама наведаў Свіраны. Балазе, зрабіць яму гэта было вельмі зручна, нескладана. У тую пару ён жыў у Вільні, працаваў у гістарычным архіве. А ад Вільні да Свіранаў рукою падаць і грэх было не з’ездзіць і не паглядзець, зрабіўшы такое адкрыццё, на песнярову радзіму, на той кут, адкуль пачаліся яго жыццёвыя сцежкі-пуцявіны. Вось як апісаў Генадзь Кісялёў сваё свіранскае падарож-жа: «На 25-ым кіламетры ад Вільнюса, на Мінскай шашы, управа збягае ўніз да невялічкай рэчкі, атуленай
30
хмызнякамі, палявая дарога. Абапал яе ляжаць валу-ны. Перад рэчкай, пад старымі высокімі ліпамі, стаяць тры хаты. Пад старым мостам з круглякоў — рэшткі плаціны — магчыма, некалі быў млын. Вакол, па схі-лах узгоркаў, цягнуцца палі. Калгаснікі, якія жывуць тут, пасяліліся ў Свіранах яшчэ да рэвалюцыі, але ўЖо не памятаюць сядзібы фальварка, хоць і ўспамінаюць, што арандавалі зямлю ў «бацюшкі». У іх мове гучаць беларускія, польскія і рускія словы...
Якое дачыненне мелі да Свіранаў бацькі Багушэві-ча — пакуль невядома. Хутчэй за ўсё яны арандавалі фальварак. Жылі яны там працяглы час. Імёны Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў даволі часта сустракаюцца на старонках метрычных кніг Рукойнскага касцёла...»
Генадзь Кісялёў увёў ва ўжытак колькі іншых звестак з гістарычных крыніц, прынамсі з «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» за 1890год, дзепраСвіраны гаворыцца: «...фаль-варак і казённы маёнтак над безыменнай ракой... адзін дом, шэсць жыхароў, млын. Сядзіба над ракой сярод альшаніку, магілы французаў часоў 1812 года. Калісьці ўласнасць віленскіх базыліянаў, цяпер — урада».
У 1905 годзе ў Рукойнскай воласці Віленскага павета лічыўся фальварак Свіраны на трыццаць сем дзесяцін зямлі, які належаў праваслаўнай царкве.
Наведаў у шасцідзесятыя гады Свіраны і вядомы журналіст Алесь Траяноўскі. А як жа яму запомнілася радзіма слыннага песняра і адваката?
«Даўно тое было,— згадваў Алесь,— Шмат чаго сцерлася з памяці. Памятаю, адна кабета, а яна сказала, што жыве ў Свіранах з-пад той рэвалюцыі, на свае вочы бачыла руіны колішніх свіранскіх пабудоў. 3 цэглы гэ-тых муроў у іхняй хаце была складзена печ...». Алесь шмат фатаграфаваў, рабіў нататкі, але, на жаль, не апуб-
31
Свіраны. Агульны абрыс. Шнурок старасвецкіх ліпаў
лікаваў. Ну але і за тое дзякуй яму, што не паленаваўся, наведаў радзіму выдатнага нашага адраджэнца, сваім прыездам нагадаў свіранцам, чым слынная іхняя зямля. А гэта немалаважна, калі ўлічыць, што Віленшчына ўжо і тады была без беларускага ўплыву. Крыху пазней у Свіраны завіталі яшчэ двое няўрымслівых беларусаў — Генадзь Каханоўскі і Сяргей Панізнік. I зноў былі, вя-дома, роспыты, агледзіны сядзібы.
Абудзгла аднойчы Свіраны тэлевізійная экіпа з Мін-ска. Гэта было ў 1980 годзе. Захацелася прыхільнікам Ба-гушэвічавай творчай спадчыны паказаць мала каму вядо-мыя Свіраны ўсёй Беларусі. Прыехалі з кінакамерай. Кі-наздымкі заўсёды інтрыгуюць. Сабраўся гурт цікаўных.
Найперш кідаецца ў вочы пры сустрэчы з Свіранамі шнурок векавых ліпаў. Ацалела іх шэсць. Дзве моцна пакалечаныя, з сечанымі, пашчапанымі верхавінамі. Але падрастае дзесятак маладых. Свіраны не маюць звыклай вясковай вуліцы. Кожная сядзіба сама па сабе. Разам з тым яны з’яднаныя. I яднае іх усё той шнурок старых ліпаў. 3 часу нараджэння Багушэвіча не нашмат паболь-шалі Свіраны. Быў некалі тут адзін двор, а цяпер тры.
Калі ехалі сюды, нам усю дарогу карцела: «А ці веда-юць свіранцы, чым славутая іх зямля? Ці чулі яны што-не-будзь пра нашага паэта? Свіраны ж належаць Летуве».
Першы напаткаўся невысокі, прысадзісты селянін, ап-рануты ў выцвілую кепу заходняй, яшчэ даваеннай мадэ-лі— з падоўжаным, выцягнутым брылём, з адметнымі закладкамі на вушах, з пэўнай металёвай аздобай. Сус-трэў ён нас крыху насцярожана. Мы з усёй шчырасцю (ду-малізрабіцьпрыемнае)даліяму: «Лаба дзена!» — ведалі колькі слоў па-літоўску. А пачулі звыклае: «Дабры-дзень!» Наш стрэчны родам з-пад Паставаў. У Свіранах жыве не гэтак даўно. Завуць яго Станіслаў Субач. Ён рас-казаў нам пра Свіраны ўсё, што паспеў даведацца ад ту-
3. Зак. 5551.
33
быльцаў. Ад яго мы пачулі, што даўней Свіраны называлі яшчэ і Папоўкай. Нават цяпер іншы раз хто-ніхто возьме дый назаве вёску гэтай назваю. Нібыта свіранскія землі некалі належалі царкве і стаяла тут каплічка. «Я сёлета араў,— расказваў Субач, — узяў і разагнаў дзірван, дык плугам павыворваў шмат чарапіцы і цэглы. Ці не з той кап-лічкі?.. Але, выбачайце,— раптам схамянуўся дзядзька Субач, — чаму гэта вас усё цікавіць ? »
Мы патлумачылі, штб нас цікавіць у Свіранах, крыху расказалі пра Багушэвіча, прачыталі колькі ягоных вер-шаў — «Бог не роўна дзеле», «Праўда»...
Слухаў нас дзядзька Субач уважна, сур’ёзна. Па ва-чах відаць было: цяжкія думкі перажывае ён, успамінае штосьці сваё, глыбока сялянскае. Нарэшце, счакаўшы, сказаў: «Відаць, смелы быў чалавек, калі так пісаў». Ён пастаяў яшчэ хвіліну з намі і патупаў на падворак свае хаты. Але праз нейкі час вярнуўся з шматком паперы:
— Калі можна, запішыце мне імя таго чалавека, пра якогавырасказвалі, — папрасіўён.— Мая дачка хадзіла ў школу, і яна павінна ведаць пра яго.
Што й казаць — кранальная хвіліна! А момант нечака-ны, незабыўны!
Мы бралі з сабой колькі паэтавых здымкаў. Адзін — на ім паэт у сярмязе, з раскідзістай барадою і доўгімі вусамі, з тужлівым поглядам вачэй — падаравалі дзя-дзьку Субачу. Ён доўга глядзеў на паэтава аблічча, a пасля сказаў: «Пастаўлю на століку, пры люстэрку, хай унукі глядзяць... Дый суседзям будзе цікава».
Калі мы перадавалі дзядзьку Субачу Багушэвічаў партрэцік, то напачатку і не падумалі, і ў галаву не прый-шло, што ў гэтым ёсць нешта сімвалічнае. I толькі ўжо ў Мінску як след усвядомілі высакародства дзядзькі Су-бача. Было прыемна, што Багушэвічаў партрэцік цяпер будзе і на той зямлі, на якой нарадзіўся наш пясняр.
34
ХАДУНОК
Каб спазнаць тую ці іншую мясціну, трэба наведаць яе не раз і не два. Чарговы візіт на радзіму Францішка Багушэвіча я зрабіў праз дзесяць гадоў. Гэтым разам выправіўся ў Свіраны з супрацоўнікамі Дзяржаўнага му-зея гісторыі беларускай літаратуры. Да нас з вялікай ахвотай і зацікаўленасцю далучыўся і вядомы паэт, дас-ледчык і апантаны вандроўнік Кастусь Цвірка. Мэта па-ездкі ва ўсіх нас была адна, але кожны меў на прыкмеце і штось сваё. Дзяўчаты меркавалі знайсці ў Свіранах што-кольвек з ткацтва мінулага стагоддзя — паяскі, пос-цілкі, спавівачы, ручнікі. Кастусь збіраўся напісаць на-рыс пра Багушэвічавы мясціны. Мне таксама хацелася папоўніць свае ўражанні пра Свіраны. Гурт людзей саб-раўся ладны. Чалавек з дзесяць. Гэта — Ніна Цвірка, Людміла Лабада, Ірына Марачкіна, Ірына Бурдзялёва, фатограф Сяргей Каўтовіч. Была з намі і невялікая зды-мачная група. Вось такой экіпай мы і наведалі 29 чэрвеня 1989 года Францішкаву радзіму. Маіх падарожных най-перш прывабіла сама мясціна. Суцішная такая, абжытая, аблашчаная сонцам і людской дбайнасцю.
Размясціліся Свіраны ў лагчыне, сярод пагоркаў. По-бач, паўз самыя пляцы і агароды, бяжыць-вывіваецца нешырокая, з чыстай сцюдзёнай вадою рачулка Яра-шоўка. Расказваюць, колісь тут ад рыбы было аж сіне. Кожны мог нахіліцца і набраць яе рукамі. Пры сядзібе, абапал дарогі, абрысы колішніх сажалак. Мабыць, яны некалі не толькі аздаблялі фальварак, мелі і пэўную практычную карысць. Як нам расказалі, колісь сажалак былодзве. Адна — паўднёвая — насядзібе. Паўночная, праз масточак, за дарогай. Іх злучала пад мастком ру-чаінка. Ад паўночнай сажалкі была пракапана канаўка да рэчкі. Па ёй сцякала вада пасля дажджоў, паводак,
35
разліваў. Паўночная сажалка найдаўжэй пратрымалася, аж да шасцідзесятых гадоў. Але як пачалася асушка, меліярацыя, сажалкі перасохлі. I ўсё ж вільгаць тут тры-маецца і расліны буяюць. Згадваюць, што ў гэтых са-жалках жыў аграмадны шчупак. Такі вялізны, што хапаў за лапы і глытаў гусей ды качак. Даўней гэтую жыўнасць усе тут трымалі. Згадваюць таксама, што пры сажалках раслі два высокія кляны. Яшчэ два красаваліся пры гас-цінцы. Бацяны вяліся на ясеню пры ставе. Тут ім была выгода: лугавіна, балацянка, рачулка, жабы.
Старэйшыя свіранцы памятаюць руіны мураванай бу-дыніны. Мяркуюць, што ў ёй быў колісь манастыр з мніхамі і мнішкамі. Ведаюць, што была ў Свіранах і невялікая каплічка. Толькі вось адно незразумела: Сві-раны былі казённыя ці панскія? Адны кажуць, што пан-скія. Іншыя гавораць, штоСвіраныбылі казённыя... Пра гэтую спрэчку свіранцаў можна сказаць адно: праўда за аднымі і другімі — у пэўны час Свіраны былі панскія, у іншы — казённыя. Свіранцы прыгадалі таксама: ко-лісь пры юкшанскіх могілках ляжала каменная пліта, на якой лацінкай было напісана, што яны заснаваны ў час эпідэміі халеры. Камень той быў моцна парослы мохам і асеў у зямлю. Адзін свіранскі чалавек, будучы хлапчу-ком, выбраўшы мох, спрабаваў прачытаць надпіс і пра-чытаў, толькі вось лічбу восем палічыў за тры, такія яны былі невыразныя. Пасля той камень некаму замуліў і, капаючы дол побач, апусцілі яго ў зямлю...
Шмат чаго памятаюць свіранцы... I рукойнскі касцёл, у якім хрысцілі Францішка, прыгадалі: як яго перарабілі пасля паўстання 1863 года ў праваслаўны храм, як ту-тэйшы люд змагаўся, каб вярнуць святыню каталікам. Называюць дакладную дату, калі ўдалося гэта зрабіць, — 1905 год. Між іншым, у «Нашай ніве» за 1907 год пад-рабязна апісана гэтая падзея. У раздзеле «Суд» чытаем:
36
Рукойны. Касцёл. Тут хрысцілі Францішка
«16-га наябра акружны суд разбнраў дзела мужыкоў Вн-ленскай губ., каторыя вннавацяцца ў тым, што два годы таму назад яны адабралн ад праваслаўных цэркву, даў-нейшы касцёл. Уснх вннаватых было 10 мужчын н адна кабета. У абвннпцельным акце гаворыцца, што 17 дзе-кабра 1905 года ў рукойнскае вал. праўл. прышла чарада мужыкоў чалавек трыста, каторая мела раду аб закрыццн рукойнскай цэрквн, каб абярнуць яе на касцёл. Чарада мужыкоў нарыхтавалася да папа. Там яна патрэбавала, каб аддалм нм ключы ад цэрквн н прыстрашылн, што калн нм не дадуць ключа, то яны возьмуць снлаю. Тут жа кабета Тамашэўская зьняла ключ са сцены. Пасьля гэтаго грамада пашла да цэрквн. Поп палажыў на цэркву пячаць, мужыкн таксама прылажылн пячаць, каторую яны ўзялн у воласцн. Гэтых мужыкоў вннавацнлн ў усе-народным скопншчы н адабраннн цэрквн, каб абярнуць на касцёл. Суд прыгаварыў Тамашэўскую на тры месяцы турмы, двух на два, двух па месяцу, другнх апраўдалн».