Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
3-пад каранёў старой разгалістай яліны цягнецца доўгі ланцужок невялікіх парных слядоў. Сляды цягнуцца ад куста да куста і знікаюць у тоўшчы снегу. Вядома, гэта сляды спрытнага паляўнічага за мышамі гарнастая. Пад тоўшчай снежнага покрыва, каля ляснога подсцілу, утварылася своеасаблівае «метро», тунелямі якога карыстаюцца не толькі мышападобныя грызуны, але і дробныя драпежнікі, такія, як гарнастай і ласка. Пад снегам яны праходзяць дзесяткі метраў, палюючы за грызунамі і знаходзячы сабе там прытулак. Могуць не выходзіць на паверхню доўгі час.
З'явіўшыся зноў, гарнастай перасек поле і нацянькі, нікуды не заглядваючы, накіраваўся да жывёльнага двара, які стаяў недалёка ад узлеску. Тут 12
гарнастай можа паляваць не толькі на мышэй, але і на вялікіх шэрых пацукоў. Ен доўга тоіцца каля пацуковых сцежак, цярпліва чакае, калі шэры разбойнік адправіцца на промысел, а потым, у зручны момант, кідаецца на сваю ахвяру. Палюе гарнастай болып за ўсё ўначы. Выйдзе на паляванне з вечара, абыдзе свой паляўнічы ўчастак, паловіць мышэй, палёвак, а то і ў вёску забрыдзе, пакідаючы свае сляды. А пад раніцу вернецца ў сваё сховішча і будзе-чакаць там новага вечара.
Сляды куніцавых (куніцы, тхара, гарнастая, ласкі) вельмі падобныя паміж сабой.
А як адрозніць гэтыя слядьі адзін ад аднаго? Папершае, па велічыні. Сляды тхара на снезе падобны да слядоў куніцы. Ад куніцавых яны адрозніваюцца меншай даўжынёй скачка і велічынёй адбітку лап, болып выразнымі слядамі ад кіпцюроў і падушачных мазалёў. Гэта звязана з тым, што падэшвы лап у тхара не абрастаюць валасамі так густа, як у куніцы. Пры аднолькавай шчыльнасці снегу тхор правальваецца значна глыбей. Калі на неглыбокім снезе тхор робіць скачкі ў 50—60 см, то на рыхлым — усяго ў 30—35 см. Акрамя таго, тхор не залазіць на ствалы дрэў, як гэта робіць куніца.
Гарнастай пакідае сляды ў два разы меншыя, чым тхор. Сляды яго лап звычайна парныя. Скачкі ад 20—30 да 40—50 см, прычым гарнастай нярэдка чаргуе доўгія скачкі з кароткімі, чаго не робіць тхор.
Сляды ласкі вельмі падобныя да слядоў гарнастая, але адбіткі яе лап меншыя. Дзякуючы нязначнай масе ласка не тоне нават у друзлым снезе. Яна часцей за другіх звяркоў перамяшчаецца скачкамі. Пры гэтым на шчыльным снезе робіць вялізныя для свайго маленькага па велічыні цела скачкі, іншы раз да 70 см. Калі вам удасца ўбачыць
ласку зімой, то звярніце ўвагу, што яна ўся беласнежная, а ў белага гарнастая кончык хваста чорны.
У пачатку зімы, калі снег яшчэ неглыбокі, няцяжка адшукаць месца збору грызуноў. Часта на палях азімых можна ўбачыць мноства вітых калідорчыкаў, пратаптаных ад норкі да норкі шэрымі палёўкамі. Усюды сустракаюцца зялёныя парасткі раслін, паіпкоджаныя грызунамі. У старым ельніку шматлікія сляды на дробным снезе выдаюць прысутнасць рыжых палёвак. Часта можна ўбачыць кінутыя крыжадзюбамі, а затым апрацаваныя ляснымі палёўкамі яловыя шышкі. 3 павелічэннем глыбіні снежнага покрыва жыццё грызуноў робіцца маладаступным для вачэй назіральніка. Пад аховай глыбокага снегу знаходзяцца круглыя гнёзды з сухой травы і лісця. Пад снегам захоўваюцца ў зялёным стане некаторыя шматгадовыя травы і вечназялёныя ягаднікі — бруснічнік, буякі, журавіны. Гусялапка, сунічнік, адуванчык, шчаўе ўтвараюць шчыльна прыціснутую да зямлі разетку, а гусіная цыбуля, падбел, кураслеп, чартапалох зімуюць у зямлі ў выглядзе цыбулін, клубняў або карэнішчаў, напоўненых пажыўным крухмалам. Мышы і палёўкі кормяцца насеннем і клубнямі, зялёнымі часткамі раслін.
Лёгка перамяшчаючыся па тунелях свайго «метро», звяркі падбіраюцца да маладых парасткаў вербаў, асін і фруктовых дрэў. Яны грызуць далікатную кару, асуджаючы многія дрэўцы на немінучую смерць.
Лясныя і жаўтагорлыя мышы ласуюцца назапашанымі яшчэ з восені жалудамі і арэхамі, схаванымі пад зваленымі стваламі і спарахнелымі пнямі. У некаторых грызуноў пад снегам нават з’яўляюцца дзіцяняты: у лясной мышы, рыжай палёўкі і воднага
пацука. Рыхлы глыбокі снег — саюзнік мышападобных грызуноў. Ен выратоўвае ад сцюжы, добра хавае ад зоркіх вачэй крылатых драпежнікаў. Нават лісіцы цяжэй стала здабываць палёвак з-пад снегу.
Здавалася, што надзейна схаваныя пад снегам звяркі не павінны выходзіць са сваіх нор. Але гэтага не бывае. Справа ў тым, што пад тоўшчай гурбаў у скрытых тунелях грызуноў паветра не вельмі свежае. Вось і прыходзіцца звяркам пракладваць у снезе амаль вертыкальныя хады да самай паверхні снегу для вентыляцыі. У балотах, нізінах грызунам асабліва часта прыходзіцца праветрываць сваё памяшканне, таму тут часцей можна сустрэць і драпежнікаў.
Пакідаючы ланцужок слядоў, шэрая палёўка выскачыла з-пад снегу і пабегла да купіны. Але не паспела яна прабегчы і 3 м, як наляцеў чорны крумкач. Доўгія палосы на снезе, прачэрчаныя хвастом птушкі, патаптаны снег і кропелькі крыві расказваюць нам, як крумкач схапіў і з’еў палёўку.
Вам прыходзілася назіраць за варонамі, якія нерухома сядзяць сярод заснежанага поля? Вы, напэўна, здзіўляліся, чаму гэта яны так доўга сядзяць на адным месцы. А вароны проста вартуюць каля норак і вентыляцыйных душнікоў грызуноў. I не так ужо рэдка поспех суправаджае цярплівага крылатага драпежніка, аб чым сведчаць касмыкі шэрай поўсці і кропелькі крыві на снезе.
Мышы выходзяць на паверхню ў пошуках ежы. Асабліва многа сустракаецца мышыных слядоў у канцы зімы, калі ліпа пачынае скідаць плады-арэшкі.
Падыдзіце да стагоў сена на лясной паляне. Тут вы абавязкова сустрэнеце сляды грызуноў і драпежнікаў, якія на іх палююць. Вось цягнецца лан-
цужок лісіных слядоў. Лёгкія скачкі ласкі пакідаюць характэрныя меткі на снезе. Крывыя крыжыкі сарок і варон віднеюцца і на самім заснежаным стозе. Нават сава прылятала сюды. Прайшла каля стога, прыслухоўваючыся, як шамацяць у сене і грызуць нешта пражэрлівыя палёўкі і мышы.
Вось доўгі і роўны ланцужок слядоў, які перасякае невялікую палянку, перапыняецца глыбокай ямкай, на дне якой некалькі кропель крыві. Тут рыжая лісіца паласавалася лясной мышкай, пачуўшы яе піск. Наспех перакусіўшы, яна накіравалася далей. Прамая сцежка яе слядоў цягнецца іншы раз не адзін кіламетр. Раптам рэзка пад прамым вуглом сляды павярнулі ўбок. Відаць, лісіцу прыцягнуў пах жывога звера або падлы. Трэба і нам праверыць, хто зацікавіў яе.
3 лежні выскачыў заяц. Вы бачылі сляды зайца? У нас, у Беларусі, жывуць два віды: бяляк і русак. Бяляк атрымаў сваю назву таму, што зімой апранаецца ў белае «футра», а русак увесь год у шэранькім ходзіць. Зімой у яго толькі бакі ды брушка бялеюць. I футра ў іх рознае, і жывуць яны парознаму. Палі, пералескі, узлескі — уладанні русака, бяляк — жыхар глухіх лясоў. След у беляка круглы, шырокі, ззаду звужаны. У русака вузкі след.
Бегучы, бяляк растапырвае пальцы і імчыцца па снезе, як на лыжах, не правальваецца. Лапкі ў яго апушаны густым футрам. А русак скача на сціснутых пальцах — так яму зручней бегаць па цвёрдым грунце. Вось і выходзіць, што жывуць два зайцы, а бегаюць па-рознаму. Справа ў тым, што з даўніх часоў бяляк прыстасаваўся да асаблівасцей паўночнай прыроды. Ен жыхар поўначы, а русак жыхаром поўначы стаў нядаўна. Ен — жыхар поўдня, адкрытых стэпаў, а рухаецца ён у суровыя
снежныя краі ўслед за чалавекам, па меры асваення лясных угоддзяў пад сельскую гаспадарку.
Вядуць зайцы начны спосаб жыцця, а днём адпачываюць, схаваўшыся. Асцярожна ўстае заяц з дзённай лежні — неглыбокай ямкі, дзе ён адлежваўся ўвесь дзень. Заўважыць яго лежню на блізкай адлегласці даволі цяжка. Ен сядзіць там з шырока расплюшчанымі вачамі і не рухаецца да самага апоіпняга моманту. Гэтаму дапамагае не толькі афарбоўка, якая маскіруе яго, але і «моцныя нервы».
Мяркуючы па слядах, заяц выскачыў нечакана для лісіцы, рэзка скокнуў убок і запятляў па паляне да процілеглага яе краю, у выратавальныя зараснікі ядлоўцу.
3 месца заяц развівае скорасць да 60 км у гадзіну. Адчуваючы за сабой пагоню, пачынае хітрыць. 3 разбегу рэзка пад вуглом зварочвае ўбок, а ганіцель яшчэ адно імгненне бяжыць у старым кірунку, пакуль не здагадаецца, у чым справа. Ратуючыся ад праследавання лісіцы, заяц вяртаўся па сваім жа следзе некалькі разоў, нечакана скакаў убок і бег далей. Па слядах можна вызначыць лёгкі бег зайца і цяжкавагавую хаду лісіцы. Сакрэт выратавання зайца просты і заключаецца ў будове яго лап. Як мы ўжо адзначалі, яны пакрыты густой шчоткай валасоў, якія да зімы яшчэ болып адрастаюць. Заяц цісне на квадратны метр снегу з сілай 9—12 г, а лісіца — у 4 разы большай.
Нячутна скача заяц па снезе, заносячы заднія лапы пры скачках далёка ўперад — вось і адбіты на снезе заднія лапы звярка спераду. Лісіца спыніла праследаванне зайца і працягвала свой шлях.
Заяц — звярок асцярожны і падазооны. Заўсёды стараецца абмінаць адкрытыя прасторы, пракладваючы сабе шлях паміж кустамі, у маладых парастках. Падыдзіце раніцай да стагоў сена, загляніце
2	Зак. 1422	17
ў маладыя асіннікі, і вы ўбачыце заячыя сляды. Іх так многа, быццам тут хадзіла некалькі звяркоў. Сляды перасякаюцца, ступаюць адзін у адзін, ідуць убок, вяртаюцца назад. Але прыгледзьцеся ўважліва да адбітка кожнай лапкі, параўнайце іх памеры, і вы прыйдзеце да вываду, што ўсе гэтыя заблытаныя сляды пакінуў адзін заяц. Тут ён сядзеў ля стажка сена і паскубваў мяккія сцяблінкі траў, тут ён нешта рыў пярэднімі лапкамі, а вось адскочыў убок, адбег ад стажка на дзесятак мет-
Шышка са «сталовай» дзятла.
Шышка са «сталовай» вавёркі.
pay, пасядзеў i асцярожна, кароткімі скачкамі вярнуўся назад. Тут ён стаў на заднія лапы, каб лепш агледзецца, затым зноў пасядзеў крыху. Сядзіць заяц на доўгіх і шырокіх задніх лапах, абапіраючыся на снег пярэднімі. Усё ціха навокал, і можна працягваць карміцца каля стога.
У старым ельніку пад высокай елкай нехта накідаў на снег многа ачышчаных стрыжняў яловых шышак. Гэта «сталовая» вавёркі. Кожная вавёрка ў лесе жыве на сваёй уласнай тэрыторыі, і ў кожнай свае «сталовыя». Там, дзе вавёрка снедала, ад шышак застаюцца толькі аголеныя стрыжанькі і кучкі яловых лускавінак. Праходзіць дзень-другі — і вось ужо пад другой елкай, дзе вавёрка зрабіла сваю «сталовую», ляжаць аб’едзеныя яловыя стрыжні лускавінак. Ад адной вавёрчынай «сталовай» да другой па свежым снезе заўсёды цягнуцца яе сляды — дзве шырокія лапкі ўперадзе, а дзве маленькія — ззаду. Шырокія лапкі — заднія, а маленькія — пярэднія. Так і скача вавёрка па снезе. У ясны цёплы дзень вавёркі кормяцца два разы ў дзень — раніцай і пасля абеду. Днём адпачываюць у гнёздах-гайнах. Яны робяцца з галін, лішайнікаў, моху і маюць тоўстыя сценкі, што добра засцерагае вавёрку ад маразоў і непагадзі. Гняздо шарападобнай формы з адным ці двума ўваходамі. Калі ў лесе вельмі моцныя маразы, вавёрка затыкае гэтыя адтуліны мохам і лішайнікам і не выходзіць з яго.