Свіранскія крэскі
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 98с.
Мінск 1995
92
увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя бела-рускай мове акцэнты. На што я яму адпісаў:
У гаворцы ёсць ружніца
Між маею і Тваей:
Маей — пушчы, Пціч граніца, Ты — Панарскі салавей!..»
Панары — узвышша на Віленшчыне. Якраз на вілен-скай простай гаворцы Францішак Багушэвіч і пісаў свае тво-ры. У згаданым абшары гаварылі па-беларуску заўжды: і пры Польшчы. і пры Саветах, наёй гавораць і зараз. Гэтая мова адзіная, шырока распаўсюджаная на Віленшчыне мова, якую ведаюць усе.
Што да літоўскай мовы, дык усе ў адзін голас кажуць: «Літоўцаў, літоўскай мовы тут «ніколі нябыўшы» (г. зн. не было ніколі). Заўсёды тут жылі толькі мясцовыя, «ту-тэйшыя» жыхары, якія гаварылі па-беларуску ». Пасля іх, як вядома, схілялі гаварыць па-польску, затым па-расей-ску, ацяпертрэба «перавучвацца» па-літоўску. Восьтакая доля ў людзей таго краю, які даў беларускаму народу ма-гутны, непаўторны творчы і грамадзянскі талент, імя яко-му Францішак Багушэвіч — Мацей Бурачок.
Рукойнскі святар светлай памяці Альфонс Тамулай-ціс, літовец, між іншым, казаў нам: «Тутэйшы люд асаб-лівы: гаворыць па-беларуску, моліцца па-польску, слу-хае казані і па-літоўску, мацюкаецца па-расейску, а жыве на Літве... Няпроста гэтаму люду...»
Так, у вельмі няпростае становішча патрапіла Вілен-шчына. Беларускія газеты сюды не даходзяць. Дзяр-жаўная мова тут зараз летувіская. А гэтай мовы Багу-шэвічавы землякі пакуль не ведаюць. Дзеці іхнія ходзяць у расейскія ці змешаныя расейска-польскія школы. Бе-ларускія кніжкі да іх трапляюць рэдка. He ладзяцца беларускія вечарыны...
93
Рукойнская школа таксама змешаная. Тут працуе дружны калектыў настаўнікаў. Сярод іх ёсць заўзятыя краязнаўцы. Адна з іх Рэгіна Кузьміцкая. Апошнім часам імя Франціпіка Багушэвіча стала для яе блізкім. 3 ёй вяду гаворку, каб у тутэйшых школах, поблізу Свіранаў, хоць на 9 (21) сакавіка нагадвалі сваім вучням, Багушэ-вічавым землякам, што менавіта тут нарадзіўся вялікі пясняр беларускай зямлі, які ўсёй сваёй творчай і гра-мадскай дзейнасцю спрыяў лепшай долі і Віленшчыне, Віленскаму краю, усяму беларускаму люду.
КЛЮЧ АД СВІРАНАЎ
Свіраны... Маленькі лапік зямлі на Віленшчыне. Ма-ленькі памерам, але багаты, як бачым, гісторыяй, падзеямі.
Назоў Свіраны паходзіць ад слова «свіран», таму згаданы тапонім часта вымаўляюць яшчэ як Свіраны. Вядомы географ Вадзім Жучкевіч дапускаў абодва ва-рыянты. I напраўду, у абодвух варыянтах жыве гэты тапонім на Беларусі.
Свіран — гэта невялікі будынак, забудова на збож-жа, дабро. Часта ў свірнах сушылі саланіну, кумпякі ды перахоўвалі іншыя харчы — сыры, масла. Адным сло-вам, свірны, свіронкі былі важным гаспадарчым сядзіб-ным аб’ектам.
Кажуць, тапонім Св'іраны летувіскага паходжання. Можа, гэта і так. Але навошта тады яго яшчэ больш літуанізаваць і з Свіранаў рабіць «Свіроніс». Хай бы ўжо так і гучала — Свіраны, звыкла і для славянскага вуха, захоўваючы і яго летувіскі выток, калі ён сапраўды летувіскі. Назоў Свіраны, Свіранкі — нават Свіранэ-лі — сустракаецца ў Нарачанскім краі, на Астравеччыне, у Баранавіцкім ды іншых раёнах.
94
Між іншым, Свіраны колісь пазначаліся на картах. Прыкладам, яны ёсць на карце Ашмянскага павета канца шаснаццатага стагоддзя. Гэта з часоў Вялікага княства Літоўскага, калі Свіраны былі не менш слынныя і вядо-мыя на Віленшчыне, чым суседнія Меднікі ды Рукойны.
Сёння Багушэвічавы Свіраны за беларускай дзяр-жаўнай мяжою, але ключык ад іх усё ж на Беларусі. I сімвалічны, і літаратурны, і гістарычны. У 1989 годзе, падчас музейнай экспедыцыі ў Свіраны, на дворышчы тутэйшага гаспадара Ярмалковіча мне патрапіў на вочы адмысловы, яшчэ кавальскай работы ключ. Такімі клю-чамі, мабыць, калісь замыкалі замкі на свірнах. Мне падалося, што займець такі ключ — гэта раўназначна, што мець вечнае права на Свіраны, быць іх гаспадаром, і я прывёз яго ў Мінск. 3 гонарам усім паказваю — ключ ад Свіранаў!
Ключ ад Свіранаў у нас. Цяпер трэба толькі наша жа-данне, каб ніколі не зарастала сцежка з Беларусі да радзі-мы найсумленнага беларуса — Францішка Багушэвіча.
3 M ECT
АДКРЫЦЦЕ СВІРАНАЎ.........................5
РУКОЙНЫ...................................7
ЛЮЛІ, СЫНОК, ЛЮЛІ.........................11
ІМЯ ......................................15
МАРАЦ.....................................16
ДЗЯЦІНЫ ЧАС..................... .........18
ДЗЯДЫ БЫЛІ УНІЯТЫ.........................19
БАРЭЙКАЎСКІ СУСЕД.........................22
СПАЗНАННЕ СВІРАНАЎ........................29
ХАДУНОК...................................35
ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ..............................43
ВЕЧНАЯ ПЕСНЯ..............................47
ПРЫЕМНАЯ НЕЧАКАНКА........................50
ЛІСТ......................................53
САВІЧУНСКІЯ СУСТРЭЧЫ......................58
У СВІРАНАХ ЗВАНЫ ЗВАНІЛІ..................62
ФРАНЦІШКАВА ДРЭВА ........................66
ПАЭТАВА ЗОРКА.............................68
СВІРАНСКІЯ ХРЭСЬБІНЫ......................69
ЗАНАТАВАНА Ў ТВОРАХ.......................73
ДУХ БЕЛАРУСІ .............................76
МАГІЛЫ ПРОДКАЎ............................84
ЛІТВА - РОДНАЯ ЗЯМЕЛЬКА...................89
НАША МОВА ПРОСТАЯ.........................92
КЛЮЧ АД СВІРАНАЎ..........................94
Навукова-папу.іярнае выданне
СОДАЛЬ Уладзімір Ілліч
СВІРАНСКІЯ КРЭСКІ
Рэдактар A. I. Саламевіч Мастацкі рэдактар I. A. Дзямкоўскі Мастак У. А. Фандулёў Тэхнічны рэдактар Т. А. Тарасенка Карэктар Я. А. Лукойіка
Набор і вёрстка выкананы на камп’ютэрнай тэхніцы выдавецтва «Полымя» Падпісана ў друк з арыг. макета 1G.08.95 Фармат 70X100 1 32. Гарнітура "Куд-ряшевская". Афсетны друк. Паператып. № 1. Ум. друк. арк. 3,87. Ум. фарб.-адб. 4,14. Ул.-выд. арк. Д84. Тыраж 2000 экз. Выд № 9302. Зак. 5551
Выдавецтва «Полымя» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Лі-цэнзія ЛВ № 432. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11
Друкарня "Победа". 225320, Маладзечна, В. Таўлая, 11
g
I