Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Вясной усе мы любім спевы салаўя. Сваімі спевамі, а спяваюць толькі самцы, салавей паведамляе сапернікам аб тым, што дадзены ўчастак ім ужо заняты і нікому ён не дазволіць сюды ўварвацца. Песня ж для «сяброўкі» нясе зусім іншую інфармацыю. A іменна: «знайшоў добры ўчастак парку і запрашаю сваю абранніцу прыляцець сюды, каб разам будаваць гняздо і пачаць сямейнае жыццё».
Сініцы таксама любяць калектывы. Чароды гэтых маленькіх птушак вышукваюць у лясных сховішчах насякомых. Разам яны ачышчаюць лес больш дбайна, чым калі б дзейнічалі па адной. Як правіла, чароды складаюцца з птушак розных відаў. Разам збіраюцца гаічкі, маскоўкі, блакітніцы, а іншы раз і вялікія сініцы, часта да іх далучаюцца каралькі, попаўзні і пішчухі. Пастаянна «перагаворваючыся», птушкі захоўваюць чараду.
Спеў птушак, якія маюць свой індывідуальны ўчастак, дзе яны жывуць, нясе двайную інфармацыю: прыцягвае і заклікае самак, а таксама перасцерагае самцоў. 3 прылётам самкі песня не змаўкае, а працягваецца яшчэ некаторы час — да вывядзення птушанят, іншы раз — да ліняння. Функцыя спеваў у гэты перыяд — перш за ўсё пагроза няпрошаным гасцям, патрабаванне трымацца найдалей, калі яны не хочуць распачынаць бойку.
Птушкі аднаго віду, што жывуць у розных частках планеты, не маюць агульнай мовы. Іх нават можна раздзяліць на асобныя «моўныя групы». Высветлілася, што вароны, якія жывуць у ЗША, зусім не разумеюць французскіх варон. У той жа час сярод птушак сустракаюцца і «паліглоты». Гэта птушкі, якія пастаянна вандруюць, дзякуючы чаму яны засвойваюць розныя «дыялекты» мовы сваіх аселых сваякоў.
Мовай гукаў карыстаюцца не толькі птушкі. У звяроў гукавая сігналізацыя таксама дасканалая і спецыфічная. 3 дапамогай голасу маюць зносіны жывёлы, якія палююць зграямі, напрыклад ваўкі і дзікія сабакі. He менш за 36 розных тыпаў гукаў выдаюць лісіцы. Краты выдаюць моцны сярдзіты піск, асабліва ў веснавых бойках, а таксама гУкі» якія нагадваюць мурлыканне. У вожыка больш разнастайны рэпертуар — ад бурчання, кашлю і чмыхання да рохкання, піску і жаласнага крыку. Зайцы і дзікія трусы стукаюць па зямлі лапкамі, а недзе непадалёку слухаюць іх сяброўкі.
У насякомых гукі, якія некаторыя з іх утвараюць крыламі,— жыццёва важны сродак зносін. Строкат конікаў і цвыркуноў з'яўляецца шлюбнай песняй. Гэтыя гукі насякомыя распаўсюджваюць пры дапамозе трэння нагой па зубчатым краі крыла або шараваннем крыла аб крыло.
Акустычнай інфармацыяй карыстаюцца і амфібіі, Уявіце сабе вясновы цёплы вечар на беразе зарослага возера або сажалкі. Цішыня. Але вось пачынае спяваць адна жаба, затым другая, і ўжо сярод асакі і прыбярэжнай расліннасці гучыць зводны хор — ідуць веснавыя спевы. Выгляд салістаў забаўны. Яны сур’ёзныя і поўныя ўласнай годнасці. Важна і ўрачыста раздзімаецца горла, блішчаць выпучаныя вочы. Крэ-ке, ке-ква,— крычаць азёрныя жабы. Што гэта? Веснавы гімн, крык аб дапамозе, пераклічка?
Асобныя віды земнаводных могуць распаўсюджваць гукі надзвычайнай сілы. Гэта акустычная здольнасць тлумачыцца наяўнасцю ў самцоў рэзанатараў, якія ўзмацняюць гук. Галасы жаб строга відаспецыфічныя і разнастайныя. Звязана гэта перш за ўсё з галоўнай функцыяй голасу — прывабліваць самку да месца размнажэння і да пэўнага самца.
Кажуць: нямы, як рыба. Але вось вынайшлі прыладу гідрафон, і высветлілася, што не такая ўжо нямая рыба — моры, азёры і рэкі напоўнены гукамі. «Размову» рыб можна параўнаць з гудзеннем, гагатаннем, шчэбетам, піскам, барабанным пошчакам.
На якіх толькі «мовах» не размаўляюць у прыродзе жывёлы. Існуе мова мімікі, жэстаў і поз, мова пахаў, мова святла. А не так даўно была адкрыта своеасаблівая мова рыб, словамі якой з’яўляюцца электрычныя разрады.
Для чаго чалавеку трэба вывучаць мовы жывёльнага свету? А няўжо не цікава даведацца, чаму спявае жаваранак або салавей, аб чым стракоча конік, якімі навінамі абменьваюцца ваўкі? Веданне мовы птушак, звяроў і насякомых мае і практычнае значэнне. 3 дапамогай гуказапісу і магутнага гучнагаварыцеля, якія імітуюць сігналы трывогі ў птушак,
можна — і гэта ўжо робіцца — распуджваць на кукурузных палях вялізныя чароды гракоў, на паспяваючых чарэшнях або на вінаградніках — шпакоў, папярэджваючы такім чынам магчымую шкоду. Лічаць, што вывучэнне «электрычнай» мовы рыб дапаможа стварыць новыя спосабы лоўлі і дазволіць кіраваць касякамі рыб у перыяд нерасту і міграцыі.
Вучоныя-хімікі расшыфравалі састаў рэчываў, якія прыцягваюць насякомых, і навучыліся іх выпрацоўваць. Быў распрацаваны арыгінальны метад барацьбы са шкоднымі насякомымі. Калі пакласці ў спецыяльныя пасткі нават невялікую колькасць такога рэчыва, то з усяго поля ў пасткі паляцяць самцы, і насякомыя тут ужо шкоды сельскай гаспадарцы не прынясуць.
Камары, мошкі, макрыцы, сляпні накідваюцца на жывёл і чалавека. У лясгасах, на капальнях, у геолагаразведцы яны — вялікае бедства. Вучоныя сталі запісваць сігналы, якія падаюць камары ў час пошуку корму, а таксама іх сігналы аб небяспецы, якая набліжаецца. Умеючы ўзнаўляць сігналы машкары рознымі апаратамі, можна лрымусіць яе разлятацца або, наадварот, збірацца ў спецыяльныя пасткі. Такі «камарыны ўраджай» можна перапрацоўваць на духі, спірт, корм для птушак і рыб.
Вывучэнне мовы жывёл абяцае ў будучым яшчэ многа цікавых адкрыццяў.
Працягнем наша падарожжа па лесе. Звярніце ўвагу, што да тонкіх галінак сярод густой ігліцы яліны прымацавана невялікае гняздзечка. Яно падобна на шэры камяк лішайніку або моху, выпадкова затрыманы ў галінах. Гэта гняздо айчыннай калібры —7 каралька, самай маленькай птушкі. У гняздзе 8 голых птушанят. Яны такія маленькія, што ў звы-
чайным напарстку можна змясціць 3 птушанят. Кожнае з іх мае масу крыху больш за грам, але калі падрастуць, яны прынясуць вялікую карысць лесу. У складках кары дрэў некаторыя матылі адкладваюць мноства дробных, малапрыкметных яец. Праз некаторы час з іх выходзяць вусені, якія паядаюць ігліцу сасны і яліны. У гады масавага з’яўлення гэтых вусеняў хваёвыя дрэвы стаяць аголеныя, быццам пасля вялікага пажару. Насякомаедныя птушкі часта не могуць знайсці і дастаць у глыбокіх трэшчынах і шчылінах яйцы. Толькі каралёк адшукае і знішчыць іх раней, чым з іх выведуцца пражэрлівыя вусені.
3 прыбярэжнага вербняку, парослага высокімі травамі, спускаецца да вады вывадак качак. Выцягнуўшыся доўгім ланцужком, гучна папіскваючы, імкнучыся не адставаць адзін ад аднаго, качаняты бягуць за маці. Яна, заклапочана азіраючыся навокал, спяшаецца хутчэй давесці качанят да выратавальнай блакітнай роўнядзі возера. Там родная стыхія: вада, густыя зараснікі асакі, чароту, дзе многа корму і можна схавацца пры небяспецы.
А ў зайчыхі — другое — «майскае» патомства. Нованароджаным зайчанятам цяпер значна лягчэй, чым першынцам-сакавічкам, пераносіць цяжкасці першых дзён жыцця. I сонейка больш пячэ, і трава такая высокая і густая, што ў ёй лёгка схавацца ад ворагаў.
У ласіхі, буйной лясной каровы, нарадзіліся 2 карычневыя, нязграбныя, з вялікімі галовамі цяляткі. Ласяняты настолькі слабыя, што нават не могуць доўга стаяць на нагах-хадулях, але, падужэўшы, яны становяцца цудоўнымі бегунамі. З’явілася патомства ў аленя і казулі: у аленіхі — адно плямістае цяля, у казулі — 2 маленькія, быццам лялечныя, казулькі. Светла-рыжая поўсць казулек
і аленянят пакрыта белымі плямкамі. Гэта іх засцерагальны ўбор. Прамяні сонца праз карункі лісця пакідаюць на траве, лясным подсціле сотні маленькіх сонечных зайчыкаў. Сярод гэтых сонечных блікаў цяжка заўважыць плямістых малышоў. Праўда, да восені яны страцяць гэты свой убор і стануць па афарбоўцы падобнымі да бацькоў.
Вялікія карыя вочы казулі з доўгімі вейкамі глядзяць ласкава і даверліва. Нездарма ў народныу паданнях часта расказваецца пра прыгажуню дзяўчыну, якую злосны чараўнік ператварыў у лясную козачку. Са з’яўленнем маладняку капытныя становяцца болып асцярожнымі. Пашчыпваючы траву на лясной паляне, маці часта аглядваецца, прыслухоўваецца, прынюхваецца. Вельмі многа ў іх ворагаў. Паласавацца сакавітай травой прыйшоў на
паляну і самец казулі. Але як утрымацца і не пачаставацца смачнымі маладымі б.ярозавымі і асінавымі парасткамі. Спяшаецца паснедаць самец. Хутка ўзнімецца вышэй сонца — трымай тады вуха востра, не зявай. Казулі вельмі пужлівыя. На адлегласці адчуваюць яны набліжэнне небяспекі і маланкава ўцякаюць ад яе. Калі ж здарыцца так, што вораг засцігне іх знянацку, маці абараняе сваіх дзіцянят, адводзіць убок ваўка, лісіцу або рысь. А казла зусім не хвалюе лёс казлянят. Адчуўшы небяспеку, ён першым кідаецца наўцёкі — абы самога ногі выратавалі...
На вільготнай глебе ля вадапою пакінула сляды сямейства дзікоў. Побач з буйнымі слядамі дарослых жывёл адбіткі маленькіх капыткоў парасят.
Лабастыя лісяняты ўпершыню выходзяць з нары пад наглядам маці. Бацька ў гэты час здабывае корм для свайго рыжага сямейства.
У густых кустах на вышыні не больш чым 1,5 м ад зямлі зроблена шарападобнае гняздзечка. Нечакана з яго замест птушкі выскоквае маленькі хвастаты звярок жоўта-охрыстага колеру з белым брушкам. Гэта мыш-малютка. Мыіп імгненна апынулася на зямлі і знікла. Пабегла за кормам. Ва ўтульным гняздзечку засталіся восем маленькіх мышанят.
Галасы птушак раздаюцца з усіх бакоў. Некаторыя спяваюць ноччу, іншыя — на світанні, а ёсць і такія, што спяваюць толькі з усходам сонца. «Гадзіннікавы механізм» птушак падводзіць толькі ў непагадзь, а ў яснае, добрае надвор’е па птушыных галасах можна даведацца пра час. Арнітолагі высветлілі, што а другой гадзіне ночы прачынаюцца і пачынаюць спяваць салавей, лясны жаваранак, а з 2 да 3 — палявы жаваранак, гарыхвостка, перапёлка, з 3 да 4 — івалга, зязюля, валавока,
сініца, з 4 да 5 — берасцянка, аўсянка, пеначкацінькаўка, пішчуха, а з 5 — шпак, зелянушка, сітаўка, шчыгол. I самым апошнім прачынаецца верабей. У кожнай мясцовасці можна скласці «птушыныя гадзіны».
Цікава назіраць за птушкамі на змярканні. Давайце пройдземся па лесе, калі змрок непрыкметна пераходзіць у начную імглу. Таямнічыя шорахі раздаюцца то справа, то злева, недзе моцна хруснула галінка, нехта прабег побач, зашамацела ў траве. Нечакана метрах у пяці ад нас хтосьці зачмякаў, затым гучна чмыхнуў і з шумам уцёк. Відаць, побач жыраваў дзік.