• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свіранскія крэскі  Уладзімір Содаль

    Свіранскія крэскі

    Уладзімір Содаль

    Выдавец: Полымя
    Памер: 98с.
    Мінск 1995
    21.35 МБ
    13
    Сям’я Багушэвічаў
    твораў Багушэвіча; у ім скрозь чуецца незвычайна глыбокае, але нейкае па-беларуску мяккае, кволае, далікатнае засмучэнне; у лёгкіх, зыбкіх, а плаўных, як тое калыханне, і вельмі прыгожых радках верша маці-беларуска, мужычка, пяе аб долі свайму сы-нульцы. Гэта ўся маці — Беларусь, тая мужычка, пяе сваім сынам, што выходзяць на панічоў. Будзе частаваць сын-паніч сваю простую матку па-панску, — так летуціць маці-беларуска, калыхаючы свайго дзіцёначка, і так магла спадзявацца і тагачасная Бе-ларусь, простая і пагарджаная, гонару і славы за сваю мужыцкую інтэлігенцыю. Але зусім што іншае выхадзіла ў жыцці».
    14
    ІМЯ
    'Рранцішку Багушэвічу, як тады вялося, давалі імя па святцах. У 1840 годзе на дзевятага сакавіка старога сты-лю выпалі імёны Францішак і Бенядзікт. Багушэвічы былі каталікамі, таму немаўлятку далі двайное імя.
    Нашы продкі здавён ведалі прымаўку: «Называй як хочаш, хоць гаршком, абы ў печ не ставілі. Абы доля была». I ўсё ж шукалі для дзіцяці, для сваіх крывінак самыя пяшчотныя, самыя ласкавыя найменні.
    Немаўляткам Францішка называлі Франўчок, Фра-нулек, Францік, Франусік, Франусек, Франік, Франька, Франуська... Сэрца матчына, вядома, здоль-нае прыдумаць самыя ласкавыя, самыя пяшчотныя найменні, якіх ні ў адных святцах не знойдзеш. Калі Францішку было гэтак з гадкоў чатыры-пяць, яго ўжо маглі назваць і Франуком, Франусем. На ўсе гэтыя імёны ён адгукаўся. А што ж гэта за імя такое — Францішак, Франц, Франціш, Пранці-шак, Пранцісь, Пранук?
    Гісторыя сведчыць...
    У 1182 годзе ў італьянскім горадзе Асізі ў купца Пят-ра Бернадоне нарадзіўся хлопчык, якому далі імя Джавані, што сугучна імю Іван. 3 малых гадоў згаданы Джавані, памагаючы бацьку ў гандлёвых клопатах з французскімі партнёрамі, дасканала вывучыў француз-скую мову і за гэта бацька пачаў жартам зваць хлопчыка Французікам — па-італьянску Francesco. Стаўшы да-рослым, Джавані заснаваў манаскі ордэн жабракоў. 3 гэтага часу колішнюю мянушку — Французік — Francesco пачалі ўжываць у лацінізаванай форме Franciscas, а манахі гэтага ордэна сталі звацца францыс-канцамі.
    15
    Заснавальнік ордэна неўзабаве пасля яго смерці быў кананізаваны. У гісторыі каталіцкай царквы вядомы як Францыск Асізскі, а яго лацінскае імя Franciscus у еўра-пейскіх мовах набыло розныя формы...
    Але да гісторыі свайго імя Францішак дойдзе пазней. А пакуль бегаў па свіранскіх сцежках з старэйшымі бра-тамі і сястрой Ганнай, бавіў час на стракатых лужках ля сажалкі, на віхлястай Ярашоўцы з тарфянымі берагамі, углядаўся ды ўслухоўваўся ў дзівосны свіранскі свет з куваннем зязюль, з пошчакам салаўёў, з жабінымі спе-вамі, з матыльковым пырханнем.
    ...У першародцы імя Францішак — італьянца Джавані — спраўна хадзіў язык па-французску. А ці ладзіў з гэтай моваю наш Францішак? Факты сведчаць, што ладзіў. У яго сям’і таксама ведалі французскую мову: чыталі кнігі, зрэдку перакідваліся і французскім словам між сабою.
    Веданне некалькіх моваў у XIX стагоддзі было прык-метай інтэлігентнасці і шляхетнасці.
    МАРАЦ
    Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў сакавіку — па-даўнейшаму ў марцы. У марцы нарадзіўся і герой яго паэмы «Кепска будзе!» — Аліндарка. Нарадзіцца ў гэ-тым месяцы лічылася не вельмі добрай прыкметай. A чым кепска?
    Цяжкі месяц гаспадарцы: Як пражыў хто — будзе жывы. Пераеўся хлеб да крышкі.
    Бульбы толькі як пасеяць, I прыварку ані лыжкі, I скаціна — хоць развеяць...
    16
    
    Францішак, як вядома, нарадзіўсяўсям’ішляхціца, і, пэўна ж, яго маленства прайшло ў большым дастатку, чым у сіраты Аліндаркі. Але гэты дастатак з неба не валіўся ў Казіміраву сям’ю. Нялёгкай працай, і толькі працай, яны здабывалі сабе хлеб. I ўсё ж доля і аўтару твора «Кепска будзе!», і яго герою выпала аднолькава нялёгкая. I ўрё таму, што абодва нарадзіліся ў марцы. А ці такі ўжо кепскі месяц марац? Ці такі ўжо ён беспрасветны?
    ... Калісь, у далёкай старажытнасці, з гэтага месяца пачы-наўся новы год. Сакавік быў першым месяцам года. У гэтую пару абуджалася прырода, клёны ды бярозы пачьшалі гнаць сок. На 9-га — новым стылем 21 сакавіка — на дзень Фран-цішкавага нараджэння, прыпадала вясновае раўнадзенства, калі дзень роўны ночы. Гэта была пара агледзін пчолаў, як яны зімуюць. А якое прыгожае вясновае свята 22 сакавіка — Саракі!
    ...Моладзь, дзеці, падлеткі развешвалі на варотах, на вілаватых галіністых дрэвах гушкалкі, арэлі. Весела, з жартамі і смехам, з гарэзаю, з патроенай энергіяй яны раз-гойдвалі адзін аднаго, узлятаючы высока над зямлёй — аж сэрца замірала. Лічылася, што на Саракі саракоўнікі павінны згушкаць сорак вяровак. На Саракі павінен быў ужоіснегпаплысцідаракі. Янонайчасцей такбывала, але надараліся ў прыродзе зацяжкі, затрымкі. Вясна сарака-вога года мінулага стагоддзя ішла сваім парадкам, сваёй чаргой. 3 сакавіцкім жаўруком 1840 года зазвінеў і гала-сок сына Казіміра Багушэвіча Францішка. У радаснае жыццё прыроды дадавалася побытавае. Пазней пра гэта напісаласятак:
    Як я толькі нарадзіўся —
    Бацька сказаў: «Кепска будзе!» Ну дык жа ж не памыліўся: Здзекавалісь Бог і людзе.
    А чым кепска? — бо на марць
    Я радзіўся...
    2
    ДЗЯЦІНЫ ЧАС
    Гадаваць дзяцей у Свіранах, як і ў любой іншай вяско-вай мясціне, асабліва фальварковай, засцянкоаай, было зручна, натуральна. Гэта не тое, што ў якім-небудзь сму-родным горадзе ды непралазным ад лужынаў, замызга-ным мястэчку. Тут жа найперш чысцюсенькае вольнае паветра. I дзеці заўсёды навідавоку, далёка нікуды не адыходзяцца. Ці ў пясочку, ці на траўцы пры дарожным крыжы гуляюць, ці на лужку, ці разам з бацькамі пры якімсь гаспадарчым клопаце — спасцігаюць адвечныя таямніцы вясковага жыцця.
    У дзяцей свой свет, свае размовы, свае забавы. Ім усё цікава. Матылёк праляцеў — дзіва! Божая кароўка на травінку прысела — і гэта падзея:
    Кароўка, кароўка, Ці будзе заўтра пагодка? Калі будзе — ляці, Калі не будзе — то сядзі...
    I кароўку тую будуць далікатна падпіхваць, падштур-хоўваць пальчыкам, каб паляцела, каб заўтра была па-года...
    Гадкоў з пяць пражыў Францішак у Свіранах. He менш. He так ужо і мала. Гэта тыя пяць гадоў, калі да чалавека і мова прыходзіць, і хадзіць ён пачынае. А як пачаў хадзіць, яго цягне далей за бацькоўскі парог: «Што там?!> А там — сядзіба, двор. Куры з пеўнем. Свінні, каровы, авечкі. Далей агароды, прысады, пакаты паго-рак. Ён атуляе двор ад вятроў. Яшчэ далей — прырэчны луг, сама рачулка. Праз рачулку масток. Пры мастку — гутарлівы млын. За рэчкай вёсачкі, засценкі, фальваркі. Малым усё запамінаецца: і словы, і назвы. Пачуе раз — і ўжо на ўсё жыцце. За рэчкай удалечыні Кулі. Цікавая, дзіўная назва! I сноп кулём называюць і вёска Кулі... A
    18
    яшчэ ў Свіранах казалі: жыве на кульне — на водшыбе. 3 малых гадоў Францішак пазапамінаў назвы і іншых навакольных, поблізу Свіранаў, вёсак, засценкаў. Гэта найперш — Мураванка, Доля, Лучкі. Далей — Юкша-ны, Уляны, Жамайтэлі, Шашолі, Крошты, Савічуны... Побач з Свіранамі — Храстоўка, вёсачка пры гасцінцы, пад Рукойнамі карчма і паштовая станцыя Крыжоўка. Усё гэта вярэдзіла дзіцячыя душачкі, кіравала іх да паз-нання навакольнага свету.
    Мелі свіранскія дзеці і карагодныя гульні. Адна з іх — «Мак». Браліся за рукі і спявалі:
    У гародзе мак, За гародам так. Расці, расці, маковачка, Залатая галовачка.
    Стань жа ты так, Як чырвоны мак. Пытаецца дворны, Ці зацвіў наш мак?
    Гэтую карагодную песеньку прыгадала нядаўна най-старэйшая ў Свіранах тутэйшая жыхарка Аміля Піпіле-віч. Любілі дзеці таксама гуляцца з каменьчыкамі, ра-кавінкамі — з усім гым, што было наўкола, што прапа-ноўвала сама матухна-прырода.
    ДЗЯДЫ БЫЛІ УНІЯТЫ...
    Паспрабуем цяпер акрэсліць, зразумець, на якім гіста-рычным грунце фармаваўся Францішак Багушэвіч як асоба, як чалавек, а затым і беларускі адраджэнец.
    Свіранская пара яго маленства прыпала на той час, калі царскі ўрад узяў рашучы накірунак на
    19
    русіфікацыю краю. На год нараджэння Францішка прыпадае забарона славутага Літоўскага статута — найдасканалага юрыдычнага кодэкса, напісанага ста-рой беларускай моваю. Гэтым жа, 1840 годам была забаронена і назва нашага краю Беларусь, якая гэтак міла ляжа пазней Францішку на душу. У пастанове Сената за 18 ліпеня 1840 года гаварылася: «...го-сударь нмператор, зачеркнув названне Белорусскнх н Лнтовскнх, нзволнл прнказать перепнсать указ с понменованнем губерннй, каждой отдельно Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою; прнчем пос-ледовало собственноручное высочайшее повеленне: «Правнла сего держаться н впредь, ннкогда нначе пропнсывая, как помменно губернмн».
    Думаецца, у Свіранах пра гэта гаварылася не адзін раз. Царская пастанова закранала і Багушэвічаў, пару-шала іхні ўклад жыцця.
    Найвялікшы ўдар па нашай беларускай самабыт-насці быў нанесены царскім урадам за год да Фран-цішкавых народзін. У 1839 годзе пачаўся наступ на уніяцкую веру, якая моцна трымалася беларускіх моўных традыцый. Гэтая падзея пасля знойдзе водгук у Францішкавых творах, прынамсі ў вершы «Свая зямля»:
    Былі уніяты калісьці дзяды.
    Добрая вёска: стаіць пры рэчцы, I жывуць людцы ў нас без бяды. На дровы не трудна, і выганы ёсць, Але за веру дык цярпелі не мала: Асэсар зганяе, здзірае і муча нас досць, A non сабе такжа дзярэць з нас, бывала. I як толькі, бывала, званар той зазвоне, Дык тут, як з зямлі, асэсар тыц!
    I гвалтам з хат цягне, у цэркву гоне,
    20
    Проста ў свяце не можна і жыць.
    Але не доўга, народ прыхітрыўся: Кожны ў нядзелю раненька ўстане, Апрануўся, абуўся, памыўся I марш у лясы, як паны на паўстанне.
    А там у пушчы гдзе-кольвек збяруцца, Чытаюць малітвы і плачуць шчэра; Скончуць маліцца і разыдуцца Вот і ўся была тут іх вера.
    Самі сябе хрысцілі з вады, Жаніліся так, што без шлюбу... I многа, многа было з тым бяды, I многа людзям што на згубу!
    Усе гэтыя згадкі не праходзілі бясследна для ўраж-лівай Францішкавай душы. Усё збіралася, намнажа-лася, каб стаць яго светапоглядам. Між іншым, Фран-цішак Багушэвіч, разважаючы пра час сваіх наро-дзін, называў сябе чалавекам, «які нарадзіўся не ў сваю эпоху, альбо які нарадзіўся так, што яго «эпоха» ніколі не надыдзе, які з гэтае прычыны змушаны ўсё жыццё быць у асаблівым змаганні з той эпохаю і з усім тым, што ёсць у ёй...»