• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свіранскія крэскі  Уладзімір Содаль

    Свіранскія крэскі

    Уладзімір Содаль

    Выдавец: Полымя
    Памер: 98с.
    Мінск 1995
    21.35 МБ
    Дадамо: паэтава матуля была пляменніцай уніяц-кага біскупа Адрыяна Галаўні. У першай трэці дзевят-наццатага стагоддзя ён кіраваў Літоўскай уніяцкай епархіяй, меў тытул аршанскага епіскапа. Цяпер нам зразумела цікавасць Францішка Багушэвіча да уні-яцтва. Гэтая цікавасць невыпадковая: яна ў яго з маленства, праз крэўных.
    21
    БАРЭЙКАЎСКІ СУСЕД
    У 1846 годзе, мяркуюць даследчыкі, Казімір Багушэвіч перавёз сваю сям’ю з Свіранаў у родавы маёнтак Куш-ляны. Раней гэтага зрабіць не мог: адно за адным сыпа-ліся дзеці: у 1835 годзе нарадзіўся Уладзіслаў, у 1836 — Анастас і Нарцыс, у 1838 — Ганна, у 1840 — Францішак, у 1841 — Валяр’ян і не было як кратацца з месца. Але вось наступіла на дзеці нейкая пярэрва, і Казімір перавёз сям’ю ў Кушляны. Там ужо нарадзіўся Апалінар. Гэта было ў 1846 годзе. Усе ж астатнія Казіміравы дзеці з’явіліся на свет у Свіранах. Таму з Свіранамі повязь не
    Уладзіслаў Багушэ-віч. Таксама нара-дзіўся ў Свіранах. Здымак з архіва сіпрыечнага Фран цішкавага ўнука Янкі Тарчэўскага. Публікуецца ўпер-шыню
    22
    перапынялася. У Кушлянах не толькі часта згадвалі пра іх, успаміналі, як там жылося-вялося, але калі-нікалі ездзілі праведаць дзеда ды бабулю Галаўнёў ды розных іншых сваякоў, родзічаў.
    Вельмі добрая нагода надарылася ў Францішка на-ведваць свой радзінны кут у 1852-1861 гадах. У гэтую пару ён разам з братам Валяр’янам, таксама народжаным у Свіранах, вучыўся ў Віленскай гімназіі і іхняя дарога кожны раз ляжала паўз Свіраны. To як было не завітаць сюды, не прыгадаць гады свайго маленства, не пагля-дзець на тую мясціну, дзе на свет з’явіўся, дзе падаў першы свой голас.
    У той жа час, калі Францішак вучыўся ў гімназіі, было яму на тую пару гадкоў з дванаццаць, побач з Свіранамі, у Барэйкаўшчыне, асеў жыць слынны лірнік вясковы Ула-дзіслаў Сыракомля — Людвік Кандратовіч. Вестка пра пераезд песняра на Віленшчыну імгненна абляцела ўвесь край. Асабліва гэта цешыла моладзь. Яна ведала яго паэ-зію, ягогавэнды, гутаркі. Непрайшлотакоесуседствадар-ма і для Францішка. Уладзіслаў Сыракомля спрыяў бела-рускаму люду, цікавіўся яго гісторыяй, ведаў мову наро-да, сярод якога нарадзіўся і вырас, зрэдку пісаў на ёй, гаварыў пра яе ўзнёсла, пранікнёна, з годнасцю: «Пекная гэтагалінаславянскаймовы — тойкрывіцкідыялект — і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і закана-даўстванапрацягудвухстагоддзяў — XVIi ХУІІІпашы-раная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны...» Усё гэта кіравала Францішкаву душу на роздум, змушала не пага-джаццаз афіцыйным поглядам на гісторыю роднага краю. Пасля ён напіша ў славутай «Прадмове»: «Я і сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чы-таць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і
    23
    Выпіс з метрычнай кнігі Рукойнскага прыходскага касцёла аб нараджэнні Францішка Багушэвіча, выдадзены яму ксян-дзом Восіпам Мікуцкім 28 чэрвеня 1861 года — неўзабаве пасля заканчэння Віленскай гімназіі
    чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая...»
    Думкі гэтыя пісаныя Багушэвічам у сталыя гады, але прыйшлі яны да яго ў юнацтве. Верагодна, Уладзіслаў Сыракомля быў адным з тых людзей, якія дапамаглі Францішку зразумець сапраўдную гісторыю краю. Услед за Сыракомлем ён у той жа «Прадмове» напіша: «Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася...»
    Вядомы наш даследчык Генадзь Каханоўскі меркаваў, што Францішак Багушэвіч і Уладзіслаў Сыракомля былі збольшага знаёмыя. У 1856 годзе, у пару Францішкава юнацтва — яму ішоў шаснаццаты год, у Вільні ствараўся музей старажытнасцяў. Для гэтага музея юны Францішак ахвяраваў шмат каштоўных рэчаў. Сярод іх— славянскі гадальнік, тры старажытныя манеты, ядро, знойдзенае на Вілкаміршчыне, крыж з славянскім надпісам з Аш-мянскагапавета, скамянелую ракавіну. Стварэннем музея разам з іншымі кіраваў і Сыракомля. Думаецца, ён не прамінуў пацікавіцца, хто гэты дапытлівы юнак, што прынёс новаму музею такія каштоўныя і разнастайныя рэчы, адкуль ён, чый. Ва ўсякім разе Францішкава імя як ахвяравальніка музею яму было вядома. Яно было занесена ў аўтарытэтнае выданне — «Запнскн Внленс-кой археологаческой комнсснн», якія пабачылі свет у 1856 годзе. Якраз у гэтым выданні пералічаны ахвярава-ныя Францішкам рэчы для новага віленскага музея.
    У Вільні адбылася ўрачыстая вечарына з нагоды ад-крыцця музея. На яе запрасілі ўсіх ахвяравальнікаў. Пэўна ж, на згаданую вечарыну прыйшоў і Францішак. 3 прывітальным вершаваным словам да прысутных звяр-нуўся Уладзіслаў Сыракомля. Віншаванне гэтае было
    25
    Сыракомлева сядзіба ў Барэйкаўшчыне
    надрукавана асобнай улёткай. Ёю лірнік надзяліў усіх удзельнікаў урачыстай падзеі.
    Юнацкія Францішкавы шляхі-дарогі вельмі часта пе-ракрыжоўваліся з Сыракомлевымі. Францішак, ездзячы на вакацыі з Вільні, аніяк не мог абмінуць Барэйкаўшчы-ну, якая мясцілася пры самым Віленскім тракце. Дарога на Сыракомлеву сядзібу была прывабная. Яна пачына-лася ад гасцінца і неяк імкліва ляцела, як страла, угару. Сваім ўзлётам нібы сама запрашала звярнуць і пагля-дзець, што робіцца на песняровай сядзібе. А калі і не звярнуць, то хоць падумаць пра вясковага лірніка, зга-
    26
    даць пра яго: «Дзе ён зараз? Што робіць? Што думае?» А думаў ён пра свой край, пра людзей гэтага краю. Прык-ладам, 17 снежня 1856 года Уладзіслаў Сыракомля пісаў у Барэйкаўшчыне, палемізуючы з сваімі апанента-мі: «Ці можна гэту мову (беларускую) прыстасаваць да ўсіх вымаганняў думкі і стылю і ўдасканаліць да ступені, якая заслугоўвае назвы асобнай мовы?»
    I сам адказваў: «Так, таму што ў ёй досыць лёгкасці і разам з тым сілы, якая перадае ў паэзіі мяккія і далі-катныя пачуцці, у жывой размове мае лёгкія звароты, трапныя выразы. Адсутнічае ў ёй многа выразаў для перадачы таго, што не ўваходзіць у склад паняццяў і патрэб нашага народа, але з прагрэсам самога ж народа і развіццём пісьмовай мовы здолее яна з сваіх каранёў выпрацаваць словы і звароты, якіх сёння няма. Кожная мова праходзіла эпоху дзяцінства.
    . Навошта, напрыклад, у мове беларускай бачыць толькі мешаніну рускай і польскай моў? ...Але ж і рускі просты народ яшчэ непісьменны і мае сваю простую мову, далёкую ад кніжнай гладкасці... Усе славянскія мовы маюць амаль адны словы, гэта значыць назоўнікі і дзеясловы, розніца заключаецца ў акцэнтаванні, пра-содыі, кіраванні назоўнікаў і дзеясловаў, словам, у духу моў. Навошта ж гэтыя адрозненні называць скажэннем, калі яны з’яўляюцца асаблівасцю дыялекту? Навошта, прызнаючы гэтую ўласцівасць за чэшскай мовай, адмаўляць у ёй русінскай?
    ...На гэтай ніве працаваць можна і варта».
    Ці ж маглі такія Сыракомлевы развагі застацца па-за чуйнай Францішкавай душой, тым больш, што яны былі абнародаваны ў тагачасным друку?!
    Многія ведалі, што Сыракомля зрэдку і пісаў на кры-віцкай, як ён называў беларускую мову, і з пэўнай эле-ганцыяй карыстаўся ёю ў размовах з сялянамі. To чым
    27
    гэта быў не прыклад для моладзі, для юнацтва, для такіх юнакоў, як Францішак.
    Францішку часта даводзілася ездзіць поблізу Сыра-комлевай сядзібы, але і Сыракомля таксама не адзін раз хадзіўіездзіўляСвіранаў. Ведаў, хтотутжыве. Могкож-нага назваць пайменна. Ёц двойчы згадвае Свіраны ў сваіх дарожных нататках. Вось як Сыракомля апісвае свіран-скія ваколіцы: «Адразу ж за Рукойнамі, мінуўшы злева прыгожы хвойнік, заслугоўвае ўвагі папялішча карчмы, званай Крыжоўка, у прыгожай мясціне над ракою Свіран-кай. Быў гэта першы ад Вільні больш-менш прыстойны пастаялы двор, на некалькі пакоікаў для гасцей — таму нічога дзіўнага, што амаль ва ўсялякую пару дня можна там было ўбачыць тых, хто спыняўся адпачыць: пакарміць коней, пераначаваць — падарожных самых розных ран-гаў. Насупроць карчмы некалі была тут паштовая стан-цыя, пасля пажару перанесеная ўжо больш за дзесяць гадоў таму назад у Рукойны. Гэтае месца памятнае смут-ным выпадкам, праякі, можа, некалі раскажу».
    У адным месцейку Сыракомля ўпрьпык падступіўся да Свіранаў: «Настае пясчаная дарога — уязджаем у хваёвы лес, за якім справа выглядвае двор Свіраны, які некалі належаў віленскім базыліянам, а сёння адышоў у казну». Здавалася, вось-вось Сыракомля занатуе, anima свіранскую сядзібу — радзіму Францішка Багушэві-ча. Аж не... Паабяцаўзрабіць гэтаіншым разам. Праўда, зазначыў, што свіранскі двор «стаіць у прыгожай мяс-ціне, над вадою, між альшаніку», дзе магілы «пабітых тут французаў падчас памятнага іх адступлення ў 1812 годзе». Гэтыя Сыракомлевы нататкі сярэдзіны пя-цідзесятых гадоў мінулага стагоддзя былі змешчаны ў дарожным нарысе «Дарога з Вільні ў Ашмяну».
    Пазней Францішкавы біёграфы будуць знаходзіць пе-раемнасць паміж Сыракомлевай і Багушэвічавай музамі.
    28
    Вось, прыкладам, што пісаў віленскі літаратар Напалеон Роўба пра Багушэвічавы кніжкі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў І900 годзе ў «Тыгодніку ілюстрава-ным»: « Абодва гэтыя зборнікі па сваёй форме нагадваюць гавэнды і вершы Уладзіслава Сыракомлі». Другі Багушэ-вічаў рэцэнзент Тытус Саподзька таксама знаходзіў шмат агульнага ў Багушэвічавых і Сыракомлевых творах.
    СПАЗНАННЕ СВІРАНАЎ
    Сцяпан Александровіч быў першы беларускі даслед-чык, хто ў пасляваенны час разам з фатографам Уладзі-мірам Крукам наведаў радзіму беларускага песняра на Віленшчыне — Свіраны. Уладзімір Крук згадвае, што было гэта ўлетку 1959 года. Яны наведалі Кушляны, Жупраны. He мінулі, вядома, Свіраны. Шмат з кім сус-тракаліся, шмат з кім гутарылі. Шмат і фатаграфавалі: людзей, краявіды. Неўзабаве свае дарожныя набыткі аб-народавалі. Сцяпан Александровіч тады ж апублікаваў нататку «На радзіме паэта». Даследчык пісаў: «Можна было 6 яшчэ спрачацца, якую вёску лічыць месцам на-раджэння беларускага паэта, каб не адна акалічнасць, якая канчаткова пацвярджае, што Свіраны, і толькі Сві-раны,— радзіма Ф. Багушэвіча. Справа ў тым, што гіс-торык Г. В. Кісялёў знайшоў у фондах Вільнюскага гістарычнага архіва метрычны запіс у кнігах Рукойнска-га прыхода за 1840 год, які дакументальна пацвярджае, што нарадзіўся паэт у Свіранах Віленскага павета».